• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Шнра Д.Х. Введенне в бнблнотековеденне: пер. с англ. М., 1983; Матульскі Р.С. Сацыяльныяфункцыі бібліятэк. Мінск, 1993; Яго ж. Бнблнотечное дело в странах Центральной н Западной Европы. Мннск, 2001; Яго ж. Бнблнотека как соцнальный ннстм
    тут. Мінск, 2002; Лявончыкаў В.Е., Дзямешка Л.А., Саматыя Р.І. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў. Мінск, 2000; Столяров Ю.Н. Бнблнотековеденне: нзбр. 1960—2000 г. М., 2001; Ванеев А.Н. Бнблнотековеденне в Росснм конца XX: обшетеорет. концепцнн н днскусснн. СанктПетербург, 2007. Р.С.Матульскі. БІГбСАВА, вёска ў Верхнядзвінскім рне, на р. Росіца. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія). За 18 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, 193 км ад Віцебска. Цэнтр Бігосаўскага с/с. 772 гаспадаркі, 1762 ж. (2009).
    Узнікла ў 1866 пры будаўніцтве РыгаАрлоўскай чыг. Назву атрымала ад суседняга маёнтка. У 1904 — ст. Георгіеўск у Сушкоўскай воласці Дрысенскага пав. Віцебскай губ., 3 двары, 23 ж.; абслугоўвалася Росіцкай паштоватэлеграфнай канторай. 3 20.8.1924 у Дрысенскім рне Полацкай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравананям.фаш.захопнікамі. 3 20.9.1944уПолацкайвобл.,з8.1.1954 у Віцебскай вобл., з 25.12.1962 у Верхнядзвінскім рне.У 1957 пабудаваны завод «Зоаветінструмент» (цяпер AT «Інвет» са спецыялізацыяй на пластмасавых вырабах). У 1998 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, сталовая, магазіны, аддз. сувязі, лесапункт, сельпо, мытны пост, аддз. міліцыі.
    У 2009 дзіцячыя яслісад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», філіял грамадскага цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, мытны пост, комплексны прыёмны пункт, лазня, 9 магазінаў; каталіцкая капліца (1998), праваслаўны малебны дом (2004). Помнік архітэктуры — чыг. вакзал (1924—26) з мемар. дошкай вызваліцелям Б.
    БІ'ДЭР (Bieder) Герман (н. 21.10.1941, г. Маркерсдорф, Аўстрыя), аўстрыйскі славіст. Др філасофіі (1970). Скончыў Венскі унт (1970), у 1969—71 працаваў у ім. 3 1971 у Зальцбургскімунце. Даследуеслав., германскую і агульную семантыку, словаўтварэнне, фаналогію, лексікалогію, а таксама сінхронную і дыяхронную лінгвістыку, моўныя кантакты, гісторыю мовы, лінгвагеаграфію і інш. Аўтар манаграфіі «Нямецкія словаўтваральныя элементы ў славянскіх мовах» (т. 1—2, 1985). Распрацаваў і прачытаў курсы па агульнай славістыцы, у т.л. па бел. мовазнаўстве («Беларуская мова для славістаў», 1982). Бел. тэматыцы прысвяціў навук. арт. «Першае і другое адраджэнне беларускай мовы і культуры» (1991), «Моўная сітуацыя ў Беларусі» (1993), «Развіццё лексічных і словаўтваральных норм усходнеславянскіх літаратурных моў у постсавецкі перыяд» (2004) і інш.
    БІЕНАЛЕ (італьян. biennale), мерапрыемства (мастацкая выстаўка або фестываль, звычайна міжнародны), якое праводзіцца рэгулярна, раз у 2 гады. Старэйшае Б. — выстаўка сучаснага мастацтва ў Венецыі(Італія,з 1895). Праводзяцца таксама Б. архітэктуры, жывапісу, экслібрыса, плаката, прыкладной графікі, дызайну і інш. У Беларусі адбыліся першыя міжнар. Б. акварэлі «Вада + Фарба» ў Полацку (2007, 2009), сучаснага жывапісу «Colorfest» у Мінску (2008).
    БІЖУТЭРЫЯ (ад франц. bijouterie гандаль ювелірнымі вырабамі), жаночыя ўпрыгажэнні (пацеркі, брошкі, пярсцёнкі і інш.), якія выконваюць ролю ювелірных вырабаў і зроблены з некаштоўных камянёў і каляровых металаў (сплаваў, шкла, пластмасы, латуні і інш.) фабрычнай вытворчасці. У 20 ст. металічная і шкляная Б. вылучылася ў самаст. галіну маст. прамсці, прызначэнне якой — вытворчасць модных дапаўненняў да адзення.
    691
    БІЛІБІН
    БІЛІБІН Аляксандр Іванавіч (11.9. 1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993), беларускі дырыжор, дзеяч аматарскага музычнага мастацтва. Засл. артыст Беларусі (1955). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1942). У 1952—62 кіраўнік Маладзечанскага абласнога ансамбля песні і танца. 3 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл. нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп. дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
    БІЛІНГВІЗМ, тое, што двухмоўе.
    БІЛЬДЗЮП, вёска ў Шаркаўшчынскім рне. За 17 км на ПнЗ ад г.п. Шаркаўшчына, 11 км ад чыг. ст. Новы Пагост на лініі Шаркаўшчына— Друя, 235 км ад Віцебска. Цэнтр Більдзюгскага с/с. 225 гаспадарак, 554 ж. (2009).
    Вядомызпач. 20ст. У1901 адкрыта школа царк. граматы. У 1905 — 241 ж. Побач з вёскай знаходзіўся аднайм. фальварак Б., 25 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ёдскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяв., 40 дамоў, 200 ж. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Шаркаўшчынскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1. 1960 у Віцебскай абл. У 1962—66 у Браслаўскім рне. У Б. сселены вёскі Аўгустоўка (1954) і Спакойнасць (1957). У 1970  83 двары, 337 ж. У 1995 — 207 двароў, 557 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 3 магазіны; каталіцкая капліца (1990я гг.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БІЛЬЦЫ, п я л ь ц ы, прыстасаванне для вышывання ў выглядзе рамы або круга, на якія нацягваюць і замацоўваюць тканіну.
    БІРЎЛЬКА, 1) бірулка, б і р ы л ка, невялікая палачка, што ўжы
    валася замест гузіка. 2) Блок у кроснахдля нітоў.
    БІРЎТА (сапр. Даравінская Амелія; 1863, в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса — 27.7.1891), беларуская і польская фалькларыстка, этнограф. Вучылася ў Варшаве. Настаўнічала ў Лідскім павеце, збірала фалькл. і этнаграф. матэрыялы, якія дасылала Я.Карловічу. Упершыню падрабязна апісала працэс збору матэрыялу. У час. «Wisla» («Вісла») апублікавала паданні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакальскую гару», нарыс «Дажынкі на Літве» (1889), у якім апісала стараж. абрад дажынак у в. Шаўры Лідскага павета. Сярод прац: «Беларускія песні з Лідскага павета» (1892), «Над прускай граніцай» (1899). Манаграфія «Народ Лідскага павета» была забаронена царскай цэнзурай. Рукапісы Б. зберагліся часткова, захоўваюцца ў Варшаве і Вільнюсе. Шматлікія яе запісы ўвайшлі ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць»: «Жартоўныя песні» (1974), «Вяселле. Песні» (кн. 1, 1980), «Сацыяльнабытавыя песні» (1987).
    Літ.: Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мінск, 1991. А.М.Ненадавец.
    БІРЫЛА Мікалай Васілевіч (10.9. 1923, в. Скварцы Дзяржынскага рна — 30.9.1992), беларускі мова
    М.В.Бірыла.
    знавец. Акадэмік НАН Беларусі (1977, чл.кар. 1972). Др філал. навук (1969), праф. (1971). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыў Мінскі
    пед. інт (1947). Працаваўу Інце мовы, лры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—58 праф. Варшаўскага унта. 3 1959 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 адначасова в.а. акадэмікасакратара. У 1982—92 акадэміксакратар аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Даследаваў бел. дыялекталогію, сучасную бел. літ. мову, анамастыку і лексікаграфію. Аўтар манаграфій «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—82), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Адзін з аўтараў прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. 1, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні слоўніка «Славянская анамастычнаятэрміналогія»(г. Скопле, Македонія, 1983), «Слоўнікабеларускай мовы» (1987).
    Літ.\ Падлужны А.І. Мікалай Васільевіч Бірыла: (да 80годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2003. № 3; Лемцюгова В.П. М.В.Бірыла // Бел. лінгвістыка. 2004. Вып. 3.
    БІРЬІЛА Сцёпка, беларускі пісьменнік пачатку 20 ст. У 1915 у газ. «Наша ніва» апублікаваў апавяданні «Пятрусь» і «Стражнік» (апошняе выд. асобна, Вільня, 1915), у якіх паказаў характэрныя з’явы бел. вясковага побыту. Апавяданні напісаны жывой нар. мовай, персанажы выразна акрэслены.
    7в.: У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск, 1965.
    БІРЫЛА Сцяпан Сцяпанавіч (14.8. 1903, Мінск — 15.7.1978), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1955). Працаваў у тэатрах Расіі. 3 1926 у Бел. трэцім дзярж. тэатры. Выканаў роліўп’есахУ.Галубка: Студэнт, пан Абуховіч, Васіль Хмель («Ганка», «Пінская мадона», «Васіль Хмель»). 3 1928 у Бел. тэатры імя Я.Купалы.
    692
    БІСЕР
    Яго творчая індывідуальнасць раскрылася ў стварэнні вобразаў інтэлектуальных людзей са складанай унутранай арганізацыяй: Па
    С.С.Бірыла.
    ляжаеў («Неспакойная старасць» Л.Рахманава), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Якаў Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага). Прафес. майстэрствам, дакладным пранікненнем у стылявыя і жанравыя асаблівасці твораў пазначаны сыграныя Б. ролі ў нац. рэпертуары: Лютынскі («Канец дружбы» К.Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Вашамірскі («Салавей» З.Бядулі), Гудзееў, Глуздакоў і Дзед («Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце» і «Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М.Матукоўскага). Аўтар артыку
    лаў пра бел. рэжысёраў Л.Літвінава, У.Галубка, Л.Рахленку, Ф.Ждановіча.
    Літ.: Сабалеўскі А. Нястомны дзеяч сцэны: (С.С.Бірыла) // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1960; Ч а р к а с I. Жыццё, аддадзенаетэатру // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8.
    БІРЫЧЭЎСКІ Аляксей Іванавіч (2.3.1914, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія — 4.3.1987), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю ў Архангельску (1932). Працаваў у тэатрах Расіі. У 1950—84 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім сцэнічныя вобразы вылучаліся жыццёвай дакладнасцю, арганічнасцю. Сярод лепшых роляў у нац. рэпертуары: Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Паляніца («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), вартаўнік Варэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К.Крапівы). Сярод інш. роляў: Ахаў («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Галавасцікаў («Варвары» М.Горкага), Снапок («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага).