Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
ветэраны»); са званнем «узорны» — дзіцячы ансамбль фолькстылю «Званіца». Нар. калектывы ўстановы — удзельнікі і пераможцы I і II усебел. фестываляў «Беларусь— мая песня» (Мінск, 1998, 2005), абл. і раённых конкурсаў, аглядаў, канцэртаў і інш.
БЕШАНКбВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1995 у г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Асн. мэта творчасці — прапаганда і захаванне традыц. рамёстваў Бешанковіцкага рна. Кіраўнік А.А.Пагарэльская. Дзейнічаюць гурткі па салома і бісерапляценні, вырабе керамічнай цацкі, ган
Да арт. Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў: 1 — майстры М.І.Калкова, А.А.Пагарэльская, А.І.Аўчыннікава, А.М.Гудоўская; 2 — у выставачнай зале.
6T1
БЕШАНКОВІЧЫ
чарстве, выцінанцы, ткацтве, вышыўцы, роспісе па шкле; нар. клуб майстроў «Скарбонка». Дом рамёстваў супрацоўнічае з майстрамі раёна, вядзе работу па зборы этнаграф. матэрыялаў (у т.л. ганчарства, вышыўкі), адраджэнні традыц. рамёстваў (маляваныя дываны і інш.). Майстры Дома рамёстваў — дыпламанты святаконкурсу «Чароўная нітка» («Славянскі базар у Віцебску», 2008), пленэраў ганчароў «Гліна спявае» (пас. Акцябрскі Чашніцкага рна, 2008, 2009), удзельнікі раённых, абл., рэсп. выставак, свят, фестываляў. А.А.Пагарэльская.
БЕШАНКОВІЧЫ, гарадскі пасёлак, цэнтр Бешанковіцкага рна, прыстань на Зах. Дзвіне. За 51 км на ПдЗ ад Віцебска, 38 км ад чыг. ст. Чашнікі налініі Орша—Лепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Улу, Лепель, Чашнікі, Сянно. 7847 ж. (2009).
Упершыню ўпамінаюцца пад 1447 (паводле А.П.Сапунова) або 1460 (паводле В.В.Турчыновіча). 3 пач. 16 ст. вёска ў Полацкім ваяв., належала князям ДруцкімСаколінскім (у 1552 — 34 двары), Язерскім, М.Адравонжу. У 1630 куплены віленскім ваяводам К.Л.Сапегам, пры якім Б. атрымалі статус мястэчка, з 1634 мелі магдэбургскае права і дазвол на 2 кірмашы ў год. 3 канца 17 ст. належалі князям Агінскім. У Паўн. вайну 1700—21 у Б. стаялі рус. войскі (1708), мястэчка тройчы наведваў Пётр 1.3 сярэдзіны 18 ст. — горад, каля 1,5 тыс. двароў, 5—6 тыс. ж.; цэнтр ганчарнага і мылаварнага рамёстваў, вырабу гонты, праводзіўся адзін з буйнейшых у Беларусі штогадовых кірмашоў, на які з’язджаліся бел., рус. і наватзах.еўрап. купцы. У 1783 Б. падараваны Агінскім І.Л.Храптовічу. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) задзвінская частка Б. (500 двароў) адышла да Рас. імперыі, астатняя (каля 1750 двароў) — пасля 2га падзелу ў 1793; мястэчка ў Лепельскім павеце Полацкай, з 1802 Віцебскай губерняў. У Айч. вайну 1812 Б.
акупіраваны франц. войскамі 11 ліп., некалькі дзён тут знаходзіўся штаб імператара Напалеона; вызвалены 20.10.1812. У 1868 392 дамы, 3205 ж., нар. вучылішча, 2 гарбарныя заводы, піваварня, вінакурня, 115 крам; па Зах. Дзвіне з Улы на Віцебск хадзіў параход. Паводле перапісу 1897, 4423 ж. У пач. 20 ст. цэнтр воласці. У мястэчку 7 мураваных і 1243 драўляныя дамы, 3 нар. вучылішчы, 127 крам, паштовае аддз., тэлеграфная кантора, бальніца, царк.прыходская школа. 3 крас. да канца вер. 1918 цэнтр Бешанковіцкага павета. У 1919—24 у складзе Віцебскай губ. РСФСР: з 1919 у Лепельскім, з 1923 у Бачэйкаўскім паветах. 3 1924 цэнтр раёна ў Віцебскай акрузе (да 1930), з 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл. У 1939 — 4,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайнуз 6.7.1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням.фаш.захопнікамі,якіязагубілі ў Б. і раёне 10 276 ж. У 1969 у Б. 4,7 тыс. ж., у 1977 — 5,5 тыс. ж. У 1995 — 9,1 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру сучаснага гар. пасёлка вызначаюць Віцебская шаша, вуліцы Камуністычная, Свабоды, Чарня
Фрагмент гістарычнай забудовы ў г.п. Бешанковічы.
хоўскага,Раманава,Урыцкага,Валадарскага, Ткачэнкі, Савецкая, якія разам з інш. вуліцамі ўтвараюць прамавугольную рэгулярную сетку з дробнымі кварталамі, забудаванымі пераважна 1павярховымі драўлян ымі дамамі сядзібнага тыпу. Цэнтр. частка забудавана 2—3павярховымі жылымі дамамі. Грамадскі цэнтр — пл. Леніна. Прам. прадпрыемствы на ПнЗ і ПдУ. Пасёлак развіваецца паводле генплана 1985. Вядзецца забудова мікрараёна Маладзёжны 5павярховымі жылымі дамамі. Пабудавана школа № 1 па вул. Талстога. Праведзены рэканструкцыя аўтастанцыі, гар. Дома культуры, рамонт фасада райвыканкома, упарадкаванне пл. Леніна, вуліц Раманава, Свабоды, Урыцкага і сумежныхтэр.
У 2009 гімназія, 2 СШ, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, Дом рамёстваў, дзіцячаюнацкая спарт. і муз. школы, 6 дашкольных устаноў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца, бка, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, гісторыкакраязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяр фашызму і сав. ваеннапалонных, помнікі зем
678
БІБЛІЯ
лякам, камсамольцам і моладзі, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Курган Славы. Помнікі К.А.Абазоўскаму, Л.М.Даватару, П.М.Раманаву, М.М. Ткачэнку. Радзіма Героя Сав. Саюза М.М.Ткачэнкі, скульпт. У.І.Казака, графіка С.Б.Юдовіна, паэтаў А.А. Гейнэ, Г.І.Казака. Помнікі архітэктуры: палацавапаркавы ансамбль (17 — 1я пал 18 ст.), Ільінская царква (1870).
БЁРДА, б я р д о, ткацкая прылада, што служыць для прыбівання ўтку ў кроснах. Уяўляе сабой прамавугольную раму (шыр. 40—50 см і больш, выш. 15—18 см) з устаўленымі і замацаванымі пласцінкамі (трасцінкамі) з тонкай асінавай ці кляновай лучынкі. Для ткання Б. ўстаўляліся ў набіліцы. Б. для ткацтва рагож рабілі з дубовых пласцінак з вочкамі пасярэдзіне. У 20 ст. для Б. пачалі выкарыстоўваць металічныя пласцінкі. Вырабам Б. займаліся бёрднікі.
БЖАЗІНСКІ Адам (1768?, Паставы — ?), танцоўшчык. Да 1785 прыгонны падскарбія надворнага ВКЛ А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах (відаць, у Л.Петынеці і Ф.Г.Ле Ду). У вер. 1778 удзельнічаў як саліст у школьным спектаклі «Вясковы балет» Г.Петынеці на сцэне прыдворнага тэатра А.Тызенгаўза ў Гродне (у праграмцы значыўся як А.Бжэскі). Быў завешчаны магнатам каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму
Бёрды.
і ў 1785 увайшоў як саліст у склад трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці». Да 1794 танцаваў у большасці балетаў на прыдворнай сцэне і ў Нац. тэатры. Сярод партый: Парменон («Шлюб самнітаў»), адзін з міністраў («Каралева Ванда»), Актавіян («Клеапатра»). Карыстаўся поспехам у аўдыторыі. У 1794—97 працаваў у прыватных трупах у Вільні, Варшаве, Гданьску.
БІБЛІЯ (ад грэч. biblia, літар. кніга), зборнік твораў старажытнага пісьменства, Святая кніга іудзейскай (Танах) і хрысціянскай (Стары і Новы запаветы) рэлігій. Своеасаблівая анталогія тэкстаў, аб’яднаных духоўным значэннем і сэнсам.
Складалася з сярэдзіны 2га тыс. да н.э. прыкладна па 2 ст. н.э. на тэр. Палесціны і ў месцах рассялення іудзейскай дыяспары. Тэксты Старога запавету былі створаны пераважна на стараж.яўр., а таксама на арамейскай і стараж.грэчаскай мовах. Хрысціянская Б. складаецца з 2 частак — Старога запавету (50 кніг, з іх 39 лічацца кананічнымі, выкарыстоўваюцца ў літургічнай службе, 11 — некананічнымі, прызнанымі праваслаўнай і каталіцкай царквою карыснымі для духоўнага выхавання; у склад Б., якую выдаюць пратэстанцкія абшчыны, некананічныя кнігі звычайна не ўключаюцца) і Новага запавету [складаецца з 27 кніг: 4 Евангеллі (паводле Матфея, Марка, Лукі, Іаана), кнігі Дзеянняў святых апосталаў, 21 паслання апосталаў, кнігі Адкрыццё Іаана Багаслова (грэч. Апакаліпсіс)]. Слова «запавет» азначае саюз, дагавор Бога з «выбраным» стараж.яўр. народам (Стары запавет) і з усім чалавецтвам, якое звярнулася да Ісуса Хрыста (Новы запавет). Іудзейская Б. (Танах) складаецца з наступных частак: Тора (Закон), або Пяцікніжжа (аўтарам лічыцца прарок Майсей), Прарокі (кнігі Ісуса Навіна, Суддзяў, 1я і 2я Самуіла, 1я і 2я
Цароў, у хрысціянскай Б. 1—4я кнігі Царстваў, і інш.), Пісанні (найб. выдатныміліт. творамілічацца кнігі Іова, Еклезіяст, Псалтыр, Прытчы Саламона, Песня песняў). У канон Б. не ўвайшлі апокрыфы — творы розных жанраў (маст., філас.), напісаныя на біблейскія тэмы ў эпоху позняй антычнасці.
На працягу амаль тысячагоддзя біблейскія творы распаўсюджваліся паасобку ў рукапісных спісах (скрутках). Першы звод старазапаветнай часткі Б. стварылі ў 2 ст. да н.э. ў Александрыі 70 перакладчыкаў са стараж.яўр. і арамейскай моў на стараж.грэчаскую. Рукапісны спіс гэтага перакладу пад назвай Септуагінта стаў адной з асн. крыніц пазнейшых выданняў біблейскіх кніг. У 386—406 зах.еўрап. багаслоў Еранім зрабіў лац. пераклад Б. — Вульгату (лац. народная, агульнадаступная). Еранім выкарыстаў тэксты на стараж.грэч. мове і Септуагінту. Вульгата лягла ў аснову варыянта Б., прынятага каталіцкай царквой у якасці афіц. тэксту. У 4—13 ст. з’явіліся шматлікія рэгіянальныя пераклады Б. У 9 ст. слав. асветнікі браты Кірыл і Мяфодзій пераклалі Б. на стараслав. мову. Гэты пераклад быў узяты за аснову ў рукапісных біблейскіх кнігах, што бытавалі на ўсх.слав. землях, у т.л. ў бел. княствах. Першы рукапісны звод Б. на царк.слав. мове ўкладзены ў 1499 у Ноўгарадзе па ініцыятыве архіепіскапа Генадзя («Генадзеўская Біблія»). На тэр. Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з’явіліся пасля хрышчэння Русі (988). У 1й пал. 12 ст. Ефрасіння Полацкая стварыла асветны цэнтр у Полацку, дзе перапісваліся біблейскія кнігі. Свае скрыпторыі (цэнтры, у якіх перапісваліся кнігі) мелі манастыры, гарады, епіскапскія кафедры. Скрыпторый у Полацку быў найб. значным. Пра сталую біблейскую традыцыю сярэдневяковай Беларусі сведчаць высокамаст. ілюстраваныя
679
БІБЛІЯ
Рукапісная Біблія на лацінскай мове. Бельгія, 1407.
помнікі рукапіснай кнігі: Аршанскае евангелле, Полацкія евангеллі, Лаўрышаўскае евангелле, Друцкае евангелле, Мсціжскае евангелле, Смаленскі псалтыр з Успенскага манастыра (в. Пустынкі Мсціслаўскага рна). Практычна ў кожнай стараж. бцы Беларусі меліся біблейскія кнігі. Першым зборам царк.слав. рукапісных кніг Б. у Беларусі стаў багата аздоблены ў неавізант. стылі «Дзесятаглаў», створаны ў 1502—07 у Вільні і Супраслі перапісчыкам Мацеем Дзесятым. Да з’яўлення кнігадрукавання Б. заставалася элітарнай, маладаступнай кнігай. У 1517—19Ф.Скарыназаснаваўу Празе друкарню і выдаў 23 ілюстраваныя кнігі першай бел. Б. пад агульнай назвай «Біблія руска, выложенадоктором Франціском Скоріною са славнаго града Полоцка, Богу ко чтн і людем посполнтым к доброму наученню». Гэта было унікальнае выданне Б. на мове, блізкай да тагачаснай бел. літ. мовы. У якасці крыніц для сваіх перакладаў біблейскіх кніг Ф.Скарына выкарыстаў Вульгату, «Біблію чэшскую ў Венецыі друкаваную» (1506), стараж.яўр. арыгіналы і стараж.слав. рукапісныя пераклады. Ёсць меркаванне, што бел. першадрукар пераклаў і, магчы