• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЕРАСТАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Вялікая Бераставіца. У раёне р.п. Пагранічны, 126 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. Пл. тэр. 743 км2, лясы займаюць 15%, балоты — 7,6%. Нас. (2009) 19,3тыс.чал.,гар. — 37,5%.Жывуць беларусы (81%), палякі (10,4%), рускія (4,2%), літоўцы (3,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей
    (0,9%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарога Гродна—Ваўкавыск і чыг. Ваўкавыск—Пагранічны. На 3 раёна дзярж. пагранічны пункт Бераставіца—Баброўнікі.
    Раён утвораны 20.9.1944 у складзе Гродзенскай вобл., у межах б. Крынкаўскага рна (пасля перадачы Польшчы часткі яго тэр. разам з г. Крынкі і пераносу цэнтра раёна ў Вялікую Бераставіцу).
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамсці. У раёне (2009) Бераставіцкае ПТВ №194 с.г. вытворчасці, Малабераставіцкае ПТВ №195 перапрацоўчай прамсці, гімназія, 6 сярэдніх і базавая школы, вучэбныя комплексы сярэдняя школа—сад (1) і базавая школа—сад (3), 3 школы мастацтваў, ДзЮСШ, 8 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, дзіцячы сац. прытулак. Працуюць раённы, 5 цэнтр., 3 сельскія дамы культуры, 4 сельскія клубы, клубмузей, клуббібліятэка, 2 бібліятэкіклубы, 17 бібліятэк, дамы рамёстваў, нац. культур, сац,культ. паслуг; домінтэрнат для састарэлых і інвалідаў (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 амбулаторыі, 11 ФАПаў. У раёне 14 рэліг. абшчын,
    у т.л. 8 праваслаўных, 5 каталіцкіх, 1 хрысціян веры евангельскай. Захаваліся помнікі архітэктуры: царква Раства Багародзіцы (1796) і сядзіба (канец 18 — 1я пал. 19 ст.) у в. Масаляны, сядзібны дом (18 ст.) у в. Малая Бераставіца, Успенская царква (1860) у в. Гарбачы, Пакроўская царква (1871) у в. Алекшыцы, Крыжаўзвіжанскі касцёл (2я пал. 19 ст.) у в. Макараўцы, Крыжаўзвіжанская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Клепачы, сядзіба (2я пал. 19 ст.) у в. Муравана, касцёл Дзевы Марыі (19 — пач. 20 ст.) у в. Вялікія Эйсманты, сядзібныя дамы (пач. 20 ст.) у вёсках Пархімаўцы і Стары Дворац. Выдаецца «Бераставіцкая газета».
    БЕРАСТАВІ'ЦКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1973 у г.п. Вялікая Бераставіца. Агульная пл. памяшканняў 145,6 м2. Пры Доме культуры працуюць 19 гурткоў маст. самадзейнасці, з іх 4 маюць званне «народны»: ансамбль нар. песні «Бераставіцкія музыкі» (дыпламанты Рэсп. фестывалю гумару «Аўцюкі2000»), хор ветэранаў працы «Памяць сэрца» (з 1998 штогод удзельнічае ў фестывалі «Не старэюць душой ветэраны», Ваўкавыск), вак. група «Канцона» (пераможца абл. фестывалю хароў і вак. груп,
    665
    БЕРАСТАВІЦКІ
    1997; лаўрэат рэсп. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», 1998), тэатр «Магія гульні» (дыпламант абл. фестывалю «Лідскія тэатральныя сустрэчы», 2000). Нар. калектывы — удзельнікі, лаўрэаты, дыпламанты раённых, абл. і рэсп. фестываляў (у т.л. ўсебел. — нац. культур і нар. мастацтва «Беларусь — мая песня»), аглядаў, конкурсаў, святочных канцэртаў і інш.
    БЕРАСТАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2005 у г.п. Вялікая Бераставіца пры раённым Доме культуры. Гал. мэта дзейнасці — адраджэнне і захаванне стараж. нар. промыслаў і рамёстваў, развіццё ў дзяцей і дарослых навыкаў дэкар.прыкладнога мастацтва. Дзейнічаюць гурткі (большасць з іх размешчаны ў вёсках): ткацтва (2), саломапляцення і аплікацыі «Залатая саломка» і «Саламяныя скарбы», вышыўкі і карункапляцення «Чароўны клубочак», бісерапляцення «Жамчужынка», лепкі з гліны «Гліняныя цуды», «Чароўная гліна». Супрацоўнічае з майстрамі і мастакамі раёна. Дом рамёстваў прымае актыўны ўдзел у рэсп., абл. і раённых мерапрыемствах, у т.л. ў фестывалях: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая
    песня», Рэсп. нац. культур, рэсп. выстаўцы «Жывыя крыніцы», святах гарадоў вобласці). Праводзіць выстаўкі, кірмашыпродажы, майстаркласы «Цудоўнае сваімі рукамі». Т.М.Касьян.
    БЕРАСЦЁНЬ, берасцянік, гліняная пасудзіна, абгорнутая берасцяной аплёткай. Бяроста надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць сценак глінянага посуду, у т.л. збанкоў, слоікаў, гладышоў і інш. Берасцяную аплётку рабілі і для пашкоджанага посуду, які пасля гэтага ўжо ў печ не ставілі. Пазней назва «Б.» пашырылася і на посуд без
    Берасцені.
    берасцянай аплёткі (пераважна гладышы). Б. найб. былі пашыраны ў Паазер’і. У наш час не ўжываюцца.
    БЕРАСЦЯНКА, 1) лёгкі адна або двухвёславы човен, аснову якога складаў драўляны каркас, абцягнуты спецыяльна апрацаванай бяростай. Бытаваў у Палессі, а таксама ў народаў Амурскага басейна (эвенкаў,ульчаў,нанайцаў).2) Невял. цыліндрычная пасудзіна ў выглядзе
    бочачкі з вечкам для захавання мёду, круп, прыпраў і інш. Здаўна вядома ў нар. побыце беларусаў і суседніх народаў паўн. Еўропы. Рабілі з берасцянога скрутка, канцы якога замацоўвалі фігурным злучэннем «у замок», устаўлялі драўлянае дно,
    Выступленне калектываў Бераставіцкага раённага Дома культуры: 1 — народны ансамбль народнай песні «Бераставіцкія музыкі»; 2 — народны хор ветэранаў працы «Памяць сэрца».
    666
    БЕРАСЦЯНЫЯ
    майстравалі драўляную накрыўку. Сценкі Б. нярэдка аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе косай сеткі, хваёвых лапак, трубачкай ці цвічком наносілі ланцужкі ўзораў з кружочкаў і кропак. У наш час выйшла з ужытку; некаторыя майстры вырабляюць Б. як рэчы утылітарнадэкар. прызначэння. Я.М.Сахута.
    БЕРАСЦЯНЫЯ ВЫРАБЫ, рэчы утылітарнага і дэкаратыўнапрыкладнога характару, вырабленыя з бяросты (бярозавай кары). Тэхнал. і маст. ўласцівасці бяросты давалі магчымасць вырабляць з яе рознае гасп. начынне, выкарыстоўваць у якасці ізаляцыйнага матэрыялу, для пісьма, малявання і інш. Вядомы берасцяныя граматы 11 — 15 ст. з Ноўгарада, Смаленска, Віцебска, Мсціслава і інш., берасцяны посуд з размаляваным і праразным дэкорам з Пн Расіі. Разнастайныя Б.в. здаўна бытавалі і ў беларусаў. Стужкі бяросты клалі пад ніжні вянок зруба, каб засцерагчы ад гніення, імі для трываласці абгортвалі гліняны посуд (Паазер’е). 3 берасцяных стужак скручвалі пастухоўскія трубы, плялі наплечныя сумкі (вярэнькі) для пераноскі прадуктаў (Палессе), заплечныя каробкі (кашалі) для збору ягад і грыбоў (цэнтр. Беларусь). Сшываючы скруткі бяросты гнуткімі карэньчыкамі ці скуранымі стужкамі, выраблялі разнастайны
    У.Гаруноў, Н.Рымлянд. Берасцяныя вырабы. 2003.
    посуд для сыпкіх і вадкіх прадуктаў (карабы, сявенькі, берасцянкі). Табакеркі і сальнічкі часта рабілі з некалькіх накладзеных адзін на адзін слаёў бяросты з нарэзанымі ў зубчыкі краямі. Майстры Магілёва славіліся Б.в. зажурнымдэкорам: на драўляныя ці кардонныя шкатулкі, куфэркі, ігольнікі, партсігары наклейвалі слой бяросты з прарэзаным скразным раслінным узорам, пад які часам падкладвалі фольгу. 3 сяр. 20 ст. Б.в. выйшлі з ужытку. У наш час некаторыя майстры (У.Гаруноў, Дз.Зайцаў, В.іваноў, К.Краско, Н.Рымлянд, А.Шамро) вырабляюць берасцяныя рэчы маст. і сувенірнага прызначэння (дэкар. талеркі, куфэркі, берасцянкі, сумкі, біжутэрыю) з праразным ажурным, ціснёным, маляваным дэкорам.
    Літ.: Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мінск, 1997.
    Я.М.Сахута.
    БЕРАСЦЯНЫЯ ГРАМАТЫ, дакументальныя помнікі на бярозавай кары (бяросце). Са старажытнасці пісьменнасць на бяросце была пашырана сярод многіх народаў. На землях Стараж. Русі Б.г. ўжываліся ў 11—18 ст. (стараверы працягвалі карыстацца берасцянымі кнігамі да 19 ст.), але з сярэдзіны 15 ст. выйшлі з шырокага ўжытку, былі замешчаны больш таннай і зручнай паперай. Упершыню стараж.рус. Б.г. выяўлена ў 1951 пры археал. раскопках у Ноўгарадзе. Пазней выяўлены ў Смаленску, Старой Русе, Пскове, Віцебску, Мсціславе і інш. Усяго знойдзена больш за 1000 грамат. Б.г. пацвярджаюць шырокае распаўсюджанне пісьменнасці на Русі, у т.л. сярод ніжэйшых саслоўяў, жанчын і дзяцей. Шырокае бытаванне Б.г. тлумачыцца адноснай таннасцю бяросты. He прызначаліся для доўгачасовага захоўвання; рэдка змяшчалі літ. творы (адно з выключэнняў — знойдзеная ў Таржку Б.г. 13 ст. са «Словам пра мудрасць» Кірылы Тураўскага), а звычайна ўяўлялі сабой дзелавую перапіску, пратэсты і судовыя рашэнні, любоўныя 1 жартоўныя запіскі, вучнёўскія практыкаванні, лісты да сваякоў, малюнкі і г.д. Асн. тэма грамат 11—12 ст. — крэдыторскія справы, пазыка грошай; 13—15 ст. — валоданне зямлёй, клопаты пра сяў
    Ла арт. Берасцяныя граматы. Ліст «Ад Сцяпана да Няжылы», напісаны каля 1280—1300 (знойдзены ў 1959 у Віцебску), і пісалы ( Брэст).
    667
    БЕРАЎ
    бу і ўборку збожжавых, даходы з угоддзяў, феад. павіннасці, абавязацельствы, завяшчанні. З’яўляюцца каштоўным матэрыялам для вывучэння гісторыі жывой (у адрозненне ад кніжнай) мовы, судовай сістэмы, царк. і гасп. жыцця, штодзённага побыту, генеалогіі, гар. тапанімікі і інш. Для вырабу бяросты кару кіпяцілі або выпарвалі (для надання эластычнасці), саскрабалі ўнутраны слой, абразалі па краях. Літары прадрапвалі спец. касцянымі ці металічнымі стрыжнямі (т.зв. «пісаламі») або, радзей, пісалі чарнілам натым баку кары, што прылягаў да дрэва, пасля чаго бяросту скручвалі ў трубку. Часам тэкст пісалі на некалькіх кавалках бяросты (вядома знойдзеная ў Ноўгарадзе берасцяная кніга з 12 старонка.мі). Звычайна надпісы ў Б.г. рабіліся кірыліцай (уставам ці паўуставам), радзей лацінскім (гатычным), рунічным, грэчаскім шрыфтамі.
    Літ.: Жуковская Л.П. Новгородскне берестяные грамоты. М., 1959; Янян В.Л. Я послал тебе бересту... М., 1965; Яго ж. Берестяная почта столетнй. М., 1979; Берестяные грамоты: 50 лет открытня н нзученмя. М., 2003. А.А.Суша. БЁРАЎ Міхаіл (Маісей) Залманавіч (23.12.1909, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 21.4.2003), беларускі кінааператар. Засл. дзеяч мастацтваў
    Беларусі (1967). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1934). У 1934—78 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». У Вял. Айч.
    вайну ў 1941—45 аператар на фронце. Яго сюжэты і рэпартажы ўвайшлі ў дакум. фільмы «Разгром нямецкафашысцкіх войск пад Масквой», «Мінск — наш!», «Вызваленне Савецкай Беларусі», «Вялікая Айчынная» і інш. Зняў дакум. і навук.папулярныя фільмы «Белавежская пушча» (1948), «Архітэктурныя помнікі старажытнасці» (1959), «Раніца жыцця» (1960), «Генерал Пушча» (1967), «У час цішыні» (1972) і інш.