Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Б. вядома з 7.6.1501 як мястэчкаў Любашанскім старостве Віленскага ваяв. ВКЛ. 3 1560х гг. у Мінскім павеце Мінскага ваяв., называла
ся Ніжняе Беразіно, належала Сапегам, з 1671 — Тышкевічам. У 1641 пабудаваны драўляны касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (у 1914 згарэў). 3 1668 Б. мела прывілей караля Яна Казіміра на гандаль і штогадовы кірмаш. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка Пагосцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ., належала Патоцкім. У 1й пал. 19 ст. дзейнічала суконная мануфактура. У 1858 — 459 дамоў, 1086 ж. У 1864 адкрыта нар. вучылішча, меліся аптэка, паштоватэлеграфная кантора. У 1880 — 3181 ж. 3 1892 працавалі бровар, канатная фабрыка, млын, на якім у 1896 устаноўлена паравая машына. У 1897 — 4987 ж., нар. вучылішча, школа, аптэка, паштоватэлеграфная кантора. У 1904 мелася бальніца на 10 ложкаў. У 1923 — 389 будынкаў, 2263 ж. 3 17.7.1924 цэнтр Бярэзінскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 — Мінскай (да 23.7.1930) акруг. Дзейнічалі 13 прам. прадпрыемстваў, 17 млыноў. У 1930 2968 ж. 3 20.2.1938 Б. ў Магілёўскай вобл., з 27.9.1938 rap. пасёлак. У 1939 — 4800 ж. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 3.7.1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 1,2 тыс. ж., спалілі 517 дамоў. 3 20.9.1944 цэнтр раёна Мінскай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у складзе Чэрвеньскага рна. 3 7.3.1968 горад раённага пад
парадкавання. У 1970 — 6,9 тыс. ж., у 1995 — 13,3 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру горада вызначаюць вуліцы Кастрычніцкая (гал. вось, праходзіць паралельна рацэ), Мультана, Горкага, Перамогі (мікрараён з 2—5павярховымі жылымі дамамі), Мінская. Па вул. Кастрычніцкая, якая мостам звязана з левым берагам ракі, сфарміравалася цэнтр. плошча — грамадскі цэнтр горада. Паводле генплана 1981 (карэкціроўка 2009) фарміруюцца цэнтр. (капітальнае будаўніцтва), паўн. (індывід. будаўніцтва), паўд. (мяшаная забудова) планіровачныя раёны. Сярод сучасных пабудоў: тэрапеўтычны корпус раённай бальніцы, Мікалаеўская царква і інш.
У 2009 гімназія, 2 СШ, школа мастацтваў, ДзЮСШ, 6 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: сац,пед.; развіцця здольнасцей адораных дзяцей, падлеткаў і юнацтва; карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі; раённы вучэбны цэнтр Мінскага аблсельгасхарча, цэнтр. раённая бальніца, амбулаторыя, аптэкі і аптэчныя кіёскі, раённыя цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва; гасцініца, рэстаран, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, тэлеграф; СпасаПраабражэнская царква (2006). Адкрыты спарт. залы і
У цэнтры г. Беразіно. Мікалаеўская царква ў г. Беразіно.
662
БЕРАЗІНСКІ
пляцоўкі, футбольныя палі, стадыён, школа і клуб дабрачыннага тва садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Ёсць раённы Дом культуры, 2 бкі (дзіцячая і цэнтр.), раённы Дом дзіцячай творчасці, кінатэатр, камп’ютэрны клуб. Пры Доме культуры працуюць нар. тэатр, на базе якога з 1997 праводзіцца абл. фестываль нар. тэатраў «Бярэзінская рампа». У Б. брацкія магілы сав. воінаў і партызан, мірных жыхароў, ахвяр фашызму; помнік юным патрыётам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Помнікі архітэктуры: сядзіба графа Патоцкага (1я пал. 19 ст.), будынак спіртзавода (2я пал. 19 ст.). Археал. помнік — курганны могільнік крывічоў (10—12 ст.). Радзіма бел. хіміка, чл.кар. НАН Беларусі, засл. дзеяча навукі Беларусі Р.Л.Старобінца.
Удзельнікі Беразінскай народнай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва.
БЕРАЗІНО, Верхняе Беразіно, вёска ў Докшыцкім рне, на р. Бярэзіна (прыток Дняпра). За 30 км на У ад г. Докшыцы, 40 км ад чыг. ст. Лепель на лініі Орша—Лепель, 157 км ад Віцебска. Цэнтр Бярэзінскага с/с. 199 гаспадарак, 450 ж. (2009).
Узнікла не пазней за 14 ст. ў Харэцкай воласці ВКЛ. У розны час належала Манівідавічам, Судзімонтавічам, Гальшанскім, Чартарыйскім, Тышкевічам, Пацам, Тавянскім. У канцы 16 ст. пры Пацах стала мястэчкам, цэнтрам вял. маёнтка. У 1682 К.Пай заснаваў тут драўляны касцёл і кляштар бернардзінцаў (не зберагліся). Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. сяло, цэнтр Бярэзінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1812 — 30 двароў. У 1863—73 пабудавана праваслаўная царква. 3 1869 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — мястэчка, 45 двароў, 520 ж., дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл, нар. вучылішча (52 вучні). У 1897 — сяло, 124 двары, 785 ж., 3 крамы, 2 царквы, нар. вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны, карчма, адбываліся 3 кірмашы ў год.
3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Бягомльскім рне Барысаўскай (да 12.4.1927), Мінскай (да 26.7.1930), акруг, з 20.2.1938 Мінскай вобл. У 1933 працавалі паравы млын (засн. ў 1928), лесапілка, сукнавальня, смалакурны завод (пабудаваны ў 1925), кузня. Напярэдадні Вял. Айч. вайны 176 двароў, 693 ж. 3 пачатку ліп. 1941 даканцачэрв. 1944акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У чэрв. 1942 гітлераўцы спалілі 170 двароў, загубілі 7 вяскоўцаў. У 1944 створана машыннатрактарная станцыя. 3 1960 у Докшыцкім, у 1962—65 у Глыбоцкім рнах Віцебскай вобл. У 1970 232 двары, 805 ж. У 1995 262 гаспадаркі, 577 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, аптэка, бальніца, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча 3—4 ст. н.э. і курганны могільнік. Радзіма Героя Сав. Саюза С.С.Манковіча (1944—78).
БЕРАЗІНСКАЯ НАРбДНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1975 у пас. Беразінскае Маладзечанскага
рна пры прафсаюзным клубе торфабрыкетнага завода «Беразінскі» як гурток па выяўл. мастацтве, з 1979 сучасная назва. У 1986 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Арганізатар і заснавальнік М.Я.Шчалканогаў, з 2001 кіраўнік Б.П.Няхайчык. У складзе студыі 32 чал. ваўзросце8—14гадоў. Асн. мэты і задачы — першапачатковая прафес. падрыхтоўка і маст. арыентацыя, выхаванне пачуцця прыгожага. Гал. кірункі: жывапіс, графіка, дэкар,прыкладное мастацтва, разьба па дрэве. Калектыў — пастаянны ўдзельнік выставак, каляндарных урачыстых свят і інш. творчых праектаў у г. Маладзечна, пас. Беразінскае і в. Вязынка Маладзечанскага рна і інш. Б.П.Няхайчык.
БЕРАЗІНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БЕРАЗІНАЧКА». Створаны ў 2000 у пас. Беразінскае Маладзечанскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.А.Шанцавалава. У складзе студыі 11 чал. Асн. мэты дзейнасці — муз.эстэтычнае выхаванне, развіццё
663
БЕРАЗОУСКІ
Беразінскі пародны вака.іыіы ансамбль «Беразіначка».
маст. густу ўдзельнікаў, далучэнне іх да высокіх маральных і патрыятычных ідэалаў праз вак.харавыя спевы. У рэпертуары бел. нар. песні, творы сав., рас. і зах.еўрап. кампазітараў. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2002, 2009), фестывалю песні і паэзіі і фестывалюконкурсу, прысвечаных 65годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў (г. Маладзечна,2009);удзельнікфестываляў: міжнар. песні (г. Варшава, 2009), Нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2005), абл. фестывалю, прысвечанага 150годдзю М.Багдановіча (г. Мядзел, 2004), «Жыве мая вёска» (в. Крупіца Мінскага рна, 2007), фальклору (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2005); нар. творчасць і «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2005). Н.А.Шанцавамва. БЕРАЗОЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (25.7.1937, б. в. Студзёнае Петрыкаўскага рна — 25.5.1994), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1990). Скончыў Бел. політэхн. інт (1964). 3 1957 у інтах «Мінгарпраект», «Мінск
праект» (з 1966 гал. архітэктар). 3 1980 гал. архітэктар інта «Белжылпраект». Асн. работы ў Мінску: навук.мед. бка па вул. Фабрьшы
уса (1976), у аўтарскім калектыве: комплекс будынкаў вылічальнага цэнтра Дзяржплана Беларусі і НДІ водных праблем (1967), лабараторнавытворчыя карпусы НДІ тэхн. кібернетыкі (1967) і электронікі (1968) АН Беларусі, глебазнаўства і аграхіміі Мінва сельскай гаспадаркі, комплекс Інта культуры і Інта ўдасканалення кіруючых работнікаў (усе 1980), навуч. комплекс Белсаўпрофа (1981), праекты комплекснай рэканструкцыі стадыёна «Дынама» (1980), кварталаў гіст. за
будовы Траецкага прадмесця (1979— 84).
БЁРАНТ Сымон (1585, Прусія — 1649), музыкант і кампазітар. 3 1600 працаваў у Рэчы Паспалітай. Пасля вучобы некаторы час выкладаў у езуіцкім калегіуме ў Браневе і Віленскай акадэміі, потым прыдворны музыкант канцлера А.С.Радзівіла і прынца Аляксандра Вазы. Б. пакінуў вял. муз. спадчыну, але да нашых часоў дайшлі звесткі толькі пра яго 8галосыя харавыя творы, якія выконваліся ў час набажэнстваў і розных урачыстасцей.
Літ.: Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мінск, 2001. В.У.Дадзіёмава.
БЕРАСТАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я В.М.Кавалеўскага. Засн. ў 1946 у г.п. Вялікая Бераставіца як раённая. Кніжны фонд налічваў каля 4 тыс. экз. У 1951 з яе вылучана раённая дзіцячая бка як самаст. ўстанова. У 1954 раённая бка стала цэнтрам метадычнага кіравання 29 бкамі раёна, у 1978 — цэнтральнай, астатнія — яе філіяламі. У 1996 кніжны фонд склаў 39,1 тыс. экз., абслугоўвалася 2330 чал. У 1998 прысвоена імя В.М.Кавалеўскага. Гал. напрамкі інфармацыйнай работы: грамадскапаліт., прававы, гісторыкакраязнаўчы. 3 2009 мае 3 аддзелы: абслугоўвання і інфармацыі; камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду; бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы. Фонд складае 38,8 тыс. экз., колькасць чытачоў 2552 чал. Для абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак (30) з 2008 працуе бібліёбус, паслугамі якога за год карысталася 700 чытачоў, якім было выдадзена 10 тыс. выданняў. У бцы ёсць сістэматычны і алфавітны каталогі, сістэматычная і краязнаўчая картатэкі, фонд даведачных і бібліяграфічных дапаможнікаў, архіў выкананых даведак, картатэкі грампласцінак і
664
БЕРАСТАВІЦКІ
Да арт. Бераставіцкая цэнтралыіая раённая бібліятэка: I — будынак; 2 — адкрыццё мемарыяльнай дошкі В. М.Кавалеўскаму.
песень, базы даных («ЭталонWIN», «Аналітыка», «Краязнаўства»), электронны каталог (з 2002). Створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі (2002), паслугамі якога карыстаецца ў асн. малазабяспечанае насельніцтва, і мультымедыйны (2007). У 2000я гг. выпусціла «Краязнаўчы каляндар Бераставіччыны», бібліяграфічны паказальнік «Знакамітыя людзі Бераставіччыны XVI—XIX ст.». Ажыццяўляе выданне «Летапіснай хронікі Бераставіччыны» (выд. 4тамы). У фае бкі партрэтная галерэя 25 знакамітых землякоў, мемар. куток Кавалеўскага (у 2008 устаноўлена памятная дошка). 3 1998 дзейнічае аматарскае аб’яднанне — жаночы клуб «Паклічу сяброў».