• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Паэзія Я.Коласа ў гэты перыяд адметная ўвагай да надзённых клопатаў селяніна і нар. псіхалогіі. Яго лірычная эпапея «Сымонмузыка» (1911—18, 2я рэд. 1925) — твор аб духоўным адраджэнні народа. Памастацку дасканалая паэмаэпапея «Новая зямля» (1911—23) прасякну
    566
    БЕЛАРУСКАЯ
    та ідэяй сац. і нац. вызвалення.
    Раннія вершы М.Багдановіча поўныя гуманіст. матываў («Мае песні», «3 песняў беларускага мужыка»), пазнейшыя творы адметныя сац.філас. праблематыкай і патрыятычным пафасам. М.Багдановіч разам з Я.Купалам увёў у бел. лірыку інтымную тэматыку («Мне доўгае расстанне з Вамі», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»). У адзіным яго прыжыццёвым зб. «Вянок» (1913) — новыя для Б.л. урбаністычныя матывы («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць», «На глухіх вулках — ноч глухая», «Дзве смерці»), гіст. тэма («Летапісец», «Перапісчык», «Песня пра князя Ізяслава Полацкага»). Тэндэнцыя да гераізацыі нар. характару назіралася ў паэмах «Максім і Магдалена» (1915) і «Страцімлебедзь» (1916). М.Багдановіч узбагаціў нац. лру, распрацоўваючы такія пашыраныя ў еўрап. паэзіі вершаваныя формы, як санет, трыялет, рандо, актавы, тэрцыны, займаючыся маст. перакладам.
    Паэзія А.Гаруна блізкая да творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Для яго вершаў характэрна алегарычнасць і журботнамеланхалічная вобразнасць. Матывы «грамадзянскага суму» былі ўласцівыя творчасці Г.Леўчыка і інш. тагачасных бел. паэтаў. Калі В.Ластоўскі выступіў з палемічным арт. «Сплачвайце доўг» («Наша ніва», 1913), дзе скіроўваў бел. паэзію на ўслаўленне прыгажосці, з адказам яму выступіў Я.Купала («Чаму плача песня наша?»), раскрыўшы грамадскапаліт. прычыны мінорнага гучання паэзіі. Яго падтрымаў Л.Гмырак («Яшчэ аб сплачванні доўгу»), які таксама адстойваў эстэтыку рэалізму і народнасці.
    3 паэзіяй Цёткі ў Б.л. ў пач. 20 ст. прыйшлі рэв. рамантыка і пафас («Мора», «Вера беларуса», «Бура ідзе»). Яе кнігі «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» (абедзве 1906) былі першымі арыгінальнымі
    збкамі бел. паэзіі 20 ст. 3 творчасцю Ф.Багушэвіча, Цёткі пераклікалася публіцыст. паэзія К.Каганца. Новай для бел. паэзіі была тэматыка рабочага класа, якую распрацоўваў Ц.Гартны. Выдатныя ўзоры інтымнай і патрыятычнай лірыкі стварыла ў гэты час К.Буйло. Адметнай з’явай бел. паэзіі была творчасць каталіцкіх святароў В.Адважнага, А.Зязюлі, К.Сваяка, якія развівалі прагрэсіўныя патрыятычныя і хрысціянскадэмакр. ідэі.
    У празаічных жанрах пераважала проза малых форм, якая ў пач. 20 ст. набыла больш шырокае развіццё ў параўнанні з 19 ст., калі эпас падаваўся часцей у вершаваных формах. Вял. ролю ў гэтым адыгрывалі газ. «Наша доля» і «Наша ніва»; у апошняй друкаваліся апавяданні З.Бядулі, У.Галубка, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, К.Каганца, Я.Коласа і інш. У час. для моладзі «Лучынка» друкаваліся З.Бядуля, Я.Колас, Ядвігін Ш. Іх апавяданні выходзілі і асобнымі збкамі: «Беларускія апавяданні» (1901), «Нарысы і апавяданні з беларускага жыцця» (1902), «Нарысы і апавяданні з жыцця беларускай вёскі» (1906) А.Пшчолкі, «Бярозка» (1912), «Васількі» (1914) Ядвігіна Ш., «Апавяданні» (1912), «Нёманаў дар», «Тоўстае палена» (абодва 1913), «Родныя з’явы» (1914) Я.Коласа, «Абразкі» З.Бядулі,
    Да арт. Беларуская літаратура. Вокладка кнігі «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. 1906.
    Цяпар кшнысі чагпч м<« мпыакць агрымаць фаісіаімш ійл»ч «Першаг» чыпвая «м д«т>х баларусіў».
    Да арт. Беларуская літаратура. Зборнік «Вянок» М.Багдановіча. 1913.
    «Апавяданні» У.Галубка (абодва 1913), «Рунь» М.Гарэцкага (1914), «Недацветы» В.Ластоўскага (1918). Апавяданні М.Багдановіча на рус. мове публікаваліся ў яраслаўскіх газ. «Голос», «Северная газета», час. «Русскнй экскурсант».
    Друкаваліся кнігі для дзяцей. У 1906 Цётка выдала «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» надрукавала «Беларускі
    Д	.Зайкм c6kv
    ‘	в ў «3ж> кйію»!’
    ПЁРШАЕ ЧЫТАННЕ
    ДЛЯ ДЗЕТАК БМАРУСАЎ.
    Напнсала Цйбтка.
    Цэна 6 кап.
    ПЕЦЯРБУРГ
    ДррЗрм К n«Trtf