• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    В.А.Цыбуля.
    БІБЛІЯТЭКА СЛбНІМСКАГА КЛЯШТАРА БЕНЕДЫКЦІНАК. Існавала пры Слонімскім кляштары бенедыкцінак з канца 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Візітацыйныя спісы кніг бкі вядомы з 1668. У 1719 было 70 кніг, у асн. на польск. мове: касцельныя статуты, жыціе св. Бенядыкта, інш. святых, прапаведніцкая лра, брэвіярыі. У 1733 адзначаны антыфанарый, градуал, марціралог, 4 мшалы, Евангелле, рукапісны служэбнік св. Бенядзікта, «Духоўныя практыкаванні» і інш. Пры
    візітацыі 1820 адзначана, што «навуковых» (вучэбных) кніг у кляштары няма, толькі жыціі святых і кнігі для набажэнства. У 1830 сярод кніг меліся мшалы рымскія і уніяцкія, агенды, «Кніга брацтва сэрца Ісусава».
    Літ:. Гвездзнк Н. Собранне кннг бенеднктннок в Слоннме (XVII—XIX вв.) // Белорусскнй сборннк: статьн н матерналы по нсторнн н культуре Белорусснн. СанктПетербург, 2002. Вып. 2; Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorow slonimskich w swietle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Там жа. СанктПетербург, 2005. Вып. 3. В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА СЛбНІМСКАГА КЛЯШТАРА БЕРНАРДЗІНЦАЎ. Існавала пры Слонімскім кляштары бернардзінцаў з 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Першыя дакум. звесткі пра яе адносяцца да 1787. Захаваліся інвентарныя спісы кніг 1798, 1804, 1816, 1820—22. Бка значна вырасла ў канцы 1820—30х гг., калі бернардзінцы трымалі школу. У 1820 тут было 948 кніг, у асн. казанні на польск. мове, працы па тэалогіі, філасофіі, рыторыцы і гісторыі, а ў 1822 — 1766 кніг (яшчэ 17 богаслужэбных кніг захоўвалася ў сакрысціі), у 1830 — 1858 кніг. 3 захаваных інвентароў вынікае, што кнігазбор бернардзінцаў быў даволі стары, тэматычна пераважалі прапаведніцкія творы, працы па рыторыцы і філасофіі. У 1830 у бку перайшла лра з зачыненага кляштараўБрэсце (791 кніга). У1838 у Слонімскім кляштары 2177 кніг, з іх 75 літургічных: антыфанарыі, псалтыры, брэвіярыі, агенды, мшалы (у т.л. «мшал рускі»). У гэты час пераважалі філас. працы, лац. і польск. казанні, каментарыі Свяшчэннага пісання, гіст. і паліт. творы, працы па рыторыцы, граматыцы, паэзіі. Пасля 1845 у бцы 1734 кніга ў 2774 тамах. У 1864 кляштар зачынены.
    Літ.'. Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorow slonimskich w swietle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Белорусскнй
    сборннк: статьн н матерналы no нсторнн н культуре Белорусснн. СанктПетербург, 2005. Вып. 3. В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА СЛбНІМСКАГА КЛЯШТАРАДАМІНІКАНЦАЎ. Існавала пры Слонімскім кляштары дамініканцаў з канца 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. У 1819 у бцы было 255 кніг рознай тэматыкі, у асн. прапаведніцкая лра, а таксама творы па тэалогіі, філасофіі, царк. і свецкім праве. У 1820 налічвалася 13 літургічных кніг, 235 прапаведніцкіх, тэалагічных твораў. Прыкладна ў такіх памерах захоўвалася бка ў наступныя гады.
    Літ.: Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorow slonimskich w swietle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Белорусскнй сборннк: статьн н матерналы по нсторнн н культуре Белорусснн. СанктПетербург, 2005. Вып. 3. В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА СЛОНІМСКАГА КЛЯШТАРА КАНбНІКАЎ ЛАТЭРАНСКІХ. Існавала пры Слонімскім кляштары канонікаў латэранскіх з сярэдзіны 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Дакум. дадзеныя пра бку захаваліся ад пач. 18 ст. У 1704— 06 тут былі 293 кнігі ў 316 тамах, пераважалі прапаведніцкія, гіст. творы (асобна пазначаны рукапісы і забароненыя кнігі). Зафіксаваны выдаткі кляштара на пераплётныя работы і закупку кніг, у т.л. пропаведзяў у Кракаве. Хоць з 18 ст. канонікі трымалі павятовую і парафіяльную школы, кляштарная бка не вызначалася велічынёй, таму можна меркаваць, што школы мелі ўласныя бкі. У 1820 у бцы налічваліся 243 кнігі, у т.л. лац. і польск. пропаведзяў, аскетычных і антычных твораў. У 1830 было 400 кніг, у 1836 — 779 кніг.
    Літ.: Гл. пры арт. Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў.
    В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА ХРАПТбВІЧАЎ. Існавала з 2й пал. 18 ст. да пач. 20 ст. ў родавым маёнтку Шчорсы (Навагрудскагарна).3асн. І.Храптовічам, які набываў кнігі і рукапісы ў
    689
    БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА
    час сваіх падарожжаў па Еўропе. Калекцыяеўрап.выданняўіб—17ст. набыта з бкі рымскага кардынала І.Імперыяле. Пасля 1768 набыты кнігі заснавальніка Варшаўскай публічнай бкі біскупа Ю.Залускага. Кнігазбор таксама папаўняўся за кошт збораў з закрытых у канцы 18 — пач. 19 ст. кляштараў. Пасля смерці І.Храптовіча (1812) ён перайшоў да яго сыноў Адама (які працягваў папаўняць бку старадрукамі і новымі выданнямі) і Іераніма, пазней належаў іх пляменніку Міхаілу, рас. дыпламату ў Неапалі, Бруселі, Лондане. Ад яго бка перайшла да сына сястры М.А.ХраптовічаБуцянёва, які разам са сваім братам, уладальнікам Шчорсаў К.А.ХраптовічамБуцянёвым, упарадкаваў бку, а гісторык С.Л.Пташыцкі склаў і выдаў (1899) вопіс рукапісаў бкі (1ы вопіс складзены ў 1786 паэтам М.Вольскім). Паводле розных крыніц, бка налічвала больш за 15 тыс. асобнікаў. Бібліятэкараміў Шчорсахпрацавалі Ф.Баброў, М.Вольскі, байкапісец А.Глінскі, этнограф Я.Чачот, яе фондамі карысталіся А.Міцкевіч, І.Лялевель, У.Сыракомля, К.Даніловіч,Я. і А. Снядэцкія, Ф.Малеўскі, М.Маліноўскі. У 1913 браты К. і М. Храптовічы пры дапамозе М.ДоўнарЗапольскага перадалі кнігазбор на часовае (дэпазітнае) захаванне Кіеўскаму унту (4,5 тыс. найменняў кніг і рукапісаў). У Шчорсах засталася маст. публіцыстыка, якая загінула ў 1916 і 1939. 3 Кіева збор Храптовічаў быў двойчы эвакуіраваны: у 1915—16 у Саратаў, у 1941—44 ва Уфу. У 1927 бка перададзена Усенар. бцы Украіны пры Укр. АН (цяпер бка імя У.І.Вярнадскага НАН Украіны).
    Рукапісная частка кнігазбору захоўваецца асобнай калекцыяй у аддзеле рукапісаў бкі. Яна прадстаўлена рукапісамі 15—19 ст., пераважна польск. і лацінскімі. 3 улічаных у вопісе С.Л.Пташыцкага 129 рукапісаў засталося 112, астатн ія
    страчаны. У 1985 частка кнігазбору заінвентарызавана, у выніку чаго было ўлічана 2005 асобнікаў, значная частка кніг страчана. Большасць з захаваных кніг апраўлена ў пераплёты са скуры, зробленыя ў 16—18 ст. Амаль на ўсіх кнігах ёсць экслібрысы (ярлыкі з тэкстам ці адбітак штэмпеля чорнага і чырвонага колераў Храптовічаў), надпісы, наклейкі Храптовічаў і папярэдніх уладальнікаў. Умоўна збор складаецца з 2 частак: зах,еўрап. выданні 15—18 ст. і польскія 16—19ст. Сяродзах.еўрап. кнігтворы антычных аўтараў, стараж.грэч. філосафаў, гісторыкаў, маст. і рэліг. лра з друкарняў Венецыі, Базеля, Лейпцыга знакамітых друкароў Плантэнаў, Флабэнаў. Польск. частка ўключае гіст. зборнікі польск. храністаў, выданні свецкага характару 16 — пач. 17 ст. з друкарняў Варшавы, Кракава, Торуня, Львова. Сярод іх першыя выданні М.Рэя, Я.Каханоўскага, працы Б.Папроцкага, А.Гваньіні, М.Кромера. Ёсць віленскія выданні 16 ст. з друкарняў Я.Карцана, Д.Ланчыцкага, гродзенскія выданні 18 ст., полацкія пач. 19 ст. У зборы 3 інкунабулы, 39 палеатыпаў. Разам з кніжнай часткай захоўваецца яе рукапісны картачны каталог, складзены С.Л. Пташыцкім.
    Увесь час знаходжання Б.Х. у Кіеве кіраўніцтва, навук. і культ. грамадскасць Беларусі дамагаліся вяртання кнігазбору на радзіму. Яшчэ ў снеж. 1924 Нар. камісарыят асветы БССР звяртаўся да Нар. камісарыята асветы Укр. ССР з просьбай вярнуць бку. Прэзідыум Наркамасветы Укр. ССР згадзіўся, але па невядомых прычынах гэта не было зроблена. У 1926 рэзалюцыю аб вяртанні бкі ў Беларусь прыняў 1ы з’езд даследчыкаў бел. археалогіі і археаграфіі. У 1990я гг. рабіліся захады па вяртанні Б.Х., але ў 1995 Мінва замежных спраў Украіны накіравала ноту Мінву замежных спраў Беларусі, у якой бы
    ло адмоўлена ў перадачы бкі ў Беларусь. 3 таго часу распрацоўваецца праграма захавання 1 сумеснага выкарыстання Б.Х.
    Літ:. Пташнцкнй С.Л. Шорсовская бмблнотека графа Лнтавора Хрептовнча: краткпе сведення о собраннн рукопнсей. М., 1899; Эрнст Н. Бнблнотека графов Хрептовнчей // Рус. бнблнофнл. 1914. № 6; Працы Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі 17—18 студзеня 1926 г. Мінск, 1926; Рошчына Т, Фурс А. Бібліятэка Храптовічаў // Памяць: гіст.дакум. хроніка Навагрудскага рна. Мінск, 1996.
    А.П.Фурс.
    БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА, навуковая дысцыпліна, якая вывучае бібліятэчную справу, заканамернасці, прынцыпы фарміравання, развіцця, дзейнасці бібліятэк. Структура Б. ўключае агульнае Б. і яго прыватныя раздзелы. Агульнае Б. ахоплівае агульнатэарэт. пытанні бібліятэчнай справы, метадалогію бібліятэчных даследаванняў, гісторыю бібліятэказнаўчай думкі, месца Б. ў сістэме навук, сувязей з сумежнымі навук. дысцыплінамі, а таксама агульнаметадалагічныя праблемы арганізацыі сістэмы бібліятэк, іх класіфікацыю і тыпалагізацыю, сац. функцыі. Прыватныя раздзелы Б. вывучаюць асн. праблемы і напрамкі бібліятэчнай дзейнасці: кіраванне бібліятэкай, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванне кантынгента карыстальнікаў, развіццё бібліятэчных тэхналогій і г.д.
    Упершыню тэрмін выкарыстаў ням. бібліятэкар М.Шрэтцінгер (1834) у 2томнай працы «Вопыт вычарпальнага падручніка па бібліятэказнаўстве, або настаўленне па дасканалым вядзенні спраў бібліятэкарам» (1834). Як навук. дысцыпліна фарміравалася ў 19 — пач. 20 ст. У шырокім сэнсе аб’ектам Б. з’яўляецца бібліятэка. У структурным аспекце аб’ект Б. — арганічна цэласная сістэма: бібліятэчны фонд, кантынгент Ka
    690
    БІЖУТЭРЫЯ
    рыстальнікаў,бібліятэчныперсанал, матэрыяльнатэхн. база бібліятэкі. Прадметам Б. з’яўляецца тэарэт. асэнсаванне працэсаў узаемадзеяння элементаў гэтай сістэмы і яе ўнутраных і знешніх структурных узаемасувязей.
    Б. характарызуецца шырокай сукупнасцю развітых і ўстойлівых сувязей з грамадскімі навукамі (найб. цесна звязана з бібліяграфазнаўствам, кніга, архівазнаўствам, інфарматыкай). Новыя падраздзелы Б. ўзнікаюць як унутры яго, так і на сумежжы з інш. навукамі (бібліятэчныя педагогіка і псіхалогія, эканоміка і сацыялогія бібліятэчнай справы, параўнальнае Б. і г.д.). Акрэсленая междысцыплінарнасць з’яўляецца адным са значных фактараў росту патэнцыялу Б. Актуальнасць бібліятэказнаўчых даследаванняў у большасці выпадкаў вызначаецца ўздзеяннем грамадска значных фактараў (напр., дэмакр. пераўтварэнні ў дзяржаве, фарміраванне інфармацыйнага грамадства і г.д.).
    Цэнтры навук. даследаванняў у галіне Б. ў Беларусі — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кафедра фта інфармацыйнадакум. камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, рэсп. і абл. бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўку бібліятэчных кадраў вядуць у Бел. унце культуры і мастацтваў, Віцебскім дзяржаўным універсітэце, Магілёўскім дзяржаўным бібліятэчным тэхнікуме, Мінскім лінгвагуманітарным каледжы, Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Значны ўклад у развіццё Б. Беларусі ўнеслі А.У.Акуліч, Л.А.Дзямешка, І.П.Емец, Р.С.Матульскі, М.І.Пакала, А.А.Сакольчык, І.Б.Сіманоўскі.