• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    для захоўвання і транспарціроўкі ягад, зерня, мукі, адзення і інш. Сярод кавальскіх вырабаў канца 19 — пач. 20 ст. прадметы утылітарнага прызначэння з чорных і каляровых металаў: самавары, шалі, падсвечнікі. Калекцыя адзення прадстаўлена вырабамі з Палесся, Падняпроўя, Паазер’я і Панямоння. 3 абутку цікавасць уяўляюць разнастайныя чаравікі, боты ў гармошку, поршні. Захоўваюцпа таксама калекцыі выяўл. мастацтва, абразоў, керамікі, нумізматыкі, муз. інструментаў, гадзіннікаў, фар
    фору. Экспазіцыя (2009) уключае сектары «Цэнтральная Беларусь», «Падняпроўе», «Паазер’е» (кожны з іх прадстаўлены тыповым для свайго рэгіёна паселішчам 19 — пач. 20 ст. з адлюстраваннем прыроднагеагр. і архіт.этнаграфічных умоў) і унікальных помнікаў (на стадыі стварэння знаходзяцца сектары, прысвечаныя інш. гісторыкаэтнаграф. рэгіёнам Беларусі — Панямонню, усх. і зах. Палессю, а таксама «Мястэчка»). Кампазіцыйнай дамінантай сектара «Цэнтральная Бе
    л а р у с ь» з’яўляецца царква з в. Логнавічы Клецкага рна (канец 18 ст.). Архіт. экспазіцыя сфарміравана як паселішча ў адну вуліцу з перавагай двароў пагоннага тыпу. Сюды ўваходзяць помнікі канца 19 — пач. 20 ст.: сядзібы з вёсак Агароднікі, Ісерна Слуцкага, Садавічы Капыльскага, Заброддзе Стаўбцоўскага рнаў, школа з в. Калодчына Вілейскага, карчма з в. Хвоева Нясвіжскага рнаў. Сектар «П а д н я п р о ў е» ўяўляе сабой вёску з двухбаковай забудовай. Уключае СпасаПраабражэнскую
    Да арт. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту: 1 — шлях да экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь»; 2 — фрагмент інтэр’ера хаты з в. Бракава Чавускага рна. Канец 19 — пач. 20 cm.
    604
    БЕЛАРУСКІ
    Да арт. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Школа з в. Калодчына Вілейскага рна. Канец 19 — пач. 20 cm.
    царкву з г. Барань Аршанскага рна, сядзібы вяночнага тыпу з вёсак Волева Дубровенскага і Бракава Слабада Чавускага рнаў. Сектар «Паазер’е» створаны ў выглядзе вёскі (з бессістэмнай забудовай) і хутара. Цэнтр. месца тут займае царква з в. Вялец Глыбоцкага рна (19 ст.). Сядзібныя комплексы прадстаўлены вяночным дваром з в. Варашылкі Мядзельскага і дваромкомплексам з в. Будзічы Докшыцкага рнаў, гасп. пабудовамі (пуні з вёсак Воўкаўшчына Міёрскага і Лявонавічы Пастаўскага рнаў і інш.). Хутар уключае шматзрубавы жылы дом, комплекс гасп. пабудоў. У экспазіцыйны сектар унікальных помнікаў архітэктуры ўваходзяць капліца з в. Каралеўцы Вілейскага рна і млыны канца 19 — пач. 20 ст. з вёсак Даматканавічы Клецкага, Зелянец Хоцімскага і Янушаўка Мядзельскага рнаў. У асобных будынках — помніках нар. драўлянай архітэктуры — арганізаваны тэматычныя выстаўкі: «Беларускі лён» (традыц. прылады для апрацоўкі лёну, прыстасаванні для ткацтва, фотаматэрыялы пра сучасны тэхнал. працэс), «Пчалярства на Беларусі» (стараж. промысел на ўсіх этапах яго развіцця: ад бортніцтва да калодных і рамных вулляў), «Транспартныя сродкі» (гісторыя і выкарыстанне сухапутнага і рачнога транспарту на бел. землях). Запаведная зона му
    зея — тэр. гіст. мясцін: гарадзішча, курганныя могільнікі, в. Строчыца, прыродаахоўныя аб’екты (рэкі Пціч і Менка, Воўчкавіцкае вадасховішча, ландшафт з захаванай флорай і фаунай). Тут сустракаюцца 76 відаў наземных пазваночных жывёл, выяўлена 30 рэдкіх відаў раслін, 7 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
    На тэр. музея святкуюць Каляды, Масленіцу, Гуканне вясны, Велікодную нядзелю, Купалле, Зажынкі і інш., прапануюць маладым і іх гасцям удзельнічаць у абрадзе «Беларускае вяселле», арганізоўваюць выстаўкіпродажы вырабаў нар. майстроў і сувеніраў. Тэр. музея часта выкарыстоўваецца ў якасці здымачнай пляцоўкі для навук.папулярных, дакум. і мастацкіх фільмаў. А.М.Жукава. БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАПЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя М.Т а н к а. Засн. ў 1914 як як Мінскі настаўніцкі інт, з 1918 Мінскі пед. інт, з 1920 Мінскі інтнар. адукацыі, з 1922 пед. фт БДУ, з 1931 Мінскі вышэйшы пед. інт, з 1935 Мінскі дзярж. пед. інт (МДПІ), з 1936 імя М.Горкага. У 1944 адноўлены. У 1948 на базе фта моў створаны Мінскі дзярж. пед. інт замежных моў (цяпер Мінскі дзярж. лінгв. унт), у 1975 на базе бібліятэчнага фта — Мінскі інт культуры (цяпер Бел.
    дзярж. унт культуры і мастацтваў). 3 1993 БДПУ, з 1995 імя М.Танка. У 2009/10 навуч. годзе фты: гіст. (з 1919), пачатковай адукацыі (з 1957), прыродазнаўства (з 1971), эстэтычнай адукацыі (з 1972), фіз. (з 1974), матэматычны (з 1974), спец. адукацыі (з 1976), дашкольнай адукацыі (з 1978), бел. філалогіі і культуры (з 1991), рус. філалогіі (з 1991), сац.пед. тэхналогій (з 1993), псіхалогіі (з 1994), фіз. выхавання (з 1994). Навучаецца звыш 20 тыс. студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў, слухачоў паслядыпломнай адукацыі. Ажыццяўляе двухузроўневую падрыхтоўку пед. кадраў (спецыяліст, магістр). У структуры унта 73 кафедры, Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (з 2002), аспірантура (з 1934), дактарантура (з 1992), фт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, бка (з 1931), цэнтр развіцця пед. адукацыі (з 2001), вучэбнавыдавецкі цэнтр (з 2001), н.д. сектар. Функцыяніруюць 4 саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Дзейнічае аграбіястанцыя, спарт. комплекс, музей БДПУ (з 1991), планетарый (з 1993). Выдаюцца газ. «Настаўнік» і навук.метадычны час. «Весці БДПУ».
    Гал. корпус унта пабудаваны ў 1931 (архіт. І.Запарожац, Г.Лаўроў), рэканструяваны ў 1951—59 (архіт. Г.Заборскі). Уяўляе 3павярховы Гпадобны ў плане будынак. Яго гал. фасад упрыгожаны трыгліфным фрызам з алегарычнымі барэльефамі «Атрыбуты навук», порцікам на 8 падвойных калонах. На глухіх плоскасцях сцяны сіметрычна размешчаны ў круглых нішах бюсты В.Бялінскага і К.Ушынскага.' На 2м паверсе — канферэнцзала. У 1963 і 1964—66 да гал. прыбудаваны вучэбналабараторныя карпусы (архіт. Г.Заборскі), у 1970 — спартыўны (архіт. В.Марцьянаў). У 1986—88 перад гал. фасадам старога гал. корпуса пабудаваны новы
    605
    БЕЛАРУСКІ
    14павярховы (архіт. І.Марчанка, В.Нікіцін), арыентаваны на пл. Незалежнасці. Ён злучаны са старымі карпусамі цэнтр. пераходам і 2 бакавымі несіметрычнымі крыламі, якія падтрымліваюцца 4граннымі калонамі на ўзроўні 1—2 паверхаў.
    У фае ўстаноўлены маятнік Фуко (2004). На будынку унта — мемар. дошка акадэміку НАН Беларусі І.І.Замоціну.
    А.І.Андарала, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПРАЁКТНЫ ІНСТЫТЎТ (Белдзяржпраект) Міністэрства а р х і тэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1927 у Мінску пры Усесаюзным Савеце Нар. гаспадаркі БССР як арганізацыйнае праектнае бюро «Белдзяржпраектбуд», у задачы якога ўваходзілі распрацоўка праектаў, састаўленне каштарысаў і пасрэдніцтва ў тэхн. праектных узгадненнях паміж прадпрыемствамі рэспублікі і цэнтр. навук.тэхн. ўстановамі СССР. У 1933 Пастановай Савета Нар. Камісараў БССР на базе існуючых у БССР
    2 праектных кантор — філіяла «Гіпрагора» РСФСР і праектнаканструктарскай канторы трэста «Белдзяржбуд» (Белдзяржпраектбуд) — створана адзіная праектная аргцыя «Белдзяржпраект» для выканання праектных работ па ўсіх
    Да арт. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч.
    галінах будаўніцтва. 3 1990 арэнднае прадпрыемства «Інстытут «Белпраект». 3 2006 Рэсп. праектнае УП ордэна Прац. Чырвонага Сцяга інт «Белдзяржпраект». Галаўны інт па жыллёваграмадзянскім будаўніцтве ў Беларусі. Асн. накірункі дзейнасці: абгрунтаванне інвестыцый; эскізнае праектаванне; архіт., буд., інжынернае і тэхнал. праектаванне будынкаў рознага прызначэння; праектаванне паза пляцовачных інжынерных сетак і збудаванняў; функцыі генеральнага праекціроўшчыка; інфармацыйнае забеспячэнне і кансультацыі па праектаванні і будаўніцтве.
    С.С.Абрамовіч.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР (БДТ), назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 192026.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК. Створаны ў 1938 у Гомелі, з 1950 працуе ў Мінску, называўся Дзярж. тэатр лялек Беларусі. 3 2000 сучасная назва. У 2008 прысвоена званне «заслужаны калектыў». Тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі М.Райская (1938), Я.Жавінскі (1939), гал.
    606
    БЕЛАРУСКІ
    рэжысёры М.Бабушкін (1940—49), А.Аркадзьеў (з 1951), С.Мерзлякоў (з 1955), Ан.Ляляўскі (з 1956), Ал.Ляляўскі (з 1986), гал. мастакі Б.Звінагродскі (1940—48), Л.Быкаў (з 1957), А.Фаміна (з 1975), В.Рачкоўскі (з 1998). Тэатр адкрыўся 15.7.1938 спектаклем «Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай. Трупа ў асн. складалася з удзельнікаўаматараў, таму падрыхтоўка новых спектакляў спалучалася са студыйным навучаннем калектыву. 3за адсутнасці ўласнага памяшкання тэатр шмат гастраліраваў па Беларусі. Плённы перыяд у творчасці тэатра звязаны з дзейнасцю М.Бабушкіна і Б.Звінагродскага. У 1939 створаны першы бел. спектакль «Чароўныя падарункі» (вядомы пад назвай «Дзед і Жораў»). Вылучыліся ажыццёўленыя тэатрам у даваен. перыяд пастаноўкі «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1939), «Чырвоны капялюшык» Я.Шварца (1940), «Каштанка» паводле А.Чэхава (1941). У Вял. Айч. вайну асн. трупа тэатра знаходзілася ў г. Душанбе. 1.5.1944 тэатр аднавіў сваю дзейнасць у Гомелі. Са спектаклем «Вялікі Іван» С.Абразцова і
    С.Праабражэнскага і канцэртнай праграмай тэатр выязджаў на фронт. У пасляваен. гады аднаўляўся ранейшы рэпертуар тэатра. Сярод лепшых пастановак: «КанёкГарбунок» паводле П.Яршова (1946), «Хрустальны чаравічак» Т.Габэ (1947). У 1950 тэатр быў створаны нанава і складаўся з 2 творчых груп. Пошукі новых выяўл. сродкаў, станаўленне прафес. сцэнаграфічнай культуры тэатра звязаны з дзейнасцю рэж. Ан.Ляляўскага і мастака Л.Быкава. Рэпертуар складаўся пераважна з твораў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Сярод іх вызначальнымі былі пастаноўкі: «Іванцарэвіч і Шэры воўк» А.Бычкова (1957), «Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага (1963), «Доктар Айбаліт» В.Карастылёва (1966), «Салавей» паводле Х.К.Андэрсена (1980), «Прывітанне мартышцы» Р.Остэра (1987), «Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога і «Папялушка, ці Свята дабрачыннасці» Ж.Маснэ (абедзве 1991). Значнае месца ў рэпертуары займалі творы нац. драматургіі: «Марынкакрапіўніца» А.Вольскага і П.Макаля (1962),
    «Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі (1964), «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч (1984). У канцы 1960х гг. у тэатры адраджаецца традыцыя пастановак дая дарослых, распачатая ў 1950я гг.: «Краса ненаглядная» Я.Спяранскага (1954), «КарольАлень» паводле К. Гоцы (1958). Спектаклідля дарослых адметныя высокім узроўнем выканаўчага майстэрства: «Чортаў млын» паводле Я.Дрды (1968), «Да трэціх пеўняў» В.Шукшына (1976), «Бура» У.Шэкспіра (1990) і інш. У 2й пал. 1970х гг. тэатр звярнуўся да выкарыстання новых выяўл. сродкаў. У спектаклях разам з лялькамі пачалі выступаць акцёры ў жывым плане («Зорны хлопчык» паводле О.Уайльда, «Ляўша» паводле М.Ляскова). Канец 1980х — пач. 1990х гг. адметны пошукамі новых форм выразнасці і выкарыстаннем апошніх дасягненняў лялечнага і інш. відаў тэатр. мастацтва. Гэтая тэндэнцыя выявілася ў спектаклях «Майстар і Маргарыта» М.Булгакава, «Сымонмузыка» Я.Коласа, «Цар Ірад» Г.Барышава. Сучаснае творчае аблічча тэатра вызначаюць спектаклі рэж. Ал.Ляляўскага («Ганэле» Г.Гаўпт