• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЛАГАВЁШЧАННЕ, гл. Дабравешчанне.
    БЛАГАВІЧЫ, вёска ў Чавускім рне, на р. Плясна (прыток р. Раста). За 8 км на ПнЗ ад г. Чавусы, 13 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў— Крычаў, 40 км ад Магілёва. ІДэнтр Благавіцкага с/с. 148 гаспадарак, 348 ж. (2009).
    Вядомы з 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1580 перададзена ў валоданне памешчыку, у 1604 цэнтр войтаўства, дзярж. ўласнасць, 58 двароў, млын на р. Плясна. У 1742 — 30 двароў, карчма. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 — 75 двароў, 532 ж. У 1797 пабудавана драўляная царква. У 18 — пач. 19 ст. І.М.РымскамуКорсакаву. У 1848 сяло ў Чавускім павеце Магілёўскай губ. У 1858 — 232 рэвізскія душы. У 1880 у Гладкаўскай воласці Чавускага павета, 100 двароў, 694 ж., вінакурня, царква. Частка вяскоўцаўзаймалася калёсным і кравецкім промысламі. У 1887 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 — 157 двароў, 933 ж., 2 магазіны, кузня, 2 разы на год кірмашы. Непадалёку была сядзіба
    (4двары, 19ж.). У 1909— Іббдвароў, 1092 ж., у аднайм. сядзібе — 2 двары, 8 ж. У 1918 на базе дарэв. адкрыта прац. школа 1й ступені (у 1925 — 81 вучань), створаны культ.асветны гурток, які ў 1919 стаў нар. домам. У 1922 адкрыта хатачытальня. Па выніках праведзенага ў 1924 Усесаюзнага конкурсу газ. «Правда» ўдастоена 1й прэміі. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 сак. 1924 у БССР, цэнтр сельсавета Чавускага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1931 вёска атрымала тэлефонную сувязь. У 1940 — 153 двары, 800 ж. У Вял. Айч. вайну з 10.7.1941 да 25.6.1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У ліст. 1943 гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 9 ж. У 1990 — 152 гаспадаркі, 359 ж.
    У 2009 сярэдняя школа, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2я пал. 19 ст.).
    БЛАГАСЛАВЁННЕ, абрад, у час якога бацькі і род маладых давалі згоду на шлюб, выказвалі пажаданне ўсяго найлепшага ў сямейным і гасп. жыцці будучай сям’і, а таксама дазвол на выкананне традыц. вясельных рытуалаў. Б. пачыналіся амаль усе рытуальныя дзеянні ад
    Благаўская кераміка. 1980я гг.
    ад’езду жаніха разам са сватам на запоіны і да падзелу каравая ўключна. Бацькоўскае Б. лічылася самым неабходн ы м і дзейсным у забеспячэнні дабрабыту і долі будучай сям’і. Таму без яго вяселле не адбывалася (калі шлюб бралі сіроты, то яны хадзілі на могілкі і прасілі Б. ў бацькоўнябожчыкаў). Звычай Б. абразом, які існуе і ў наш час, узнік пад уплывам хрысціянства, замяніўшы пакланенне покуцці, якое існавала раней. Л.А.Малаш.
    БЛАГАЎСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з вёсак Благаўка, Новае Вільянава, б. Літвінавічы Шклоўскага рна. Найб. развіцця промысел дасягнуў у канцы 19 — пач. 20 ст. Тут працавалі каля 200 ганчароў, якія выраблялі чырвонагліняны непаліваны, гартаваны і чорназадымлены посуд гасп. прызначэння: гаршкі, збанкі, гладышы, цёрлы, спарышы, вазоны і інш. У 20 ст. пашырэнне набылі глазураваныя вырабы з палівай зялёнага колеру. Дэкор абмяжоўваўся адвольнымі пацёкамі палівы на чырвонакарычневым фоне чарапка, гладкімі і хвалістымі выціснутымі паяскамі ў верхняй частцы посуду. Промысел існаваўда 1970х гг. Я.М.Сахута.
    БЛАЗАН, 1) прыбліжаны манарха ці феадала, які павінен быў весяліць гаспадара і гасцей. Паявіліся ў Зах. Еўропе ў 15 ст. У Рэчы Паспалітай вядомы з канца 15 ст., у Расіі — з пач. 18 ст. 2) Дзейная асоба, камічны персанаж стараж. спектакляў школьнага і нар. (гульніпаказы, батлейка) тэатраў, нар. драмы. Выканаўца ролі Б. звычайна меў яркі, стракаты касцюм, у руках трымаў ляльку з бразготкамі. 3) Персанаж у творах У.Шэкспіра, П.Кальдэрона і інш., у бел.драматургіі — К.Марашэўскага, Е.Міровіча і інш.
    БЛАКІТ (сапр. Б о л т а ч) Валянцін Уладзіміравіч (7.10.1938, в. Вострава Шчучынскага рна — 7.12.2007), беларускі пісьменнік. Скончыў
    696
    БЛІШЧ
    Б.іазан
    БДУ (1966), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1974). Працаваў журналістам, быў на парт. рабоце. У 1987—2000 гал. рэд. час. «Вожык». Аўтар зб. гумарыст. апавяданняў «Вынаходнік» (1974), аповесцей «Час прылёту журавоў» (1978), «Адчай» (1979), «Вяселле ў Беражках» (1980), «Шануй імя сваё» (1981), «Усмешка фартуны» (1982) і інш. Уздымаў праблемы духоўнай спадчыны, асабістай адказнасці чалавека перад сабой і сваім часам.
    Тв.: Вырай. Мінск, 1986; Аповесці. Мінск, 1988.
    БЛАСТУСОВІЧ Пётр (? — паміж 1629 і 1632), пісьменнік, выдавец, друкар; гл. Кміта П.Б.
    БЛАТЎН Сымон Ціханавіч (10.5. 1937, в. Кавака Брагінскага рна — 3.4.1970), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1959). Працаваў журналістам. Аўтар збкаў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970). Паэзіі Б. ўласцівы рамантычная ўзнёсласць, шчырасць, задушэўнасць, аптымістычны роздум пра месца чалавека ў жыцці. Паэма «Барвянае ляда» (1970) прысвечана памяці ахвяр Хатыні. Перакладаў вершы рус., літоўскіх, латышскіх, армянскіх, узбекскіх паэтаў.
    Тв:. Калючая шаткаванка: гумарэскі, вершы, мініяцюры. Мінск, 1971;Чысціня: лірыка; гумар; пераклады. Мінск, 1979.
    БЛАХВА, назва баваўняных каляровых (чырвоных, сініх ці чорных) нітак для ткання і вышывання. Тэрмін «Б.» бытаваў пераважна на Віцебшчыне і ў паўд.зах. частцы Брэстчыны.
    БЛІК (ням. Blick), водбліск святла. У жывапісе і графіцы ў шкале градацый святлаценю Б. — самая светлая, часам бліскучая пляма на паверхні (выпуклай, выступаючай) прадмета. Сіла і характар Б. ў натуры вызначаюцца якасцямі самога прадмета і характарам яго асвятлення і знаходзяцца ў прамой залежнасці ад сілы святла, формы прадмета і фактуры матэрыялу, у маст. творы — агульнайтанальнасцю жывапісу, святлоценявой пабудовай твора.
    БЛІНЫ, традыцыйнае печыва з пшанічнай, жытняй, ячнай, грэцкай ці аўсянай мукі, замешанай на малацэ або сыраквашы, сыроватцы. Часам у цеста дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на падмазцы. 3 пшанічнай мукі пякуць невял. тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — наліснікі. Апошнія начыняюцьтварагом, мясам і інш. У нар. традыцыі Б. з’яўляліся часткай абрадаў, часцей за ўсё памінальнага характару. У час пахавання Б. неслі за труной і пакідалі на магіле. На Масленіцу Б. клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай. На калядную вячэру з Б. у руцэ гаспадар клікаў Мароза. Б. з’яўляюцца і неад’емнай часткай шматлікіх варожбаў пра замужжа: з Б. на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны, ці ішлі на сметнік і прыслухоўваліся да брэху сабакі і інш. Як мучная страва Б. мелі і прадукцыйны сімвал; на куццю першы Б. неслі авечкам, каб яны цэлы год былі здаровыя. Даследчыкі звязваюць круглую форму Б. з сімвалам сонца і тлумачаць іх спажыванне на Масленіцу
    Б.іісні.
    яксімвалічны акт ушанавання «маладога» веснавога сонца і далучэння да яго жыватворнай моцы.
    Т.В.Валодзіна.
    БЛІСНЯ. аблітня, трасучка, дзёргалка, традыцыйная вуда для летняй і зімняй лоўлі рыбы. Рыбалоўная прылада з кароткай вудзільняй і кручком у форме рыбкі ці кроплі, упаяным у алавяную (свінцовую) пласцінку. На Б. насаджвалі чарвяка ў якасці дадатковай прынады. Рыбу прыманьвалі паторгваннем пласцінкі з кручком. Б. пашырана выкарыстоўваліся на вадаёмах Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Раней Б. былі самаробныя, у наш час — фабрычныя.
    БЛІШЧ Міхаіл Андрэевіч (7.11.1917, в. Заспа Рэчыцкага рна — 9.5.1966), беларускі мастактэатра і жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). У 1938—56 (з перапынкам) працаваў у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, кампазіцыйнай выразнасцю, рэаліст. трактоўкай вобраза, паэтычнасцю, рамантычнай узнёсласцю. Сярод аформленых спектакляў: оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні і «Алека» С.Рахманінава (абедзве 1949), «Марынка» Р.Пукста (1955); балеты «Іспанскае капрычыо» на музыку М.РымскагаКорсакава (1949), «Доктар Айбаліт» І.Марозава(1951),«Жызэль»А.Адана (1953), «Лаўрэнсія» А.Крэйна (1955); драм. «Пунсовая кветачка» І.Кар
    697
    БЛОЖА
    М.Блішч. Эскіз дэкарацыі да оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні. 1949.
    навухавай і Л.Браўсевіча (1953). Аўтар насценнай размалёўкі «Дэман» (1958) у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, станковых работ, у т.л. «Батлейка» (1962).
    БЛОЖА (Bloze) Вітаўтас (н. 9.2.1930, в. Байсагале Шаўляйскага павета, Літва), літоўскі паэт. Аўтар паэт. збкаў«Сем касцоў» (1961), «3 маўклівай зямлі» (1966), «Кветкі зямлі» (1971), «Поліфаніі» (1981), «Людзі» (1984), «Накцюрны» (1990) і інш. Гал. тэматыка яго паэзіі — дэфармацыя свету 2й пал. 20 ст. і драматызм жыцця чалавека. На літоўскую мову пераклаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Глебкі, А.Куляшова, А.Зарыцкага і інш. (у кнігах «3
    беларускай паэзіі», 1952; «Па Нёману песня плыве», 1958). На бел. мову творы Б. пераклаў Р.Барадулін (у кн. «Літоўская савецкая паэзія», т. 2, 1977).
    БЛОК Аляксандр Аляксандравіч (28.11.1880, СанктПецярбург — 7.8.1921), рускі паэт. Скончыў Пецярбургскі унт (1906). Аўтар збкаў «Вершы аб Прыгожай Даме» (1904), «Нечаканая радасць» (1907), паэт. цыклаў«Горад»(1904—08),«Радзіма» (190716), «Ямбы» (190714), рамантычных паэм «Дванаццаць» і «Скіфы» (абедзве 1918), драм «Балаганчык», «Незнаёмка» (абедзве 1906), «Песня Лёсу» (1909) і інш. Жыццёвыя і творчыя шляхі Б. звя
    заны з Беларуссю. У 1ю сусв. вайну (зпач. жн. 1916 да сярэдзіны сак. 1917) у званнітабельшчыка служыўу 13й інжынернабудаўнічай дружыне Усерас. саюза земстваў і гарадоў, якая дыслацыравалася каля г. Лунінец. Службу праходзіў на будве дарог і ваен. умацаванняў. Бел. краю прысвечаны шмат радкоўяго лістоў. Літ. помнікам з’яўляецца ліст Б., дасланы з Палесся, з малюнкам, на якім адлюстравана капліца ў в. Каўбы Пінскага рна. Зберагліся таксама фотаздымкі і партрэты паэта палескага перыяду. У паэме «Дванаццаць» (1918) яскрава перадаў стыхію ваен. падзей і характары палешукоў. У палескіх малюнках (захоўваюцца ў Рас. дзярж. архіве лры і мастацтва) паказаў прыроду Беларусі і наваколлі палескіх вёсак Вулька (Лунінецкі рн), ПагостЗагарадск, Новы Двор, Парахонск (Пінскі рн) і інш. У 1908 у Віцебску і Мінску тэатр. трупай У.Меерхольда была пастаўлена яго п’еса «Балаганчык». На бел. мову творы Б. пераклалі А.Дудар (паэма «Дванаццаць», 1926), С.Грахоўскі («Выбраныя вершы і паэмы», 1980), а паасобныя творы С.Дзяргай, М.Дукса,С.Законнікаў,М.Калачынскі, Р.Лынькоў, Я.Сіпакоў, М.Федзюковіч і інш. 3 1992 у Лунінцы штогод праводзяцца літ. вечары, прысвечаныя творчасці паэта. У в. Лапаціна Пінскагарнаўстаноўлена мемарыяльнаядошкаіствораныліт. музей А.Блока.