• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек: 1 — сцэна са спектакля «Мыйдадыр» К. Чукоўскага; 2 — сцэна са спектакля «Пінокіо» К. Калодзі; 3 — сцэна са спектакля « Чаму старэюць людзі ?..» А. Вярцінскага.
    607
    БЕЛАРУСКІ
    мана, «Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага, «Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана, «Сіняя птушка» М.Метэрлінка, «Папялушка»Т.Габэ, «Пясчаны замак» С.Кавалёва, «Чаму старэюць людзі?..» А.Вярцінскага). Сярод інш. пастановак 2000х гг.: «Неразумная казка» С.Кузіна (рэж. А.Ярылаў), «Васіліса Прыгожая» К.Чарняк (рэж. М.Андрэеў), «Гісторыя аднаго горада» М.СалтыковаШчадрына (рэж. А.Янушкевіч), «Марозка» (нар. казка), «Пінокіо» К.Калодзі (рэж. А.Жугжда), «Жудасны спадар АУ» Э.Успенскага, «Мыйдадыр» К.Чукоўскага, «Пэпі — Доўгая Панчоха» паводле казкі А.Ліндгрэн (рэж. С.Залеская). У трупе тэатра (2010): засл. артысты Беларусі У.Грамовіч, А.Казакоў, засл. артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым В.Пражэева, артысты Я.Агеенка, А.Васько, І.Ганчар, Н.КотКузьма, Н.Лёгкіна, Ю.Марозава, Ц.Муратаў, Дз. Рачкоўскі, С. Цімохіна, К.Трафімук, М.Чыгіркін, A. і Н. Янушкевічы. Тэатр — заснавальнік і арганізатар Бел. міжнар. фестывалю тэатраў лялек у Мінску (з 1990), удзельнік міжнар. тэатр. фестываляў.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ (БДТУ). Засн. ў 1930 у г. Гомель як лесатэхн. інт на базе фта лясной гаспадаркі
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.
    БСГА. 3 1945 у Мінску, з 1961 Бел. тэхнал. інтімя С.М.Кірава, з 1993 — унт з сучаснай назвай. У 2009/10 навуч. годзе 10 фтаў: лесагасп., тэхналогіі і тэхнікі лясной прамсці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, інжынернаэканам., выдавецкай справы і паліграфіі, завочны, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, грамадскіх прафесій; 50 кафедраў. Аспірантура (з 1951), дактарантура (з 1988). У структуру унта (2009) уваходзяць цэнтры: фізікахімічных метадаў даследавання, рэд.паліграф. і інфармацыйных тэхналогій, выпрабавальны экалагічнага кантролю, трансферу тэхналогій па дрэваапрацоўцы і лясной гаспадарцы, выпрабавальны дрэваапрацоўчага абсталявання і інструменту, кансалтынгавы па сістэмах менеджменту; 7 н.д. лабараторый. Сумесна з вядучымі прам. прадпрыемствамі і аргцыямі краіны створана 29 вучэбнанавуковавытворчых цэнтраў. Дзейнічаюць 6 саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. БДТУ — буйны шматпрофільны навуч. і навук. цэнтр Рэспублікі Беларусь, які вызначае развіццё лясной, хімікатэхнал., паліграф. і экалагічнай адукацыі ў
    краіне. 3 2006 мае статус базавай aprцыі дзяржаўудзельніц СНД па адукацыі ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамсці. Працуюць 2 нар. калектывы: «Рунь», «Колокол». Выдае газ. «Тэхнолаг», час. «Труды БГТУ».
    Гал. корпус унта пабудаваны ў 1957 (архіт. А.Брэгман, В.Ладыгіна). Будынак 5павярховы, сіметрычны Нпадобны ў плане аб’ём утварае паўзамкнёную кампазіцыю, раскрытую на вул. Свярдлова. Бакавыя крылы злучаны цэнтр. аб’ёмам, у якім размешчаны парадны ўваход, вестыбюль, калідоры з 2баковым размяшчэннем аўдыторый. Фасады падзелены паяском на 2 ярусы: 1ы (1—2і паверхі) апрацаваны цёмнашэрай каменнай тынкоўкай з рустам, 2і — светлай тынкоўкай. Навуч. корпус (пабудаваны ў 1946, выкарыстаны будынак б. школы) — 4павярховы прамавугольны ў плане аб’ём, дзе абапал калідора размешчаны лекцыйныя і адм. памяшканні. Сцены 2 ніжніх паверхаў апрацаваны рустам. Аконныя праёмы прамавугольныя, на 3м паверсе аформлены трохвугольнымі і паўцыркульнымі франтонамі, завершаны карнізам. У 1962—64 па тыпавых праектах пабудаваны 4павярховыя, прамавугольныя ў плане вучэбны і 2 лабараторныя карпусы, размешчаныя ўнутры тэр. комплексу.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ (БДУ). Засн. ў 1921 у Мінску паводле пастановы ЦВК БССР 1919. У яго стварэнні ўдзельнічалі Я.Ф.Карскі, праф. В.П.Волгін, Л.С.Мінор, У.І.Пічэта (рэктар у 1921—29), Дз.М.Пранішнікаў і інш. Сярод першых выкладчыкаў — М.В.ДоўнарЗапольскі, К.М.Міцкевіч, Н.М.Нікольскі, В.Н.Перцаў, А.Смоліч, М.М.Шчакаціхін, М.А.Янчук, а таксама навукоўцы з Масквы, Петраграда, Кіева і інш. Навук. лру унту перадалі са сваіх фондаў АН РСФСР, Рас. кніжная палата, Кіеўскі, Маскоўскі і Петраградскі унты; аддалі яму асабістыя бкі
    608
    БЕЛАРУСКІ
    Галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    Я.Ф.Карскі, М.А.Янчук і інш. У 1921 студэнтаў прынялі фты рабочы, мед., грамадскіх навук; у 1922 — пед. У 1928—31 узведзены універсітэцкі гарадок. На базе шэрага фтаў БДУ у Мінску ў 1930—32 узніклі інты мед., пед., юрыдычны, нар. гаспадаркі і шэраг галіновых ВНУ, аб’яднаных у 1933 у Бел. політэхн. інт (БПІ, цяпер Бел. нац. тэхн. унт). У Вял. Айч. вайну навук,матэрыяльная база БДУ была вывезена альбо знішчана акупантамі. Заняткі аднавіліся ў кастр. 1943 на ст. Сходня пад Масквой, у вер. 1944 унт зноў прыняў студэнтаў у Мінску. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2009/10 навуч. годзе фты: механікаматэматычны, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і электронікі, хімічны, фіз., геаграфічны, біял., гіст., філал., філасофіі і сац. навук, юрыд., міжнар. адносін, эканам., ваен., гуманітарны, перадуніверсітэцкай адукацыі, падрыхтоўчы для замежных студэнтаў; інты БДУ: журналістыкі; тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія; бізнеса і менеджмента тэхналогій, дзярж. Інт сац. тэхналогій. У БДУ навучаюц
    ца студэнты з 25 краін свету (разам з краінамі СНД). Аспірантура (з 1927), дактарантура (з 1988). У складзе унта 4 НДІ, рэд.выдавецкі, інфармацыйнавылічальны і навук.інжынерны цэнтры, фундаментальная бка, 6 музеяў (гісторыі БДУ, землязнаўства, археал., заалагічны, фалькл.этнаграф., правазнаўства), шэраг навук.вытворчых прадпрыемстваў. Выдаюцца шматтыражная газ. «Універсітэт» (з 1923), навук. час. «Веснік БДУ», «Сацыялогія», «Вышэйшая школа». Пры унue працуе бел.германская радыёстанцыя «Радыё Юністар БДУ».
    ГТершыя будынкіунта (гал. кор
    Рэктарат Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    пус і карпусы асобных фтаў) пабудаваны ў 1928—31 (архіт. І.Запарожац, Г.Лаўроў). У аснове кампазіцыі комплексу — павільённы прынцып. Трохпавярховыя будынкі сярод зялёных насаджэнняў сфарміравалі універсітэцкі гарадок. Простай і выразнай планіровачнай сістэме адпавядала лаканічная па форме архітэктура фасадаў, пазбаўленых дэкору. Разбураныя ў Вял. Айч. вайну будынкі адноўлены ў 1945—49, захавана ўнутраная планіроўка, часткова зменены фасады (архіт. С.Баткоўскі). У 1962 пабудаваны новы 6павярховы складанай канфігурацыі гал. корпус (архіт. М.Бакланаў, А.Духан), у якім размешчаны 330 аўдыторый, кабінеты, лабараторыі, актавая зала, бка, чытальныя і спарт. залы. У вырашэнні
    гал. фасада, які выходзіць на пл. Незалежнасці, выкарыстаны вертыкальныя чляненні — лапаткі, што адпавядае характару архітэктуры размешчанага насупраць Дома ўрада. У 1970я гг. пабудаваны універсітэцкі гарадок за кальцавой аўтадарогай у раёне в. Шчомысліца Мінскага рна (аўтары праекта М.Вінаградаў, Б.Папоў, А.Сабалеўскі), корпус хімічнага фта (архіт. Н.Дзяменцьева), 9павярховы прамаву гольны ў плане корпус НДІ прыкладных фіз. праблем і радыёфіз. фта (архіт. П.Бяляеў), лабараторны комплекс (архіт. М.Вінаградаў), 13павярховы будынак ін
    609
    БЕЛАРУСКІ
    Адзін з карпусоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
    тэрната і інш. У цяперашні час комплекс універсітэцкага гарадка ўключае гал. корпус, будынак рэктарата, адм.гасп. пабудовы, карпусы фіз., механікаматэматычнага, геагр. і хімічнага фтаў. Унутраны дворык з’яўляецца эстэтычным цэнтрам унта. Тут устаноўлены скульпт. кампазіцыі, прысвечаныя прадстаўнікам бел. асветніцтва: Ефрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, Ф.Скарыне, С.Буднаму і В.Цяпінскаму. У 2000я гг. пабудаваны будынак біял. фта, вучэбныя кар
    пусы для Інта журналістыкі, фта філасофіі і сац. навук, тэлецэнтра.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ I РАДЫЁЭЛЕКТРбНІКІ (БДУІР). Засн. ў 1964 як Мінскі радыётэхн. інт на базе радыётэхн. фта Бел. політэхн. інта, з 1993 сучасная назва. У 2009/10 навуч. годзе 10 фтаў: камп’ютэрнага праектавання; інфармацыйных тэхналогій і кіравання; радыётэхнікі і электронікі; камп’ютэрных сістэм і сетак; тэлекамунікацый; інжынернаэканам.; ваен.; завочнага на
    вучання; дыстанцыйнага і бесперапыннага навучання; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафес. арыентацыі; 39 кафедр. Аспірантура (з 1964), дактарантура (з 1988). У структуры унта (2009) Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па інфармацыйных тэхналогіях і радыёэлектроніцы (Інт павышэння кваліфікацыі), н.д. лабараторыі, цэнтр інфарматызаныі і інавацыйных распрацовак, бка (у т.л. электронная) з фондам каля 1590 тыс. экз. кніг і перыяд. выданняў і інш. Выдае газ. «Нмпульс», час. «Доклады Белорусского государственного уннверснтета мнформатнкн н радноэлектроннкн».
    Першы комплекс унта па вул. П.Броўкі пабудаваны ў 1967—72 (архіт. П.Бяляеў). Уключае 3 вучэбналабараторныя карпусы, размешчаныя ўздоўж вуліцы і злучаныя паміж сабой падземнымі пераходамі. Першы гал. корпус узведзены ў 1967 з цэглы і зборнага жалезабетону. Уяўляе 4павярховы Ппадобны ў плане будынак з выступаючымі вуглавымі рызалітамі. Сцены па ўсім перыметры расчлянёны пілонамі. Рытм кампазіцыі гал. фасада ствараецца вертыкальнымі лапаткамі. Усе фасады атынкаваны. Пад будынкам знаходзяцца падвальныя памяшканні. Планіроўка корпуса калідорная з 2баковым размяшчэннем кабінетаў
    У залах электроннай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
    610
    БЕЛАРУСКІ
    Да арт. Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў: I — капэла беларускіх народных духавых інструментаў «Гуды»; 2 — ансамбль акардэаністаў «Туці».
    і аўдыторый. Сувязь паміж паверхамі ажыццяўляецца праз парадную 3маршавуюлесвіцуўцэнтр. частцы і па 2 маршавых лесвіцах у бакавых крылах. Другі корпус пабудаваны ў 1969 з цэглы і зборнага жалезабетону. Шасціпавярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудаванымі да яго паўд. тарца 4павярховым прамавугольным у плане аб’ёмам з актавай і спарт. заламі. Пластыку аб’ёму гал. фасада ствараюць жалезабетонныя рэбры на ўсю вышыню. Сцены атынкаваны пад граніт з украпінамі слюды. Міжкалонныя прасценкі маюць зубчастую паверхню. Трэці корпус узведзены ў 1972. Пяціпавярховы прамавугольны ў плане будынак на цокалі. Вынесены за межы плана 2і паверх пазбаўляе гал. фасад манатоннасці. Другі комплекс унта на перасячэнні вуліц Гікалы і Платонава пабудаваны ў 1980 з цэглы і зборнага жалезабетону (архіт. П.Бяляеў, М.Волкаў). Яго складаную па канфігурацыі плана аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю ўтвараюць вучэбналабараторны корпус № 4 і корпус № 5 з вылічальным цэнтрам. Корпус № 4 — 5павярховы прамавугольны ў плане будынак з вынесенымі наперад з боку гал. фасада аўдыторыямі. Пластыку гал. фасада ўзбагачаюць спараныя жа