• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    налічвала 4,5 тыс. тамоў, у 1773 — 11 тыс. тамоў. Бка мела свае каталогі, кнігі расстаўляліся па 18 аддз. у адпаведнасці з галінамі навукі. 3 канца 18 ст. ствараліся адносна самаст. кніжныя зборы факультэтаў. Бкай карысталіся прафесары акадэміі і студэнты (інш. асобы афіц. дапускаліся з 1805). Зберагаліся пераважна рэліг. тэалагічныя кнігі, рэдкія выданні і рукапісы, у т.л. твор М.Каперніка «Пра абарачэнні нябесных сфер», працы Пталамея, Арыстоцеля, Р.Дэкарта, стараж. пергаментны псалтыр на царк.слав. мове, Слуцкі спіс 16 ст. Статута ВКЛ 1529, і інш. Цяпер у складзе навук. бкі Вільнюскага унта.
    Г.Я.Галенчанка.
    «БІБЛІЯТЭКА «ВОЖЫКА», літаратурны дадатак да часопіса (з кастр. 2009 — аль.манаха) «Вожык». Пачала выходзіцьу выдве ЦК КПБ з 1957, цяпер — у рэсп. выдавецкай установе «Літаратура і мастацтва». Змяшчае сатыр. і гумарыст. творы — фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п’есы, сцэнкі, гумарэскі, іранескі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, усмешкі, анекдоты, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты. Пачатак бцы даў зб. апавяданняў Я. Коласа «Дзядзькаў сведка». Выдадзены кнігі гумару і сатыры К.Крапівы, П.Панчанкі, М.Лужаніна, Я.Брыля, У.Корбана, Э.Валасевіча, В.Зуба, М.Пянкрата, П.Кавалёва, С.Дзяргая, В.Быкава, М.Чавускага, П.Броўкі, І.Грамовіча, М.Скрыпкі, Г.Кляўко, Я.Сіпакова, М.Танка, Б.Сачанкі, К.Чорнага, Я.Купалы, ананімная паэма «Сказ пра Лысаю Гару», кнігі малюнкаў мастакоўкарыкатурыстаў А.Волкава, С.Раманава, М.Гурло, Р.Грамыкі, А.Чуркіна, В.Швяцова, Я.Бусла, У.Бараноўскага, М.Гіргеля, П.Козіча, А.Гармазы, В.Ключніка. Выйшлі калект. збкі пісьменнікаў, сатырыкаў і гумарыстаў — «Давайце знаёміцца» (1957), «Працяг знаём
    ства» (1963), «Сатырычная паверка» (1976), карыкатурыстаў — «Першы блін — не камяком» (1977), «Калючы букет» (1981), «Пад адным дахам» (1982), «Заакіянскія «крыжаносцы» (1984), а таксама агульныя збкі «Мініяцюры і карыкатуры» (1964), «Крывавы бізнес» (1966), «Сем разоў адмерай...» (1970). Пабачылі свет кнігі перакладнога гумару (пісьменнікаў рэспублік СССР, гумар народаўсацыяліст. краін і інш.): «Украінскі гумар» (1957), «У нас у гасцях сябры» (1962), «Усмешкі сяброў» (1964), «Крокоднл» — наш госць» (1965), «Літоўскі гумар» (1966), «Бочачка вінароба» (1967), «Як быў створаны кенгуру» (1968), «Мора па калена» (1969), «Кракадзіл82» (1982), і інш.; бел. ананімная паэма «Тарас на Парнасе» (2003); бел. нар. гумару — «Мужыкі баба» (1957), «Народныя ўсмешкі» (1961), «Смейцеся на здароўе!» (1987), «На вясёлай хвалі» (1988). 36. «Гэй, смалі, страляй, маланка!» (1989) прысвечаны сатыры і гумару Зах. Беларусі (1920— 39). Надрукаваны таксама першыя кнігі аўтараў: «Лішні мінус» І.Аношкіна (1959), «Кватэра № 3» Л.Арабей (1961), «На чыстую ваду» В.Маеўскага (1962), «Распрэжаны Пегас» Г.Юрчанкі (1965), «У пажарным парадку» З.Біралы (1968), «Бабрыная справа» У.Правасуда (1973), «Адзінаццатая запаведзь» Я.Ядлоўца (1977), «Абы здароўе» І.Курбекі (1979), «Мужчынскія сакрэты» В.Найдзіна (1981), «Лекі без аптэкі» У.Мацвеенкі (1987), «Штатны кум» М.Каралёва (1989), «Хто не смяецца, той не есць!» У.Ермалаева (1994) і інш. У выданнях змяшчаюцца біягр. даведкі пра аўтараў і сяброўскія шаржы. Ю.Ф.Зарэцкая.
    БІБЛІЯТЭКА ГРОДЗЕНСКАГА КЛЯШТАРА ДАМІНІКАНЦАЎ. 1снавала пры Гродзенскім кляштары дамініканцаў у 17 — сярэдзіне 19 ст. Была адной з найбуйнейшых у Беларусі і Літве ў 18 — 1й пал. 19 ст., налічвала да 15 тыс. выданняў. Адкрыццё (пасля скасавання ў 1773
    685
    БІБЛІЯТЭКА
    ордэна езуітаў) пры кляштары павятовай школы Адукацыйнай камісіі, якаямеламеханічны,мінералагічны і фізічны кабінеты, патрабавала вял. колькасці вучэбнай лы. Бка папаўнялася шляхам куплі кніг, атрыманняпрыватныхкнігазбораўу спадчыну ад манахаў, падараванняў з боку свецкіх і духоўных асоб (манахаў, навучэнцаў). Так, др тэалогіі Гілярый Помян і Зыгмунт Гілярый Піскоўскі ў 1762 перадалі ў бку 600 тамоў 17—18 ст. па тэалогіі, кананічным праве, філасофіі, прыродазнаўстве на лац., польск. і інш. мовах. Вял. кнігазбор ахвяраваў кляштару яго настаяцель Дамінік Сівіцкі (1762). У 1773 у дамініканскі кляштар перададзены кнігазбор гродзенскіх езуітаў, у склад якога ўваходзілі і кнігі з бкі караля польск. і вял. князя літоўскага Жыгімонта I Аўгуста з яго суперэкслібрысам. У склад дамініканскай бкі трапілі кнігі са збораў віленскіх і гродзенскіх кармелітаў, шчучынскіх піяраў, гродзенскіх францысканцаў і бернардзінцаў, розных езуіцкіх устаноў Беларусі, віленскага біскупа Мікалая Стафана Паца, віленскага суфрагана Георгія Альбінуса, каноніка Барталамея Вышамірскага, праф. Віленскай акадэміі Францішка Мільканта Нарвойша. У бцы было шмат кніг па кананічным і свецкім праве, філасофіі, гісторыі, геаграфіі, матэматыцы, батаніцы, творы антычных аўтараў, слоўнікі. Віленскі гравёр Францішак Вацлаў Бальцэвіч выканаў для бкі спец. экслібрыс. Пасля скасавання кляштара (1833) частка яго бкі перададзена ў Гродзенскую гімназію, адкуль у сярэдзіне 19 ст. некаторыя старыя выданні аддадзены ў Віленскі музей старажытнасцей. Рэшта дамініканскай бкі захоўваецца ў Гродзенскім дзярж. гіст.археал. музеі.
    Літ.'. Шоцік В. Гісторыя і лёс бібліятэкі кляштара дамініканцаў у Гародні // Гіст. альманах. Гародня, 2002. Т. 6; Я е ж. Фрагменты бібліятэкі гродзенскіх
    дамініканцаў у кнігазборы ГДГМ // Матэрыялы Другіх кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Рэчы Паспалітай» (Мінск, 15—16 вер. 2000 г.). Мінск, 2002.
    В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА ЖЫГІМОНТА II АУГУСТА. Створана ў Вільні пры двары вял. князя літоўскага і караля польск. Жыгімонта II Аўгуста [1548—72]. Паводле памеру і складу не саступала бібліятэкам інш. еўрап. двароў. Збіраць яе пачалі да 1545. Кнігі набываліся праз спец. камісіянераў у краіне і за мяжой. Кнігазбор павялічваўся і за кошт шматлікіх дароў, у т.л. дзеячаў Рэфармацыі. Сярод іх экзэмпляр Бібліі, дасланы М.Лютэрам, выданні прац Ж.Кальвіна, Г.Булінгера, падараваныя аўтарамі. Збор апекавалі прыдворныя бібліятэкары Ян з Козьміна (1546—48), потым С.Кашуцкі, які закаталагізаваў юрыд. аддзел бкі, і Л.Гурніцкі (з 1559). Паводле адзнак сучаснікаў, бка налічвала каля 5 тыс. тамоў. У ёй пераважала лра па праве і гісторыі, меліся кнігі па тэалогіі, астраноміі, медыцыне, выданні класічных аўтараў. Вял. ўвага надавалася знешняму выгляду кніг: аправы былі зроблены з дрэва, абцягнутага скурай, з пазалочанымі суперэкслібрысамі на верхнім вечку (вядомы 7 варыянтаў). У адпаведнасці з тастаментам уладальніка (1571) бку павінны былі падзяліць паміж Віленскім калегіумам езуітаў і касцёлам св. Ганны. Аднак пажаданне Жыгімонта II Аўгуста выканалі толькі часткова. Яго сястра каралева Ганна Ягелонка частку кніг (пераважна юрыд. лру) перадала ў 1586 у бку Кракаўскага унта, частка трапіла ў рукі прыдворных. Некаторая іх колькасць перайшла да Кацярыны Ягелонкі і потым увайшла ў склад збораў Жыгімонта III Вазы. Значная частка кніг апынулася ва ўладанні канцлера і гетмана Яна Замойскага, заснавальніка акадэміі ў Замосці.
    Кнігі па праве і медыцыне, якія захоўваліся ў Каралеўскім замку ў Варшаве, у 1656 у час польскашведскай вайны трапілі ў Швецыю. У сярэдзіне 18 ст. некаторыя з кніг каралеўскай бкі, што былі вернуты намаганнямі Яна III Сабескага, сталі часткай бкі Залускіх, якая пасля падзелу Рэчы Паспалітай цалкам перавезена ў Пецярбург. Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 яна вернута ў Нац. бку ў Варшаве, загінула ў час 2й сусв. вайны. Цяпер значная частка кніг з бкі Жыгімонта II Аўгуста, атрыманая ў асн. з Бкі ардынацыі Замойскай, захоўваецца ў Варшаве. Выданні з каралеўскай бкі знаходзяцца таксама ў фондах інш. бібліятэк Польшчы, Літвы, Расіі, Швецыі, Германіі і інш. краін Еўропы. Вядомы 960 выданняў (590 тамоў) кнігазбору Жыгімонта II Аўгуста (улічаны ў каталогу А.КавецкайГрычовай). Т.І.Рошчына.
    БІБЛІЯТЗКА ЖЫРОВІЦКАГА МАНАСТЫРА. Існавала пры Жыровіцкім Успенскім манастыры з 16 ст. Вядома паводле вопісаў пачынаючы з 1731. У 1758 на ўсіх кнігах бкі пастаўлены надпіс: «Сня кннга есть з бнблнотекн монастыра Жнровнцкого чнну Васнлня Велнкого 1758 Anno подпнсана», былі прастаўлены бібліятэчныя шыфры. Паводле вопісу 1800, у бцы было 2686 кніг у 3867 тамах, а таксама 537 рукапісаў і 93 гравюры. Кнігі былі размеркаваны па 17 раздзелах. Сярод найстараж. рукапісаў бкі — «Ізмарагд» (15 ст.), павучанні Ісаака Сірына (15—16 ст.), КіеваПячэрскі пацярык (16 ст.), Жыровіцкае евангелле (\6 ст.). У сувязі з пераводам Літоўскай духоўнай семінарыі з Жыровіч у Вільню частка кніг бкі перавезена ў Віленскі Троіцкі манастыр. М.Нікалаеў ідэнтыфікаваў 52 рукапісы з Б.Ж.м. ў сучасных кнігазборах. У цяперашні час у Бцы АН Літвы захоўваецца 29 рукапісаў з Б.Ж.м., а таксама 14 рукапісаў, якія, магчыма, паходзяць з Б.Ж.м. Іншыя
    686
    БІБЛІЯТЭКА
    жыровіцкія рукапісы зберагаюцца ў Бцы Pac. АН у СанктПецярбургу, архіве СанктПецярбургскага аддз. Інта рас. гісторыі Pac. АН, Аддзеле рукапісаў Рас. нац. бкі ў СанктПецярбургу. Вядома звыш 100 старадрукаў якія паходзяць з Б.Ж.м.
    Літ.: Нікалаеў М. Палата кнігапісная: рукапісная кн. на Беларусі ў X—XVIII стст. Мінск, 1993; П о п о в В.В. Жнровнчская бйблйотека // Здабыткі: дакумент. помнікі на Беларусі. Мінск, 2002. Вып. 5; М о р о з о в a Н.А. Нз мсторнн бнблнотекй Жнровнцкого монастыря: жаровйцкйе рукопясй в бнблнотеке Академйй наук Лйтвы // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Мінск, 2006. Ч. 1. В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТ^КА ЛАЎРЬІШАЎСКАГА МАНАСТЫРА. Існавала пры Лаўрышаўскім манастыры у 13 — сярэдзіне 19 ст. Вядома паводле вопісаў з пач. 19 ст. У гэты час размяшчалася ў спец. мураваным будынку. Паводле вопісу 1824, у бцы была 451 кніга ў 595 тамах, пераважна друкаваныя выданні на польск. і лац. мовах, a таксама некалькі кірылічных. Сярод Біблій меліся выданні на польск. мове гатычным шрыфтам (16 ст.), Біблія на англ. мове, шмат твораў айцоў царквы, кананічныя і багаслоўскія творы (з іх 4 кірылічныя кнігі), служэбнікі выпуску Віленскай, Супрасльскай, Пачаеўскай друкарняў, працы па гісторыі царквы (у т.л. «Хронікі» Цэзара Баронія), Рэчы Паспалітай, геагр. слоўнікі, апісанні Святой Зямлі, прапаведніцкія творы (у асн. каталіцкіх і уніяцкіх аўтараў, напр., Цімафея Шчуроўскага; магчыма, рукапісная кн. «Propowiedi Ruskie»), аскетычныя творы (І.Пяткевіча, Дз.Занкевіча і інш.), жыціі святых (аўтарства I. Кульчыцкага, Дз.Занкевіча і інш.), даведачныя выданні, лац.польскалітоўскі слоўнік Канстанцінаса Сірвідаса, творы Арыстоцеля, Цыцэрона, Эзопа, каментарыі да твораў антычных аўтараў вучэбная лра (лац. граматыкі, рыторыкі), паліт. выданні, календары, газеты. У манастырскай царкве