• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    знаходзіліся богаслужэбныя кнігі (43 экз.), у т.л. некалькі евангелляў вял. фармату, посная і кветная трыёдзі, актоіхі і інш. рукапісы. Пергаментнае Лаўрышаўскае евангелле 13—14 ст. у вопісе 1824 не адзначана, відаць, яно было вывезена з манастыра раней.
    Літ.: Лабынцев Ю.А., ІДавннская Л.Л. Бйблйотека Лаврышевского монастыря // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Мінск, 2006.4.1. В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА МІНСКАГА КЛЯШТАРА БЕРНАРДЗІНЦАЎ. Існавала пры Мінскім кляштары бернардзінцаў з 1й пал. 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Аснова бкі закладзена адначасова з самім кляштарам. Неабходныя для набажэнства кнігі збіраліся ў сакрысціі касцёла, а прызначаныя для чытання — у самім кляштары. Паводле акта візітацыі, на час 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у яе склад уваходзілі: «імшалы, рытуалы, градуалы, антыфанарыі, агенды, зборнікі чытанняў з евангелляў брэвіярыі» (колькасць паасобнікаў не ўказана). Вопіс уласна кляштарнай бкі 1796 змяшчае 450 пазіцый (больш за 800 тамоў). Кнігі ў вопісе размеркаваны паводле прадметных раздзелаў унутры раздзелаў расстаўлены па алфавіце. У 1м раздзеле «Аскетыка» змешчаны творы, прысвечаныя духоўнаму ўдасканаленню, у наступных раздзелах прадстаўлены выданні Бібліі, працы па катэхетыцы, крыніцы для падрыхтоўкі казанняў зборнікі прапаведніцкіх твораў і інш. Названы творы Аўгусціна, Карнеля з Лапіды, Ліпсіуса, Бальсама, Дрэкселіуса, Тамаша Кемпійскага (на лац. мове і ў польск. перакладзе). Пераважалі творы ўласна бернардзінцаў і езуітаў на польск. і лац. мовах. Нетэалагічная лра ўключала працы і падручнікі па граматыцы, рыторыцы, свецкай гісторыі, юрыспрудэнцыі, медыцыне, матэматыцы, паэтыцы, фізіцы, філасофіі і інш. (творы Цыцэрона, Тацыта, Светонія, Вергілія, Баэцыя, Лейбніца і інш.). Нека
    торыя падручнікі прысутнічалі ў вял. колькасці, напр., «Arithmetica et geomeria» Якуба Накцыяновіча (13 паасобнікаў). Фонд камплектаваўся шляхам закупкі, падарункаў, стварэннем манускрыптаў насельнікамі кляштара (у прыватнасці, запісаў лекцый у кляштарным «Studium philosophicum» — своеасаблівым універсітэце для законнікаў). Бка перастала існаваць разам з ліквідацыяй кляштара ў 1864. Кнігазбор разышоўся па інш. бернардзінскіх манастырах і сярод святароў. У фондах Нац. гіст. музея Беларусі захоўваюцца 2 манускрыпты з бкі мінскіх бернардзінцаў (КП 523, КП 13624). Гэта канвалюты «скрыптаў» — рукапісных канспектаў лекцый па філасофіі, шточыталіся бернардзінскімі генеральнымі лектарамі Дамінікам Эйдымонтам, Даміцыем Булгароўскім і, відаць, інш. членамі ордэна. Ю.М.Лаўрык.
    БІБЛІЯТЭКА НЯСВІЖСКАГА КЛЯШТАРА БЕНЕДЫКЦІ'НАК. Існавала ў Нясвіжскім кляштары бенедыкцінак у канцы 16 — 2й пал. 19 ст. Першыя кнігі прывезены манашкамі з бенедыкцінскага кляштара ў Хэлмна (Польшча). Кнігазбор падзяляўся на канвенцкі (усяго кляштара), навіцыяцкі (ім карыстаўся навіцыят, куды прымаліся паслушніцы), капланскі (кнігі для богаслужэння), школьны. Захаваўся вопіс кніг кляштара 1828, паводле якога ў канвенцкай бцы было 225 назваў кніг у 437 тамах (на польск. мове). Значную частку з іх (105 назваў) складалі аскетычнамістычныя творы, прызначаныя для духоўнага ўдасканалення манашак, у т.л. кніга віленскага бенедыкцінца К.Анджаёўскага «Гара Табар» (Вільня, 1764), якой у бцы было 24 экз., творы інш. віленскіх бенедыкцінцаў, у т.л. ананімная «Купель душы» (Вільня, друкарня Яна Карцана, 1609; 9 экз.). У бцы захоўваліся працы па гісторыі бенедыкцінскага ордэна і царквы ўвогуле, жыціі святых (27 пазіцый),
    687
    БІБЛІЯТЭКА
    у т.л. «Бенедыкцінскі каляндар» (Вільня, 1768); манаскія статуты (бенедыкцінскія, кармеліцкія, дамі' ніканскія) і каментарыі на іх (13 пазіцый); Свяшчэннае пісанне (Бібліі, Евангелія), каментарыі на яго, катэхізісы (15 пазіцый); паралітургічныя творы (службы святым, брацкія цырымоніі, 14 пазіцый); казанні і маралізатарскія творы (15 пазіцый). Адзінкавыя экзэмпляры складалі палемічныя творы, скіраваныя супраць дысідэнтаў і ў абарону езуітаў, а таксама працы па медыцыне і гаспадарцы. Капеланскі збор бкі налічваў 60 назваў у 79 тамах. Гэта былі кнігі на лац. мове: Біблія і каментарыі да яе (4 пазіцыі), катэхізісы (3 пазіцыі), кнігі па медытацыі (7 пазіцый), жыціі і календары (5 пазіцый), рытуалы (4 пазіцыі) і інш., у т.л. «Аб гальскай вайне» Юлія Цэзара. Пасля таго як у 1876 кляштар быў зачынены, яго бка перададзена ў гар. магістрат, згарэла ў пажары 1880.
    Літ.: Gwiozdzik J. Staropolski ksi^gozbior panien benedyktynek z Nieswieza: Z dziejow fundacji Mikolaja Krzysztofa Radziwilla Sierotki // Badania ksi?gozbiordw Radziwillow. Warszawa, 1995.
    В.С.Пазднякоў.
    БІБЛІЯТЭКА ПІНСКАГА ЛЁШЧАНСКАГА МАНАСТЫРА. Існавала ў Пінскім Лешчанскім манастыры ад часу яго заснавання (13 ст.?). Захоўвалася ў адной з сакрысцій (у т.зв. «скарбчыку») гал. царквы і была памешчана ў шафу. На 1м этапе гісторыі (да сярэдзіны 17 ст.) бка складалася з некалькіх дзесяткаў кніг, гал. чынам літургічных і павучальных. Інвентар манастыра 1588 адзначае ў ёй традыц. падборку кніг, што выкарыстоўваліся для адпраўлення набажэнстваў (2 Евангеллі, Апостал, Устаў, 2 Служэбнікі, Часоўнік, 2 актоіхі, трыёдзі посная і кветная, Багародзічнік і Ірмалой з царк. спевамі), пабожнага чытання («Лествіца», кніга Ісаака Сірына, павучальнае Евангелле) і падрыхтоўкі казанняў. Лешчанскія зборы гэтага часу
    камплектаваліся праз перапісванне манускрыптаў у самім манастыры і праз закупку. Пач. 2га этапу можна звязаць з 1668, калі манастыр стаў базыльянскім і, згодна з ордэнскімі прадпісаннямі, мусіў распачаць збіранне бкі, неабходнай для пастырскай працы, адукацыі і духоўнага самаўдасканалення манахаў. 3 гэтага часу, верагодна, адбываецца раздзяленне кніжнага фонду на літургічныя зборы пры цэрквах і ўласна манастырскую бку, якая хутка налічвала некалькі соцень тамоў. Камплектаванне фондаў вялося праз закупку лры, атрыманне выданняў у падарунак або ў спадчыну па памерлых манахах. Гэты перыяд заканчваецца ў канцы 18 ст., калі ў складзе Рас. імперыі грэкакаталіцкая царква пачала страчваць сваё прыярытэтнае становішча на карысць праваслаўнай. Трэці этап характарызуецца пэўным застоем у развіцці лешчанскіх кнігазбораў і заканчваецца ў 1839 са скасаваннем грэкакаталіцкай царквы ў Рас. імперыі, ліквідацыяй манастыра і вывазам з яго бкі. На гэты час манастырская бка падзялялася на 2 кнігазборы агульнай колькасцю каля 300 тамоў. Першы быў прызначаны для адпраўлення набажэнстваў і змяшчаў літургічную і прапаведніцкую лру (у адрозненне ад 16 — 1й пал. 17 ст. ў яго склад уваходзілі не толькі кірылічныя кнігі для служэння паводле грэкавізант. абраду, але і выданні для лац. набажэнства). Другі кнігазбор складаўся пераважна з лац. і польск. кніг, якія былі патрэбны для духоўнага ўдасканалення, вучобы і навук. заняткаў манахаў. Быў сістэматызаваны паводле прадметнай класіфікацыі і падзяляўся на раздзелы «Свяшчэннае пісанне», «Тэалагічныя кнігі», «Творы аратараў і паэтаў», «Прапаведніцкія творы», «Працы па аскетыцы», «Гістарычныя працы і жыцці святых гасподніх» і інш. У ім прысутнічала таксама лра свецкага характару. Далейшы лёс манастырскай бкі пасля скасавання манастыра да канца не высветлены.
    Частка яе была перададзена Мінскай духоўнай семінарыі, якая ў 1918 была закрыта. Кнігазборы семінарыі агульнай колькасцю каля 15 тыс. тамоў перададзены ў 1920х гг. у Дзярж. бку БССР. Падчас 2й сусв. вайны фонды Дзярж. бкі вывозіліся прадстаўнікамі акупацыйнага рэжыму ў Германію, а пасля вайны, уперамешку з нарабаванымі гітлераўцамі ў інш. месцах культ. каштоўнасцямі і вярталіся ў СССР. У Мінсктрапіла толькі частка б. фондаў Дзярж. бкі. У фондах Нац. бкі Беларусі захоўваюцца 5 старадрукаў з б. лешчанскіх кнігазбораў (шыфры 094/4739, 094/7031, 094/7169, 094/14420, 094/14467).
    Літ.: Довгялло Д.І4. ПннскнйЛешннскмй монастырьв 1588 г. Мннск, 1909; Мілавідаў А. Архіў зліквідаванага Пінскага Лешчанскага манастыра // Праваслаўе. 2001. № 10; Лаўрык Ю. Кнігазборы Пінскага Лешчынскага манастыру // Наша вера. 2007. № 4.
    Ю. М.Лаўрык.
    БІБЛІЯТЭКА ПбЛАЦКАГА ЕЗУІЦКАГА КАЛЁГІУМА. Існавала пры Полацкім езуіцкім калегіуме (пасля акадэміі) у канцы 16 — пач. 19 ст. Хутка павялічвалася з пач. 17 ст. Значныя кнігазборы ёй ахвяравалі езуіты Ян Рывоцкі (1632), Ян Садкоўскі (1683). Вял. закупкі кніг адбыліся ў 1636 (на 300 злотых), 1643, 1646, 1647 (больш за ЮООзлотых), 1679. У час пажару 1682 згарэлі кнігі ў пакоях прафесараў, але, як мяркуецца, агульная бка ацалела. Пасля гэтага для бкі пабудавана мураванае памяшканне. У 1705, у час Паўн. вайны, езуіты вывезлі бку ў будынкі б. Спаскага манастыра, аднак у апошні дзень перавозкі ўся яна згарэла. Новы кнігазбор ствараўся гал. чынам шляхам закупкі. Большая яго частка згарэла ў час пажару 1750, пасля якога была сабрана новая бка, значна дапоўненая падараваннямі езуітаў, што перасяліліся ва ўсх. Беларусь з Рэчы Паспалітай пасля забароны ордэна езуітаў (1773). У
    688
    БІБЛІЯТЭКА
    1787 у бцы было 5576 кніг. У 1812 гал. бка акадэміі налічвала 30 тыс. тамоў на еўрап. мовах і 10 тыс. тамоў на польск. мове.
    Літ.: Brezgo В. Losy bibliotek jezuickich kolegiow w Polocku i Witebsku // Przegl^d Powszechny. 1926. № 169; Jezuicka arshistorica.Krakow,2001;Шайкоў В.Да пытання аб езуіцкай бібліятэцы ў Полацку // Бел. гіст. часоп. 2003. № 4; К a d u 1 s k a 1. Akademia Poiocka: Osrodek kultury na Kresach, 1812—1820. Gdansk, 2004.
    БІБЛІЯТЭКА ПОЛАЦКАГА САФІЙСКАГА САБОРА. Існавала з сярэдзіны 11 ст. да 1579 пры Полацкім Сафійскім саборы. У 12 ст. папаўненню яе фондаў садзейнічала асветніца Ефрасіння Полацкая. У бцы зберагаліся рукапісныя кнігі пераважна рэліг. зместу, арыгінальныя помнікі, у т.л. творы мясц. паходжання (летапісы, «Жыціе Ефрасінні Полацкай»), Разрабавана ў час Лівонскай вайны 1558—83. 10 рукапісаў на царк.слав. мове з гэтай бкі захоўваюцца ў Нац. бцы ўВаршаве (ут.л. «Зборнік» 1500—01, спіс Пскоўскага 1га летапісу 1548), «Евангелле вучыцельнае» сярэдзіны 16 ст. — у бцы Львоўскага унта.
    Літ:. ІЦапов Я.Н. Бнблнотека Полоцкого Софнйского собора н бнблнотека Академнн Замойской // Культурные связн народов Восточной Европы в XVI в.: проблемы взанмоотношеннй Польшн, Росснн, Укранны, Белорусснн н Лнтвы в эпоху Возрождення. М., 1976.