• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БІСЕР (ад араб. бусра штучны жэмчуг), дробныя шкляныя (радзей
    А.Бірычэўскі ў ролі Паляніцы.
    металічныя) пацеркі з адтулінамі. Вытворчасць Б. зарадзілася ў Стараж. Егіпце разам з вынаходніцтвам шкла, у 10 ст. праз краіны Блізкага Усходу пашырылася ў Еўропе, у 18 ст. была наладжана ў Расіі. На тэр. Беларусі Б. вядомы з часоў жалезнага веку, з 18 ст. выраблялі на мясц. шклозаводах [Гродна, Урэчча (б. мястэчка Бабруйскага павета, цяпер гар. пасёлак Любанскага рна) і інш.]. Выкарыстоўвалі для аздаблення адзення, рэчаў літургічнага прызначэння, прадметаў побыту, у т.л. кісетаў, сумачак, футаралаў, кашалькоў, дэкар. пано і інш. Шы
    С.Бірыла ў ролі Акаёмава.
    Да арт. Бісер. А.Арт ынская. Велікодныя яйкі. 2006.
    693
    БІТКА
    рока вядомы шытыя Б. абклады абразоў з У Гомельшчыны. Цікавыя калекцыі вырабаў з Б. 18—19 ст. захоўваюцца ў музеях Віцебскім абл. краязнаўчым, Нац. гіст. Беларусі, Гродзенскім гісторыкаархеалагічным. Сяродтэхніквыканання вырабаў з Б.: нізанне, пляценне, вышыўка, ткацтва, вязанне, мазаіка па воску і інш. У гэтых тэхніках працуюць майстры А.Артынская, І.Пазгалёва, В.Пярмінава і інш. У наш час утылітарнадэкар., маст., сувенірныя вырабы з Б. (завушніцы, бранзалеты, калье, гальштукі, кашалькі,кніжныяабклады,галаўныя ўборы, сувенірныя яйкі і інш.) зноў набывалі папулярнасць у гуртках, студыях, дамах і цэнтрах рамёстваў.
    Я.М.Сахута.
    БІТКА, ламаха, мядзведзь, разнавіднасць церніцы, ад якой адрознівалася большымі памерамі. Выкарыстоўвалася для папярэдняга размінання льняной саломкі.
    «БІТКІ», гульня з яйкамі, якая з’яўляецца адным з асн. сімвалаў Вялікадня і вядома з дахрысціянскага перыяду. Для яе выбіраліся самыя моцныя яйкі. Мэта гульні: разбіць яйкам яйка праціўніка, пасля чаго яно застаецца ў пераможцы, і такім чынам заваяваць за свята больш «трафеяў» («шупікаў», разбітых з абодвух бакоў). Некаторыя гульцы ішлі на хітрасць, выкарыстоўваючы муляж — курынае яйка, запоўненае воскам, волавам ці смалой («наліванкі», «смалянкі») і інш. Існавалі і інш. віды гульні. «Шупікі» можна было качаць на дошцы ці жалабку. Паводле запісаў у г.п. Мір Карэліцкага рна, «з аднаго боку гонар і слава таму, у каго яечка, пушчанае з пахілу, пройдзе самую большую адлегласць; з другога — яшчэ выйграе той, хто зможа пусціць яечка так, каб яно на хаду закранула іншыя». У той жа мясцовасці існаваў варыянт гульні, паводле якога неабходна было ўгадаць, у якім становішчы
    Біфорыум вежы Мінскага касцёла Сымона і Алены.
    знаходзіцца пакладзены пад шапку велікодны сімвал. У Асіповіцкім рне ў наш час назіраліся гульні з качаннем яек у 5 ямачак на зямлі. Па тым, у якую ямку яны трапяць, варажылі пра жыццёвы лёс.
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996. А.Ю.Лозка.
    БІТЭЛЬ Пятро (Пётр Іванавіч; 19.6.1912, г.п. Радунь Воранаўскага рна— 18.10.1991),беларускіпаэт, перакладчык. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні (1931), Мінскі пед. інт (1970). У 1931—39 настаўнічаў. У 1944 вывезены ў Германію. Вызвалены ў 1945. Працаваў настаўнікам, стаў праваслаўным святаром. У 1950 арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў. У 1956 вызвалены. Да 1963служыўуцаркве.У 1963—74зноў настаўнічаў. Рэабілітаваны ў 1978. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцей
    скага» (1984). Паэмы адметныя гістарызмам мыслення, уменнем эпічна, панарамна паказаць напружаныя моманты жыцця. Пераклаў на бел. мову творы А.Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п’есы В.ДунінаМарцінкевіча, паасобныя творы М. Канапніцкай, аповесць «Хата за вёскай» Ю.Крашэўскага (1989), Б.Брэхта, М.Лермантава, Б.Пруса, А.Пушкіна, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, І.Франко Т.Шаўчэнкі, Ф.Шылера і інш.
    Тв.: Паэмы. Мінск, 1984; Дзве вайны: вершы, аповесці. Мінск, 1990.
    БІФОРЫУМ, двухчасткавае аркаднае акно, якое падзелена калонай або слупком; арачны праём. Характэрны для архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў. Пашырыўся ў 13 ст. ў краінах паўд. і зах. Еўропы. У Беларусі вядомы ў архітэктуры несапраўднай готыкі. Часта аздабляліся архівольтамі і каляровымі вітражамі (Каменкаўскі Антоніеўскі касцёл, Мінскі касцёл Сымона і Алены, Росіцкі Троіцкі касцёл і інш.).
    БІЧбЛЬ (БічэльЗагнетава) Данута Іванаўна (н. 3.12.1937, в. Біскупцы Лідскага рна), беларуская паэтэса. Скончыла Гродзенскі
    Д.І.Бічэль.
    пед. інт (1962). Настаўнічала. 3 1982 у Гродзенскім гісторыкаархеал. музеі. У 1995—98 заснавальнік і дырэктар Музея М.Багдановіча ў Гродне. Аўтар збкаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964),
    694
    БІЯГРАФІЯ
    «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «А на Палессі» (1990), «Божа мой, Божа» (1993), «На белых аблоках сноў» (2002) і інш. У творчасці Б. — шчырасць, пачуццё грамадз. адказнасці, годнасці і гонару, болю і радасці за бацькоўскую зямлю, праблемы сучаснасці і гіст. мінулага, матывы вернасці высокім маральнаэтычным прынцыпам сяброўства, кахання, мацярынства. Піша для дзяцей (збкі «Перапёлка», 1968; «Дагані на кані», 1973; «Габрынька і Габрусь», 1985; «Гараднічанка», 1993, і інш.). Складальнік зб. твораў літаратараў Гродзеншчыны «Краю мой — Нёман» (1986, з А.Цяжкім). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    Тв.: Браткі. Мінск, 1979; Даўняе сонца. Мінск, 1987; Снапок. Мінск, 1999; Стакроткі ў вяночак Маці Божай. Мінск, 2004; Про Хрысто. Мінск, 2008; Хадзі на мой голас. Вроцлаў, 2008.
    Літ.: Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мінск, 1982; Тарасюк Л. Вернасць вытокам. Мінск, 1985.
    БІЯГРАФІЧНЫ МЁТАД у літаратуразнаўстве, кірунаквывучэння літаратуры, дзе асоба аўтара і яго біяграфія разглядаюцца як дамінантны, вызначальны момант маст. творчасці. Заснавальнікам Б.м. ў літ.знаўстве быў франц. крытык Ш.А.СентБёў (1804—69). У бел. літ.знаўстве Б.м. не меў пашырэння, разглядаўся як дапаможны метад вывучэння біяграфій, дзённікаў, асабістых дакументаў, адна з крыніц маст. вобразаў, карцін, сюжэтаў. Але ў асобных працах даследчыкі дапускалі перабольшанне ролі біяграфіі пісьменніка ў творчым працэсе: М.Байкоў у арт. «Новая беларуская паэма», у якім разглядаў «Новую зямлю» Я.Коласа (Полымя, 1923, № 5—6), М.Піятуховіч у арт. «Аповесць «У палескай глушы» як новы этап беларускай мастацкай прозы» (зб. «Якуб Колас у літаратурнай крытыцы», 1926), і інш.
    Абсалютызацыя Б.м. прыводзіць да змяншэння ролі духоўнакульт. атмасферы эпохі ў творчасці пісьменніка. Сучасны Б.м. заснаваны на вывучэнні індывіда ў кантэксце гісторыі, культуралогіі, псіхалогіі, герменеўтыкі і перспектыўных праграм эвалюцыі яго асабістаіндывід. быцця.
    В.М.Іўчанка.
    БІЯГРАФІЧНЫ ФІЛЬМ, твор кінамастацтва, прысвечаны жыццю і дзейнасці гіст. асобы, грамадскага, ваен. дзеяча, прадстаўніка навукі і культуры. Mae выхаваўчае і пазнавальнае значэнне, дае жыццёвы ўрок на прыкладзе біяграфіі выдатнага чалавека. Б.ф. пачалі асабліва актыўна стварацца са з’яўленнем гукавога кіно. Характарызуюцца імкненнем да гіст. дакладнасці, паказу сутнасці жыццёвага шляху героя, сац. умоў. Часцей за ўсё яны ахопліваюць вял. перыяд жыцця героя, адсюль вынікаюць працягласць у часе і фрагментарнасць кампазіцыі. Значны ўклад у развіццё Б.ф. зрабіў дакум. кінематограф (фільмпартрэт). У бел. ігравым кіно рысы Б.ф. маюць кінастужкі «Кастусь Каліноўскі» (1928, рэж. У.Гардзін), «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. У.КоршСаблін і А.Файнцымер), «Лісты да жывых» пра В.Харужую (1965, рэж. В.Вінаградаў),«Я,ФранцыскСкарына» (1970, рэж. Б.Сцяпанаў), «Крыж міласэрнасці» пра Цётку (1990, рэж. Дз.Ніжнікоўская) і інш. Створаны таксама дакум. Б.ф., прысвечаныя грамадскім, паліт. і гіст. дзеячам, — «Кастусь Каліноўскі» (1963, рэж. П.Шамшур), «Права на неўміручасць» пра С.В.Прытыцкага (1977, рэж. І.Вейняровіч), прадстаўнікам навукі і культуры — «Кандрат Крапіва» (1961, рэж. С.Браўдэ),«ЯкубКолас»(1962,рэж. П.Шамшур), «Іван Мележ» (1977, рэж. Ю.Л ысятаў), «Ні дня без радка» пра І.Шамякіна (1979, рэж. Д.Міхлееў), «Зорка Максіма» пра М.Багдановіча (1981, рэж. Р.Ясінскі), «Каралеў я
    не іграла» пра Г.Макараву (1983, рэж. М.Жданоўскі), «Зімовая прэм’ера» пра С.Станюта (1986, рэж. А.Карпаўмалодшы), «Быў. Ёсць. Буду» пра У.Караткевіча (1988, рэж. Ю.Цвяткоў), «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (1986, рэж. В.Дашук), «Мастак Барыс Забораў» (1996, рэж. В.Рубінчык), «Пад крылом анёла» пра У.Савіча (2005, рэж. С.Гайдук), «Адысея Гашкевіча» (2005, рэж. Я.Сяцько), «Леанід Левін. Вайна і любоў» (2006, рэж. В.Дашук), «Уладзімір Бядуля» (2007, рэж. А.Алай), «Аб чым баліць душа» пра М.Захарэвіч (2007, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Айцец Сергій» пра Сергія Гардуна (2007, рэж. С.Гайдук), «Матэрыя вобраза» пра С.Жданка (2007, рэж. М. Князеў), «Пётр Конюх» (2008, рэж. А.Алай), «Знакі лёсу. Віктар Казько» (2009, рэж. Я.Сяцько), «Галоўны архітэктар» пра Л.Смірнову (2009, рэж. В.Каралёў) і інш.
    Л.М.Зайцава.
    БІЯГРАФІЯ (грэч. biographia ад bios жыццё + ...графія), гісторыя жыцця рэальнайасобы,жыццяпісчалавека. Як літ. жанр узнікла ў стараж. перыяд («Александрыя», створаная ў антычнасці біяграфія Аляксандра Македонскага). Далейшае развіццё жанру звязана з жыційнай (агіяграфічнай) лрай («Жыціе Ефрасінні Полацкай» і інш.). Вылучаюць навук., маст., папулярную, публіцыст. і інш. Б. У СССР з 1933 выдавалася засн. М.Горкім біягр. серыя «Жыццё выдатных людзей». У бел. лры ў гэтай серыі выйшлі кнігі А.Лойкі «Янка Купала» (1982), «Францыск Скарына» (1990). Да мастацкадакум. біягр. твораў адносяцца аповесці пра Я.Коласа «Ад роднай зямлі...» (1962) і «На шырокі прастор» (1972) С.Александровіча, зб. маст.публіцыст. артыкулаў і мемуараў «Некалькі хвілін чужога жыцця» Я.Скрыгана (1979), да жанру публіцыст. Б. — кн. «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» А.Мальдзіса (1960). У літ.знаўстве навук. даследаванне жыццёвага
    695
    БІЯМЕХАНМКА
    шляху пісьменніка спалучаецца з разглядам і аналізам яго твораў. Вывучэнне жыцця вядомых грамадскіх і паліт. дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, навукоўцаў, артыстаў і г.д. мае вял. пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Т.К.Грамадчанка.
    БІЯМЕХАНІКА (ад грэч. bios жыццё + mechanike уменне пабудаваць машыну), сістэма практыкаванняў, накіраваная на дасягненне дасканалага, віртуознага валодання акцёрам сваім целам, рухамі. Яктэатр. тэрмін уведзены рас. рэж. У.Меерхольдам. У Бел. драм. студыі ў Маскве (1921— 26) Б. выкладалася як спец. навуч. прадмет. Элементамі сістэмы Б. ў прайы з акцёрамі пры пастаноўцы спектакляў карысталіся рэжысёры М.Кавязін, В.Фёдараў, Н.Лойтар, В.Пацехін і інш.