Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Крэпак Б.А. Андрэй Бембель. Мінск, 1988; Петэрсон С. Майстар, які ўмеў усё... // Альманах: зап. Бел. акадэміімастацтваў. 1998. № 1;Ta р а к a нава М. Маўклівы выклік вечнасці // Роднае слова. 2004. № 7.
БЕНЕДЫКЦІНЦЫ. манахі каталіцкага манаскага ордэна св. Бенядзікта (лац. Ordo Sancti Benedict!, OSB). Засн. ў 530 Бенядзіктам Нурсійскім (ён жа аўтар статута) на гары Монтэкасіна (Італія). Мэта ордэна — фіз. і разумовая праца, выхаванне моладзі. У 9—10 ст. кляштары Б. мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі значныя багацці. Гэта прывяло да адыходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (10— 11 ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі (ордэны): картэзіянцаў, цыстэрцыянцаў, камедулаў, трапістаў і інш. Б. адыгралі вял. ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, ва ўмацаванні каталіцкай царквы і папства. Шматлікія кляштары Б. мелі свае школы, буйныя бібліятэкі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. У 10—13 ст. Б. ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на слав. землях і ў Прыбалтыцы. У Польшчу Б. прыйшлі ў канцы 10 ст. У 11— 12 ст. тут было засн. 6 абацтваў. У 14 ст. з’явіліся 2 кляштары ўсх.слав. абраду: каля 1385 у Алясніцы і каля 1390 у Кракаве (дзейнічаўда 1470— 80хгг.),кудыперайшліБ.зкляштара Эмаўс у Празе. Першы кляштар у ВКЛ заснавалі каля 1403 у Старых Троках Б. з польск. кляштараТынец; праіснаваўда 1844. Б. мелікляштары ў Гарадзішчы каля Пінска (1659— 1864, фундатарЯ.К.Копаць, ваявода полацкі), каля Нясвіжа (1673—1864, фундатар М.К.Радзівіл Сіротка, польны гетман і падканцлер ВКЛ), у Мінску (1700—1832, фундатар жонка мінскага харужага Статкевіча), Пашалтуні ў Жамойці (з 1755, фундатары А.Ясінскі і А.Шымкевіч) і
інш. У 1709 утворана Польск. кангрэгацыя Святога Крыжа, якая ахапіла бенедыкцінскія кляштары Рэчы Паспалітай. Яны, аднак, захавалі значную аўтаномію (Б. ўвогуле не мелі цэнтралізаванай адміністрацыі). На чале кангрэгацыі стаяў прэзідэнт, якога на 3 гады выбірала генеральная капітула. У 1893 папа Леў XIII заснаваў федэрацыю Б., якая пацверджана статутам папы Пія XII у 1952. Гэты ж папа ў .1947 прысвоіў Бенядзікту Нурсійскамутытул«бацькаЕўропы», а папа Павел VI у 1964 абвясціў яго «патронам Еўропы». У 1980 папа ІаанПавел Пдаўяму«сапатронаў» — святых Кірыла і Мяфодзія. Існавала жаночая галіна ордэна. Кляштары бенедыкцінак дзейнічалі ў Нясвіжы (1591—1872, фундатар М.К.Радзівіл Сіротка), Вільні (з 1618, фундатар Я.К.Хадкевіч, вял. гетман ВКЛ і ваявода віленскі), Мінску (1633— 1871, фундатар В.Сялява, канонік віленскі і пробашч дзераўноўскі), Оршы (з 1640, каля 1682 злучаны з менскім кляштарам), Крожах (1639—1850, фундатар Х.Валадкевіч, падсудак земскі жамойцкі), Смаленску (з 1643), Слоніме (1648— 1850, фундатар Г.Пшацлаўская; манашкі прыйшлі сюды з закрытага смаленскага кляштара), Коўне (з 1650). Пры жаночых кляштарах існавалі школы для дзяўчат.
Л.А.Карнілава.
БЕНЕФІС (ад франц. benefice прыбытак; карысць), 1) спектакль, увесь ці частковы збор ад якога ішоў на карысць аднаго ці некалькіх акцёраў — бенефіцыянтаў (за вылікам расходаў на спектакль). З’яўляўся своеасаблівым знакам прызнання заслуг і майстэрства акцёра. Першы Б. адбыўся ў 1735 у Францыі. У Беларусі з найб. ранніх вядомы Б. актрыс Пятровай і Д.Г.ПаліводаКарпенка, якія адбыліся ў 1850 і 1865 у Мінскім гар. тэатры. У 1925 у Сав. Саюзе Б. былі скасаваны. У цяперашні час Б. звычайна называюць творчыя вечары дзеячаў тэ
656
БЕНІЦКІ
атра, прысвечаныя пэўным датам іх творчай біяграфіі. 2) У жартаўлівым значэнні ўрачыстасць, чыёнебудзь публічнае выступленне і інш.
БЕНЗЯРЎК Анатоль Расціслававіч (н. 4.1.1969, в. Бастынь Лунінецкага рна), беларускі пісьменнік, краязнавец. Скончыў Гродзенскі унт (1994). 3 1991 настаўнік гісторыі, з 1998 спецыяліст па ахове гісторыкакульт. спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкома. 3 2009 заг. аддзела газ. «Сельская праўда» (г. Жабінка). Даследуе гісторыю старадаўніх родаў, нас. пунктаў, адзін са стваральнікаў гісторыкадакум. хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён» (1999).
Тв.: Наш край — Жабінкаўшчына. Брэст, 1996; Памяць нашае зямлі. Брэст, 2002; КасцюшкіСяхновіцкія. Брэст, 2006; Колодец памятн. Брест, 2006 (разам з Р.М.Бензеруком); Сорак дарог. Брэст, 2007 (з ім жа); Дарогамі роднага краю. Брэст, 2007; Крупчыцы. 1794 год. Брэст, 2007; Свята для сэрца. Мінск, 2009.
БЁНІЦКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры эклектыкі ў в. Беніца Маладзечанскага рна. Пабудавана ў 1886 з цёсанага бутавага каменю, у 1990я гг. адрэстаўрыравана. Прамавугольны ў плане будынак накрыты 2схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на
Беніцкая Пакроўская царква.
8гранным барабане ў завяршэнні. Плоскасныя сцены рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход аформлены прамавугольным праёмам з паўкруглай і круглай люкарнамі. Ва ўнутранай прасторы тонкімі перагародкамі вылучаны прытворіапсідазбакавымірызніцай іахвярнікам. Царква дзейнічае.
БЁНІЦКАЯСЯДЗІБА. Знаходзілася ў в. Беніца Маладзечанскага рна. Закладзена ў 2й пал. 18 ст. Належала Коцелам, Швыкоўскім. Уклю
чала палац, гасп. пабудовы, вінакурню, сад, парк з сажалкай і ка' наламі. Драўляны палац 1павярховы, Ппадобны ў плане. Пабудаваны ў 1779—81 паводле праекта італьян. архіт. К.Спампані. Да цэнтр. аб’ёму прымыкаюць, выступаючы наперад, 1павярховыя крылы. Гал. ўваход вылучаны 4калонным порцікам з франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя. У палацы размяшчаліся маст. галерэя, невял. музей рарытэтаў, бка, у якой знаходзілася кнігаальбом з аўтографамі славутых людзей Taro часу (М.Балінскага, С.Манюшкі, У.Сыракомлі, Т.Зана і інш.). У 1813 у сядзібе адчынена школа, у якой некаторы час працаваў філосаф П.Монтвіл. Сядзібазначнапацярпела ў час 1й сусв. вайны. Захаваліся рэшткі гасп. пабудоў, Троіцкі касцёл, у якім знаходзіліся сямейныя склепы Коцелаў і Швыкоўскіх.
БЁНІЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры барока ў в. Беніца Маладзечанскага рна. Пабудаваны ў 1704. Аднанефавы крыжовакупальны храм з 2вежавым гал. фасадам і 5граннай апсідай. У 19—20 ст. у час рэканструкцыі надбудаваны вежы, зменена форма франтонаў. Над сяродкрыжжам купал на 8гранным светлавым барабане з гранёным шатровым ліхтаром
Гаспадарчая пабудова ў Беніцкай сядзібе.
Паяацу Беніцкай сядзібе. Малюнак Н.Орды. 1875—77.
657
БЕНЯДЗІКТАЎ
Беніцкі Троіцкі касцёл.
у завяршэнні. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Гал. фасад завершаны франтонам крывалінейнага контуру з круглым акном у полі тымпана і фланкіраваны 4граннымі 3яруснымі вежамі, якія ў ніжнім ярусе дэкарыраваны экседрамі. Крылы трансепта завершаны франтонамі, крапаванымі нішаміэкседрамі і люкарнамі. Фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны пілястрамі, профільнымі карнізамі. У інтэр’еры знаходзіліся алтары ў стылі ракако (разабраны ў 1866) і 3 стукавыя надмагіллі рода Коцелаў. У сутарэннях касцёла былі сямейныя скляпы Коцелаў і Швыкоўскіх. Па восі касцёла размешчана трохпралётная брама, якая ўваходзіла ў мураваную агароджу (захавалася з зах. боку). Храм разам з брамай і агароджай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі (2010).
А.М.Каласоўская.
БЕНЯДЗІКТАЎ Барыс Андрэевіч (н. 15.7.1918, в. Суніева Ніжагародскай вобл., Расія — 9.11.2005), беларускі псіхолаг і педагог. Др псіхал. навук,
праф. (1976). Скончыў Ленінградскі унт (1941). Настаўнічаў. 3 1945 у Горкаўскім унце, з 1974 у Мінскім інце замежных моў. У 1980—96 у Бел. пед. унце. Навук. працы па праблемах псіхалогіі мовазнаўства, вучэбнавыхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе.
Тв.: Пснхологнческне основы воспнтываюшего процесса в вузе. Мннск, 1977; Псмхологня обученпя н воспнтання в высшей школе. Мннск, 1983 (разам з С. Б. Бенядзіктавым).
БЕНЯДЗІКТАЎ Георгій Міхайлавіч (8.11.1916, г. Саратаў, Расія — 18.11.1992), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969).
Скончыў Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1943). 3 1954 працаваў у інтах «Белдзяржпраект», «Белдзіпрагандаль», з 1982 выкладаў у Бел. політэхн. акадэміі. Асн. работы: у Мінску — будынкі Бел. дзярж. філармоніі (1963), Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны, Палаца культуры трактарнага завода (абодва 1967), Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў (1982, усе ў сааўт.). Па яго праектах пабудаваны гасцініцы «Юбілейная» (1968), «Планета» (1980) у Мінску; «Магілёў» у Магілёве, «Інтурыст» у Брэсце (абедзве 1974) і інш.
БЕНЯКОНІ, вёска і чыгуначная станцыя на лініі Ліда—Вільнюс у Воранаўскім рне. За 12 км на Пн ад г.п. Воранава, 145 км ад Гродна. Цэнтр Беняконскага с/с. 529 гаспадарак, 1292 ж. (2009).
Вядомы з 16 ст. У 1529 пад назвай Бенекойны, баярская ўласнасць. 3 1553 маёнткам валодалі Ямантовічы. У 1556 сяло гаспадарскага двара «Рудомнно», уласнасць караля Жыгімонта II Аўгуста. У сярэдзіне 16 ст. шляхецкае сяло і маёнтак у Лідскім павеце Віленскага ваяв., карчма. У 1й пал. 17 ст. належалі Я.Чаплінскаму, які ў 1634 заснаваў у Б. драўляны касцёл Яна Хрысціцеля (у 1802 перабудаваны). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 1864 адкрыта школа. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1897 сяло, адна частка якога была ў межах Лідскага павета, 5 двароў, 16 ж., касцёл, нар. вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны; другая частка знаходзілася на тэр. Дзевянішкаўскай воласці Ашмянскага павета, 18 двароў, 105 ж., багадзельня, 2 крамы, піцейны дом. Дзейнічала рымскакаталіцкая плябанія, 3 двары, 19 ж., маёнтак — 9 ж. У 1902 у вучылішчы навучалася 114 дзяцей. У 1905 сяло Дзевянішкаўскай воласці, 141 ж.; чыг. станцыя, 58 ж.; сяло Беняконскай воласці, 4 ж. У 1910 створана селекцыйнадоследная станцыя (дзейнічала да 1959). 3 1921 мястэчка, 27 двароў, 80 ж., у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. У 1933 дзейнічала паштовае аддз., 1 раз у тыдзень праводзіўся кірмаш. У 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Воранаўскага рна Баранавіцкай, з 20.9.1944 Гродзенскай абласцей. Напярэдадні Вял. Айч. вайны працавалі лесапільны завод, селекцыйнадоследная станцыя, школа, бальніца. 3 канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 502 двары, 1726 ж. У 1995 — 569 гаспадарак, 1511 ж.