• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    зыльян. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя Б. базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў, былі ў Віленскім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у Гродне, Шклове, Глыбокім, Слоніме, Брэсце, Шчучыне і інш. Буйныя пратэстанцкія Б. існавалі пры Слуцкай кальвінісцкай калегіі і Смаргонскім зборы. Вялікія Б. адкрываліся пры езуіцкіх акадэміях у Вільні і Полацку, базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у Мінску, Пінску, Навагрудку, Слуцку, Брэсце і г. д. 3 15 ст. ў Беларусі пачалося значнае пашырэнне прыватных Б. Найб. вядомыя ў 16—18 ст. кнігазборы Радзівілаў, Сапегаў, Храптовічаў і інш. У 19 — пач. 20 ст. ўзрасла колькасць свецкіх Б., запрацавалі гар. публічныя Б. ў Вільні, Гродне, Мінску, Віцебску, Магілёве і інш. У 1913 на тэр. Беларусі існавала 851 публічная Б. з агульным кніжным фондам 423 тыс. тамоў. Пасля 1917 у сельскай мясцовасці пашырылася сетка хатчытальняў. 3 мэтай цэнтралізацыі бібліятэчнай справы ў 1921 праведзена 1я Усебел. канферэнцыя бібліятэчных работнікаў і засн. навуковая Б. пры БДУ, а ў 1922 — аб’яднаная Бел. дзярж. і універсітэцкая Б. (цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У далейшым склалася паўнацэнная бібліятэчная сетка краіны і пачалося фарміраванне заканадаўчай базы кіравання галіной. У Вял. Айч. вайну амаль усе Б. былі разбураны і разрабаваны, аледа 1950хгг. іхколькасць і агульны кніжны фонд перавысілі даваен. ўзровень. У 1950—80я гг. адбывалася ўпарадкаванне сеткі Б. і ўдасканаленне іх дзейнасці. У пач. 1990х гг. у Беларусі налічвалася 6239 публічных Б. (1248 гар. і 4991 сельская) з агульным фондам 93,3 млн. экз. (45,9 — у гар., 47,4 — у сельскіх бібліятэках).
    682
    БІБЛІЯТЭКА
    Аршанская дзіцячая гарадская бібліятэка ў будынку адноўленага Аршанскага калегіума.
    часных камп’ютэрных тэхналогій. Прыярытэтнымі напрамкамі дзярж. бібліятэчнай палітыкі ў рэспубліцы сталі інфарматызацыя Б. Беларусі і ўкараненне ў іх дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Існуюць у Беларусі таксама віртуальныя Б., якія не маюць рэальнага ўвасаблення. Перспектыўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца стварэнне Нац. электроннай Б. Беларусі.
    Літ.: К нсторня бнблнотечного дела в Белорусской ССР. Мннск, 1975; Бнблнотечное дело в БССР: док. н матерналы, 1918—1941. Мннск, 1978; Там жа. 1941 — 1958. Мннск, 1984; Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы, 1959—1975. Мінск, 2000; Там жа. 1976— 1990. Мінск, 2004; Там жа. XIX — пач. XX ст. Мінск, 2008; Бнблнотечное дело в Белоруссмн (1919—1979 гг.). Мннск, 1980;
    У 1990я гг. створана Бел. бібліятэчная асацыяцыя, унармавана нац. заканадаўства. На пач. 2010 у Беларусі існавала каля 9,3 тыс. Б. розных відаў з сукупным аб’ёмам фонду каля 200 млн. экз. Нац. Б. Беларусі з’яўляецца гал. навук. Б. універсальнага профілю, найбуйнейшым інфармацыйным і сац.культ. цэнтрам, у якой зберагаецца найб. поўная ў рэспубліцы калекцыя кніг і нац. дакументаў. Сельскія і гар. публічныя Б. аб’яднаны ў цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы — сеткі (у Беларусі іх 132). У краіне наладжана сістэма бібліятэчнаінфармацыйнай адукацыі, якая ўключае сярэднюю спец. і вышэйшую адукайыю, у т.л. магістратуру, аспірантуру, дактарантуру, а таксама павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. Б. Беларусі ажыццяўляюць н.д. і метадычную працу ў галіне бібліятэказнаўства, кніга і бібліяграфазнаўства. Дзейнасць бел. Б. адлюстроўваецца на старонках час. «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе», «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і
    мастацтваў», інфармацыйнага зб. «Бібліятэчны веснік», газ. «Культура», «Літаратура і мастацтва» і інш. Усталяваны і развіваюцца міжнар. сувязі ў сферы бібліятэчнай справы; Б. становяцца лідэрамі ў галіне інфармацыйнага забеспячэння патрабаванняў грамадства з выкарыстаннем электронных рэсурсаў, су
    Да арт. Бібліятэка. Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
    Столяров Ю.Н. Бнблнотека: структ.функцнонал. подход. М., 1981; Покало М.й. йсторня бнблнотечного дела в БССР. Мннск, 1986; Матульскі Р.С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк. Мінск, 1993; Яго ж. Бнблнотека как соцнальный ннстнтут. Мннск, 2002; Я го ж. Бнблнотечное дело в странах Центральной н Западной Европы. Ммнск, 2001; йсторня бнблнотек: нсслед., матерна
    683
    БІБЛІЯТЭКА
    Да арт. Бібліятэка. Міжнародная мастацкая выстаўка « Чалавек і кола» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 2007.
    лы, докты. Вып. 1—7. СанктПетербург, 1996—2008; Володнн Б.Ф. Всемнрная нсторня бнблнотек. СанктПетербург, 2002; К і р у х і н а Л.Г. Самабытная спадчына нацыі: публічная бібліятэка як захавальніца народных традыцый. Мінск, 2007; Полтавская Е.Н. Бнблнотека: учрежденне н/нлн соцнальный ннстатут? М., 2009; Н і к а л а е ў М.В. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага // Гісторыя беларускай кнігі. Мінск, 2009. Т. 1. Р.С.Матульскі. БІБЛІЯТЭКА БЎДСЛАЎСКАГА КЛЯШТАРА БЕРНАРДЗІНЦАЎ. Існавала пры Будслаўскім кляштары бернардзінцаў у сярэдзіне 17 — сярэдзіне 19 ст. Найб. ранні ўладальніцкі запіс на кнізе з бкі датуецца 1652. У канцы 18 — пач. 19 ст. складалася з 2 частак: адна прызначалася для набажэнства, другая для студэнтаў (пры кляштары ў 1731—97 дзейнічала школа маральнай тэалогіі і рыторыкі, у 1793 адкрыта 2класная пачатковая школа, працавала муз. школа, быў створаны аркестр для суправаджэння богаслужэння ў касцёле). Кнігазбор уключаў выданні на польск. і лац. мовах па маральнайтэалогіі, аскетыцы, біблеістыцы, літургічныя кнігі.
    У бцы былі таксама выданні па геаграфіі, гісторыі, юрыспрудэнцыі, медыцыне. Асобна былі вылучаны харальныя кнігі. Лра для навучання — творы Цыцэрона, падручнікі па рыторыцы, слоўнікі — камплектавалася ў колькасці 3—9 асобнікаў. Пераважалі выданні 18 ст., меліся і 16—17 ст. Значная частка кніг была надрукавана ў бел. друкарнях у Нясвіжы, Полацку, Вільні; шмат было польск. выданняў і выданняў з інш. еўрап. краін — Італіі, Германіі і г.д. Кожны асобнік пазначаўся надпісам, які сведчыў аб яго прыналежнасці да кнігазбору Будслаўскага кляштара: «...Ніс liber spectat ... Conventus Budensis». Рукапісны каталог бкі 1796, які захоўваецца ў Нац. гіст. архіве Беларусі, уключае 596 выданняў. Вядомы акты візітаў кляштара за 1817, 1819, 1822, 1837 і 1841 (захоўваюцца ў бцы Вільнюскага унта), дзе зафіксаваны склад бкі, які вагаецца ад 786 (у 1819) да 1065 экз. (у 1822). Пасля зачынення кляштара ў 1852 кнігазбор захоўваўся ў Будслаўскім касйёле да сярэдзіны 20 ст. У 1961 бка вывезена ў Мінск і падзелена паміж Дзярж. гіст. музе
    ем (цяпер Нац. гіст. музей Беларусі) і Дзярж. бкай БССР (цяпер Нац. бка Беларусі). Кнігі з кляштарнай калекцыі сустракаюцца ў прыватных кнігазборах.
    Літ.: Барабаш Н. Кннгн нз нсторнческнх белорусскнх собраннй в фондах Нацнонального музея нсторнн н культуры Беларусн // Музей на мяжы стагоддзяў: традыцыйнае і новае ў канцэптуальных падыходах: матэрыялы навук.практ. канф. (11 — 12 снеж. 1997 г.). Мінск, 1998.
    Т.І.Рошчына.
    «БІБЛІЯТЭКА ВАРШАЎСКА» («Віblioteka Warszawska»), польскі навуковалітаратурны штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польск. мове. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў). Да заснавання час. «Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навук. выданнем энцыклапедычнага характару. Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, лры, мастацтве, геаграфіі, прамсці, біяграфіі польск. (у т.л. ураджэнцаў Беларусі) і замежных дзеячаў, хроніку, крыт. артыкулы, агляды перыядычнага друку, бібліяграфічныя звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі. Сярод матэрыялаў, якія маюць дачыненне да гісторыі Беларусі: «Навагрудак (Успамін)» (1841, т. 2) Л.Вайніловіча, «Помнікі мовы і польскалітоўскага заканадаўства ў XIV стагоддзі і наступных» (1854, т. 2) А.Ёхера, «Археалагічная паездка па Віленскай губерні» (1855, т. 2—4) А.Кіркора, «Да пытання выбрання Жыгімонта 1гаўЛітве і Польшчы» (1876, т. 2) К.Пулаўскага, «Першая вайна Рэчы Паспалітай з Вялікім княствам Маскоўскім пры Баторыі» (1892, т. 2, ч. 1) К.Гурскага, «Генеральная канфедэрацыя і паспалітае рушэнне ў 1812 г.» (1896, т. 1—2) А.Рэмбоўскага, «Земскія начальнікі ў Паўночназаходнім краі» (1904, т. 1, ч. 2) Б.Боўфала, «Віленская кураторыя (1803—1823)» (1904, т. 3) Ю.Каленбаха, «Рымскакаталіцкае
    684
    БІБЛІЯТЭКА
    духавенства» [1906, т. 1—2, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 3—4] і «Вітаўт — князь Літоўскі (да пяцісотай гадавіны Гарадзельскай уніі)» (1913, т. 2) А.Прахаскі, «Літва напярэдадні вялікай вайны 1812 г.» (1906, т. 4) і «Літоўская канфедэрацыя ў 1812 г.» (1910, т. 3) Я.івашкевіча, «Каталіцкі касцёл пад кіраваннем Кацярыны 11 (у час першага падзелу 1772—1773)» (1909, т. 1) і «Замах на Станіслава Аўгуста (у святле ватыканскіх крыніц)» (1911, т.1) М.Лёрата, «Беларусь і беларусы» [1910, т. 1, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 1—2] П.Зубовіча, «Трыста гадоў таму назад (вайна польскамаскоўская 1609— 1618)» (1911, т. 1) Т.Корзана. Этнаграфіі, фалькларыстыцы і гаспадарцы Беларусі прысвечаны публікацыі: «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» (1852, т. 4; 1853, т. 1) Р.Зянькевіча; «Земляробчыя абрады» (1867, т. 2), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868, т.1), «Пчалярскія, паляўнічыя і земляробчыя забабоны» (1876, т. 4) З.Глогера; «Аб асушэнні палескіх (пінскіх) балот» (1880, т. 2, ч. 4, без пазначэння аўтара). Змешчаны рэцэнзіі на працы: К.Тышкевіча («Пра курганы на Літве і Заходняй Русі») Ф.Сабяшчанскага (1869, т. 3), Гурскага «Гісторыя польскай кавалерыі», Прахаскі «Аб сапраўднасці пісем Гедзіміна», I. Даніловіча «Кодэкс Напалеона ў параўнанні з польскім і літоўскім правам» невядомыхаўтараў(1896,т. 1,ч. 1; 1906, т. 1,ч. 1). А.Ф.Літвіновіч.
    БІБЛІЯТЭКА ВІЛЕНСКАЙ АКАДЭМІІ. Засн. ў 1570 як бка Віленскага езуіцкага калегіума. Значна пашырылася пасля 1579, калі калегіум пераўтвораны ў Віленскую акадэмію. На яе ахвяравалі польскі кароль і вял. князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст, віленскі біскуп В.Пратасевіч, падканцлер К.Л.Сапега. Бка атрымлівала абавязковы экзэмпляр з акадэмічнай друкарні, з 1780 — з усіх друкарняў ВКЛ. У 1579