Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.'. Белорусскнй государственный архнв кннофотофонодокументов: справ. Ч. 1. Кннодокументы. Молодечно, 2002.
597
БЕЛАРУСКІ
Экспанаты Беларускага дзяржаўнага архівамузея літаратуры і мастацтва: 1 — Псалтыр 1849 (стараверскі перадрук 1645);
2 — Л.ЧарняўскаяГарэцкая. Вышыўка для падушкі. 1930я гг.; 3 — «Беларуская хрэстаматыя», падрыхтаеаная Б.ЭпімахШыпіламу 1889—1931.
С.У.Жумар.
БЕЛАРУ'СКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎМУЗЁЙ ЛІТАРАТЎРЫ I МА
СТАЦТВА Засн. ў 1960 у Мінску як Цэнтр. дзярж. архіў (з 1976 архіўмузей) лры і мастацтва БССР, з 1993 сучасная назва. Асн. фонд налічвае каля 95 тыс. адзінак захоўвання, аб’яднаных у 473 фонды, у т.л. 378 асабістых (2009). У архівемузеі захоўваюцца дакументы і матэрыялы па гісторыі лры, выяўл. мастацтва, тэатра і музыкі Беларусі ад пач. 19 ст. да нашых дзён, у т.л. асабістыя
фонды пісьменнікаў А.Адамовіча, А.Бабарэкі, М.Багдановіча, Я.Брыля, К.Буйло, В.Быкава, М.Гарэцкага, У.Караткевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, І.Мележа, І.Шамякіна і інш.; артыстаў і рэжысёраў Л.Александроўскай, І.Балоціна, С.Друкер, У.КоршСабліна, С.Станюта, А.Труса і інш.; кампазітараў А.Багатырова, Г.Вагнера, Я.Глебава і інш.; мастакоў і скульптараў І.Ахрэмчыка, В.Волкава, А.Глебава, Я.Зайцава, А.Кашкурэвіча, Б.Малкіна, С.Селіханава і інш. Архіў захоўвае дакум. спадчыну бел. музея імя І.Луцкевіча ў Вільні. Значную частку фондаў складае калекцыя фалерыстыкі — узнагароды бел. пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, скульптараў, юбілейныя і памятныя медалі. Захоўваюцца фонды саюзаў пісьменнікаў, мастакоў, тэатр. дзеячаў, кампазітараў, Дзярж. тэатра оперы і балета, нац. тэатраў імя Я.Купалы і Я.Коласа, Бел. дзярж. філармоніі, Нац. к/студыі «Беларусьфільм», літ. аб’яднання «Маладняк», выдваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», рэдакцый часопісаў «Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», газ. «Літаратура і мастацтва». Навук. бка архівамузея налічвае каля 30 тыс.
кніг і 40 тыс. газет і часопісаў.
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ НАВУКОВАТЭХНІЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ (БДАНТД), метадычны цэнтр па рабоце з праектнай, канструктарскай, патэнтнай і інш. дакументацыяй, якая ствараецца праектнымі, канструктарскатэхнал., н.д. аргцыямі Рэспублікі Бе
Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва.
598
БЕЛАРУСКІ
ларусь. Створаны ў 1968 як Цэнтр. дзярж. архіў навук.тэхн. дакументацыі БССР, з 23.5.1993 сучасная назва. На 1.1.2010 у архіве 267 фондаў, 163 497 адзінак захоўвання. Праектная дакументацыя адлюстроўвае гісторыю будаўніцтва гарадоў і пасёлкаўрэспублікі, калгасных вёсак, будаўніцтва і даследаванне помнікаў культавага дойлідства, палацавых ансамбляў, замкаў (у т.л. ў г.п. Мір Карэліцкага рна, у г. Нясвіж), мемар. комплексаў Брэсцкая крэпасцьгерой і Хатынь, помнікаманумента воінам Сав. Арміі і бел. партызанам на пл. Перамогі ў Мінску. У фондах архіва захоўваецца 1ы пасляваен. генеральны план аднаўлення і развіцця Мінска (1946) і калекцыя фотадакументаў па працэсе яго ажыццяўлення, праекты планіроўкі абл. і раённых гарадоў рэспублікі. Канструктарскія дакументы прадстаўлены распрацоўкамі першых бел. аўтамабіляў МАЗ і БелАЗ, меліяратыўных і дарожнабуд. машын, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў, халадзіл ьн і каў, электроннавыл ічальных машын, аўтаматычных ліній. Развіццё тэхн. аснашчанасці буд. індустрыі, стан меліярацыі, распрацоўку новых тэхналогій па механізацыі работ у галіне земляробства і жывёлагадоўлі, стварэн
не матэрыялаў з вытворнай цэлюлозы для патрэб медыцыны асвятляе н.д. дакументацыя вядучых НДІ рэспублікі. У архіве таксама захоўваюцца асабістыя фонды архітэктараў і будаўнікоў М.Бакланава,У.М.іМ.У.Вараксіных, А.П. і А.А.Воінавых, В.М.Волчака, Я.К.Дзятлава, Г.У.Заборскага, У.А. Караля, Г.А.Парсаданава, Г.В.Сысоева і інш., вучоныхканструктараў Г.М.Кокіна, Н.Пігулеўскага, Б.Л. Шапашніка, акадэміка НАН Беларусі П.І.Альсміка. Г.І.Шостак.
БЕЛАРЎСКІДЗЯРЖАЎНЫ ВАНДРОЎНЫ ТЭАТР, назва Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра ў 192632.
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1984 у Мінску з выпускнікоў Бел. тэатр.маст. інта (розных гадоў), тэатр. устаноў Масквы, акцёраў Бел. рэсп. тэатра юнага гледача і інш. як Дзярж. маладзёжны тэатр Беларусі. 3 2000 сучасная назва. У 1984—86 у складзе тэатра працавала група пантамімы «Рух». Гал. рэжысёры Р.Баравік (з 1985, у 1988—93 рэж.пастаноўшчык), Б.Луцэнка (з 1988), В.Катавіцкі (з 1991), М.Абрамаў (з 2003). Гал. мастак З.Марголін (1988—98). Спектаклі ідуць на бел. і рус. мовах. У рэпертуары муз.
камедыі, псіхал. драмы, спектаклі сучасных бел., рус. і замежных драматургаў, дзіцячыя спектаклі. Тэатр адкрыўся спектаклем «Гэтыя незразумелыя старыя людзі...» паводле С.Алексіевіч. Праграмнай для яго стала пастаноўка «Рамонт» М.Рошчына (1987). Тэатр імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу вастрынёй узнятых сац.грамадскіх праблем, асэнсаваннем жыццёвых працэсаў сучаснасці, сінтэзам розных сродкаў маст. выразнасці, абнаўленнем тэатр. форм. У рэпертуары тэатра пастаноўкі бел. аўтараў — «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле У.Караткевіча (1990), «Прымакі» Я.Купалы (1998), «Крылы» А.Курэйчыка (2003), «Вясёлы KipMam» паводле В.Вольскага (2006); рус. — «Жаніцьба» М.Гогаля (1997), «Позняе каханне» (2001), «Лейтэнант Валодзька» (2004) В.Кандрацьева, «Банкрут» паводле А.Астроўскага, «Вяселлю быць, ці 3 хлусні пошлін не бяруць» паводле Дз.Фанвізіна (абодва 2005), «Прыдуркаваты Журдэн» М.Булгакава (2008); замежных — «Вільгельм Тэль» Ф.Шылера (1991), «За зачыненымі дзвярыма» Ж.П.Сартра (1992), «Яго сны» паводле С.Далі (1993), «Трызненнеўдваіх» Э.Іанеску (2000), «Пігмаліён» Б.Шоу (2001), «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса,
Да арт. Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр: 1 — сцэна са спектакля «Прыдуркаваты Журдэн» М.Булгакава; 2 — сцэна са спектакля «Восем любячых жанчын» Р. Тама.
599
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр: 1 — сцэна са спектакля « Тарцюф» Мальера; 2 — сцэна са спектакля «Кар ’ера Чэлясціна» паводле А.Нікалаі.
«Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі (абедзве 2002), «Акадэмія смеху» К.Мітані (2004), «Шкляны звярынец» Т.Уільямса (2005), «Лялечны дом» Г.ібсена (2006), «Тарцюф» Мальера, «Кар’ера Чэлясціна» паводле А.Нікалаі (абедзве 2007), «Восем любячых жанчын» Р.Тама (2008) і інш. Ставяцца спектаклі для дзяцей: «Неверагодны ілюзіён Эрні» А.Эйкбарна (1988), «Забыты дзень нараджэння» па казках Д.Бісета (1994), «Давайце жыць дружна» А.Хайта
Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.
(2004), «Чужое багацце» Г.Марчука (2005) і інш. У складзе трупы (2010): засл. артыст Беларусі С.Журавель, акцёры Н.Анішчанка, Л.Арамілева, Д.Багаслаўскі, Ю.Баранаў, К.Губар, С.Гусарава, Н.Дуванава, Я.Іўковіч, Г.Лаухіна, Дз.Майсейчык, А.Салаўёва, Р.Сідорчык, В.Сушыцкі, А.Хрысціч, ІЧарапкоСамахвалаў, С.Шаранговіч, А.Шараў, І.Шчатко і інш.
Літ.: Гр ы н е в і ч Г.У. Нямоепытанне // Мастацтва. 1998. №4;Ярмалінская В. Сакрэт маладзёжнага тэатра // Там жа.
2005. №9. Р.І.Баравік.
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫ'НСКІ УНІВЕРСІТЭТ (БДзМУ). Засн. ў 1921 у Мінску як фт БДУ, з 1930 Бел. мед. інт, з 1947 Мінскі мед. унт, з 2001 сучасная назва. Навучанне дзённае. У 2009/10 навуч. годзе 6 фтаў: лячэбны, педыятрычны, стаматалагічны, мед.прафілактычны, ваеннамед., мед. фт замежных навучэнцаў; 67 кафедр. Аспірантура (з 1926), дактарантура (з 1996). Mae Цэнтр. н.д. лабараторыю, вучэбнаінфармацыйны цэнтр, бку (фонд каля 640 тыс. экз.). Дзейнічае фалькл. калектыў «Медуніца». БдзМУ — адзіная ВНУ у СНД — чл. Міжнар. асацыяцыі вышэйшай мед. адукацыі, Еўрап. асацыяцыі мед. ВНУ (AMSE), супрацоўнічае з Сусв. аргцыяй аховы здароўя і інш.
Комплекс унта ўзведзены ў 1980 (архіт. Э.Гальдштэйн, Ю.Бічан) на праспекце Дзяржынскага. Складаны па канфігурацыі плана комплекс утвараюць блок аўдыторый, навуч.адм. і 2 лабараторныя карпусы, актавая зала, бка, сталовая. Усе аб’ёмы злучаны паміж сабой крытымі галерэямі на 2м паверсе. Цэнтр кампазіцыі ўтварае 2павярховы прамавугольны ў плане блок з 6 аўдыторыямі, аб’яднанымі 2светлавой рэкрэацыйнай залай
600
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт: 1 — студэнты універсітэта святкуюць провады зімы; 2 — фальклорны калектыў «Медуніца».
(з вестыбюлем і гардэробам), выкарыстанне натуральнага асвятлення праз ліхтары, сістэма адкрытых лесвіц, якія злучаюць вестыбюль з галерэямі 2га паверха, чляненне прасторы па вертыкалі стварае выразны інтэр’ер рэкрэацыйнай залы. Да аўдыторнага блока прымыкае вышынная дамінанта комплексу — 10павярховы прамавугольны ў плане з вынесеным наперад лесвічналіфтавым аб’ёмам навуч.адм. корпус. Два 4павярховыя прамавугольныя ў плане лабараторныя карпусы ўтвараюць Гпадобную ў плане кампазіцыю. Пластыку іх фасадаў узбагачае рытмічнае чаргаванне вертыкальных рэбраў і аконных праёмаў. Бка — 2павярховы прамавугольны ў плане аб’ём з 4 чытальнымі заламі. Аб’ёмы сталовай і актавай залы вырашаны ў лаканічных формах. Каларыстычнае вырашэнне фасадаў будынкаў комплексу засн. на кантрасце сцен, апрацаваных цёмнакарычневай керамічнай пліткай, і панелей светлашэрага колеру.
БЕЛАРУ'СКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ ПСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. Створаны ў 1944 у Мінску паводле пастановы
Бюро ЦК КП(б)Б «Аб стварэнні музея па гісторыі барацьбы беларускага народа з нямецкафашысцкімі акупантамі» ад 30.9.1943. Пралогам да стварэння музея з’явілася выстаўка «Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе савецкай», якая адкрылася ў Дзярж. гіст. музеі ў Маскве ў 1942. У яе аснову былі пакладзены матэрыялы Камісіі па гісторыі Вял. Айч. вайны, засн. у снеж. 1941 у ходзе контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Масквой. Афіц. адкрыццё музея адбылося 22.10.1944. Першая часовая экспазіцыя, размешчаная ў Доме прафсаюзаў, складалася з 2 выставак: «Зброя» і «Партызанскі друк», іх матэрыялы ўключалі лістоўкі, газеты, рукапісныя часопісы, фотаздымкі, узоры зброі, у т.л. трафейнай і самаробнай, творы выяўл. мастацтва. Пастаянная экспазіцыя адкрылася ў 1947. 3 1966 музей займае будынак на Кастрычніцкай пл. (архіт. Г.Бенядзіктаў, Г.Заборскі).
Асн. фонд музея налічвае каля 105 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 35,6 тыс. (2009). Экспазіцыя размяшчаецца ў 26 экспазійыйных (пл. 3275 м2) і 2 выставачных залах. Яе аснову складаюць прадметы, сабра