Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ СТУДЭНТАЎ ГбРАЦКАГА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА ІНСТЫТЎТА. Існавала з сак. 1917 да вясны 1924 у г. Горкі (цяпер у Магілёўскай вобл.); да аднаўлення ў 1919 Горацкага земляробчага інта называлася Бел. секцыя вучняў горацкіх с.г. школ. Мела на мэце «пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху захопліваць шырэйшыя народныя праслоі». Ініцыятары стварэння Г.Гарэцкі, С.Журык, Я.Чарняўскі. Пры секцыі засн. аддзелы: гісторыкаэканам., літаратурны, тэатр., муз., чыстага мастацтва. Члены тэатр. аддзела інсцэніравалі паэму «Тарас на Парнасе», ставілі п’есы У.Галубка, В.ДунінаМарцінкевіча, Я.Купалы і інш. У 1918 секцыя распрацоўвала бел. тэрміналогію па сельскай гаспадарцы, выдала лістоўку для сялян «Як
чытаць пабеларуску». У 1923 падрыхтавала плансетку па пераводзе некаторых школ Горацкага павета Смаленскай губ. на бел. мову навучання. Спыніла існаванне пасля далучэння Горацкага павета да БССР.
«БЕЛАРЎСКАЯ СПРАВА», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку, орган Бел. сялянскаработніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася ў Вільні 9.4— 31.7.1926 на бел. мове. Выдавец П.В.Мятла, рэдактары ў розныя часы А.Вільчыцкі, С.Макулік. Выступала супраць сац. і нац. прыгнёту, за вызваленне палітзняволеных, выкрывала палітыку ўлад буржуазнай Польшчы, a таксама яе партый і груповак. Прапагандавала ідэі нац.вызваленчай барацьбы, арганізацыйныя формы грамадскага руху, асвятляла развіццё бел. культуры і асветы ў Зах. Беларусі і ў БССР. Прынцыпова ставілася да прыходу да ўлады ўрада Ю.Пілсудскага ў 1926. На старонках газеты з вершамі, нарысамі і артыкуламі выступалі зах.бел. пісьменнікі і паліт. дзеячы, у т.л. М.Васілёк, П.Мятла, С.Валько. Надрукавала пераклад «Легенды аб паходжанні ўлады» галандскага пісьменніка Мультатулі. Выйшла 29 нумароў, з іх 11 канфіскаваны. 3 чэрв. 1926 БСРГ выдавала газ. «Народная справа». С.В.Говін.
«БЕЛАРЎСКАЯ ССР. КАРОТКАЯ ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ» (КБелСЭ), першае ў Беларусі шматтомнае рэгіянальнае энцыклапедычнае выданне, цалкам прысвечанае бел. тэматыцы. Вьшадзена ў 5 тамах у 1978—81 на бел. і ў 1979—82 на рус. мовах у Мінску выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Уключае 15 700 энцыклапедычных артыкулаў. У 1м томе даюцца звесткі пра гісторыю, грамадскі і дзярж. лад Беларусі, у т.л. пра яе адм.тэр. падзел, нас. пункты, міжнар. сувязі і інш. У 2м томе — артыкулы пра прыроду і эканоміку Беларусі,
586
БЕЛАРУСКАЯ
гісторыю нар. гаспадаркі, галіны бел. прамсці і с.г. вытворчасці. Трэці том змяшчае матэрыялы пра навуку і навук. ўстановы, тэхніку і тэхналогіі, нар. асвету і культ.асветныя ўстановы рэспублікі, друк, тэлебачанне, радыёвяшчанне, ахову здароўя, фізкультуру і спорт. У 4м томе інфармацыя пра насельніцтва, яго побыт, мову, лру, мастацтва, архітэктуру. Пяты том — біягр. даведнік: персаналіі бел. дзярж. і грамадскіх дзеячаў, герояў вайны і працы, вядомых вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, спартсменаў і інш. Першыя 4 тамы выдання складаюцца кожны з 2 ч.: навук. нарысаў адпаведнай тэматыкі і алфавітных артыкулаў; 5ы том цалкам пабудаваны паводле алфавітнага прынцыпу. В.К.Шчэрбін.
БЕЛАРУ'СКАЯ СТЎДЫЯ п р ы Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Л е н і н градзе. Існавала ў 1933—37. Мела на мэце падрыхтоўку бел. нац. акцёрскіх кадраў. Вядучыя педагогі — рэжысёры і акцёры Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы. Маст. кіраўнік Б.Жукоўскі, рэжысёры А.Сакалоў і М.Екацярыненскі, педагогі І.Кох, Х.Крыстарсан, В.Чайка, Р.Раўчул. Дырэктар М.Зораў. Студыю скончылі 19 чал., якія ў 1937 папоўнілі калектыў рэарганізаванага Тэатра юнага гледача БССР і склалі яго асн. ядро. У часвучобыпадрыхтаваныспектаклі: «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (у жн. 1936 паказаны ў Мінску і Віцебску), «Глыбокая правінцыя» М.Святлова, «Рэвізор» М.Гогаля (3і акт), «На дне» (2і акт) і «Варвары» М.Горкага, «Банкір» А.Карнейчука.
БЕЛАРЎСКАЯ СТЎДЫЯ ОПЕРЫ I БАЛЁТА. Існавала ў 1930—33 у Мінску. Створана на базе спец. вышэйшага опернага класа Бел. муз. тэхнікума для падрыхтоўкі кадраў для тэатра оперы і балета. Кіраўнікі:
дырыжор І.Гітгарц, балетмайстар Л.Крамарэўскі, хормайстар і гал. канцэртмайстар Г.Пятроў, рэж.асістэнт В.Барысевіч, вак. кансультант і педагог А.Баначыч. Сярод пастановак: оперы «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава (рэж. У.Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж.Бізэ (рэж. Б.Норд), балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (усе на сцэне Бел. першага дзярж. тэатра). Сярод студыйцаў: спевакі Л.Александроўская,І.Балоцін,Т.Баначыч, М.Гульман, М.Дзянісаў, С.Друкер, А.Зайцава, В.Каліноўскі, Д.Кроз, М.Пігулеўскі, К.Пуроўскі, танцоры С.Дрэчын, К.Калітоўская, Л.Крамарэўская, Н.Фінская. Студыя рэарганізавана ў Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
Літ:. Смольскнй Б.С. Белорусскнй музыкальный театр. Мннск, 1963.
БЕЛАРЎСКАЯ СЯЛЯНСКАРАБбТНІЦКАЯ ГРАМАДА (БСРГ), масавая легальная рэвалюцыйнадэмакратычная нацыянальнавызваленчая аргцыя працоўных Зах. Беларусі ў 1925—27. Арганізавана ва ўмовах сац. і нац. прыгнёту з мэтай вызвалення Зах. Беларусі зпад улады Польшчы. Дзейнасць БСРГ узначальваў ЦК. Старшыня ЦК Б.А.Тарашкевіч, намеснік старшыні С.А.РакМіхайлоўскі, чл. П.П.Валошын і П.В.Мятла; кіраўнік Цэнтр. сакратарыята БСРГ М.Т. Бурсевіч, намеснік сакратара В.Макоўскі, паліт. рэд. газет Я.С.Бабровіч. Праграма БСРГ (прынята 12.5.1926) змяшчала асн. дэмакр. і асобныя сацыяліст. патрабаванні: самавызначэнне Зах. Беларусі і аб’яднанне ўсіх бел. зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз’яднанне з БССР); стварэнне сялянскарабочага ўрада; устанаўленне дэмакр. свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царк. зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; ус
танаўленне 8гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нац. роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і інш. Гал. сродкам сац. і нац. вызвалення працоўных БСРГ лічыла адкрытую барацьбу нар. мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і прац. сялянства. БСРГ супрацоўнічала з рэв.дэмакр. аргцыяй «Сельроб». 24.6.1925 дэпутаты польск. сейма Б.А.Тарашкевіч, С.А.РакМіхайлоўскі, П.П.Валошын і П.В.Мятла выйшлі з бел. нац. фракцыі сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Карыстаючыся дэпутацкай недатыкальнасцю, яны разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнні масавай аргцыі працоўных для барацьбы супраць сац. і нац. прыгнёту. У студз. 1927 больш за 2 тыс. гурткоў БСРГ аб’ядноўвалі каля 120 тыс. членаў. Дзейнічала 18 павятовых ктаў БСРГ. ЦК БСРГ выдаваў газеты «Жыццё беларуса», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон», сатыр. час. «Маланка». Пад уплывам грамады актывізавалі работу культ.асветная аргцыя Тва бел. школы, бел. выдавецкае, навук. і дабрачыннае твы, Бел. студэнцкі саюз. У выніку дзейнасці КПЗБ і БСРГ у 1926 у Зах. Беларусі пачаўся ўздым масавага рэв. і нац.вызваленчага руху, у якім у канцы 1926 — пач. 1927 наспявалі элементы рэв. сітуацыі. 21.3.1927 БСРГ афіцыйна забаронена польск. ўладамі. Больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд.
«БЕЛАРЎСКАЯ ХАТА» ў Л а т в і і, культурнаасветнае таварыства беларускай інтэлігенцыі ў 1924—36. Асн. мэты: гуртаванне бел. меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да латышскай і адначасова развіццё бел. культуры. Размяшчалася ў Рызе, мела аддзелы ў Даўгаўпілсе, Ліепаі, Лудзе. а ініцыятыве «Б.х.» створаны пры
587
БЕЛАРУСКАЯ
ватная бел. школа, дзярж. бел. 2гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2я гар. 6класная бел. школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драм. студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, бел. дзіцячы сад у Даўгаўпілсе, бібліятэкі і гурткі.
У.М.Міхнюк.
«БЕЛАРУ'СКАЯ ХАТКА» ў Мінс к у, клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—20 праводзіў культ.асветную работу, прапагандаваў бел. тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаў стварэнню бел. дзярж. тэатра. Напачатку ў «Б.х.» наладжваліся вечарыны (удзельнічалі У.Галубок, М.Багдановіч, З.Верас, У.Фальскі і інш.), на якіх чыталі творы бел. пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатр. трупа пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і інш. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыяд. друку (газ. «Вольная Беларусь», «Беларусь»), Спроба адрадзіць культ,асветную дзейнасць клуба ў 1921 не была падтрымана афіц. ўладамі.
Ю.Р.Васілеўскі.
БЕЛАРЎСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ (БХД), беларуская нацыянальная дэмакратычная партыя ў 1917—40. Засн. ў маі 1917 у Мінску, дзейнічала на тэр. Зах. Беларусі. Да кастр. 1926 называлася Бел. хрысціянскадэмакр. адзінства, са студз. 1936 — Бел. нац. аб’яднанне. Заснавальнікамі і ідэолагамі былі бел. каталіцкія ксяндзы Ф.Абрантовіч, В.Гадлеўскі, А.Станкевіч і інш. Друкаваны орган — газ. «Крыніца» («Беларуская крыніца»), У аснову практычнай дзейнасці партыі пакладзены тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі і адмаўленне класавай барацьбы. За час свайго існавання БХД змяніла 5 праграм (1920, 1926,
1928, 1932 і 1936) і прайшла шлях ад спроб стварэння хрысціянскадэмакр. партыі класічнага еўрап. ўзору да абвяшчэння хрысціянскіх прынцыпаў і традыц. нар. культуры асновай развіцця бел. нацыі. Усе праграмы БХД прадугледжвалі захаванне прыватнай уласнасці, падкрэслівалі прыхільнасць да эвалюцыйнага шляху развіцця. Партыявыступалазасамастойнасцьбел. народа ва ўсіх яго этнаграф. землях, аб’яднаных у незалежную дзяржаву. БХД у асн. уздзейнічала на бел. каталіцкае насельніцтва, імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў і сярод праваслаўных. У 1926 хрысціянскія дэмакраты стварылі Бел. інт гаспадаркі і культуры (БІПК), асн. мэтай якога была арганізацыя культ.асветнай і гасп. работы праз стварэнне бібліятэк, клубаў, с.г. кааператываў, забеспячэнне сялян с.г. тэхнікай і распаўсюджванне с.г. ведаў. Інт аб’ядноўваў гурткі ў Віленскім, Браслаўскім, Дзісенскім, Вілейскім, Ашмянскім, Лідскім і Баранавіцкім паветах. У канцы 1936 дзейнасць БІГіК забаранілі польск. ўлады. Кіраўнікі БХД адмовіліся ад прапановы ЦК КПЗБ стварыць адзіны фронт барацьбы супраць польск. улад, аднак удзельчалі ў сумесных акцыях барацьбы за школы на бел. мове. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР у 1939 многія члены партыі былі рэпрэсіраваны.