• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    650
    БЕЛЫ
    На старонках газеты была змешчана рэзалюцыя з’езда пра ўтварэнне «краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў» як «часовага органа народнай улады» з мэтай абароны «цэласнасці, непадзельнасці Беларусі і неадрывання яе ад Расійскай Федэрацыі» [13(26).1.1918, № 1], Шэраг публікацый звязаны з пратэстам супраць разгону Усебел. з’езда і арышту яго прэзідыума з боку СНК Зах. вобл. і фронту. На старонках «Б.р.» друкаваліся таксама артыкулы па гісторыі і эканоміцы Беларусі (Я.А.Ярушэвіч, А.Уласаў), творы М.Багдановіча, Я.Купалы, А.Гаруна, 1.Дварчаніна,Л.Родзевіча, З.Верас, З.Бядулі, П.Бадуновай; прапагандаваліся ідэі дзяржаўнасці бел. мовы, адкрыцця дзярж. унта ў Мінску, асветніцкаадраджэнскай ролі нац. інтэлігенцыі. А.К.Каўка.
    «БЕЛОРЎССКНЙ ВЁСТННК», штодзённая грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 4.12.1904 да 29.11.1905 у Мінску на рус. мове. У залежнасці ад паліт. сітуацыі і складу рэдакцыі часта мяняла кірунак. Спачатку арыентавалася на ліберальнабуржуазнае «надпартыйнае» асветніцтва, абвяшчала праграму яднання ўсіх класаў, саслоўяў і нацыянальнасцей краю на аснове гуманізму і справядліваці. Пасля адмовілася ад лібералізму, выступала за непарушнасць самадзяржаўя, за вайну з Японіяй да пераможнага канца, супраць «несвоечасовых і нават пагібельных для будучыні Расіі» рэформ, адмаўляла нац. і культ. самабытнасць беларусаў і ўкраінцаў. Пад націскам рэв. руху летам 1905 зноў набыла ліберальнабуржуазную афарбоўку, нярэдка друкавала матэрыялы апазіцыйнага і выкрывальнага зместу, выказвалася за паліт. рэформы. Пасля таго як улады прыпынілі выданне газ. «СевероЗападный край», мінская дэмакр. грамадскасць фактычна ператварыла «Б.в.» у сваю трыбу
    ну, дзе выкрываўся ўрадавы тэрор, прапагандаваліся дэмакр. ідэі. У такіх умовах выдаўцы спынілі выпуск газеты. У.М.Конан«БЕЛОРЎССКНЙ ВЁСТННК», штотыднёвая грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 30.6.1912 да 25.1.1913 у Вільні на рус. мове. Адлюстроўвала інтарэсы буржуазіі і правінцыяльнага чыноўніцтва. Заклікала народы Расіі пранікнуцца «любоўю да свайго манарха». Асуджала ідэю самавызначэння бел. народа, адмаўляла яго нац. і культ. самабытнасць, называла беларусаў разам з украінцамі этнаграф. часткай рус. народа. Выступала супраць бел. перыяд. друку і кнігавыдання. У.М.Конан.
    «БЕЛОРЎССКЙЙ КОМНССНОНЁР», штотыднёвая прыватная газета даведачнаінфармацыйнага характару. Выдавалася з 1.5.1899 да 28.10.1900 у Мсціславе на рус. мове баронам П. фон Пільхаў. Друкавала аб’явы аб продажы земляробчых прылад, насеннага матэрыялу, пошуках працы рознымі асобамі, паведамляла пра рыначныя цэны на прадукты, змяшчала інфармацыю пра гасцініцы, фотамайстэрні, стан дарог і інш. Узнімала эканам. пытанні, ухваліла праект правядзення праз Мсціслаў чыгункі (не быў здзейснены), станоўча ацэньвала дзейнасць мясц. дабрачыннага тва. Закранала праблемы класавай няроўнасці, прыводзіла асобныя факты барацьбы сялян за зямлю. Асвятляла культ. жыццё Мсціслава: пісала пра ўрачыстасці ў гонар І.А.Крылова (1894) і А.С.Пушкіна (1899), пра спектаклі аматарскага тэатр. гуртка (складаўся з салдат і унтэрафіцэраў мясц. вайскавой каманды), правядзенне нар. свят. Ставіла пытанні аб адкрыцці ў горадзе сярэдняй навуч. установы. Змяшчала матэрыялы пра мінулае Магілёва, Мсціслава, друкавала пераказ асобных палажэнняў з прац Я.Ф.Карскага. Выйшла 78 нумароў.
    Выданне газеты спынена зза матэрыяльных цяжкасцей.
    Г.Ф.Юрчанка.
    «БЕЛОРЎССКНЙ УЧЙТЕЛЬ», культурнаасветны часопіс. Засн. на сродкі настаўніцкага гуртка Віцебскай губ. Выйшаў адзін выпуск у лютым 1909 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў артыкулы на пед. тэмы, інфармаваў пра дзейнасць бел. выдва «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, бел. культ.асветных аргцый і інш., выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў школах Беларусі.
    «БЕЛОРУ'ССКНЙ УЧЙТЕЛЬСКНЙ ВЁСТННК», штомесячны часопіс, створаны па ініцыятыве Тва ўзаемадапамогі настаўнікам нар. вучылішчаў Магілёўскай губ. Выдаваўся на рус. мове ў Магілёве з мая 1910дапач. 19П.Пэўнай грамадскапаліт. пазіцыі не выявіў, але ў культ.нац. аспекце прымыкаў да акцябрыстаў (ігнараваў праблему станаўлення бел. нац. лры і школы, публікаваў рэкламу рэакцыйнай газ. «Мннское слово»), Друкаваў матэрыялы па нар. асвеце: крытыкаваў «дамастроеўскія» парадкі ў школе, прапагандаваў пед. ідэі К.Дз. Ушынскага. Змяшчаў вершы мясц. настаўнікаў, інфармацыю пра вучнёўскія экскурсіі, бібліяграфічныя заметкі і інш. У арт. настаўніка В.Трусевіча «Сутнасць паэтычных твораў» (1920, №4) раскрыты асобныя пытанні эстэтыкі (паняцце творчага ўяўлення, вобразнасць маст. мовы і інш.). Выйшла 6 нумароў. У.М.Конан.
    БЕЛТА, гл. Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
    БЁЛЫ Віктар Аркадзевіч (14.1. 1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6.3.1983), беларускі і расійскі кампазітар, педагог. Засл. артыст Беларусі (1955). Нар. артыст Расіі (1980). Канд. мастацтвазнаўства (1935), праф. (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), выкладаў у ёй і
    651
    БЕЛЫ
    ў Бел. кансерваторыі (1935—52). У муз. творах звяртаўся да бел. паэзіі і бел. муз. фальклору. Сярод твораў: вак.сімф. паэма «Галодны паход» (1931), камернаінструм. творы,
    фартэпіянныяп’есы,ут.л.«Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і гумарная», «Беларуская прэлюдыя», вак. цыклы, музыка да спектакляў драм. тэатра, песні, у т.л «Маленькі лётчык» на вершы Я.Купалы «Хлопчык і лётчык». Дзярж. прэмія СССР 1952.
    Літ.: В.А.Белый: очеркжнзнн н творчества: статьн; воспомннання; матерналы. М., 1987.
    БЁЛЫ ВЕРШ (франц. vers blanc), нерыфмаваны верш у сілабічнай і сілабатанічнай сістэмах вершавання. Да сістэм, якім не ўласціва рыфма (антычнае вершаскладанне, старарус. нар. верш), гэтае паняцце не дастасоўваецца. Яго паходжанне звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ў вершы не было рыфмы, ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся «белым». У Б.в. арганізуючую ролю бярэ на сябе клаўзула. Форма такога верша дае паэту шырокія магчымасці натуральнай пабудовы моўнай фразы, перадачы жывога маўлення, узмацнення інтанацыйнай і сэнсавай ролі рытму. Асабліва пашыраны Б.в. у драматургіі. У бел. лры ўпершыню выкарыстаны Сімяонам Полацкім у творах на лац. мове.
    Найчасцей карысталіся ім аўтары драм. паэм (Я.Купала, У.Дубоўка, А.Куляшоў, П.Глебка і інш.). Сустракаецца ён і ў лірыцы (верш «Ноч» М.Багдановіча). 3 сучасных паэтаў Б.в. пішуць К.Камейша, М.Мятліцкі, А.Спрынчан і інш.
    «БЁЛЫЯ РОСЫ», ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі. Створаны ў 1987 у г. Гродна. Кіраўнікі: Я.А.Штоп (з 1987), В.І.Чычына (з 2004). У складзе ансамбля вак. (6 чал.), балетная (28 чал.) і аркестравая (9 чал.) групы. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і развіццё бел. харэагр. мастацтва, нар. песні і музыкі. Артысты ансамбля спалучаюць танец са спевамі і ігрой на муз. інструментах. У рэпертуары 5 канцэртных праграм, у т.л. «Славянскі праект», у аснову якога ўвайшлі танцы «Гапак», «Трапацянка», «Флоцкая пляска», «Цыганскі танец», «Званы», лірычны карагод «Утушка» і інш.; апрацоўкі бел. нар. песень(«Ой,ты, сонцаяснае», «Чаму не прыйшоў», «Пад дубінай»), бел. нар. танцы («Церніца», «Каханачка», «Хустачка»), музыка, фалькл. творы інш. народаў і этнічных груп
    Ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы».
    (цыганскія, казацкія, рус., польск.). Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага конкурсу кансерваторый (Ерэван, 1982), дыпламант і ўдзельнік міжнар. конкурсу «Моладзь за Саюзную дзяржаву» (Масква), фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (абодва 2008).
    В. I. Чычына.
    БЕЛЬКАНТА (італьян. bel canto, літар. прыгожы спеў), віртуозны лёгкі стыль спеваў, характэрны для італьян. вак. мастацтва сярэдзіны 17 — 1й пал. 19 ст. Патрабуе ад спевака дасканалай тэхнікі валодання голасам і прыгожага, эмацыянальна насычанага пеўчага тону. Узнікненне Б. звязаназфарміраваннем італьян. оперы. У 18 — 1й чвэрці 19 ст. мастацтва Б. выконвала задачу выяўлення вак. тэхнікі спевака. 3 канца 19 ст. тэрмінам «Б.» абазначалася дасканалае валоданне галасавымі сродкамі. Стыль Б. аказаў уплыў на большасць еўрап. нац. вак. школ, у т.л. і на бел. У Беларусі культура сольных спеваў пачала развівацца ў 18 ст. У 19 — пач. 20 ст. сусв. вядомасць атрымалі бел. выканаўцы М.ЗабэйдаСуміцкі (тэ
    652
    БЕЛЬЧЫЦКІ
    нар), Г.Мейчык (сапрана), В.СеляхКачанскі (басбарытон). Плённае развіццё бел. вак. выканальніцтва атрымала ў 20 ст. У 1928 на базе Бел. муз. тэхнікума адкрыты Спец. вышэйшы оперны клас, у 1930 — Беларуская студыя оперы і балета, у 1933 — Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь). Заснавальнік нац. школы класічнага спеву А.П.Баначыч. Валоданне стылем Б. характэрна для бел. оперных спевакоў Л.Александроўскай, І.Балоціна, Ю.Бастрыкава, Л.Галушкінай, А.Генералава, В.Глушакова, К.Кудрашовай, Т.Ніжнікавай, А.Саўчанка, Н.Ткачэнка, В.Чарнабаева, І.Шыкуновай, Т.Шымко і інш. Сярод сучасных спевакоў, якія вылучаюцца выканальніцкім майстэрствам у стылі Б., А.Бундзелева, А.Волкава, У.Пятроў, С.Франкоўскі, Н.Шарубінаіінш. К.С.Бандарэнка.
    БЁЛЬКІ, вёска ў Пастаўскім рне. За 45 км на ПнУ ад г. Паставы, 3 км ад чыг. ст. Полава на лініі Варапаева— Шаркаўшчына, 274 км ад Віцебска. Цэнтр Белькаўскага с/с. 41 гаспадарка, 89 ж. (2009).
    У 1873 у Пастаўскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губ., належала Тызенгаўзам, 59 душ. 3 1898 працавала школа граматы. У 1909 — 10 двароў, 242 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Пастаўскай гміне Дунілавіцкага павета Віленскага ваяв. У 1923 — 43 двары, 200 ж. 3 1939уБССР.315.1.1940уТузбіцкім с/с Дунілавіцкага рна Вілейскай, з 20.9.1944 Маладзечанскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1947 — 51 гаспадарка. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 у Глыбоцкім, з 25.12.1962 у Пастаўскім рнах Віцебскай вобл. У 1970 — 75 двароў, 221 ж., сярэдняя школа, бка, ФАП, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін, у 1996 былі таксама міліцэйскі ўчастак, філіял ашчаднага
    банка, клуб. У 2001 — 72 гаспадаркі, 145 ж., пачатковая школа, бка, ФАП, пошта, магазін.