Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Ю.Р.Васілеўскі.
БЕЛАРЎСКІ ЦЭНТР УНІМА, грамадскае аб’яднанне, аддзяленне Міжнароднага цэнтра УНІМА — Міжнар. саюза дзеячаў тэатра лялек пры ЮНЕСКА. Створаны ў 1996, штабкватэра пры Брэсцкім абл. тэатры лялек. У складзе савета Б.ц.У: М.Шавель (саветнік), Я.Клімакоў (віцэсаветнік), Л .Лагонда (адказны сакратар), Г.Алісейчык, М.Андрэеў, Дз.Гарэлік, Т.Гарачава, М.Дубовік, А.Ігнаценка, В.Клімчук, В.Корзун, В.Корнеў, Ал.Ляляўскі, Дз.Нуянзін, Л.Паўлоўская, А.Палякова. Пры цэнтры працуюць пастаянныя Ka
632
БЕЛАРУСКІ
місіі: музейная, міжнар., навук., гіст., інфармацыйная, выдавецкая, па павышэнні прафес. адукацыі і кваліфікацыі, крытыкі. У 1997 цэнтрам засн. штогадовая імянная прэмія імя Ан.Ляляўскага «За яркія творчыя дасягненні ў галіне тэатра лялек». Лаўрэаты прэміі: А.Фаміна (1997), засл. артыст Беларусі У.Уласаў (1998), Л.Быкаў (1999), В.Пражэева (2000), Т.Гарачава (2001), АлЛяляўскі (2002), П.Гарбашка (2003), У.Матрос (2004), Г.Забела (2005), засл. дзеяч культуры Беларусі Я.Клімакоў (2006), І.Герасевіч (2007), М.Андрэеў (2008). М.А.Шавель. «БЕЛАРЎСКІ ЧАС», рэспубліканская грамадскапалітычная штотыднёвая газета. Выходзіць з 27.10. 1989 (да 1990 мела назву «Праца») у Мінску на рус. і бел. мовах. Заснавальнік — Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Друкуе матэрыялы пра працу айчынных прафсаюзаў — ад дзейнасці пярвічных аргцый да ўдзелу ФПБ ў міжнар. прафсаюзным руху, а таксама пра ўсе сацыяльна значныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі і за мяжой. Аналізуе эканам. становішча на прадпрыемствах і ўстановах краіны, перадавы вопыт (у т.л. замежны) арганізацыі вытворчасці, сац. абароны працоўных, дае юрыд. кансультацыі. Кожны нумар уключае дадатак «Вестннк», у якім уздымаюцца пытанні аховы і бяспекі працы на вытворчасці, кантрактнай формы найму, захавання прац. заканадаўства і інш. Штогод рэдакцыя газеты праводзіць серыю «прамых ліній» пад назвай «Даведайся пра свае правы больші». Шырока выкарыстоўваецца практыка творчых сустрэч і «круглых сталоў» з чытачамі. Ю.Б.Фядотава.
«БЕЛАРЎСКІ ШЛЯХ», штодзённая грамадскапалітычная газета. Выдавалася 8.3—23.8.1918 у Мінску на бел. мове ва ўмовах ням. акупацыі. Першы рэд.выдавец П.Аляксюк; з № 2 і да канца вы
дання рэд. А.Прушынскі (А.Гарун), выдавец — тва «Заранка» (старшыня П.Аляксюк, пісар А.Уласаў). Супрацоўнічала з газ. «Вольная Беларусь» (мела агульных аўтараў, абменьвалася матэрыяламі). Мэта выдання — сацыяльнаэканам. і культ. адраджэнне Беларусі. Падтрымлівала палітыку Рады Бел. Нар. Рэспублікі і яе выканаўчага органа — Нар. Сакратарыята Беларусі. Асвятляла нац., грамадскапаліт. і культ. рух у гарадах, мястэчках і вёсках, дзейнасць паліт. партый і груповак, паведамляла аб стане сельскай гаспадаркі, перспектывах пасляваен. аднаўлення эканомікі і інш. Мела пастаянныярубрыкі: «Міжнароднае жыццё», «Весткі з краю», «Менскае жыццё», «Весткі з Расіі», «Харчовая справа», «Маленькі фельетон», друкавала кароткія тэатр. рэцэнзіі, вершы. Садзейнічала арганізацыі бел. школ, асветных гурткоў, прапагандзе бел. культуры, развівала ідэю пераемнасці ў развіцці агульначалавечай і нац. культуры. Інфармавала пра дзейнасць Першага тва бел. драмы і камедыі (п’есы Я.Купалы, Ф.Аляхновіча, творчасць Ф.Ждановіча, П.Мядзёлкі і інш.),
Газета «Беларускі чао.
Неделя вечной субботы
Релортаж о «Слав»<хоы базаре», едва х проскольэнувшем между стрсж
стварэнне бел. дзіцячага тэатра ў Вільні (тэатр С.Корф), будаўніцтва БДУ. У газеце з артыкуламі і нарысамі выступалі А.Прушынскі (псеўд. А.Гарун, І.Жывіца, Сальвесь, А.П.), З.Бядуля (псеўд. З.Б., Пік і інш.), А.Уласаў. Друкаваліся вершы, нарысы і артыкулы З.Бядулі («Сучасная вайна і адраджэнне пад’ярэмных народаў», «Адносіны беларусаў да суседніх народаў», «Краёвая інтэлігенцыя» і інш.), вершы на актуальныя тэмы і фельетоны К.Ралюса (З.Вехаця), нарысы У.Галубка і інш. (падпісаны псеўд.), некралогі («К.Кастравіцкі», «А.Петрашкевіч»), У.М.Конан. «БЕЛАРЎСКІ ШЛЯХ», газета, неафіцыйны орган так званай аргцыі «беларускіх беспартыйных актывістаў», створанай рэд. газетыЯ.Міткевічам. Выдавалася ў Гродне з 22.4 да 2.8.1922 на бел. мове, выходзіла неперыядычна. Праводзіла лінію згодніцтва з уладамі Польшчы. Выступала з нападкамі на бел. інтэлігенцыю, якая, на думку рэдакцыі, імкнулася да ўлады, страціўшы сувязь з вёскай. Выказвалася за адкрыццё бел. прыватных школ, чытальняў, курсаў бел. мовы для дарослых і інш. Інфармавала пра падзеі ў Зах. Беларусі і за мяжой. Паведамляла пра бел. культ. рух у Маскве — студэнцкія аб’яднанні, беларусазнаўчыя лекцыі П.А.Растаргуева, У.І.Пічэты, правядзенне ўгодкаў А.Гаруна (з удзелам М.Чарота). 3 фельетонамі, маралізатарскімі апавяданнямі на старонках газеты выступалі мясц. аўтары. Існавала за кошт ахвяраванняў. Перастала выходзіць зза недахопу сродкаў. А.М.Пяткевіч.
БЕЛАРЎСКІ ЭКЗАРХАТ М а с к о ў скага патрыярхата, Б е л a руская праваслаўная царк в а, кананічнае царкоўнаадміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій з іх благачыннямі, прыходамі, манастырамі, духоўнымі вучэбнымі ўстановамі, якія зна
633
БЕЛАРУСКІЯ
ходзяцца ў межах дзярж. граніцы Рэспублікі Беларусь. Створаны ў кастр. 1989 у адпаведнасці з рашэннем Архірэйскага сабора Рус. праваслаўнай царквы (РПЦ) 9—11. 10.1989. Кіраванне Б.э. здзяйсняе патрыяршы экзарх, адначасова кіруючы архірэй Мінскай епархіі. У 1989 у Б.э. былі 4 епархіі: Мінская, Полацкая, Пінская і Магілёўская. У 1990 адноўлены епіскапскія кафедры ў Брэсце і Гомелі, у 1991 — Навагрудку і Гродне, у 1992 — Тураве і Віцебску. У 2004 засн. самаст. епархія з цэнтрам у Бабруйску. 13.3.2002 у складзе Мінскай епархіі засн. Барысаўскае вікарыяцтва, у 2008 у складзе Гомельскай епархіі — Друцкае вікарыяцтва. Вышэйшая заканадаўчая, выканаўчая і судовая царк. ўлада ў Б.э. належыць Сіноду. Сінод Б.э. склікае экзарх і старшынствуе на ім, а таксама прадстаўляе Б.э. у Свяшчэнным Сінодзе РПЦ на правах яго пастаяннага члена. На экзарха ўскладзены абавязкі па падтрымцы адзінства епіскапата Б.э. і назіранні за выкананнем архірэямі сваіх архіпастарскіх абавязкаў. У неабходных выпадках экзарх можа вырашаць непаразуменні, якія ўзнікаюць паміж архірэямі, не прыбягаючы да фармальнага судаводства; здзяйсняе паўнамоцнае прадстаўніцтва перад дзярж. ўладамі Рэспублікі Беларусь па ўсіх пытаннях, якія датычацца дзейнасці Б.э. У 2009 у Б.э. 11 епархій (Мінская, Полацкая, Віцебская, Пінская, Магілёўская, Брэсцкая, Гомельская, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Бабруйская), 1487 царк. прыходаў, 32 манастыры (11 мужчынскіх і 21 жаночы). Дзейнічаюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя (размешчаны ў Жыровіцкім у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы мужчынскім манастыры), духоўныя вучылішчы ў Мінску, Віцебску, Гомелі і Слоніме, школа званароў і рэгенцкая школа ў Мінску, школы катэхізатараў у Мінскай і Гродзенскай епархіях. 3 2004 пад эгідай
Б.э.знаходзіцца Інт тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла ў складзе БДУ, які рыхтуе спецыялістаў у галіне праваслаўнага багаслоўя, гісторыі царквы, сучаснага рэлігіязнаўства. Б.э. выдае час. «Веснік Беларускага экзархата», епархіяльныя часопісы і газеты. Патрыяршым экзархам Б.э. з моманту стварэння з’яўляецца мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт (у свеце К.В.Вахрамееў).
Літ.: Прнходы й монастырн Белорусской Православной Церквй. Мннск, 2001; Белорусская Православная Церковь. Мйнск, 2009. Г.МШэйкін.
БЕЛАРЎСКІЯ АКАДЭМІЧНЫЯ ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ, гл. Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі, скульптуры.
«БЕЛАРЎСКІЯ ВЁДАМАСЦІ», штотыднёвая грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 14.9.1921 да 15.1.1922 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец М.Гарэцкі. Асвятляла эканам. і паліт. жыццё ўт.зв. Сярэдняй Літве і ўсёй Зах. Беларусі на першым этапе іх інкарпарацыі ў склад Польск. Рэспублікі, вяла работу па выхаванні паліт. і нац. самасвядомасці бел. народа, згуртаванні яго дэмакр. сіл, выкрывала парушэнне правоў чалавека польск. адміністрацыяй, фальсіфікацыю перапісу насельніцтва, паведамляла пра гаротнае становішча б. бежанцаў — ахвяр 1й сусв. вайны, рэпатрыіраваных з Сав. Расіі, і абыякавасць улад да іх праблем. Друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі, якія садзейнічалі абуджэнню гіст. памяці беларусаў (аўтары У.Ігнатоўскі, П.Станіч, М.Кахановіч, А.Смоліч). Пісала пра аўтакефалію царквыўславян і праблемы аўтакефаліі Бел. праваслаўнай царквы (Т.Вароніч), будучы лёс Віленшчыны (М.Краўцоў), каап. рух у краі (І.Мялешка, С.Чыжэўскі і інш.). Шмат увагі аддавала барацьбе за нац. асвету і школу на роднай мове, інфармавала пра станаўленне бел. школьніцтва, апублікавала
статут Тва бел. школы, мемарыял Центр. бел. школьнай рады да міністра асветы Польшчы, артыкулы пра школьную палітыку ўлад, самаахвярнасць энтузіястаў бел. школьнай справы (М.Гарэцкі, пад крыптанімам А.В.). На старонках газеты змешчаны матэрыялы пра Бел. нац.паліт. нараду ў Празе, на якой прысутнічалі прадстаўнікі розных частак Беларусі і ўсіх бел. асяродкаў (допісы Кастусёнка), рашэнне Бел. нац. кта адносна выбараў у Віленскі сейм і матывіроўка іх байкоту, артыкулы на актуальныя паліт. тэмы М.Гарэцкага (пад псеўд. А.Мсціслаўскі, Дзед Кузьма), інфармацыя пра культ.грамадскі рух беларусаў у Латвіі, паліт. і культ. падзеі ў Літве, Украіне, Сав. Беларусі, свеце і краі. Друкавала этнаграф. матэрыялы пра Беларусь, фалькл. запісы, раздзелы з «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век— 1905 г.» М.Гарэцкага і творы з «Беларускага дэкламатара», вершы і апавяданні Г.Леўчыка, Л.Родзевіча, А.Маленца, Ф.Умястоўскага, Я.Пачопкі, Гарэцкага і інш. 3 апублікаваных у газеце літ. і гіст. матэрыялаў выдадзены «Беларускі дэкламатар» і 3 збкі «Б.в.» (1921). Выйшла 19 нумароў. Напярэдадні выбараў у Віленскі сейм газета закрыта ўладамі Сярэдняй Літвы, М.Гарэцкі быў зняволены ў Лукішскую турму, потым дэпартаваны з Вільні. А.С.Ліс.
БЕЛАРЎСКІЯ ВЕЧАРЫНКІ, Беларускія ігрышчы, вечары беларускай нацыянальнай культуры. Праводзіліся з пач. 20 ст. да 1920х гг. у Беларусі 1 за яе межамі. Узніклі ў выніку росту нац. свядомасці народа, яго цягі да культуры. Садзейнічалі прапагандзе бел. мастацтва, разгортванню шырокай культ.асветнай работы, уздыму нац.вызваленчага руху. Наладжваліся бел. творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, рамеснікамі, сялянамі па ініцыятыве Беларускага музычнадраматычнага гуртка ў Вільні. У праграме Б.в. былі