Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. «Белвідэацэнтр». Кадр кінахронікі з фільма «Ад досвіткаў чэрвеньскіх».
Беларусі. Створаны экранныя версіі лепшых драм. спектакляў — «Тутэйшыя» (рэж. В.Шавялевіч), «Страсці па Аўдзею» (рэж. А.Мацюшэўскі, абедзве 1992), «На Залатым возеры» (1993, рэж. А.Карпаўмалодшы); балетаў — «Рамэо і Джульета» (рэж. М.Лук’янаў), «Карміна Бурана» (рэж. В.Шавялевіч, абедзве 1990), «Равель. Балеро» (1991, рэж. Г.Нікалаеў), «Шчаўкунок» (1992, рэж. В.Шавялевіч), опер — «Чароўная флейта» (1994, рэж. В.Шавялевіч) і інш. Вядучы кірунак «Б.» — стварэнне дакум. экранных партрэтаў дзеячаў бел. культуры, сярод якіх «Васіль Быкаў. Праўдай адзінай» (1991, рэж. В.Каралёў), «Якуб Колас. «Мой родны кут...» (рэж. С.Пятроўскі), «Мастак Мікалай Селяшчук» (рэж. В.Шавялевіч, абедзве 1992), «Кінарэжысёр ВіктарТураў» (рэж. Ю.Цвяткоў), «Гасцюхін» (рэж. М.Князеў), «Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка» (пра Я.Купалу, рэж. М.Якжэн, усе 1998), «Паэт і час» (пра П.Броўку, 2005, рэж. Я.Сяцько) і інш. Распрацоўваецца адзін з прынцыпіяльна значных кірункаў — этнаграфічны: «Фарбы роднай зямлі» (1990, рэж. П.Пікман), «Купалле на Радагошчы» (1991, рэж. В.Каралёў), «Галасы зямлі маёй» (рэж. Ю.Лысятаў), «Неглюбскі снегапад» (рэж. С.Гайдук, абодва 1994) і інш. 3 1995 развіваюцца новыя кірункі: гіст. тэматыка — дакум. 1 маст.публіцыст. фільмы «Легенды Тураўскай зямлі» (1997, рэж. С.Гайдук), «Край сумных песень» (1998, рэж. В.Аслюк), «Беларусь на крыжы стагоддзяў» (2000,
2002, рэж. В.Шавялевіч); ваен.патрыятычная — хранікальнадакум. відэафільмы «Я, пяты форт, сведчу» (1999, рэж. В.Купрыянаў), «Ад досвіткаў чэрвеньскіх» (2000, рэж. У.Цяслюк), «Абеліскі» (2004, рэж. Г.Хмыз); экалагічная — «Альтэрнатыва» (1995, рэж. Г.Адамовіч), «Чарнобыль. Фантомы» (1996, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Медагляд» (1997, рэж. С.Галавецкі); тэма «Хрысціянскія каштоўнасці і экран» — «Слова да Вас. Грыгорый Каніскі» (1998, рэж. Б.Калякін, В.Купрыянаў), «Серафім» (1998) і «Серафімавы браты» (2003, абодва рэж. М.Князеў), «...з забыцця і праху». Іаан Грыгаровіч» (2000, рэж. М.Якжэн); бел. нац. сімволіка — «Рэспубліка Беларусь» (рэж. М.Князеў, 2007) і інш. Ствараюцца відэацыклы: «Чырвоная кніга. Флора і фауна Беларусі» (з 1999, аўтары праекта С.Пятроўскі і І.Бышнёў), «Еўропа — агульная спадчына» (з 2000, аўтар праекта Г.Нагаева), «Беларуская кухня» (з 2001, аўтар праекта В.Каралёў), «3 гісторыібеларускіх народных інструментаў» (з 1996, аўтар праекта І.Назіна), «Беларускі народны каляндар» (з 2003, аўтар праекта Т.Кухаронак); цыклы відэафільмаў «Героі Рэспублікі Беларусь», «Гісторыкакультурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь», «Нашы землякі», «Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», «Этыка паводзін для дзяцей» і інш. Рэалізуецца пра
Да арт. « Белвідэацэнтр». Кадр з фільма «...з забыцця і праху». Іаан Грыгаровіч».
646
БЕЛІЦА
ект «Чароўная відэаэнцыклапедыя прыроды для дзяцей» і інш.
І.А.Смірнова.
БЕЛДЗЯРЖКІНО, Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематaграфіі і фатаграфіі, дзяржаўная ўстанова ў БССР. Дзейнічала ў 1924— 38. Займалася пытаннямі кінафікацыі і кінапракату на тэр. рэспублікі, арганізацыі вытворчасці кінахронікі і маст. фільмаў, падрыхтоўкі кадраў. У 1925 Б. аб’ядналася з кінаарганізацыяй «Беларускае пралеткіно» і пачало ўласную вытворчасць фільмаў. У 1928 у Ленінградзе арганізавала студыю маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1946 «Беларусьфільм»), Ліквідавана ў сувязі са стварэннем Упраўлення кінафікацыі пры Саўнаркоме БССР.
БЕЛДЗЯРЖЭСТРАДА, Б е л а р у с кае дзяржаўнае аб’яднанне эстрады, канцэртная арганізацыя. Вылучана ў 1939 з Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 3 1959 зноў у яе складзе на правах канцэртнаэстр. бюро. 3 1990 у аб’яднанні «Мінскканцэрт», з 1992 у Рэсп. дырэкцыі эстр.цыркавога мастацтва, з 1996 у дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт», з 2005 структурнае падраздзяленне Бел. філармоніі. Дырэктар Н.С.Галіноўская (з 2007). У розны час маст. кіраўнікамі Б. былі І.Нісневіч, А.Аркадзьеў, В.Пацехін, В.Малькова. Mae на мэце развіццё і прапаганду эстр. мастацтва Беларусі. Да Вял. Айч. вайны мела аддзяленні ў Брэсце і Беластоку, 2 эстр. аркестры. У 1950я гг. пры Б. працавалі тэатр драмы і камедыі (кіраўнік А.Струнін), тэатр лялек (кіраўнік Я.Шыраеў), ансамбль аперэты. Сярод артыстаў Б.: спевакі Э.Міцуль, А.Самарадаў, І.Палянская, С.Кульпа, В.Вуячыч, танцоры Ю.Сляпнёў, М.Лапша, І.Хвораст, В.Міхеда, М.Гільзінец, М.Міронава, А.Кошаў, цымбалісты С.Навіцкі і Х.Шмелькін, піяніс
ты Ю.Бяльзацкі, А.Жэзмер, І.Капланаў, Л.Молер, майстры эстр.цыркавога і арыгінальнага жанраў Р.Бурдон, А.Дудкін, Г.Ермаловіч, майстры размоўнага жанру Р.Дзідзенка, М.Зорын, Г.Лаўроў, Г.Рыжкова, М.Шышкін і інш. У складзе Б. (2010): ансамблі «Сябры» (маст. кіраўнік А.Ярмоленка), «Чараўніцы», «Церніца» (маст. кіраўнік А.Судзібор); тэатры песні І.Дарафеевай (маст. кіраўнік Ю.Савош), «Фантазія» (маст. кіраўнік Ю.ПалКІн). С.У.Вараб’ёва.
БЕЛЕТРЫСТЫКА (ад франц. belleslettres мастацкая літаратура), 1) у гістарычным разуменні слова — маст. лра наогул; у вузкім сэнсе — маст. проза (у адрозненне ад паэзіі і драматургіі). 2) У 20 ст. пад Б. разумеліся празаічныя творы (навелы, апавяданні, аповесці і інш.) нескладанага зместу, забаўляльнага характару, далёкія ад праўды жыцця і праблем сучаснасці. В.Бялінскі падзяляў сучасную яму лру на паэзію (класічныя жанры лірыкі, паэма, драма) і Б. — творы «лёгкага чытання». Са з’яўленнем у апошнія дзесяцігоддзі паняццяў «масавая літаратура» і «літаратурная іерархія» за Б. замацавалася яшчэ адно значэнне: гэта творы шырокага прамежкавага пласта паміж класічнай і масавай лрай.
Т. К. Грамадчанка.
БЁЛІКАЎ Генадзь Іванавіч (н. 12.2. 1938, с. Навабельманаўка Прыморскага краю, Расія), беларускі архітэктар. Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1966). Працаваў у інтах «БелНДІПгорадабудаўніцтва», «Мінскпраект», «Мінскграмадзянпраект» (з 1991 гал. архітэктар). 3 1993 начальнік упраўлення горадабудаўніцтва і тэр. планавання Дзяржбуда Беларусі, у 1994—2000 начальнік упраўлення тэр. рэсурсаў рэгіянальнага планавання і інфраструктуры Мінва архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Асн. работы: карэкціроўка генплана Мінска
да 2010 (1982), праект дэтальнай планіроўкі цэнтра Мінска (1983), стварэнне жылога гарадка для ваеннаслужачых у г.п. Рось Ваў
Г.І.Белікаў.
кавыскагарна (1992—97), генпланы гарадоў Мінск, Бяроза, Заслаўе Мінскага рна, гар. пасёлкаў Ветрына Полацкага, Гарадзея Нясвіжскага, Ружаны Пружанскага рнаў, мікрараёнаў Мінска (Вяснянка, Уручча, Малінаўка, Ангарская, Кунцаўшчына), 11 пасёлкаў для эвакуіраваных з чарнобыльскай зоны і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
БЁЛІЦА, вёска ў Лідскім рне, на правым беразе р. Нёман. За 30 км на Пдадг.Ліда,9кмадчыг. ст. Нёманна лініі Баранавічы—Вільнюс (Літва), 140 км ад Гродна, на аўтадарозе Ліда—Слонім. Цэнтр Беліцкага с/с. 264 гаспадаркі, 601 ж. (2009).
Вядома з 15 ст. як велікакняжацкае і прыватнае ўладанне. У 1431—1500 дзейнічаў касцёл. 3 1468 мястэчка. У канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр староства і павета. Сярод дзяржаўцаўбеліцкіхбыліЮ.І.Іллініч і Ю.М.Радзівіл. Вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст перадаў Б. гетману ВКЛ М.Радзівілу Рудаму, які каля 1553 заснаваў тут кальвінскі збор, у Б. праходзілі кальвінскія сіноды. 3 сярэдзіны 16 ст. вёска ў Лідскім павеце ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1627 мястэчка, 6 вуліц, 17 двароў, кірмаш. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губ., належала Вітгенштэйнам, Тру
647
БЕЛІЦКІ
бяцкім. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У пач. 1880х гг. — 100 двароў, 883 ж., валасное праўленне, Святадухаўская царква, нар. вучылішча, касцёл, яўр. малітоўны дом, 2 заезныя двары, 3 піцейныя дамы,крама, 1 разутыдзенькірмаш. У 1894 у нар. вучылішчы былі 72 хлопчыкі і дзяўчынка. У 1897 адкрыты фельчарскі прыёмны пакой. На пач. 20 ст. 1230 ж., нар. вучылішча (79 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак). У 1901 адкрыта царк.прыходская школа. Побач знаходзіўся маёнтак Б. княгіні Трубяцкой, 75 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Лідскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940цэнтрсельсаветаўЛідскім рне Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. да ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1944 у складзе Гродзенскай вобл. У 1970 — 285 двароў, 913 ж.
У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны, кафэ. Капліца св. Ежы (канец 19 — пач. 20 ст.), Крыжаўзвіжанская царква (пач. 20 ст.). Брацкая магіласав. воінаўі партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: бескурганны могільнік, 2 стаянкі.
Сядзібны дом у Беліцкім сядзібнапаркавым комплексе.
БЁЛІЦКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў пас. Полымя (у 16 — пач. 20 ст. маёнтак Беліца) Сенненскага рна. Сядзіба належала Зяновічам, Сапегам, Навацкім, А.Курчу, Свяцкім. Апошні па часе сядзібнапаркавы комплекс закладзены ў 2й пал. 19 ст. ў стылі позняга класіцызму. Уключаў сядзібны дом, гасп. пабудовы, пейзажны парк з сажалкамі. Сядзібны дом мураваны, складаецца з некалькіх аб’ёмаў. Да цэнтр. 2павярховага аб’ёму далучаны сіметрычныя 1павярховыя крылы з рызалітамі. 3 Пн да іх прылягае нізкі прамавугольны аб’ём, з Пд — 8гранная 2павярховая вежа з асобным уваходам, які вылучаны шырокай лесвіцай і 2калонным порцікам. Асн. аб’ём і рызаліты завершаны трохвугольнымі франтонамі з круглымі дахавымі вокнамі і накрыты 2схільнымі дахамі. Гал. ўваход падкрэслены 4 падвоенымі паўкалонамі, якія на 2м паверсе пераходзяць у лапаткі. Плоскасці фасадаў і вежы апрацаваны рустам і прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі. Сістэма размяшчэння пакояў калідорная. У пейзажным парку, які па перыметры быў акальцаваны ліпавай алеяй, раслі дубы, каштаны, бярозы,
хвоі і інш. Сядзіба з’яўлялася адметным цэнтрам мясц. прамсці. Тут працавалі бровар, 2 вадзяныя і 1 ветраны млыны. На пач. 20 ст. вялася інтэнсіўная гаспадарка, было 6088 дзесяцін зямлі, 8—9польны севазварот, разводзілі племянную жывёлу. У 1903—04 у Б.с.п. к. працаваў спачатку канторшчыкам, а потым малодшым прыказчыкам Я.Купала. Тут ён напісаў верш «Мая доля». У 1972 на будынку, дзе жыў і працаваў паэт, устаноўлена мемар. дошка. Захаваліся рэшткі сядзібнага дома, парку, вытворчыя і гасп. пабудовы. Сядзіба ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.