Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БЁРГЕР Міхаіл Аркадзевіч (28.8. 1909, Мінск — 6.2.1981), беларускі піяніст, педагог. Засл. артыст Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). 3
М.А.Бергер.
1937 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у 1937—41 яе дырэктар). Выступаў на канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў «Эцюды» (1962), «Варыяцыі» (1967), апрацовак нар. мелодый, п’ес для дзяцей, фантазій для скрыпкі і фп. (1945) і інш.
БЁРДАЎКА, вёска ў Лідскім рне. За 16 км на ПнУ ад горада і вузлавой чыг. ст. Ліды, 126 км ад Гродна, на шашы Ліда—Іўе. Цэнтр Бердаўскага с/с. 240 гаспадарак, 668 ж. (2009).
У 19 — пач. 20 ст. вядома як маёнтак у Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губ. Уласнасць Дамбавецкіх, 118 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, уЛідскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1921 фальварак, 7 дамоў, 121 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Лідскага рна Баранавіцкай вобл. 3 канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944
акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1970 — 108 гаспадарак, 378 ж. У 1995 — 225 гаспадарак,681 ж.
У 2009 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 2 магазіны; нар. музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка А.С.Дамбавецкаму — магілёўскаму губернатару, б. ўладальніку маёнтка ў Б. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (2009).
БЁРДАЎСКАЯ СЯДЗІБА. Знаходзіцца ў в. Бердаўка Лідскага рна. Закладзена ў канцы 1870х гг. А.С.Дамбавецкім. Уключала палац, флігель, гасп. пабудовы, млын, вінакурню, пейзажны парк. Цагляны палац 2павярховы, прамавугольны ў плане, з рызалітам. Вертыкальная дамінанта — квадратная ў плане 14метровая вежа з каменнай каланадай і чатырохвугольнымі піноклямі (яшчэ па 3 піноклі размешчаны на даху з правага і левага бакоў). Аконныя праёмы прамавугольныя, высокія, крайнія з паўцыркульным завяршэннем. У іх дэкоры выкарыстаны філёнгі, профілі і інш. У дэкоры фасадаў — карнізы, пілястры. На паўн.зах. сцяне палаца 7 ніш з абрамленнем у выглядзе ліштваў. Палац меў 3 уваходы. Цэнтральны быў вылучаны арачным порцікам, які завяршаўся балконам з літай чыгуннай балюстрадай. Двускатны дах з цынкаванай бляхі (у наш час накрыты шыферам). Пад палацам скляпенні са зводамі. Абаграваўся галандскімі печамі з белай паліванай кафлі з малюнкамі і ўпрыгажэннямі. Сцены былі распісаны маслянымі фарбамі. Адзін з пакояў захаваў першапачатковы выгляд. У 1880х гг. да палаца прыбудаваны невял. 1павярховы будынак, які служыў кухняй і каморай. У пейзажным парку раслі дубы, лістоўніцы, блакітныя елкі, ясень,
668
БЕРДЫЖСКАЯ
Сядзібны дом у Бердаўскай сядзібе.
Адзін з пакояў сядзібнага дома ў Бердаўскай сядзібе.
клён, кедр, коркавае дрэва. Цяпер у палацы размешчаны Цэнтр культуры і вольнага часу і бібліятэка.
Літ.: Крупа А. Пакінуць след на зямлі. Ліда, 2007; С л і ў к і н В. Бердаўка //Лідскі летапісец. 1998. №3.
А.Л.Крупа, А.Г. Чэчат.
БЁРДАЎСКІ НАРОДНЫ СЯМЁЙНЫ АНСАМБЛЬ ПАРФЁНЧЫКАЎ «МЫ 3 ВЁСАЧКІКАЛЫСКІ». Створаны ў 1985 у в. Бердаўка Лідскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2005 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Г.Парфенчык, хормайстар З.І.Унучко (з 2004). У складзе
Бердаўскі народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёсачкікалыскі».
ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 8 да 53 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда сямейнай творчасці і багацця бел. муз. культуры. У рэпертуары бел. нар. песні («Бульбачка», «У зялёную дуброву»), рус. («Не клані ты галавы», «Топальтапалёк»), укр., польск. і асабістыя творы А.Г.Парфенчыка («Прывітальная», «Сябрам»), З.І.Унучко («Стары ўхажор», «Полюшка», «Мыўсерадня», «Песня родная»). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: рэсп. дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2009), сямейнай творчасці (г. Слонім, 1994, 1997), тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 2001),
аўтарскай песні «Залатая горка» (Мінск, 1993), сямейных ансамбляў (г. ДобраМяста, Польшча, 1995, 1996), удзельнікі Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 1996).
А.Г.Парфенчык.
БЁРДЫЖСКАЯ СТАЯНКА, археалагічны помнік каля в. Падлужжа Чачэрскага рна. За 0,3 км на Пд ад вескі, на схіле высокага правага берага р. Сож, ва ўрочышчы Калодзежкі, якое складаецца з 2 яроў — паўн. і паўд. Стаянка адкрыта К.М.Палікарповічам у 1926. У яе вывучэнні ў далейшым прымалі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне першабытнай археалогіі, а таксама палеантолагі, геолагі і палеагеографы. Раскопкі праводзіліся ў 1926 К.М.Палікарповічам (ускрыта 10 м2), у 1927 С.М.Замятніным (20 м2), у 192829, 193839 К.М.Палікарповічам, П.П.Яфіменкам, Г.А. БончАсмалоўскім, В.І.Громавым, Г.Ф.Мірчынкам(240м2),у 1959.1968— 70 У.Дз.Будзько, Л.М.Вазнечуком, М.М.Цапенка, В.В.Шчагловай, М.В. Мотузам (130 м2), у 1971 А.Г.Калечыц (156 м2). Агульная пл. раскопак склала 536 м2. Аднак, паколькі раскопкі праводзіліся са значнымі перапынкамі па часе і ў сувязі са стратай у Вял. Айч. вайну даваен. палявой дакументацыі, удалейшым
669
БЕРЗНЕР
адны і тыя ж плошчы ўскрываліся неаднаразова. Тэр., якую займала стараж. паселішча, па дадзеных А.Г.Калечыц, мела пл. каля 500 м2.
У раскопе 1926 было знойдзена больш за 70 фауністычных рэшткаў, якія належалі маманту, каню і мядзведзю, а таксама некалькі дзесяткаў крэменяў, кавалачкі касцянога вугалю. Сярод крэменяў былі і штучна апрацаваныя, у т.л. пласціны, адшчэпы. Пасля раскопак С.М.Замятніна з’явілася першае меркаванне аб узросце помніка. Вучоны датаваў стаянку верхнепалеалітычным перыядам. На пач. 1970х гг. У.Дз.Будзько і Л.М.Вазнячук выказалі меркаванне аб наяўнасці на помніку 2 культ. пластоў — паселішча ранняй пары верхняга палеаліту, якое адносілася да кола помнікаў касцёнкаўскааўдзееўскай культуры больш ранняга, чым Бердыж, і менавіта Б.с. — помніка позняй пары верхняга палеаліту, якую можна датавать у межах 34—22га тыс. да н.э. У 1970 у геахраналагічнай лабараторыі ЛАІA была атрымана першая абсалютная дата помніка на падставе праведзенага па зубе маманта аналізу. Вынікам прац А.Г.Калечыц стала выснова аб аднаслойнасці стаянкі.
Агульная колькасць знаходак, атрыманых за гады раскопак Б.с., перавышае 3 тыс. адз. У іх складзе каля 2 тыс. касцявых рэшткаў, абсалютная большасць з якіх належала маманту (каля 2 тыс. адз. ад 50 асобін). Колькасна пераважаюць цэлыя і фрагментаваныя рэбры, пазванкі, расколатыя трубчастыя косткі, фрагменты чэрапа, біўняў і інш. Лепш за ўсё захаваліся зубы маманта. Астатнія — адзінкавыя косткі яшчэ 14 відаў жывёл, сярод якіх тыповыя прадстаўнікі верхнепалеалітычнага комплексу (валасаты насарог, конь, мядзведзь, пясец, паўн. і высакародны алені і інш.), а таксама косткі бабра, касулі, першабытнага зубра, ваўка, лісіцы, зайцабеляка, філіна, групы дроб
ных грызуноў. Для вырабу прылад жыхары Б.с. выкарыстоўвалі сожскі валунны крэмень характэрнай шэрай афарбоўкі з белымі кропкавымі ўкрапінамі. Ён у вял. колькасці сустракаецца як у россыпах на паверхні, так і ў карэнным заляганні ў крэйдавых адкладах, якія маюць выхады на паверхню па схілах Сажа. Большасць артэфактаў патынізаваная, абкатаная і мае характэрны матавы блеск. Крамянёвы інвентар (больш за 1 тыс. адз.) складаецца са шматлікіх канкрэцый і кавалкаў крэменю, асобныя з якіх маюць сляды штучнай апрацоўкі, адна і двухпляцовачных нуклеусаў прызматычнай формы, мноства нарыхтовак (пласцін і адшчэпаў). Найб. важную ролю адыгрывае знаходка культуравызначальных прылад працы — наканечнікаў з бакавой выемкайінажоўзмасіўныхпласцінз усечанымі канцамі. Комплекс прылад з другаснай апрацоўкай характарызуецца наяўнасцю рэтушаваных 1 на вугле зламанай пласціны разцоў канцавых, двайных і мысападобнага скрабкоў, вастрый, скаблявідных вырабаў масіўнай скрэблападобнай прылады, знаходкамі праколак і ў невял. колькасці мікрапласцін з рэтушшу. Афіцыйна прызнанае датаванне помніка — 23 430±180 гадоў таму назад.
Літ.: Б у д ь к о В.Д. О жнлншах бердыжской палеолнтнческой стоянкн // Краткне сообшення о докладах н полевых нсследованнях Ннстнтута археолопш АН СССР. М., 1964. Вып. 1; Полнкарповнч К.М. Палеолнт Верхнего Поднепровья. Мннск, 1968; Будько В.Д., Вознячук Л.Н. Палеолнт Белорусснн н смежных террнторяй // Древностн Белорусснн. Мннск, 1969; Калечнц Е.Г. Первоначальное заселенне террнторнн Белорусснн. Мннск, 1984.
А.Г.Калечыц.
БЁРЗНЕР Барыс Зямавіч (1.4.1945, г. Кіеў — 24.12.2003), беларускі рэжысёр, сцэнарыст. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1981). 3 1966 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод
работ: тэлефільмы «Кешка і спецназ», «Кешка 1 гангстэры» (абодва 1991), «Кешка і Фрэдзі», «Кешка і тэрарысты» (абодва 1992), «Кешка і барада», «Кешка і бізнес», «Кешка і гуманоід» (усе 1993), ігравыя «Справы Лахоўскага: прывітанне ад цёзкі» (1994), «Лячэнне па доктару Лахоўскаму» (1997), «Галасаваць «за»...» (1998) і інш. Здымаў фільмыў «Белвідэацэнтры»; «У юбілей — выхадны дзень», «Такі вось Аўсяннікаў» (абодва 1990), «Яраслаў Пятроў. Бас» (1992), «У Здраўнёва... Да Рэпіна» (1993), «Пасля пленэру. Час цішыні» (1996) і інш.
БЁРКМАН Юзаф (4.8.1838, г. Валожын — 19.7.1919), беларускі жывапісец. Скончыў гімназію ў Вільні, вучыўся ў Пецярбургскім унце. Маст. адукацыю атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Прымаў удзел у паўстанні 1863—64, сасланы ў Сібір, пасля адбыцця катаргі жыў у Іркуцку, меў жывапісную майстэрню. Пісаў пераважна сцэны з паўстання і жыцця ссыльных паўстанцаў. Сярод твораў: жывапісныя карціны «Труна Серакоўскага»,«СмерцьНарбута»,«Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914); серыі акварэлей. Большасць твораў Б. захоўваецца ў Іркуцкім маст. музеі.
БЁРЛІНА, б е р л і н к а, пласкадоннае драўлянае грузавое рачное судна з палубай, 2схільным дахам і мачтай. Хадзіла ўніз і ўверх па цячэнні ракі з дапамогай вёслаў бусакоў, ветразяў ці буксірнага парахода. Судна даўж. 21—45 м, шыр. 4—11, грузападымальнасцю ад 50 да 600 т служыла 10—14 гадоў. Канструкцыйна Б. былі 2 тыпаў: барачнага (рус. Б.) з закругленым носам, стромкай кармой і разгорнутымі бакамі; лодачнага (зах., або ням., Б.) з доўгім вострым носам і завостранай кармой. Рус. Б. будавалі на Дняпры, Прыпяці і Сажы; зах. Б. — на Нёмане, Прыпяці, у Прусіі і Польшчы. У 2й чвэрці 19 ст. са з’яўленнем на рэках Беларусі трывалых і зручных Б. былі выцеснены байдак і віціна. Бытавалі да пач. 20 ст.