Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: літ. ўспаміны, сустрэчы, шляхі. Мінск, 1979.
«БЕЛАРЎСКАЯ МІНЎЎШЧЫНА», гістарычнычасопіс. Выходзіўу 1993— 98 у Мінску на бел. мове 4—6 разоў на год. Засн. Дзярж. ктам па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Бел. НДІдакументазнаўстваіархіўнай справы і інш. ўстановамі. Асвятляў паліт., ваен., эканам., этнічную гісторыю Беларусі са стараж. часоў да 20 ст. Меў рубрыкі: «Роздум», «Дзяржава», «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Беларусіка» і інш. Публікацыі насілі ў асн. навук.папулярны і дыдактычны характар. Часопіс адыграў вял. ролю ў станаўленні найноўшай гістарыяграфіі Беларусі, пашырэнні гіст. ведаў. Выйшла 29 нумароў. Гал. рэдактары: А.А.Андруховіч (1993), Л.В.Лойка (199497).
В.С.Пазднякоў.
БЕЛАРЎСКАЯ МбВА, мова беларусаў, асноўнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь; адна з дзярж. моў (разам зрускаймовай) Рэспублікі Беларусь. Б.м. лічаць роднай каля 75% жыхароў Беларусі (перапіс 1999), у т.л. 85,6% беларусаў. Разам з рус. мовай і ўкраінскай мовай адносіцца да ўсх. падгрупы славянскіх моў. Па некаторых граматычных і лексічных асаблівасцях набліжаецца да зах,слав. моў.
Пачатак фарміравання Б.м. адносіцца да 13 ст., часоў феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі. Тагачасная Б.м. ўвабрала дыялекты, якія
развіліся з гаворак стараж. усх.слав. плямёнаў — дрыгавічоў, радзімічаў і зах. крывічоў. У 13—14 ст. бел. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, дзе ў 14—15 ст. сфарміравалася літ.пісьмовая старабел. мова, фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы якой уласцівы сучаснай Б.м. У ВКЛ Б.м. выконвала функцыі дзярж. мовы: на ёй ствараліся шматлікія помнікі дзелавой, свецкай і рэліг. пісьменнасці. Развівалася маст., перакладная і арыгінальная лра, было пашырана вершаскладанне. Пашырэнне ў Беларусі рэфармацыйных плыней садзейнічала пранікненню Б.м. ў канфесійную сферу, што абмяжоўвала выкарыстанне і ўплыў царкоўнаславянскай мовы на бел. пісьменства. Мова кніг заснавальніка бел. і ўсх.слав. кнігадрукавання Ф.Скарыны прыкметна адышла ад традыц. царк.слав. мовы. Прадоўжылі традыцыі першадрукара ў збліжэнні мовы рэліг. лры з жывой нар. мовай С.Будны і В.Цяпінскі. Вял. ўклад у развіццё літ.пісьмовай Б.м. ўнеслі таксама Л.Зізаній, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, Афанасій Брэсцкі. Пашырэнне грамадскіх і культ. функцый Б.м. садзейнічала ўдасканаленню граматычнай структуры і павелічэнню слоўнікавага складу, які папаўняўся за кошт уласных утварэнняў і запазычанняў з інш. моў. Сяродапошніхзначны пласт утваралі царкоўнаславянізмы, русізмы, цюркізмы ілітуанізмы. Б.м. была цесна звязана з укр. мовай. Беларусы і ўкраінцы, якія мелі самаст. жывыя нар. мовы, доўгі час карысталіся, па сутнасці, адзінай пісьмовай мовай, у якой значнае месца займалі бел. граматычныя і лексічныя элементы. Праз польскую мову ў Б.м. праніклі словы з ням., чэшскай, лац., а пазней з італьян. і інш. моў. У сваю чаргу бел. лексіку запазычвалі суседнія мовы, асабліва літоўская. У польск. мову праніклі бел. словы і некаторыя словаўтваральныя сродкі. Праз Б.м. шмат зах.еўрап. запазычанняў увайшлі ў рус. і ўкр. мовы. Паводле Люблінскай уніі 1569 ВКЛ (у
577
БЕЛАРУСКАЯ
т.л. і бел. землі) разам з Польшчай утварыла федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую, у складзе якой захавала ўласныя ўрад, войска, суд і заканадаўства. Бел. феадальная знаць, патрэбы якой перш за ўсё абслугоўвала пісьмовая Б.м., у мэтах захавання свайго паліт. і эканам. становішча паступова паланізавалася і пачала карыстацца польск. мовай. 3 2й пал. 17 ст. літ.пісьмовая Б.м. паступова пачала выцясняцца з усіх сфер грамадскага і культ. жыцця. Паводле рашэння сейма 1696 Б.м. як афіцыйная забаранялася і ўводзілася польская. Пасля гэтага Б.м. бытавала пераважна ў нар.размоўнай форме. У 18 ст. яна атрымала пісьмовую фіксацыю толькі ў інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драм. твораў (гл. Школьны тэатр). Станаўленне новай бел. літ. мовы на нар.размоўнай аснове пачалося ў 19 ст. ў агульным кантэксце слав. нац. адраджэння. Вял. роля ў стварэнні новай бел. літ. мовы належала пісьменнікам В.ДунінуМарцінкевічу, Ф.Багушэвічу, А.Рыпінскаму, Я.Чачоту. Развіццю мовы маст. лры садзейнічалі таксама аўтары ананімных вершаў і гутарак, паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», рэвалюцыянер і мысліцель К.Каліноўскі, паэты Я.Лучына, А.Гурыновіч, А.Абуховіч і інш. 3 канца 19 ст. на Б.м. з’явіліся пераклады з рус., укр. і польск. моў. Новая бел. літ. мова складвалася выключна на аснове жывых нар. гаворак і практычна поўнасцю вызвалілася ад царкоўнаславянізмаў. Творы на Б.м. друкаваліся лацініцай (гл. Лацінскае пісьмо) у польск. мадыфікацыі і кірыліцай рус. варыянту. На Б.м. 19 ст. стваралі ў асн. маст. і часткова публіцыст. творы. Суіснаванне 2 графічных сістэм стрымлівала выпрацоўку адзінай арфаграфіі, фарміраванне граматычных норм Б.м.; недастатковымі былі яе лексічная ўпарадкаванасць і стыліст. дыферэнцыяцыя.
Грамадскапаліт. падзеі пач. 20 ст. паскорылі нац. развіццё Беларусі,
знялі абмежаванне з друкаванага слова. Пачалі актыўна ўтварацца легальныя органы друку і бел. вьшвы. Бел. літ. мова распаўсюджвалася на публіцыстыку, навук.папулярную і навук.пед. лру, дзелавую перапіску. Інтэнсіўна пачалі выпрацоўвацца асн. нормы правапісу, словазмянення і літ. вымаўлення, лексіка папаўнялася грамадскапаліт. і інш. навук. тэрмінамі. У станаўленні мовы значную ролю адыграла творчасць Я.Купалы і Я.Коласа. Вял. ўклад у развіццё літ. мовы ўнеслі М.Багдановіч, З.Бядуля, Ц.Гартны, М.Гарэцкі, К.Каганец, Цётка, Ядвігін Ш. і інш. Пасля рэвалюцыі 1917, абвяшчэння Бел. Нар. Рэспублікі (сак. 1918), а потым БССР (1.1.1919) Б.м. пачала выкарыстоўвацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у першую чаргу ў сферы школьнай адукацыі, набыла статус дзяржаўнай. Гэта абумовіла інтэнсіўную працу па яе кадыфікацыі і ўпарадкаванні арфаграфічных і граматычных норм, слоўнікавага складу (Б.Тарашкевіч, Я.Лёсік). У сярэдзіне 1920х гг. Б.м. поўнасцю перайшла на кірылічную графіку (за выключэннем асобных выданняў Зах. Беларусі). Важнае значэнне для ўдасканалення бел. арфаграфіі мела прынятая Саветам Нар. Камісараў БССР у 1933 пастанова «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Магутнымі фактарамі развіцця літ. мовы ў 20 ст. сталі шырокі размах выдавецкай дзейнасці і пашырэнне СМІ (радыё, тэлебачанне, кіно, тэатр). На Б.м. стваралася разнастайная па змесце і жанрах маст. лра.
Б.м. як асобны аб’ект даследавання вывучалася з 1й пал. 19 ст. ў працах рус. і бел. вучоных. У 1870 створана буйная лексіграфічная праца — «Слоўнік беларускай мовы» І.Насовіча. Пачатак грунтоўнаму вывучэнню Б.м. паклалі даследаванні Я.Карскага, у т.л. манаграфія «Беларусы» (т. 1—3, 1903—22). Важнае значэнне мела таксама «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча (1918) — першая навук. кадыфікацыя
бел. літ. мовы Новага часу. У сав. час апублікаваны фундаментальныя даследаванні па Б.м. (граматыкі, слоўнікі, атласы і інш.), якія замацавалі яе статус як высокаразвітай літ. мовы з багатым слоўнікавым складам і ўпарадкаванай сістэмай норм, здольнай паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя сферы грамадства. На сучасным этапе мовазнаўцамі Інта мовы і лры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі выдадзены разнастайныя дапаможнікі для ВНУ па гісторыі мовы, дыялекталогіі і сучаснай Б.м., спец. даследаванні па асобных праблемах фанетычнай сістэмы, граматычным ладзе, лексіцы і словаўтварэнні мовы беларусаў. Выйшлі вял. перакладныя, тлумачальныя, гіст. і інш. слоўнікі (гл. ў арт. Лексікаграфія), аналізуюцца кантакты Б.м. з мовамі інш. слав. і неслав. народаў на розных этапах іх гіст. развіцця. Важнае значэнне для захавання правапіснага адзінства бел. мовы мае Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прыняты 23.7.2008.
Сучасная Б.м. існуе пераважна ў літ. і дыялектнай формах. Дыялектная Б.м. выходзіць за адм. межы краіны (суседнія раёны Смаленшчыны і Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Беласточчыны, Латвіі і Літвы). У сваю чаргу, мовы суседніх слав. народаў уплываюць на гаворкі пагранічных раёнаў Беларусі. Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтр. Беларусі, але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці бел. гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца непасрэдна з пэўным тэр. дыялектам. У сучаснай бел. літ. мове 5 галосных фанем, якія рэалізуюцца ў 6 гуках. Для перадачы іх на пісьме беларускі алфавіт выкарыстоўвае 10 літар. У фанетычнай сістэме таксама 32 зычныя фанемы, якія рэалізуюцца ў 39 гуках. Марфалогія Б.м. сінтэтычная (флектыўная); усе словы, згодна са школьнай традыцыяй, раз
578
БЕЛАРУСКАЯ
мяркоўваюцца па 10 часцінах мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоўіпрыслоўе (знамянальныя), прыназоўнік, злучнік, часціца (службовыя) і выклічнік', знамянальныя (акрамя прыслоўя) маюць формы словазмянення. Сінтаксіс Б.м. ў асн. рысах аднолькавы з сінтаксісам рус., укр. і інш. слав. моў. Спецыфіку надаюць гал. чынам адметнасці ў дзеяслоўным і прыназоўнікавым кіраванні, у структуры словазлучэнняў. Як і ў інш. сінтэтычных мовах, сродкам сувязі слоў у Б.м. служаць формы слоў (для выражэння дапасавання і кіравання) і службовыя словы — прыназоўнікі, злучнікі. Дапаможную ролю выконваюць парадак слоў у сказе і інтанацыя (для выражэння прымыкання). У аснове сучаснай бел. графікі — кірылічны алфавіт, які ўключае 32 літары і 2 дыграфы.
Літ.'. Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т1. Мінск, 1967; Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. Мінск, 1988; Беларуская мова. Ороіе, 1998; Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 2008.
А.А.Лукашанец.
«БЕЛАРЎСКАЯ МОВА», першая беларуская галіновая энцыклапедыя, якая прысвечана бел. мове. Выдадзена ў 1994 у Мінску на бел. мове выдвам «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі». Уключае 513 энцыклапедычных артыкулаў, якія даюць дакладную інфармацыю аб моўных дысцыплінах і навук. кірунках, што вылучаюцца ў межах бел. мовазнаўства; навук. паняццях і метадах, пры дапамозе якіх апісваецца бел. мова; сувязях бел. мовы з інш. мовамі свету і інш. Значная частка артыкулаў прысвечана гал. кадыфікацыйным працам па бел. мове, пісьмовым помнікам старабел. і бел. літ. мовы, бел. пісьменнікам і дзеячам старабел. пісьменства, айчынным і замежным даследчыкам бел. мовы. Артыкулы размешчаны ў алфавітным парадку, загаловачнымі тэрмінамі даюцца родавыя паняцці,