Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
А.Вярцінскага (1987), «Мне сняцца сны аб Беларусі» паводле вершаў Я.Купалы, «Выгнанне ў рай» паводле п’есы Н.Рапы (абедзве 1989), «Не праклінай, што я люблю...» паводле Н.Гілевіча, «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» (абедзве 1997), «Вясёлая каруселя» паводле А.Вольскага (2000), «Адзінокі птах» А.Залётнева паводле А.Міцкевіча, Д.Чачота і Р.Ба
Да арт. Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьніч»: 1 — сцэна са спектакля «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона» Л.Мікіты; 2 — сцэна са спектакля «Пачакай, сонца!» паводле Л.Кастэнкі, Н.Мацяш і твораў еўрапейскай паэзіі.
1 2
радуліна (2001), «Прыпадаю да нябёсаў» паводле Я.Янішчыц (2002), «Мой маленькі прынц» паводле А. дэ СентЭкзюперы (2005), «Пачакай, сонца!» паводле Л.Кастэнкі, Н.Мацяш ітвораўеўрап. паэзіі, «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона» Л.Мікіты (усе 2006), «Абранніца» паводле А.Пушкіна (2008), «Красёнцы жыцця» поводле Я.Коласа (2008), «Граф ГлінскіПапялінскі» А.Вольскага, «Казачная торба» Л.Сідарэвіча, «Дарожны рэквіем» паводле твораў бел. пісьменнікаў, «Пяюць начлежнікі» паводле З.Бядулі (усе 2009) і інш. У цыкле «Тайны зьнічнага святла» ладзяцца спектаклісустрэчы, дзе гал. асобамі з’яўляюцца бел. пісьменнікі, музыканты, навукоўцы. Калектыў — удзельнік шматлікіх міжнар. тэатр. фестываляў. У трупе тэатра (2010): засл. артысты Беларусі Л.Горцава, М.Жылюк, У.Шэлестаў, артысты РАстрадзінава, Г.Дзягілева, Т.Карабкова, А.Кашпераў, М.Лявончык, А.Марозаў, Д.Неўмяржыцкая, С.Сарокін, Л .Сідарэвіч, В.Статкевіч, К.Успенскі, М.Цэхановіч, В.Шакалідо і інш. Г.А.Дзягілева.
622
БЕЛАРУСКІ
Вокладкі Беларускага праваслаўнага календара.
БЕЛАРЎСКІ ПЁРШЫ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР (БДТ1), назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1926—44.
«БЕЛАРЎСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР», рэлігійнаасветнае выданне для богаслужэбнага ўжытку і выкарыстання праваслаўнымі вернікамі ў штодзённым царк. жыцці. Выдаецца з 1994 брацтвам у гонар віленскіх мучанікаў сумесна з выдвам Петрапаўлаўскага сабора ў Мінску. Складаецца з некалькіх раздзелаў. У асн. раздзеле «Месяцаслоў» даецца поўны пералік святых на кожны дзень года. Паколькі працягваецца працэс кананізацыі мучанікаў і вызнаўцаў, якія пацярпелі за праваслаўе ў гады ганенняў на царкву ў 20 ст., пералік святых з кожным годам павялічваецца. У «Б.п.к.» прыведзены падрабязныя богаслужэбныя каментарыі і ўказанні літургічных евангельскіх чытанняў на кожны дзень. Да ўсіх двунадзесятых свят змешчаны тэксты царк. песнапенняў — трапар, кандак і задастойнік на царк.слав. і бел. мовах, а да дзён памяці бел. святых — трапар і кандак святога таксама на
2 мовах. У раздзеле «Звод імёнаў святых» у алфавітным парадку размяшчаюцца імёны святых, якія ўшаноўваюцца праваслаўнай царквою, даты памяці святых пададзены паводле новага стылю. Дадатковыя тэматычныя раздзелы прысвечаны разнастайным напрамкам бел. царк. традыцыі: «Катэхізіс» (1994), «Беларускія праваслаўныя святыні» (1994, 1995, 1997), «Народны каляндар» (1995, 2007), «Полацкая епархія» (1996), «Мінская епархія» (1997), «Князь К.К.Астрожскі — славуты асветнік і абаронца Праваслаўя» (1998), «Бажэственная літургія» (пераклад на бел. мову, 1999), «Беларуская Праваслаўная Царква напярэдадні 2000годдзя Ражджаства Хрыстовага» (2000), «Вялікая вячэрня» (пераклад на бел. мову, 2001), «Цудадзейныя іконы Беларусі» (2001), «Малітвы ранішнія» (пераклад на бел. мову, 2002), «На ніве Божай і народнай» (да 150годдзя Ул.Завітневіча, 2002), «Малітвы вячэрнія» (пераклад на бел. мову, 2003), «Святыя зямлі Беларускай» (2003, 2004, 2006, 2009), «Мітрапаліт Панцеляіман Ражноўскі» (2003), «Паследаванне да Святога Пры
чашчэння» (пераклад на бел. мову, 2004), «Архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Антоній Зубко» (2004), «Кароткі царкоўнаславя нскабеларускі слоўнік» (2005), «Архіепіскап Афанасій Мартас» (2005), «Духоўныя святыні Брэсцкай епархіі» (2006), «Вячаслаў Багдановіч» (2006), «Духоўныя святыні Віцебскай епархіі» (2007), «1015 гадоў Праваслаўнай Царкве ў Беларусі» (2008), «Дабраверны князь Астрожскі. Да 400годдзя памяці» (2008), «Афанасій Філіповіч. Дыярыуш» (2009), «Духоўныя святыні Гродзенскай епархіі» (2010), «Да 100годдзя перанясення мошчаў прп. Еўфрасінні Полацкай» (2010), «Духоўны дзённік свц. Георгія Каніскага» (2010).
Т.А. Матрунчык.
БЕЛАРЎСКІ РАБОЧЫ КЛУБ у М і н с к у. Існаваў у 1920. Прапагандаваў тэатр. мастацтва, праводзіў культ.асветную работу. Пры клубе існавалі драм., муз. і харавая секцыі, бка і курсы беларусазнаўства. Кіраўнікідрам.секцыі рэжысёры У.Галубок, Ф.Ждановіч, В.Сташэўскі. Сярод пастановак: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Суд» і «За мураванай сцяной»
623
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускірэспубліканскі саюз моладзі: 1 — валанцёры «Добрага Сэрца»; 2 — фрагмент «Палатна Перамогі. Буйніцкае поле». 2009.
У.Галубка, «Міхалка» Далецкіх і інш. Клуб быў часовай базай трупы У.Галубка (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр), якая пачала тут сваю дзейнасць у 1920. Звычайна ў ім адбываліся прэм’еры, якія потым паказвалі ў клубах Мінска, бел. гарадах і мястэчках. Клуб перыядычна працаваў таксама ў 1921—23.
БЕЛАРЎСКІ РАБбЧЫ ТЭАТР імя Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі. Існаваў у Мінску ў 1928—33. Створаны з драм. гуртка бухгалтарскіх курсаў як Бел. рабочы тэатр («Наш тэатр»), У 1930 перайменаваны ў тэатр імя ЦСПСБ. 3 мая 1930 дзейнічаў як вандроўны. Дырэктар М.Красінскі. Рэжысёры: Ф.Ждановіч, В.Галаўчынер (з 1930). У рэпертуары тагачасныя сав. п’есы, прысвечаныя сацыяліст. будаўніцтву. Сярод пастановак: «Босыя на вогнішчы» паводле М.Чарота, «Гірт з воўчага логу» Я.Райніса, «На стыку» Ц.Гартнага (усе 1928— 29), «Стрэл» А.Безыменскага (1930), «Князь Мсціслаў Удалы» І.Прута, «Слухайце, ныцікі!» А.Майскага і
«Чынгісбуд» К.Федзіна (усе 1931), аперэта «Кухня святасці» Я.Цікоцкага паводле Г.Радава і В.Ардава (1932).
«БЕЛАРЎСКІ РАДНЫ», часопіс, орган муніцыпалітэтаў, т.зв. самаўрадаў у Зах. Беларусі. Выдаваўся з 27.11.1927 да 16.2.1929 у Вільні на бел. мове. Выходзіў неперыядычна. Рэд.выдаўцы Я.Ярош, Т.Вернікоўскі, кіраўнік рэдакцыі Г.Канапацкі. Асвятляў дзейнасць органаў мясц. самакіравання і адносіны да іх пол ьск. ўрада, сац. становіш ча ў Зах. Беларусі, пісаўпраабавязкі гмінных радных,даходыівыдаткісамаўрадаў, іх барацьбу з п’янствам і інш. Інфармаваў пра стан адраджэння краю, зруйнаванага 1й сусв. вайной, пра яго прыродныя багацці і патэнцыяльныя магчымасці, пра дарогі, меліярацыю, урадлівасць глебы, гадоўлю і ўтрыманне розных відаў свойскай жывёлы, с.г. становішча на Віленшчыне. Змяшчаў муніцыпальную і тутэйшую (краёвую) хроніку, юрыд. парады, матэрыялы па навуцы і тэхніцы, інфармацыю пра краёвую с.г. і прам. выстаўкі,
т.зв. Паўн. кірмаш (Вільня, 1928). Выйшла 12 нумароў. А.С.Ліс.
БЕЛАРЎСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САЮЗ МОЛАДЗІ (БРСМ), добраахвотная маладзёжная арганізацыя. Створаны ў 2002 у выніку аб’яднання Бел. патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ) і Бел. саюза моладзі (БСМ). Гал. мэты: героікапатрыятычнае выхаванне моладзі, мабілізацыя моладзі на вырашэнне значных грамадскіх задач краіны; выхаванне творчай і сацыяльна актыўнай асобы, арыентаванай на фарміраванне здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці; любві да Радзімы, павагі да яе гісторыі, нац.традыцый. Вышэйшыкіруючы орган БРСМ — з’езд, паміж з’ездамі — Цэнтр. кт (ЦК БРСМ). На 1.1.2010 у складзе БРСМ 466 875 чл.; дзейнічаюць 7 абл. (Мінскі гар.) ктаў, 13 гар., 144 раённыя, 40 першасных aprцый (з правамі райкома).
У 2009 БРСМ правёў шэраг мерапрыемстваў, у т.л. традыц. «За любімую Беларусь», «Мы — грамадзяне Беларусі!», «За Беларусь!», «Квітней, Беларусь!», «3 чаго па
624
БЕЛАРУСКІ
чынаецца Радзіма», «Служым Беларусі!»; ім рэалізаваны новы праект «65!», прысвечаны 65годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў, у рамках якога прайшлі акцыі «Палатно Перамогі. Час пераможцаў», «Я памятаю! Я ганаруся!», рэсп. праекты «Народжаныя ў Беларусі», «Уладар сяла», «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак» і інш. Студэнцкіяатрады БРСМ працавалі на аб’ектах «Студэнцкай вёскі», спарт. комплексу «Мінск—Арэна», Лядовага палаца ў Баранавічах, спарт.забаўляльнага комплексу ў Салігорску, прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы аб’ектаў для правядзення міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і фестывалюкірмашу «Дажынкі» ў Кобрыне і інш. Штогод студэнцкія прац. атрады прыцягваюцца для рэалізацыі Дзярж. праграмы адраджэння і развіцця вёскі (у прац. семестры 2009 у аграгарадках дзейнічала 170 атрадаў, у якіх налічвалася 3092 чал.). Работа па працаўладкаванні моладзі праводзіцца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі (Расія, Украіна). У 2009 атрымаў развіццё валанцёрскі рух БРСМ «Добрае Сэрца», гал. мэта якога — аказанне дапамогі людзям, якім яна сапраўды патрабуецца.
БРСМ з’яўляецца заснавальнікам спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба», футболе «Скураны мяч», гандболе «Імклівы мяч». Саюз выступае заснавальнікам маладзёжных СМІ: газет «Зорька», «Переходный возраст», «Знамя юностй», «Чырвоная змена», радыёстанцыі «ПнлотFM».
БЕЛАРЎСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР ЮНАГА ГЛЕДАЧА Створаны ў 1955 у Мінску з выпускнікоў Бел. тэатр.маст. інта і акцёраў інш. тэатраў, у т.л. даваен. Тэатра юнага гледача БССР. У 1970—92 насіў імя 50годдзя камсамола Беларусі. 3 1991 называўся Тэатр юнага гледача Беларусі, з 2000 сучасная назва. Гал. рэжысёры: Л.Мазалеўская (1956—61, 1963—64), Б.Дакутовіч (1962—63), У.Маланкін (1965—67), Б.Ганага (з 1967), М.Шыйко (з 1972), Р.Баравік (1974), І.Папоў (з 1978), В.Анісенка(з 1979), В.Рыжы (з 1980), У.Караткевіч (з 1983), В.Глубокава (з 1989), М.Абрамаў(з 1991), А.Андросік (з 1995), Н.Башава (з2003); гал. мастакі А.Марыкс (1956), І.Пешкур (з 1962), Ю.Тур (з 1970), У.Гардзеенка (1973—78), Л.Герлаван (1983—91), Л.Рулёва (з 1992). Тэатр адкрыўся 8.4.1956 урыўкамі са спектакляў «Як гартавалася сталь» паводле
М.Астроўскага, «Горад майстроў» Т.Габэ, «Каханне Ані Бярозкі» У.Пісталенкі. Першыя спектаклі вызначылі асн. рэпертуарную накіраванасць тэатра і ўзроставы дыяпазон творчасці (пераважалі героікапатрыятычная п’есы, казкі, класічныятворы). Яркайнац. адметнасцю пазначаны спектаклі І.Козела «Папарацькветка» (1957), «Над хвалямі Серабранкі» (1961). Папулярнасцю карысталіся казкі «Прыгоды Чыпаліна» паводле Дж.Радары (1957), «Казачны домік» М.Стэгліка (1960), «Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога (1966), «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1968). Узбагацілі рэпертуар класічныя творы: «Мінулася кату масленіца» (1956) і «Свае людзі — паладзім» (1964) А.Астроўскага, «Рэвізор» М.Гогаля (1960), «Тры мушкецёры» паводле Дзюмабацькі (1968). У пач. 1970х гг. значнае месца ў рэпертуары тэатра займалі пастаноўкі бел. аўтараў (спектаклі «Несцерка» В.Вольскага, «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле М.Чарота і Я.Купалы, «Экзамен на восень» І.Шамякіна і інш.). Для ажыццяўлення пастановак запрашаліся маладыя рэжысёры («Пэпі — Доўгая Панчоха» паводле А.Ліндгрэн, рэж. Л.Тарасава). Спектаклі набылі больш яркую і