• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2009 ФАП, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БЕЛЬСКІ Алесь (Аляксандр Іванавіч; н. 23.7.1963, в. Цімкавічы Капыльскага рна), беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, педагог. Др філал. навук (1998), праф. (2002). Скончыў БДУ (1986), з 1999 выкладае ў ім. Адначасова гал. рэд. час. «Беларуская мова і літаратура» (з 2001), намеснік гал. рэд. час. «Роднае слова» (з 2004). Даследуе гісторыю бел. лры 20 ст., праблемы сучаснага літ. працэсу, развіццё сучаснай бел. паэзіі, пытанні індывід. маст. майстэрства, нац. спецыфікі маст. слова, літ. адукацыі. Аўтар збкаў літ.крыт. артыкулаў «Пакуль баліць душа» (1995), «Галасы і вобразы» (2008), навуч. дапаможнікаў па бел. лры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 4, кн. 2, 2003) і інш. Укладальнік шматлікіх кніг паэзіі і навук. зборнікаў.
    Тв.: Ружовая знічка. Мінск, 1994; Жывая мова краявідаў: пейзаж у бел. паэзіі. Мінск, 1997; Свет ад травы да зор. Мінск, 1998; Хроніка смутку: зб. прозы. Мінск, 1999; Краса і смутак. Мінск, 2000; Экалогія душы. Мінск, 2003; Беларуская літаратура XX стагоддзя: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2005; Класікі і сучаснікі ў школе. Мінск, 2005; Літаратурацэнтрызм. Мінск, 2008.
    БЕЛЬЦЮКОЎ Сяргей Пятровіч (н. 26.11.1956, в. Балбасава Аршанскага рна), беларускі кампазітар, піяніст. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1980) і кампазіцыі (1987). У 1982—89 заг. муз. часткі і дырыжор Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, адначасова выкладчык Бел. акадэміі музыкі. 3 1994 на Бел. радыё, з 2003 намеснік дырэктара канала «Культура». Працуе ва ўсіх муз. жанрах (сімфоніі, кантаты, канцэрты для розных інструментаў), піша музыку да маст., маст.публіцыст., дакум.
    фільмаў і драм. спектакляў. Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк» (1987), «Вандроўнікі» (1992), «Забыты Богам край» (1993), сімф. «Гравюры» (1991), «Касмічная сімфонія», «№ 5» (абедзве 2000), сімф.балет «Кароль Лір» (2008), опера «Крылы» (2009). Удзельнік міжнар. муз. фестываляўу Англіі (1996), Нарвегіі (1990), Польшчы (2000). Дыпламант усесаюзных і рэсп. муз. конкурсаў.
    Г.І.Селядкова.
    БЁЛЬЧЫК, кубельчык, бандарны выраб, пасудзіна ёмістасцю 3—4 л для дастаўкі стравы на жніво, сенажаць і інш. Меў форму невял. кадачкі з накрыўкай, якая заціскалася паміж вушак папярэчынай і прыстасаванай да яе гнутай ручкай.
    БЁЛЬЧЫЦКІ БАРЫСАГЛЁБСКІ МАНАСТЬІР Існаваў у 12  1й пал. 20 ст. на месцы рэзідэнцыі полацкіх князёў у б. прадмесці Полацка Бельчыцы, за 2 км ад Верхняга замка, на левым беразе р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка. Уключаў 4 мураваныя храмы (захаваліся фундаменты 3 цэркваў), пабудаваныя ў 12 ст. ў тэхніцы муроўкі сцен з плінфы са «схаваным радам», характэрнай для Полацкай школы дойлідства. Вялікі сабор (пабудаваны ў 1120—30я гг., назва невядома) — крыжовакупальны 3апсідны храм, меў 3 прытворы. Фасады дэкарыраваны плоскімі лапаткамі. У інтэр’еры фрэскавая размалёўка (зберагліся фрагменты). Барысаглебская ц а р к в a — 3нефавы 1апсідны храм. Да невял. квадратнага ў плане аб’ёму з 3 далучаўся нартэкс, які з хорамі ўтвараў паніжаны адносна ўсёй кампазіцыі аб’ём. Пятніцкая ц а р к в a — падоўжаная ў плане вузкая пабудова. Мела прамавугольную апсіду, прытвор, падземную камеру (крыпту). У інтэр’еры фрэскавая размалёўка на сюжэты евангельскага цыкла. X р а м т р ы к о н х крыжападобны ў плане
    653
    БЕЛЬЧЫЦКІЯ
    Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.
    з 3 паўкруглымі апсідамі. Бакавыя апсіды ўтваралі своеасаблівы трансепт, на 4 слупы якога абапіраўся барабан з купалам.
    Літ.: Селнцкнй А.А. Жявопнсь Полоцкой землн XI—ХП вв. Мннск, 1992.
    БЁЛЬЧЫЦКІЯ ФРЭСКІ, фрэскі 12 ст., якімі былі размаляваны храмы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра (у межах сучаснага г. Полацк). Паводле літ. крыніц і археал. даследаванняў 4 яго храмы, цалкам зруйнаваныя ў 17—20 ст., былі багата распісаны. Пра роспісы храматрыконха звестак амаль няма. Багаццем унутранага ўбранства адрозніваўся Вялікі сабор, дзе разам з фрэскавым жывапісам (па складзе пігментаў і грунту блізкі да роспісаў Полацкага Сафійскага сабора) для дэкарыравання падлогі была выкарыстана рознакаляровая паліваная плітка. Па нізе сцен (паводле раскопак М.К.Каргера ў 1960я гг.) ішла паласа арнаменту з рознакаляровых ліній, якая імітавала мармуровую абліцоўку — матыў, вядомы ў візант. і стараж.рускім манумент. жывапісе. На бакавых сценах Барысаглебскай царквы (паводле дадзеных даследчыкаў 1920х гг.) знаходзіліся франтальныя, паясныя ці ў поўны рост вы
    явы святых. Іх фігуры былі рознамаштабныя, размяшчаліся не строга па радах, што дазваляла пазбегнуць манатоннасці. Сярод іх вылучалася выява Параскевы Пятніцы, блізкая па сваёй велічнасці да вобразаў святых у стараж.рус. сценапісе, крыху выцягнутая па прапорцыях і па
    Да арт. Бельчыцкія фрэскі. Стрэчанне. 12 cm.
    дадзеная ў ледзьве ўлоўным руху. Важнымі ў сістэме роспісаў храма былі арнаментальныя матывы, якія займалі крывалінейныя паверхні (адкосы вокнаў) ці служылі дэкар. абрамленнем фігуратыўных выяў. Пятніцкая царква была распісана цалкам. Сістэма яе роспісаў (вядома паводле даследаванняў І.Хозерава і М.Шчакаціхіна ў 1920я гг.), якія размяшчаліся ярусамі, уключала шматфігурныя кампазіцыі, выявы асобных святых і арнаментальныя матывы. Невял. памеры збудавання патрабавалі ад мастака адбору сюжэта, парушаючы такім чынам сістэму дэкарыравання храма, што склалася ў Візантыі. На момант даследавання захаваліся насценныя размалёўкі «Распяцце», «Аплакванне», «Стрэчанне». Дзякуючы параўнальна добрай захаванасці ў апошняй прасочваецца цвёрдасць контурнай лініі, якой перадаваліся рух і жэсты фігур. Яе іканаграфічная асаблівасць — выява Сімяона з непакрытымі рукамі, якая сустракаецца ў творах візант. і стараж.рус. мастацтва 11—12 ст. Цікавыя аднафігурныя выявы святых Мікалая(?), Барыса і Глеба ў позе малення з крыжам каля грудзей. Вобразы пакутнікаў маюць аналагі ў стараж.рус. іканапісе і прадстаўляюць адзін з варыянтаў тагачаснай іканаграфіі, якая фарміравалася ў сувязі з пашырэннем культу святых. Н.Я. Трыфанава.
    БЕЛЯЖЭНКА (Беліжэнка) Барыс Паўлавіч (н. 5.6.1937, в. Бачэйкава Бешанковіцкага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1965) і Мінскую вышэйшую парт. школу (1970). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, быў на парт. рабоце. Аўтар збкаў вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977), аповесцідэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), збкаў дэтэктыўных аповесцей «Крыку ціхай затоцы» (1997), прозы «Сны і дарогі» (2008) і «Кругі зям
    654
    БЕМБЕЛЬ
    ныя» (2009), песень і інш. Асн. тэмытвораў —любоўда роднага краю, мужнасць нар. мсціўцаў у Вял. Айч. вайну, сучасныя праблемы грамадства.
    Тв.: Тайна нволгн. Внтебск, 2007; Волшебная мельннца. Внтебск, 2008.
    БЕЛЯКОВА Людміла Уладзіміраўна (н. 27.1.1953, Мінск), беларускі архітэктар. Скончыла Бел. політэхн. інт (1975). Працуе ў інце «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску (усе ў
    Л.У.Белякова.
    сааўт.): воднае ўпарадкаванне р. Свіслач ад воз. Камсамольскае да вадасховішча Дразды (1988), архіт.ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага воднапаркавага паўкольца (Дзярж. прэмія СССР 1989), паркі па праспекце Газеты «Праўда» і вул. П.Глебкі (1991), упарадкаванне прывакзальных плошчаў і сквера па вул. Бабруйская (1998), водназялёных зон, якія прымыкаюць да жылога рна Уручча 6 (2002); рэканструкцыя сквера на пл. Калініна (2001), бульвара па вул. Камсамольская (2003), парку імя Чэлюскінцаў (2004) і інш.
    БЕЛЯКОВІЧ Надзея Мікалаеўна (н. 1.12.1946, в. Сокалы Лагойскага рна), беларускі сацыёлаг, філосаф і палітолаг. Др сацыялагічных навук (1993), канд. філас. навук (1976). Праф. (2000). Скончыла БДУ (1971), працавала ў ім. У 2005—09 у Інце парламентарызму і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праблемах сучасных паліт. працэсаў, дзейнасці, актыўнасці і творчасці іх суб’ектаў, сац.паліт. і
    класавай трансфармацыі пераходных грамадстваў, паліт. правоў і свабод чалавека.
    Тв.: Права человека н полнтнка: фнлософскоправовые основы. Мннск, 2008; Полнтологня. 6 нзд. Мннск, 2008; Права человека. 3 нзд. Мннск, 2008.
    БЕЛЯНІЦКІ Мацвей Захаравіч (26.1.1909, г. Магілёў  17.3.1990), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1942). Працаваў пераважна ў галіне тэматычнай карціны і лірычнага пейзажа. Сярод твораў: «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я.Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Трывога» (1964), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968), «Камбеды» (1969), «Каля калгаснага вадасховішча» (1973), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982), серыя «Белавежская пушча» (1958—63), нацюрморты, партрэты сучаснікаў і інш.
    М.Беляніцкі. Мосцік. 1946.
    БЁМБЕЛЬ Андрэй Ануфрыевіч (30.10.1905, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 13.10.1986), беларускі скульптар. Нар. мастак Беларусі
    А.А.Бембель.
    (1955). Праф. (1962). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1924— 27). Скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў (1934). У 1948— 78 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у галіне манумент. і станковай скульптуры. Для яго твораў характэрны пластычная выразнасць форм, апавядальнасць. Сярод работ: рэльефы для Дома ўрада і Дома афіцэраў у Мінску
    655
    БЕНЕДЫКЦІНЦЫ
    А.Бембель. Заслужаны ўрач Беларусі С.І.Ліяранцэвіч. 1955.
    (1932—36, з У.Рытарам), скульптура Героя Сав. Саюза М.Ф.Гастэлы (1943), партрэты Героя Сав. Саюза А.М.Матросава (1948), засл. ўрача Беларусі С.І.Ліяранцэвіча, акцёра П.С.Малчанава, партыз. камандзіраў Дз.Ц.Гуляева і П.З.Калініна (усе 1950—60я гг.), І.Шамякіна (1970— 80я гг.), Я.Купалы (1978), А.Блока (1980), станковая кампазіцыя «Адам Міцкевіч» (1979) і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой, Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, Манумента Перамогі (гарэльеф «9 мая 1945 года», 1954), статуі «Беларусь сацыялістычная» для бел. павільёна на ВДНГ у Маскве (1950я гг.), помніка рус. вучонаму Дз.І.Мендзялееву перад будынкамхімічнагафта Маскоўскага унта (1952), дэкар. рэльефаў ляпнін у глядзельных залах Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, Бел. тэатра імя Я.Купалы (1940—50я гг.) і інш. У 1950—54 і з 1982 старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі. 3 1995 у Мінску ўяго домемайстэрні дзейнічае Музей сучаснай бел. скульптуры імя А.Бембеля. Дзярж. прэмія Беларусі 1970.