Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
структуры унта (2009) Інт сац,гуманітарнай адукацыі, Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканам. кадраў, вышэйшая школа кіравання і бізнесу, вышэйшая школа турызму. Выдае газ. «Экономнст»,час.«Белорусскнйэкономнческнй журнал», «Вестннк Белорусского государственного экономнческого уннверснтета», «Бухгалтерскнй учёт н аналнз».
Комплекс складаецца з 12павярховага гал. і 4павярховага карпусоў. Гал. корпус пабудаваны ў 1968 (архіт. А.Ткачук). Дванаццаціпавярховы прамавугольны ў пла
не будынак з адм. памяшканнямі на 2—3м паверхах і аўдыторыямі абапал калідораў на 4—12м паверхах. На ўзроўні 1га паверха зблакіраваны з 3павярховым авал ьным у плане аб’ёмам бкі. Кампазіцыя гал. фасада засн. на кантрасце глухой атынкаванай сцяны і паверхні зашклення з рытмічнымі вертыкальнымі алюмініевымі рэбрамі на ўсю вышыню будынка. Цэнтр. ўваход аформлены мармуровым парталам, міжаконныя прасценкі фасадаў абліцаваны чорным шклом (стэмалітам). Чатырохпавярховы корпус уяўляе прамавугольны ў плане будынак калідорнай планіроўкі з аўдыторыямі, кабінетамі, лабараторыямі. Злучаецца з гал. корпусам крытым пераходам на
614
БЕЛАРУСКІ
ўзроўні 2—3га паверхаў. 3 боку да яго прыбудаваны спарт. і актавыя залы. Рытм кампазіцыі фасадаў ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Суцэльнае падоўжанае зашкленне буйнога аконнага праёма вял. лекцыйнай залы на 3—4м паверхах пазбаўляе гал. фасад манатоннасці. Ва універсітэцкім гарадку пабудаваны спарт. комплекс унта (2007). Дзякуючы цэласнасці архіт. вырашэння будынак гал. корпуса з’яўляецца адной з горадабуд. дамінант Партызанскага праспекта. «БЕЛАРЎСКІ ДОМ ДРЎКУ», дзяржаўнае выдавецкапаліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. У 1917 Мінская губернская друкарня (з 1795; створана ў 1790 манахамібазыльянамі) пераўтворана ў друкарню Саўнаркома Заходняй вобл. і фронту; з 1918 — 1я Савецкая, з 1930 — імя Сталіна, з 1961 выдавецтвадрукарня «Звязда», з 1968 выдва ЦК КПБ, з 1991 «Б.Д.д.» (са студз. 1992 у сістэме Дзяржкамдруку, злютага 1992 — CM, з 1994 — Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), са снеж. 2000 РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». У 1927 выдавала 9 газет, 7 часопісаў, каля 70 тыс. экз. падручнікаў і інш. выданняў. У Вял. Айч. вайну паліграфісты наладзілі тут выпуск падп. выданняў — перыяд. лістка «Вестннк Роднны», газ. «Звязда» і інш., дапамагалі ствараць друкарні ў партыз. атрадах. Пасля вайны паліграф. база адноўлена. У 1992 друкавала 52 назвы газет, у т.л. 38 рэсп.,46часопісаў, ут.л. 44рэсп. У 2009 штомесячны тыраж газет склаў больш за 70 млн. экз., у т.л. «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Звязда», «Мінская праўда» і інш., штогадовы тыраж часопісаў 10 млн. экз., у т.л. «Беларусь. Belarus», «Беларуская думка», «Алеся», «Армня», «Бярозка» і інш., 5,5 млн. кніг у цвёрдым пераплёце, 9 млн. — у мяккай вокладцы, 5 млн. экз. брашур, больш за 1 млн. бланкаў пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,
Даарт. «Беларускі Дом друку». Нарада рабочых у двары Дома друку. 1952.
40 млн. знакаў паштовай аплаты (марак). Прадпрыемства таксама вырабляе формныя валы для глыбокага друку, вырубныя штампы, кардонную ўпакоўку. У 2009 супрацоўнічае з 200 выдавецтвамі і рэдакцыямі Беларусі і замежных краін.
Будынак у стылі канструктывізму ўзведзены ў 1935 з цэглы на рагу сучаснага праспекта Незалежнасці і
Да арт. «Беларускі Дом друку». Брыгада бясшвовага замацавання кніг.
вул. Сурганава. У пасляваен. час быў рэканструяваны,у 1970надбудаваны 4ыпаверхпадпадоўжнымкорпусам на вул. Сурганава, у 1975 узведзены новыя карпусы. Ппадобны ў плане будынак мае цагляныя апорныя сцены з маналітнымі жалезабетоннымі перакрыццямі. У аснову архіт. вырашэння пакладзены прынцып блакіроўкі розных па вышыні і даўжыні аб’ёмаў. Асн. канструкцый
615
БЕЛАРУСКІ
ны элемент — унутраныя жалезабетонныя слупыкалоны. Дамінуе вежападобная 5павярховая вуглавая частка, на ўзроўні яе 1га паверха ўзбудавана вуглавая лоджыя, якая акцэнтуе гал. ўваход у будынак. Кампазіцыя фасада 4павярховага крыла, арыентаванага на праспект Незалежнасці, засн. на рытмічным чляненні сцен вял. аконнымі праёмамі. Фасады, арыентаваныя на вул. Сурганава, пазбаўлены архіт. дэкору. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Наследннкн Скорнны. Мннск, 2007.
Р.С.Алейнік, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
БЕЛАРЎСКІДРУП' ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР (БДТ2), назва Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў 1926—44.
«БЕЛАРЎСКІ ЗВОН», штотыднёвая грамадскапалітычная і літаратурная газета нац.дэмакр. кірунку. Выдавалася з 22.3.1921 да 24.2.1923 у Вільні на бел. мове. 3 16.5 да 18.8.1921 не выходзіла. Рэд,выдавец Ф.Аляхновіч. 3 газетай супрацоўнічалі Б.А.Тарашкевіч, М.Гарэцкі, Л.І.Родзевіч (пад псеўд. Лявон Жыцень), М.Краўцоў (пад крыптанімам М.К.), А.Луцкевіч (пад псеўд. А.Навіна), Н.Арсеннева, У.Жылка і інш. Крытыкавала вынікі Рыжскага мірнага дагавора 1921. Супрацоўнічала з усімі дэмакр. сіламі, якія падтрымлівалі культ.нац. адраджэннеБеларусііяеправанасамавызначэнне. Паліт. становішча ў Польшчы газетай ацэньвалася як барацьба 2 сіл — імперыялістычных і дэмакратычных. У рэд. матэрыялах «Б.з.» выкрываў антыбел. палітыку польск. ўрада (28.4, 15.5, 28.8.1921), абмежаванне дзейнасці бел. школы і нац,асветныхаргцый (2.9,16.9,7.10.1921; 27.1, 17.2, 18.3, 1.4.1922). Асвятляла міжнар. і ўнутранае становішча, інфармавала пра грамадскапаліт. рух у Беларусі, звяртала ўвагу на зніжэнне жыццёвага ўзроўню бяд
няцкіх і серадняцкіх слаёў сялянства, падтрымлівала арганізацыю на вёсцы гандлёвых і вытворчых кааператываў. У арт. «У напалеонаўскую гадаўшчыну» (8.5.1921, пад крыптанімам Ф.А.) сцвярджалася, што паражэнне арміі Напалеона ў 1812 затрымала на паўстагоддзе вызваленне сялян зпад прыгнёту. Апублікавала даследаванне У.Самойлы «Ад беззямельнага батрацтва да дзяржаўнай незалежнасці. Перамога ірландскага хлебароба над Англіяй» (23.9—23.12.1921, пад псеўд. Суліма). На думку аўтара, бел. народ па прыкладу ірландцаў пойдзе па шляху сац.паліт. і нац. адраджэння сваёй краіны. На старонках «Б.з.» публікаваліся адозвы і інш. дакументы Таварыства беларускай школы, вялася агітацыя за масавую падтрымку гэтай аргцыі, друкаваліся рэзалюцыі ў абарону асветы на роднай мове. У 1922—23 газета агітавала за бел. кандыдатаў у сейм і сенат Польшчы, змяшчала адозвы і праграму Бел. цэнтр. выбарчага кта, знаёміла выбаршчыкаў з бел. кандыдатамі ў паслы (дэпутаты) і сенатары, выдавала памяткі пад назвай «Дзесяць запаведзяў беларускага выбаршчыка» і інш. Шмат увагі аддавала дзейнасці бел. прафес. і самадзейных тэатр. і муз. калектываў у Зах. Беларусі. Інфармавала пра сац. пераўтварэнні і развіцйё культуры ў БССР. Прызнаючы поспехі ў станаўленні бел. сав. тэатр. мастацтва, разам з тым крытыкавалатэндэнцыйнасцьдзярж. тэатраў Сав. Беларусі. На старонках «Б.з.» змешчаны творы М.Гарэцкага, Н.Арсенневай, Ф.Умястоўскага (пад псеўд. Дзядзька Пранук), Л.Родзевіча, У.Жылкі, Я.Коласа, У.Дубоўкі, Г.Леўчыка, І.С.Дварчаніна, Ф.Аляхновіча (п’есы «Няскончаная драма», «Заручыны Паўлінкі», «Птушка шчасця»), нарысы Б.Тарашкевіча, С.Чыжэўскага, артыкулы А.Луцкевіча, падборкі бел. нар. песень і інш. У.М.Конан.
«БЕЛАРЎСКІ ЗВОН», штотыднёвая газета, орган Цэнтральнага саюза культ. і гасп. аргцый (Цэн
трасаюза). Выдавалася з 6.1.1931 да 2.12.1932 у Вільні на бел. мове замест газ. «Наперад». Рэд.выдавец М.Сіняўскі. Мела аддзелы: «Хроніка культурнага жыцця», «3 савецкага жыцця», «Жыццё ў Польшчы», «3 усяго свету», «Гаспадарчы аддзел», «Бібліяграфія», «Аб’явы», «Ка рэспандэнцыі». Пісала пра эканам. крызіс у капіталістычных краінах, у т.л. ў Польшчы, крытыкавала рэпрэсіі ў СССР. Паведамляла пра ўтварэнне і дзейнасць бел. культурных і навук. устаноў і аргцый: гімназій, Бел. музея ў Вільні, навук. тва і яго секцый, у т.л. краязнаўчай секцыі, «Аб’яднання маладых славян» у Варшаве, аргцыі жанчын імя Цёткі ў Вільні і інш.; выступіла супраць закрыцця Радашковіцкай бел. гімназіі. Наяестаронкахзмяшчаліся артыкулы гіст. тэматыкі: «Беларусы ў іх гістарычным развіцці» М.Грыгаровіча, «Копныя суды на Беларусі» М.Шкялёнка, «Гісторыя беларускае прэсы» А.Апэнсы, а таксама М.Ільяшэвіча, М.Чарнецкага, матэрыялы пра Я.Ф.Карскага, У.М. Ігнатовіча, Я.Купалу і інш. Многія матэрыялы газеты былі перадрукам з інш. выданняў. Выйшла 58 нумароў. Спыніла існаванне зза матэрыяльных цяжкасцей.
Г.А.Каханоўскі.
БЕЛАРЎСКІ ІНСТЫТЎТ ЖУРНАЛІСТЫКІ. Існаваў у 194041 у Мінску. Створаны на базе Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С.М.Кірава.
БЕЛАРУ'СКІ ІНСТЫТЎТ ПРАВАЗНАЎСТВА, прыватная вышэйшая ўстанова адукацыі. Засн. ў 1991 у Мінску на базе б. Мінскай вышэйшай юрыд. школы. Прымаюцца асобы з сярэдняй і вышэйшай неюрыд. адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У 2009/10 навуч. годзе фты: эканомікаправавы, псіхалогіі і паліталогіі, юрыд. Існуе падрыхтоўчае аддз., вядзецца перападрыхтоўка кадраў на базе вышэйшай адукацыі. Дзей
616
БЕЛАРУСКІ
нічае аспірантура. Рыхтуе юрыстаў (у т.л. юрыстаўміжнароднікаў), эканамістаў, эканамістаўменеджэраў, псіхолагаў і выкладчыкаў псіхалогіі. Інт мае філіялы ў Гродне і Магілёве.
«БЕЛАРЎСКІ КАЛЯНДАР», штогадовае выданне Беларускага грамадскакультурнага тва (БГКТ) у Польшчы. Выдаецца з 1957 у Беластоку на бел. мове, у 1993 надрукаваны ў Гродне, у 1994—99 па заказе тва друкаваўся ў Мінску. Змяшчае матэрыялы, прысвечаныя юбілейным і памятным датам Беларусі і Польшчы, дзейнасці тва, бел.польск. грамадскім, культ. і эканам. сувязям, даведкі пра найб. значныя падзеі і славутых дзеячаў свету, даследаванні па гісторыі, культуры і краязнаўстве Беласточчыны. У часы сацыяліст. Польшчы не пазбег палітызаванасці, але адначасова змяшчаў матэрыялы, якія немагчыма было надрукаваць у Сав. Беларусі, у т.л. арт. «Праўнае становішча беларусаў у перадваеннай Польшчы і сёння» (1956), «Школьная справа і беларускі нацыянальнавызваленчы рух» (1967), «Нашчадкі Грамады» (1981) В.Склубоўскага, «Статут 1529 г. — літоўскі, польскі ці беларускі?» А.Мірановіча, «Каліноўскі — пачаткі і ідэі сучаснай Беларусі» А.Анташэвіча (абодва 1984), «Абарончая вайна 1939 г.» В.Шведа (1989) і інш. Друкуе матэрыялы аб нац.культурным жыцці беларусаў у Польшчы, аб дзейнасці БГКТ, a таксама бел. фальклор, рэпертуарныя старонкі для аматарскіх фалькл. і тэатр. калектываў, творы членаў літ.маст. аб’яднання «Белавежа», біяграфіі і творы бел. пісьменнікаў, старонкі гумару, юрыд. і гасп. парады, астралагічныя звесткі, імяніны, царк. праваслаўны і каталіцкі календары паводле старога і новага стыляў і інш. Выданне ілюстравана.