Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БЁЛІЧЫ, вёска ў Слуцкім рне, каля р. Беліца. За 15 км на ПдЗ ад г. Слуцк, 16 км ад чыг. ст. Слуцк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 120 км ад Мінска. Цэнтр Беліцкага с/с. 94 гаспадаркі, 195 ж. (2009).
У 19 — пач. 20 ст. Б. ў складзе Цараўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губ. У 1886 — 67 двароў, 714 ж., 3 капліцы. У 1897 — 940 ж. У пач. 20 ст. 181 двор, 1256 ж. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета СлуцкагарнаСлуцкай (да 12.4.1927 і 21.6.1935—20.2.1938), Бабруйскай (12.4.192726.7.1930) акруг, з 20.2. 1938 Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1995 — 151 гаспадарка, 316ж.
У 2009 сярэдняя школа, аптэка, бальніца,амбулаторыя,комплексны прыёмны пункт, лазня, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў жн. 1920 у барацьбе супраць польск. інтэрвентаў.
БЕЛІЧЭНКАТаіса Іванаўна (н. 22.8. 1943, с. Кацярынаўка Адэскай вобл., Украіна), беларускі рэжысёр. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1968). Працавала ў тэатрах Бел. рэсп.
648
БЕЛОРУССКАЯ
юнага гледача (з 1968), абл. драм. Магілёўскім (з 1970), Брэсцкім (1973—89). Паставіла больш за 50 спектакляў, у т.л. «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага (1969), «Бялее ветразь адзінокі» паводле В.Катаева (1970), «Безыменная зорка» М.Себасцьяна (1973), «Махляр паняволі» М.Матукоўскага (1978), «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Верачка» А.Макаёнка (з С.Еўдашэнкам, абодва 1979), «Яна ў адсутнасці кахання і смерці» Э.Радзінскага (1981), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана (абодва 1982), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова (1985), «Вінаватыя» А.Арбузава (1986), «Снеданне з невядомымі» У.Дазорцава (1989).
«БЕЛКАНЦЭРТ», дзяржаўная арганізацыя. Створана ў 1988 як эксперымент. творчае аб’яднанне «ЭТА» з 5 самаст. тэатрамістудыямі (тэатрстудыя эстрады, тэатрстудыя муз. драмы і камедыі, тэатрстудыя драмы і камедыі, тэатрстудыя сатыры і гумару «Хрыстафор», тэатрстудыя шоупраграм «Дом кіно»), з 1990 канцэртнагастрольнае аб’яднанне «Мінскканцэрт», з 1992 Рэсп. дырэкцыя эстр.цыркавога мастацтва Беларусі, з 1996 дзярж. аб’яднанне «Б.», з 2000 РУП, з 2005 адасобленае структурнае падраздзяленне «Б.» у складзе Бел. філармоніі. Дырэктары: М.Студнеў (з 1988), М.Платонаў (з 1989), А.Літвіновіч (з 1991), А.Гарбар (з 2004), Н.Галіноўская (з 2008); маст. кіраўнікі: В.Вуячыч (з 1992), Л.Захлеўны (1999—2002). У складзе «Б.» ансамблі «Сябры» (маст. кіраўнік А.Ярмоленка), Тэатр песні І.Дарафеевай (маст. кіраўнік Ю.Савош), тэатр «Фантазія» (маст. кіраўнік Ю.Палкін), салісты Стэла (С.Караагланава), Улада (У.Здуневіч), Дамініка (Ю.Барыла), А.Хлястоў і інш. Асн. мэты — канцэртная дзейнасць, развіццё і прапаганда сучаснага муз. мастацтва, арганізацыя і правядзенне дней культуры ў рэспубліках СНД, гастрольных выступленняў бел. артыстаў (Германія,
Польшча, Чэхія, ЗША і інш.), канцэртных праграм (у т.л. штогадовыя цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», конкурсах прыгажосці і інш.), гастрольных тураў замежных выканаўцаў і інш.
С.У.Вараб’ёва.
«БЕЛМАСТАЦПРОМЫСЛЫ». Засн. ў 1993 як Дзярж. канцэрн на базе Асацыяцыі «Беларускія народныя мастацкія промыслы». 3 1994 з сучаснай назвай у распараджэнні Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2006 вытворчагандлёвае аб’яднанне. У яго складзе (2009) 16 вытворчых, 3 гандлёвыя і навук.вытворчае («Скарбніца») прадпрыемствы. Аб’яднанне выконвае звыш за 3 тыс. найменняў вырабаў традыц. бел. промыслаў: лоза і саломапляцення, ткацтва, керамікі, ручной і машыннай вышыўкі, вырабаў з дрэва і лёнавалакна. Супрацоўнічае з замежнымі фірмамі па выкананні заказаў па пашыве мужчынскага і жаночага верхняга адзення, ажыццяўляе дызайнерскія і афармленчыя вырабаў работы.
«БЕЛОРУССКАЯ ЖНЗНЬ», штодзённая грамадскапалітычная газета праваакцябрысцкага кірунку, орган Бел. тва. Выдавалася 22.2.1909 і з 14.1 да 22.8.1911 у Вільні на рус. мове. Рэдактары Л.М.Саланевіч, П.В.Каранкевіч. Газета, які Бел. тва, стаяла на пазіцыях заходнерусізму, адмаўляла самабытнасць бел. народа, выступала за яго русіфікацыю, паступовую замену бел. мовы рускай. Выдаўцы газеты спрабавалі падладзіцца пад бел. нац.культ. рух, перахапіць ідэі газ. «Наша ніва», надаўшы ім вялікадзярж.шавіністычны сэнс. У пробным нумары (22.9.1909) выдаўцы змясцілі статут Бел. тва і абвясцілі сябе органам «свядомай» бел. інтэлігенцыі, а эпоху ВКЛ — «самым светлым перыядам у гісторыі нашага народа». Аднак у арт. «Нашае нацынальнае самавызначэнне і наша пазіцыя ў
польскім пытанні» (той жа нумар) Л.М.Саланевіча адмаўлялася нац. і культ. самастойнасць беларусаў як «непадзельнай часткі рускага народа». За публікацыю паведамлення «Пакаранне смерцю» ўлады арыштавалі тыраж пробнага нумара і прыпынілі выданне. Адноўлена ўстудз. 1911. Разглядаючы сац. і нац. структурунасельніцтвакраю, «Б.ж.» абвясціла беларусаў «вялікай рускай большасцю ПаўночнаЗаходняга краю», запэўнівала чытачоў, быццам бел. мова — гэта руская, часткова засмечаная польск. і інш. ўплывамі, і пры «нармальным развіцці» яна «пяройдзе ў рускую народную мову» (1.1.1911). У цыкле артыкулаў «Беларусыўмінуўшчыне»ананімныаўтар сцвярджаў аб стварэнні беларусамі «рускай культуры» ў ВКЛ і ператварэнне яго ў «рускую дзяржаву». Газета з правых пазіцый крытыкавала царскі ўрад за перабольшванне ролі «розных беларускіх суполак». «Б.ж.» крытыкавала «Нашу ніву», называла бел. пісьменнікаў і інш. дзеячаў нац. культуры палякамі, якія апрануліся ў бел. світку (15.6.1911). Газета атрымала прывітальны ліст ад лідэра партыі акцябрыстаў А.І.Гучкова (15.1.1911). Публікавала інфармацыю пра с.г. выстаўкі, друкавала (у недасканалых запісах) фрагменты бел. песень, паданняў, этнаграф. апісанняў, змяшчала ўрыўкі з хрэстаматыйных твораў рус. пісьменнікаў. 3 23.8.1911 выходзіла пад назвай «СевероЗападная жйзнь». У.М.Конан.
«БЕЛОРЎССКАЯ ЗЕМЛЯ», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. aprцый. Фактычна з’яўлялася органам Нар. сакратарыята Беларусі. Засн. 20.2.1918 (планавалася выдаваць 2 разы на тыдзень), 1.3.1918 выйшаў 1ы нумар. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нац. руху. Апублікавала
649
БЕЛОРУССКАЯ
(№1) «Мемарандум Народнага сакратарыята Беларусі прадстаўніку Вышэйшай германскай акупацыйнай улады», «Устаўную грамату да народаў Беларусі», загад № 1 выканкома Усебел. з’езда, артыкул А.І.Цвікевіча «Лёс Беларусі» і інш. Выйшла некалькі нумароў газеты.
П.К.Башко.
«БЕЛОРЎССКАЯ КРННЙЦА», эканомікагаспадарчы часопіс. Выдаваўся ў 1918—19 у Петраградзе Бел. аддзелам Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза Камун Паўночнай вобл. на рус. мове. Рэд. І.М.Баранкевіч. Друкаваў распараджэнні Сав. ўрада, хроніку эканам. жыцця. Змешчаны артыкулы «Абавязак савецкага ўрада» і «Белавежская пушча» І.М.Баранкевіча (пад псеўд. Беларус), «Сонца Беларусі ўзыходзіць» і «Народная гаспадарка Беларусі» А.Ц.Вазілы (пад псеўд. Клім Злобіч, Антон Хатыня), «Нарысы па зямельным пытанні» Я.С.Канчара, «Да пытання пра неабходнасць пашырэння на Беларусі сельскагаспадарчай адукацыі» Дз.М.Сабалеўскага і інш.
В.У.Скалабан.
«Белорусская лесная газета».
«БЕЛОРЎССКАЯ ЛЕСНАЯ ГАЗЁТА». Заснавальнік — Мінва лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. і рус. мовах штотыднёва. Інфармуе пра выкананне Дзярж. праграм развіцця лясной гаспадаркі, публікуе матэрыялы пра сучасны стан бел. лясоў, праблемы лесааднаўлення і абароны лесу ад пажару і браканьераў, экалогіі, мінімізацыі вынікаў чарнобыльскай катастрофы, пра развіццё паляўнічай гаспадаркі ў рэспубліцы, а таксама папулярызуе экатурызм. Асвятляе сац. палітыку ў лясной галіне гаспадаркі Беларусі, знаёміць з распрацоўкамі вучоных, дасягненнямі перадавых лясгасаў, прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамсці, засл. работнікамі галіны.
Т.Ф.Дробыш.
«БЕЛОРЎССКАЯ НЙВА», грамадскапалітычная газета. Заснавальнік — CM Рэспублікі Беларусь. Выдаецца са студз. 1921 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Спачатку называлася «Белорусская деревня» (на рус. мове), з 1922 выходзіла як дадатак да газ. «Звязда», з сак. 1924 самаст. газ. «Беларуская вёска» (на бел. мове), з 1931 па жн. 1935 — «Калгаснік Беларусі», з сак. 1945 — «Савецкі селянін» (са снеж. 1947 на бел. і рус. мовах), з кастр. 1950 — «Калгасная праўда» (на бел. і рус. мовах), з ліст. 1962 — «Сельская газета» (на бел. і рус. мовах, са студз. 1963 на рус. мове), з лютага 1991 сучасная назва. Асвятляе пытанні агр. палітыкі і эканомікі, права і маралі, навукі і экалогіі, культуры і турызму, міжнар. жыцця. Прапагандуе перадавы вопыт у сельскай гаспадарцы. Выдае дадатак «Каласок» для фермераў, уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, дачных участкаў. Я.І.Сямашка.
«БЕЛОРЎССКАЯ ПРАВДА», газета палітаддзела Рэўваенсавета Зах. фронту; орган партызанкамуністаў. Выдавалася 17.5—17.6.1920 у Смаленску на рус. мове. Выданне газе
ты было абумоўлена падрыхтоўкай летняга контрнаступлення Чырвонай Арміі. Распаўсюджвалася сярод мясц. насельніцтва на тэр., акупіраванай польск. войскамі. Друкавала матэрыялы інфармацыйнаінструкцыйнага характару, нататкі пра ход партыз. барацьбы, вершы і сатыр. куплеты і інш.
«БЕЛОРЎССКАЯ РАДА», вайсковаграмадская і літаратурная газета, орган Выканаўчага кта Цэнтр. Бел. вайсковай рады. Выдавалася ў Мінску з 25.11(8.12).1917 да 5.2. 1918 на рус. мове, змяшчаліся таксама матэрыялы на бел. мове. Гал. рэд. Я.А.Ярушэвіч. Газета адлюстроўвала працэсы ў бел. грамадстве на тэр. Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайсковых фарміраваннях б. царскай Расіі, імкненне бел. народа да нац.дзярж. самавызначэння, прапагандавала свабодныя, раўнапраўныя адносіны на падставе федэратыўнага саюзу з інш. народамісав. Расіі. Друкаваліся артыкулы Я.А.Ярушэвіча, І.Краскоўскага, Ф.Шантыра, аўтараў пад крыптанімамі Л.Б. (А.Смоліч?), X., матэрыялы Усебел. з’езда (снеж. 1917).
Газета «Белорусская нйва».