Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
ныя супрацоўнікамі музея ў перыяд баявых дзеянняў на тэр. Беларусі, Усх. Еўропы і Германіі, атрыманыя ад удзельнікаў вайны і іх сваякоў, даследчыкаў, краязнаўцаў, а таксама перададзеныя пасольствамі Германіі, ЗША у пасляваен. час. Фарміраванне музейных калекцый ажыццяўляецца па 26 раздзелах, якія ўключаюць ваен. археалогію, фалерыстыку, баністыку, сфрагістыку, геральдыку, нумізматыку, маст. вырабы, зброю, сцягі, вайсковыя абмундзіраванне і атрыбутыку, прадметы побыту, кінафотаматэрыялы, друкаваныя і рукапісныя матэрыялы. Калекцыя дакументаў налічвае 27 тыс. адзінак, у т.л. баявыя данясенні, справаздачы і часопісы ваен. дзеянняў, дзённікі, загады, а таксама ў складзе асабовых комплексаў — баявыя характарыстыкі чырвонаармейцаў, іх кніжкі, падзякі, ганаровыя і ўзнагародныя граматы, успаміны, пасведчанні аб гібелі. Зберагаюцца ўзоры агнястрэльнай і халоднай зброі, ваен. і цывільнага адзення СССР, Германіі, Італіі, ЗША, Чэхаславакіі, Францыі. Рарытэтным лічыцца Ганаровы рэв. сцяг 56й стралковай Маскоўскай дывізіі, захаваны камсамольцамі Віцебшчыны
601
БЕЛАРУСКІ
ва ўмовах акупацыі. Экспазіцыя налічвае звыш 500 маст. твораў, у т.л. палотны Героя Беларусі, нар. мастака М.А.Савіцкага, засл. дзеяча мастацтваў Беларусі М.Ц.Гуціева і інш. Матэрыялы залаў 1—2 «Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 22 чэрвеня — жнівень 1941» і «Смаленская бітва. Маскоўская бітва» ахопліваюць пачатковы перыяд Вял. Айч. вайны ад прыгранічных баёў да бітвы пад Масквой. Асаблівая ўвага надаецца абароне Брэсцкай крэпасці і Магілёва (3—26.7.1941). Экспануюцца дакументы, плакаты, газеты, асабістыя рэчы, якімі карысталіся байцы і камандзіры ў 1941, зброя, першыя трафеі, паказаны роля авіяцыі, артылерыі ў вайне. Значнае месца займаюць макет ням. танка ТІІІ у натуральную велічыню, дыярамы. Зала 3 «Нямецкафашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі. 1941—1944» адлюстроўвае атмасферу генацыду, тэрору, насілля, нявольніцтва, здзекаў над нац. пачуццямі беларусаў, якія былі характэрны для «новага парадку». Памастацку аформленая зала выканана ў чорных фарбах з «падаючымі» канструкцыямі, што падкрэслівае часовасць рэжыму акупацыі. У залах 4—5 «Трагедыя Мінска. 1941—1942» і «Мінскае антыфашысцкае падполле» серыя дакум. фотаздымкаў захавала трагедыю бамбардзіроўкі Мінска гітлераўскай авіяцыяй 23— 24.6.1941, знятую лётчыкам люфтвафэ. Трафейныя фотаздымкі і дакументы адлюстроўваюць першыя дні і месяцы акупацыі сталіцы, жыццё цывільнага насельніцтва і першае публічнае пакаранне смерцю ў Мінску 26.10.1941. Асобная зала прысвечана дзейнасці Мінскага антыфаш. падполля, друкаванню ў Мінску газ. «Звязда» і лістовак. У экспазіцыі залы 6 «Партызанскі рух у Беларусі. 1941— 1942» прадстаўлены комплексы матэрыялаў пра Герояў Сав. Саюза В.З.Каржа, Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага, камандзіраў пер
шых партыз. атрадаў. Калекцыі самаробных партыз. сцягоў, зброі, рукапісных часопісаў, адзення і амуніцыі сведчаць аб актыўным супрацьстаянні акупантам. Цікавым экспанатам з’яўляецца партыз. гармата на колах ад воза, якая належала партыз. атраду «Праўда» і прымала ўдзел у баявых аперацыях і парадзе партызан 16.7.1944 у Мінску. Асобная экспазіцыя прадстаўляе Віцебскія «вароты» (10.5—28.9.1942) — разрыў у лініі фронту, праз які падтрымлівалася сувязь партыз. злучэнняў з рэгулярнымічасцяміЧырвонай Арміі. Зала 7 «Савецкі тыл — фронту» прысвечана працы нар. гаспадаркі на ваен. патрэбы краіны. Асобныя раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць цяжкасці эвакуацыі прадпрыемстваў і людзей з Беларусі ў тылавыя раёны, працу прадпрыемстваў прамсці, сельскай гаспадаркі, чыг. транспарту і культуры. Зала 8 «Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне. 1943» адлюстроўвае першапачатковы этап вызвалення тэр. Беларусі пасля Сталінградскай і Курскай бітваў. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы беларусаў — герояў падзей 1943: прабіты асколкам снарада кіцель генерала М.І.Зіньковіча, прабіты куляй камсамольскі білет санінструктара І.Ц.Нікіценкі, узнагароды камандзіра гарматнага разліку сяржанта І.Е.Самбука. У залах 9—13 «Партызанскі рух на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў 1943—1944» маляўнічыя палотны, макеты зямлянкі, зброевай і скураной майстэрняў перадаюць умовы барацьбы, жыцця і побыту партызан. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы партызан, камандзіраў атрадаў, брыгад і злучэнняў, узнагароды, самаробная карта, партыз. сцягі, зброя. Дэманструюцца партыз. трафеі: ад ням. бінокля да ручнога кулямёта і зенітнай гарматы «Эрлікон», вырабленай у Швейцарыі. Кар
та баявых аперацый і статыстычныя звесткі сведчаць аб маштабе партыз. руху ў Беларусі. Асобная экспазіцыя прысвечана Герою Сав. Саюза П.М.Машэраву. У залах 14— 16 «Наступленне Чырвонай Арміі ў 1944» адлюстравана наступленне Чырвонай Арміі ад Баранцава да Чорнага мораў, вызваленне ўсёй акупіраванай тэр. СССР ад ням.фаш. захопнікаў. Сярод прадстаўленых матэрыялаў: фотаздымак першага пагранічнага слупа, адноўленага 26.3.1944 на граніцы з Румыніяй, станковы кулямёт СГ43 сістэмы Гарунова, асабістыя рэчы беларусаў — удзельнікаў баявых дзеянняў у Крыме, ва Украіне, пад Ленінградам і Мурманскам, у Прыбалтыцы. Асобная экспазіцыя прадстаўляе Бел. наступальную аперацыю «Баграціён» (23.6—29.9.1944) войск 1га, 2га, 3га Бел. і 1га Прыбалтыйскага франтоў, узаемадзеянне Чырвонай Арміі і партызан, удзел у вызваленні Беларусі франц. авіяпалка «Нармандыя—Нёман». Яе дапаўняюць сцягі і маст. творы, сярод якіх карціна А.Волкава «Парад партызан 16.17.1944 г.», дыярама «Мінскі кацёл».
У экспазіцыі залы 17 «Вызваленчая місія Чырвонай Арміі» паказаны баявыя падзеі ў час вызвалення Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі, Чэхаславакіі, Польшчы, нац. паўстанні супраць ням.фаш. захопнікаў і ўдзел беларусаў у руху супраціўлення еўрап. краін. Сярод экспанатаў — шабля з серабра, інкруставаная каштоўнымі камянямі, падараваная Старшынёй Рэспублікі Югаславія І.Броз Ціта Герою Сав. Саюза У.А.Парахневічу. У ліку экспанатаў залы 18 «Разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі» асабістыя рэчы і ўзнагароды двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова, ордэны Славы 3 ступеней воінабеларуса радавога Р.Ф.Нагорнага, узнагароды і зброя Германіі і Японіі, падарункі воінам Чырвонай Арміі ад жыхароў вызваленых раёнаў Кітая. У
602
БЕЛАРУСКІ
зале таксама прадстаўлены матэрыялы пра саюзнікаў СССР у барацьбе з фашызмам: фотаздымкі, форменнае адзенне, узнагароды арміі ЗША. Завяршае экспазіцыю пано «Падпісанне капітуляцыі фашысцкай Германіі». Залы 19—20 «Зала Перамогі» і «Гарадыгероі». Асобная экспазіцыя прысвечана Параду перамогі 24.6.1945 у Маскве. Муляжы штандартаў усіх франтоў, слайды і фотапано дэманструюць урачыстасць Вял. Перамогі. У зале «Гарадыгероі» экспануюцца дакументы аб прысваенні ганаровага звання 12 гарадам Сав. Саюза і Брэсцкай крэпасці, фотаздымкі месцаў баявых дзеянняў, мемарыялаў і помнікаў. У Мемарыяльных залах 21—24 увекавечаны назвы воінскіх часцей і злучэнняў, якія вызначыліся ў баях за Беларусь. Зала партыз. фарміраванняў утрымлівае назвы ўсіхзлучэнняў, брыгад і атрадаў, якія дзейнічалі на акупіраванай тэр. Беларусі ў час вайны. Асобная зала прысвечана 2169 Героям Сав. Саюза і 76 поўным кавалерам ордэна Славы — беларусам і прадстаўнікам 70 нацыянальнасцей, што ўдзельнічалі ў баях на тэр. Беларусі. Выстаўка баявой тэхнікі і ўзбраення Чырвонай Арміі адкрыта для наведвальнікаў 3.7.1977. Экспазіцыя ўключае ўзоры ваен. тэхнікі: танкі Т34, ІС2, ІС3, гарматы, мінамётныя ўстаноўкі, аўтамабілі ЗІС5 і ГАЗ—АА, самалёт Лі2, а таксама інш. зброю і тэхніку.
На базе музея праводзіцца да 10 стацыянарных і перасоўных выставак у год: «Плакат Вялікай Айчыннай», «Зброя Перамогі», «Героі Міншчыны», «Дзяцінства, абпаленае вайной» і інш., ствараюцца экспрэсвыстаўкі на святочных гар. і музейных мерапрыемствах. Філіял музея — мемар. комплекс «Рэспубліканскі помнік воінамінтэрнацыяналістам» у Траецкім прадмесці ў Мінску (адкрыты ў 1996). Кожны год музей наведваюць больш за 200 тыс. турыстаў, моладзі, членаў дэлегацый з краін СНД і далёкага замежжа.
«Запа Перамогі» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Будынак музея ўзведзены ў 1967 (архіт. Г.Бенядзіктаў, Г.Заборскі). Разам з інш. будынкамі фарміруе ансамбль Кастрычніцкай пл. Мінска. Вылучаецца лаканізмам, строгай пластыкай і выразным рытмам чляненняў. Трохпавярховы Гпадобны ў плане аб’ём. Пластыка гал. фасада ствараецца мерным рытмам згрупаваных па 3 аконных праёмаў на ўсю вышыню будынка. Яго сіметрыю парушае асіметрычна размешчаны парадны ўваход у вуглавой частцы. Партал уваходу выкананы ў строгіх геаметрычных формах. Астатняя частка фасада рытмічна падзелена шэрагам шырокіх вертыкальных прасценкаў. Інтэрвалы паміж імі расчлянёны дадатковымі вузкімі рэбрамі, якія ўзбагаючаюць пластыку фасада. Рытмічныя чляненні аб’ядноўвае высокая сценка, што завяршае фасад. Бакавы фасад мае больш свабодную пластычную структуру, якая адпавядае ўнутранай планіроўцы. У вуглавой частцы будынка размешчаны вял. двухсветлавы вестыбюль з антрэсольным паверхам, абкружаным
магутнай каланадай. Планіроўка падоўжанага крыла, дзе размешчана асн. экспазіцыя музея, анфіладная. У кароткім крыле знаходзяцца кіна і выставачная залы, службовыя памяшканні. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны прыродны камень, фактурная тынкоўка, дрэва, метал, тэматычныя размалёўкі.
Г.Дз.Бабусенка, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЁЙ НАРбДНАЙ АРХІТЭКТЎРЫ I ПОБЫТУ. Засн. ў 1976 пад адкрытым небам каля в. Азярцо Мінскага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 1987. Гал. яго мэта — захаванне і дэманстрацыя помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі. Асн. фонд налічвае больш за 20 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 6 тыс. (2009), з якіх сфарміравана каля 30 калекцый; у экспазіцыі больш як 20 помнікаў нар. архітэктуры канца 18 — пач. 20 ст. Агульная пл. 151 га. У калекцыі плеценых вырабаў з лубу, саломы, лазы, лучыны, каранёў хвоі ўзоры мэблі канца 19 — пач. 20 ст., лапці, капелюшы, ёмістасці
603
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту: 1 — фрагмент экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь»; 2 — млын з в. Даматканавічы Клецкага рна. Канец 19— пач. 20 cm.