Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя і дзіцячая муз. школы, Дом культуры, аптэка, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, аддз. сувязі
658
«БЕРАГІНЯ»
і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, сталовая, 3 магазіны. Помнік архітэктуры — касцёл Яна Хрысціцеля (1900—06).
БЕНЯКОНСКІ КАСЦЁЛ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі барока і класіцызму ў в. Беняконі Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1900—06 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Двухвежавая 3нефавая базіліка з трансептам і паўцыркульнай апсідай, якая абкружана больш нізкай прыбудовай. Трох’ярусныя квадратныя ў плане вежызваніцы завершаны шатрамі складанага крывалінейнага контуру. Цэнтр. неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2схі л ьн ы мі дахам і з трохвугол ьн ы м і франтонамі на тарцах, бакавыя нефы — 1схільнымі. Фасады апаясаны антаблементам, прарэзаны круглымі (у апсідзе) і арачнымі з архівольтам і замкавым каменем аконнымі праёмамі, дэкарыраваны пілястрамі, сандрыкамі і рустам у ніжнім ярусе. У двухсветлавым інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовым. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
БЕНЯШЭВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (21.8.1874, пас. Друя Браслаўскага рна — 27.1.1938), гісторык царкоўнага права, візанцініст, палеограф. Чл.кар. AH СССР (1925), Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай АН. Др царк. права (1914). Скончыў Пецярбургскі унт (1897). 3 1905 прыватдацэнт, з 1909 праф. Пецярбургскага унта. Рэдактар «Помнікаў старажытнарускага кананічнага права» (ч. 1, 2е выд., 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Агляду прац па славяназнаўстве, 1908— 1913» (1909—18) — своеасаблівай бібіляграфіі па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве і лры Беларусі. Аўтар «Нарысаў па гісторыі Візантыі»
Беняконскі касцёл Яна Хрысціцеля.
(вып. 1—4, 1912—15). Пасля Кастр. рэв. 1917 праф. Ленінградскагаунта і гал. бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бкі. Неаднаразова рэпрэсіраваны. 27.11.1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958.
Літ.:Гр a н стре м Е.Э.В.Н.Бенешевнч (к 100летню co дня рождення) // Вмзантнйскнй временннк. 1973. Т. 35.
А.Я.Розумаў.
БЕРАПНЯ, жаночы персанаж усходнеславянскай, у т.л. беларускай, міфалогіі; добры дух. Этымалагічна назву Б. шэраг даследчыкаў збліжае з імем Перуна і са стараслав. словам «прегыня» («узгорак, зарослы лесам»), але верагодна і змешванне са словам «бераг». Уяўлялася дзяўчынай з доўгімі зялёнымі валасамі. Славяне верылі, што Б. становяцца нявесты, якія памерлі да вяселля. Часам атаясамліваліся з русалкамі, але ў адрозненне ад тых, што нараджаліся і заўсёды жылі ў вадзе, з’яўляліся жыхаркамі лясоў. Убачыць Б. можна было на Русальным, ці Траецкім, тыдні на беразе ракі ці возера. Звычайна яны расчэсвалі свае доўгія зялёныя ко
сы, гушкаліся на бярозках, плялі вянкі, вадзілі карагоды, заманьвалі да сябе маладых хлопцаў і зводзілі іх з розуму сваёй прыгажосцю. Культ Б. быў прадстаўлены бярозай, таму з часам гэта дрэва стала асабліва ўшаноўвацца на Русаллях. Расійскі археолаг і гісторык Б.Рыбакоў звязваў слова «берагіня» не толькі з паняццем «бераг воднай прасторы», але і з дзеясловам «аберагаць». У некаторых мясцовасцях Б. лічылася заступніцай сялянства. Ушаноўвалі яе 15 ліп. Людзі верылі, што ў гэты дзень Б. абыходзіла падуладныя ёй тэр., аглядала сенажаці, поўніла траву гаючымі сіламі, дапамагала бедным. Жанчыны, народжаныя ў гэты дзень, у будучым павінны былі стаць спрытнымі і руплівымі гаспадынямі, вернымі жонкамі.
В.В.Давідовіч.
«БЕРАГІНЯ», рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва, комплексная сацыякульт., адукац.выхаваўчая сістэма. Аўтар ідэі, навук. і маст. кіраўнік праекта М.А.Козенка. Заснавальнікі — мінвы культуры і адукацыі Рэспублікі
659
«БЕРАГІНЯ»
На адкрыцці фестывалю мастацтва «Берагіня». 2004.
Беларусь, Гомельскі аблвыканком, Акцябрскі райвыканком, Бел. фонд культуры. Прайшоў у 1998 у г.п. Акцябрскі як рэгіянальны, з 2001 рэспубліканскі. 3 2008 пад патранажам Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Фестываль праходзіць у 4 этапы на працягу 2 гадоў. Першыя 3 этапы праводзяцца ва ўстановах культуры і адукацыі абласцей і раёнаў, заключны — у г.п. Акцябрскі. Асн. .мэта — выхаванне падрастаючага пакалення на каштоўнасцях нар. мастацтва з улікам пед. тра
дыцыі бел. народа. Сярод удзельнікаў: дзіцячападлеткавыя, юнацкія фалькл. калектывы, нар. выканаўцы аўтэнтычнага фальклору (гурты, ансамблі, салісты) з розных гісторыкаэтнаграф. рэгіёнаў Беларусі, творчыя калектывы замежжа. У час фестывалю арганізоўваюцца турніры, конкурсы салістаў, фалькл. калектываў па розных відах і жанрах нар. мастацтва (нар. танцы, карагоды, абрадавыя і пазаабрадавыя песні, гульні, ігра на нар. муз. інструментах, мастацтва ткацтва, вышыўкі, салома, лоза,
карункапляцення,пляценняпаясоў, вьшінанкі і інш.), па аднаўленні этнічных касцюмаў, праводзяцца канферэнцыі, прэзентацыі, выстаўкі, шэсцівідовішчы і інш. Сярод пераможцаў і дыпламантаў Hau. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА «За значны ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Белаурсі» (2008) фалькл. калектывы: «Берагіня» (в. Мётча Барысаўскага рна), «Карагод» (в. Ліпляні Лельчыцкага рна), «Нашчадкі» (в. Забалацце Любан
Эмблема фестывалю «Берагіня».
скага рна), «Пасаг», «Рудабельскія зорачкі» (абодва г.п. Акцябрскі), «Сунічкі» (в. Стайск Лепельскага рна).
«Б.» як адукац.выхаваўчая сістэма грунтуецца на прынцыпах выяўлення, даследавання, аднаў
Да арт. «Берагіня». Выступленне Мётчанскага ўзорнага фальклорнага гурта «Берагіня» ў час конкурсу танцавальных пар.
Да арт. «Берагіня». Удзельніцы Гарохавіцкага фальклорнага аўтэнтычнага калектыву «Спадчына» Акцябрскага рна ў час агляду сямейных фальклорных калектываў.
660
БЕРАЗВЕЦКІ
лення, трансляцыі і папулярызацыі нематэрыяльнай і матэрыяльнай культ. спадчыны Беларусі. Засваенне аўтэнтычных форм нар. мастацтва ажыццяўляецца шляхам вуснага пераймання («з голаса ў голас», «з нагі ў нагу» і г.д.). Да кожнага фестывалю выдаюцца даведнікі, якія змяшчаюць інфармацыйныя, даследчыя, метадычныя і навук.папулярныя матэрыялы па асн. аспектах мерапрыемстваў, а таксама матэрыялы навук.практычных канферэнцый «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання».
Літ.: Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Вып. 1—5. Мінск, 1999—2008. М.А.Козенка.
БЕРАЖНбЕ, вёска ў Столінскім рне. За 18 км на ПнУ ад г. Столін, 25 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 263 км ад Брэста, на аўтадарозе Столін— ДавыдГарадок. Цэнтр Беражноўскага с/с. 745 гаспадарак, 1948 ж. (2009).
Вядома з 1508 як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1795 вёска Плотніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губ. У 1897 тут 137 двароў, 976 ж., царква, магазін, піцейны дом, вінакурня. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Столінскай гміне Лунінецкага, з 6.12.1922 Столінскага паветаў Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Столінскага рна Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, ДзЮСШ, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Параскевы Пятніцы (1884). Археал. помнікі: курганны могільнік і селішча.
Беражноўская царква Параскевы Пятніцы.
БЕРАЖНбЎСКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Беражное Столінскага рна. Пабудавана каля 1884 на падмурку храма 17 ст. У 1988 адрэстаўрыравана. Першапачаткова была 3зрубавая. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з вял. светлавым чацверыком з шатровым гонтавым верхам і макаўкай у завяршэнні, прымыкаюць прамавугольны ў плане бабінец і 5гранная алтарная апсіда. Зрубы аб’яднаны шматсхільным дахам. У канцы 19 — пач. 20 ст. да царквы прыбудаваны з 3 2ярусная званіца з шатровым
Беразвецкі манастыр базыльян. Сучасны выгляд жылога будынка.
дахам і макаўкай у завяршэнні, з Пд — прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты шатровым дахам са светлавым васьмерыком у завяршэнні. Сцены гарызантальна ашаляваны і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчатых ліштвах з сандрыкамі. Уваход вылучаны 2слупавым ганкам пад 2схільнай навіссю. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БЕРАЗВЁЦКІ МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯ'Н, помнік архітэктуры стылю віленскага барока ў в. Беразвечча (цяпер у межах г. Глыбокае). Пабудаваны ў 1638 з дрэва, у 1756— 63 узведзены мураваны манастыр. Ансамбль складаўся з царквы, жылога будынка, гасп. пабудоў і сада, аб’яднаных мураванай агароджай з брамай. У будаўніцтве прымаў удзел архіт. \.Глаўбіц. У 1930я гг. манастыр часткова перабудаваны. Ц а р к в a — 2вежавая 3нефавая базіліка з вял. апсідай і трансептам, накрытая чырвоным медным дахам. Прасторавай дынамічнасшо вылучаўся хвалісты гал. фасад, упрыгожаны калонамі, пілястрамі і нішамі. Тонкапрафіляваныя кар
661
БЕРАЗІНО
нізныя паясы падзялялі фасад на 5 ярусаў. Бакавыя вежы былі аформлены фігурнымі шлемамі, лёгкімі, загнутымі ў аснаванні ў валюты пілястрамі. У інтэр’еры паўавальныя скляпенні і сцены ўпрыгожвала паліхромная фрэскавая размалёўка. У 1960я гг. царква разбурана. Жылы будынак — квадратны ў плане 2павярховы аб’ём з вял. унутраным дваром. Вуглавыя памяшканні выступаюць з агульнага абрысу плана. Іх усх. фасады ўвянчаны фігурнымі франтонамі. Сцены будынка расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, раскрапаваны пілястрамі і шырокім карнізным поясам. У Вял. Айч. вайну на тэр. б. манастыра ням.фаш. захопнікі стварылі Беразвецкі лагер смерці (шталаг № 351). Жылы будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БЕРАЗІНб, горад у Мінскай вобл. За 101 км на У ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Градзянка на лініі Асіповічы— Градзянка, на аўтадарозе Мінск— Магілёў. Прыстань на р. Бярэзіна. Цэнтр Бярэзінскага рна. 12 997 ж. (2009).