Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Г.Я.Галенчанка.
«БЕЛАРУСЬФІЛЬМ», назва Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 194697.
642
БЕЛАЦАРКОЎСКАЯ
БЕЛАХВОСЦІК Валянцін Сяргеевіч (6.9.1934, в. Багушэвічы Бярэзінскага рна — 10.6.2003), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1994).
Скончыў студыю Бел. тэатра імя Я.Купалы (1958), Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1965). Працаваў у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Творчай манеры Б. ўласціва спалучэнне арганічнага жыццёвага падабенства з яркім тэмпераментам, багатая галасавая гама, пластычнасць і ўменне адцяніць у вобразе нюансы ўнутраных перажыванняў. Сярод лепшых сцэнічных вобразаў у нац. драматургіі: Сымон, Лявон і Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Кара
В.Белахвосцік у ролі Арлоўскага.
вай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Арлоўскі («Чалавек з легенды» І.Ражкова і Я.Шабана), Зуеў («Апошні шанц» В.Быкава), Дугін («Радавыя» А.Дударава); у класічным рэпертуары: Андрэй Бялугін («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і М.Салаўёва), Васька Попел, Ягор («На дне», «Дзеці сонца» М.Горкага), ЛяпкінЦяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), кароль Алонза («Бура» У.Шэкспіра). Выступаў у тэле і радыёпастаноўках, здымаўся ў кіно («Рудабельская рэспубліка», «Воўчая зграя», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена», «Справа для сапраўдных мужчын», «Эпілог» і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1989.
БЕЛАХВОСЦІК Зоя Валянцінаўна (н. 26.10.1959, Мінск), беларуская актрыса. Дачка В.С.Белахвосціка. Засл. артыстка Беларусі (1997). Засл. ар
тыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (1999). Скончыла Бел. тэатр,маст. інт (1982). Працуе ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Яе акцёрскай індывідуальнасці ўласціва валоданне сродкамі ўнутранага і знешняга пераўвасаблення, драматызм, характарнасць, пластычнасць, музыкальнасць. Найб. значныя ролі: Паўлінка, Алёнка («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Юлія («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Алена («Князь Вітаўт» А.Дударава), Аркана («Больш, чым дождж», антрэпрыза), каралева Малгажата («Івона, прынцэса Бургундская» В.Гамбровіча), Марыя («Смак яблыка» А.Дзялендзіка), Памешчы
Белацаркоўская Троіцкая царква.
ца («С.В.» А.Чэхава) і інш. Здымаецца ў кіно («Крыж на зямлі і поўня ў небе» і інш.).
БЕЛАЦАРКбЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры ранняга барока ў в. Белая Царква Чашніцкага рна. Пабудавана ў 1599 на месцы папярэдняга храма, разбурана ў 1830я гг. Мураваны 1нефавы храм з масіўнай вежай (таўшч. сцен 1,75—2 м, унутры мураваная лесвіца) і паўкруглай алтарнай апсідай (не
З.Белахвосцік у ролі Памешчыцы.
643
БЕЛАЦАРКОЎСКІ
збераглася). Асн. аб’ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Сцены ўмацаваны контрфорсамі, 2 сярэднія злучаны перспектыўнай аркай і ўтвараюць вял. партал. Вузкія аконныя праёмы маюць паўцыркульныя завяршэнні. Квадратная ў плане 3ярусная вежазваніца, якая прызначалася для абарончых мэт, завершана шматгранным купалам з 4 люкарнамі, сцены апрацаваны пілястрамі і прафіляванымі карнізамі. Уваход вылучаны перспектыўнай аркай. Афармленне інтэр’ера не захавалася. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква ў напаўзруйнаваным стане.
БЕЛАЦАРКбЎСКІ Рыгор Якаўлевіч (н. 28.7.1945, г. Барнаул, Расія), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1988). Скончыў Бел. тэатр.
маст. інт (1969). Працаваў у Брэсцкім абл. драм. тэатры. 3 1985 у Магілёўскім абл. драм. тэатры. Яго работы вызначаюцца дакладнай псіхал. характарыстыкай, маст. завостранасцю малюнка, тонкім лірызмам, трапнымі дэталямі, унутраным тэмпераментам. Сярод лепшых роляў у нац. драматургіі: Корбут («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Траўбэ («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Тата («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.Крапь вы), Аляксей («Нашчадак» М.Матукоўскага), Андрэй Буслай («Парог» А.Дударава), Незнаёмы («Раскіданае
гняздо» Я.Купалы), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага), Максім Кутас («Смешныя і грэшныя людцы мае...» паводле Я.Купалы і Л.Родзевіча); у класічным рэпертуары: Сганарэль («Дон Жуан» Мальера), прафесар Праабражэнскі («Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава), Разанаў («Дзеці Арбата» паводле А.Рыбакова), Трубач («Канец свету» паводле твораў М.Горкага). Здымаецца ў кіно («I ніхто іншы», «Раскіданае гняздо», «Крыж на зямлі і поўня ў небе» і інш.).
«БЕЛАЯ ВЁЖА», міжнародны тэатральны фестываль. Праводзіцца з 1996 у г. Брэст штогод. Адкрыццё праходзіць на пляцоўцы каля Белай вежы ў г. Камянец. Арганізатары — Брэсцкіаблвыканком, Мінвакультуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, Бел. саюз тэатр. дзеячаў. Асн. мэты фестывалю — садзейнічанне развіццю і папулярызацыя бел. тэатр. мастацтва. З’яўляецца гал. тэатр. форумам краіны і буйным навук.адукац. цэнтрам. Сярод удзельнікаў: тэатры драм. і лялек з Беларусі, краін СНД, Балтыі, Зах. і Усх. Еўропы і інш. Праграма 8 фестывальных дзён аб’ядноўвае ўвесь спектр жанраў сучаснага тэатр. мастацтва: акадэмічная і сучасная экспе
Р.Белацаркоўскі ў ролі Трубача.
Эмблема фестывалю «Белая Вежа».
рымент. драма, муз. і рамантычная камедыя, трагедыя, паэт. п’еса, сучасная пантаміма, этнамюзікл, лялечныя спектаклі, шоу марыянетак, спектакльтэлесузіральнасць, балет, танц. тэатр, вулічныя прадстаўленні і інш. Сярод намінацый: «Лепшы спектакль» (Гранпры), «Лепшая жаночая роля», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшы тэатральны эксперымент», спец. прыз цэнтра УНІМА (Міжнар. саюза дзеячаў тэатра лялек пры ЮНЕСКА), спец. прызы журы фестывалю. У рамках фестывалю арганізуюцца майстаркласы, навук. канферэнцыі, семінары, выстаўкі, прэзентацыі лры і драматургіі, творчыя сустрэчы, абмеркаванні спектакляў. На фестывалі неаднаразова адзначаліся работы бел. тэатраў, у т.л. Брэсцкага тэатра драмы і музыкі: Гранпры атрымалі спектаклі «Месяц у вёсцы» паводле І.Тургенева (1996) і «Дзядзька Ваня» паводле А.Чэхава (2004), дыпломы «За лепшую жаночую ролю» — А.Ягорава (Аглая ў спектаклі «Цыганскі кароль» паводле У.Караткевіча, 1998), «За лепшую мужчынскую ролю» — С.Пяткевіч (Хлестакоў у спектаклі «Рэвізія» паводле М.Гогаля, 2002), «За лепшую сцэнаграфію» — гал. мастак тэатра В.Лесін (спектакль «Злачынства і пакаран не» паводле Ф.Дастаеўскага, 2008). Сярод узнагарод Брэсцкага тэатра лялек: Гранпры фестывалю за спектаклі «Залатая табакерка» І.Сідарука (2001), «Месяц Сальеры» паводле А.Пушкіна (2007), Гомельскага абл. драм. тэатра: дыпломы
644
«БЕЛВІДЭАЦЭНТР»
«За лепшы спектакль» — «Рэвізор» М.Гогаля і «За лепшую мужчынскую ролю» — А.Бычкоў (Гараднічы ўтым жа спектаклі, абодва 2009).
А.Я.Саідзі.
БЁЛАЯ ДУБРбВА, вёска ў Касцюковіцкім рне, на р. Беседзь. За 12 м на ПдЗ ад Касцюковіч і чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Сураж (Расія), 172 км ад Магілёва, на аўтадарозе Касцюковічы—Сураж. Цэнтр Беладубраўскагас/с. 287 гаспадарак, 742 ж. (2009).
Вядома з 1762 як сяло ў Мсціслаўскім ваяв., шляхецкая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1799 — 107 двароў, 714 ж. У 1834 у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ., 750 ж. У 1848 — 105 двароў, цэнтр маёнтка, 2 царквы. У 1885 — 127 двароў, 908 ж., заезны двор, царква, у Студзянецкай воласці. У 1887 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 — 176 двароў. 1209 ж., вадзяны і 2 ветраныя млыны, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У пач. 1920х гг. працавала 4гадовая школа (у 1925 —70вучняў). Зсак. 1924уБССР, з 17.7.1924 у Касцюковіцкім рне, Калінінскай (да 1927), Магілёўскай (да 26.7.1930) акруг, з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. 3 20.8.1924 цэнтр
сельсавета. У 1940 — 250 двароў. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца вер. 1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 140 двароў. Вызвалена вёска 28.9.1943. У 1959 — 858 ж. У 1986 — 273 гаспадаркі, 639 ж.
У 2009 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 2 магазіны. Брацкія магілы (3) сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: 2 гарадзішчы, курганны могільнік. Радзіма аднаго з заснавальнікаў сучаснай бел. археалогіі К.М.Палікарповіча.
«БЁЛАЯ РУСЬ», штодзённая грамадскапалітычная газета акцябрысцкага кірунку, орган Паўн.Зах. рус. веча. Выдавалася ў Вільні з 4.3.да 3.7.1906 на рус. мове. Заснавальнік і выдавец генераллейтэнант А.А.Даронаў, рэдактары М.М. Дзмітрыеў, Дз.І.Даўгяла, А.А.Ляхвіцкі. Выступала за пануючае становішча ў Паўн.Зах. краі «рускага насельніцтва», да якога адносіла таксама беларусаў і ўкраінцаў, адмаўляла іх нац. і культ. самастойнасць. У адрозненне ад інш. рэакцыйных газет агітавала за выданне «тайных газет на мясцовай гаворцы»
іўвядзенне бел. мовыўпраграму пачатковай школы для «барацьбы з паланізацыяй краю». 3 мэтай выхавання вялікадзярж. «патрыятычных пачуццяў» выкарыстоўвала спадчыну Ф.Скарыны, В.Цяпінскага і інш. дзеячаў бел. кулыуры, адмаўляючы пры гэтым іх бел. самабытнасць. 3 правых пазіцый ацэньвала дзейнасць урада і Дзярж. думы, выступала супраць рэв. і нац.вызваленчага руху, друкавала вершы і апавяданні антырэв. зместу. У арт. «Генрык Ібсен» арыентацыю нарвежскага пісьменніка на аўтаномную чалавечую асобу проціпастаўляла быццам бы «абшчыннаму светапогляду» Л.Талстога. У рубрыцы «Тэатр і музыка» змяшчала кароткія рэцэнзіі і агляды маст. жыцця Вільні і Віленскай губерні. У.М.Конан.
«БЕЛВІДЭАЦЭНТР», Беларускі відэацэнтр, буйнейшы вытворца відэапрадукцыі ў Беларусі. Створаны ў 1989 у Мінску, з 2000 — вытворчатворчае РУП «Беларускі відэацэнтр». Для творчай працы ў «Б.» запрашаюць супрацоўнікаў к/студыі «Беларусьфільм» і Белтэлерадыёкампаніі. Штогадовы аб’ём прадукцыі — ад 30 да 50 фільмаў. Экранны фонд «Б.» — каля 780 відэафільмаў. Асн. мэта — ажыц
Да арт. «Белая Вежа»: 1 — сцэна са спектакля «Месяц Сальеры» паводле А.Пушкіна. Брэсцкі тэатр лялек', 2 — сцэна са спектакля «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага. Брэсцкі тэатр драмы і музыкі.
1 2
645
«БЕЛВІДЭАЦЭНТР»
Да арт. «Белвідэацэнтр». Кадры з відэацыкла «Чырвоная кніга. Флора і фауна Беларусі».
цяўленне дзейнасці, накіраванай на ідэйнаэстэтычнае і маральнае выхаванне насельніцтва сродкамі экраннага мастацтва. Сярод відаў прадукцыі: ігравыя, хранікальнадакум., навук.папулярныя, анімацыйныя, муз. відэафільмы, шоупраграмы, муз. відэакліпы, відэаролікі,летапісныясюжэты.Вядучыя тэматычныя кірункі — маст. культура, дзярж. сімволіка, гісторыя, экалогія, вядомыя дзеячы Беларусі, хрысціянскія каштоўнасці, нац. традыцыі, фальклор, прырода, турызм, спорт, фільмы для дзяцей і інш. Асн. жанры — дакум. відэафільмы: партрэты, нарысы, пейзажы, прытчы, відэафільмыэсэ, відэаальманахі і інш. Перыяд станаўлення «Б. »(1989—95) характарызуецца засваеннем і пошукам новых тэхналогій, відэажанраў і сродкаў выразнасці, распрацоўкай кірункаў кінематаграфічнайдзейнасці. Угэты час на «Б.» закладзены пачатак стварэннякіналетапісукульт. спадчыны