Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
ляе грамадскапаліт. і эканам. жыццё ў рэспубліцы, пытанні развіцця нац. культуры, духоўнай і гіст. спадчыны. Змяшчае аналітычныя артыкулы аб знешняй і ўнутранай палітыцы дзяржавы, гісторыі і традыцыях бел. народа, інфарміруе аб важных культ. і спарт. падзеях. Публікуе нарысы пра чалавечыя лёсы, творчыя партрэты дзеячаў мастацтва і культуры, фотарэпартажы з рэсп. і міжнар. фестываляў і інш.
В.М.Ждановіч.
«БЕЛАРЎСЬ КАЛГАСНАЯ», штомесячны літаратурнамастацкі часопіс. Выдаваўся на бел. мове ў Мінску ў 1932 Аб’яднаннем пралетарскакалгасных пісьменнікаў Беларусі. Меў на мэце выхоўваць новых пісьменнікаў з асяроддзя калгаснага сялянства. Друкаваў творы пра сацыяліст. перабудову вёскі, жыццё калгасаў, саўгасаў, пра стварэнне машынатрактарных станцый. Сярод аўтараў Я.Купала, П.Броўка, А.Куляшоў, К.Чорны, С.Баранавых, М.Зарэцкі, В.Каваль, Я.Скрыган, В.Сташэўскі, У.Хадыка і інш. Выйшла 8 нумароў.
«БЕЛАРЎСЬ». гасцініца ў Мінску. Размешчана на вул. Старажоўская,
Вокладкі часопіса «Беларусь. Belarus».
на ўзвышшы, у зоне водназялёнага дыяметра горада. Уключана ў захаваны прыродны ландшафт, разлічана на ўспрыманне з далёкай адлегласці. Пабудаванаў 1986 (архіт. Л.Пагарэлаў, Л.Кустова, Л.Свірыд, інжынер М.Платак, А.Саўчанкаў). Будынак 22павярховы, разлічаны на 930 месцаў. Звязаны пераходнай галерэяй з 2павярховым круглым у плане будынкам відовішчназабаўляльнага цэнтра. Фасады пазбаўленыдэкар. аздаблення. Прасторава развітая 3пялёсткавая кампазіцыя стварае глыбінныя перспектывы. Тры крылы разыходзяцца ад цэнтра, пластычна пераходзячы адзін да аднаго. Іх тарцовыя часткі вырашаны вертыкальнымі шэрагамі балконаў, фасадныя — маюць ячэістую структуру жылых адзінак аднолькавага маст. вырашэння. Рытмічны малюнак ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы, расчлянёныя сеткай тонкіх пілонаў. Лесвічны хол аформлены ў стылявых матывах мадэрна. Масіўная вінтавая лесвіца ў цэнтр. частцы ўваходнага памяшкання ўзбагачае інтэр’ер. Комплекс уключае кафэ на 1м, рэстаран на 22м паверхах, 4 канферэнцзалы, тэнісныя
640
«БЕЛАРУСЬ»
Гасцініца «Беларусь» у Мінску.
корты. У 2004 пры гасцініцы адкрыты фізкультурнааздараўленчы комплекс з басейнам і мініаквапаркам.
Ю.Ю.Захарына.
«БЕЛАРЎСЬ», універсальны магазін у Мінску. Пабудаваны ў 1978 (архіт. Я.Разанаў, Г.Аквілаў), рэканструяваны ў 2003. Шасціпавярховы прамавугольны ў плане будынак з сіметрычным аб’ёмнапланіровачным вырашэннем. Кампазіцыя выразных лаканічных фасадаў створана мерным рытмам вертыкальных лапатак на вышыні 23
Універмаг «Беларусь» у Мінску.
га паверхаў. У апрацоўцы будынка выкарыстаны мармур, шкло, прафіляваны алюміній і інш. На 1—4мпаверхахразмешчаныгандлёвыя залы (пл. 7050 м2, з філіяламі — 8540 м2), злучаныя паміж сабой па цэнтры эскалатарамі і 2 бакавымі лесвіцамі, адм., быт., складскія памяшканні, кафэ. На 5—6м паверхах — сталовая, медпункт, цырульня, канферэнцзала, адм., складскія і інш. памяшканні.
«БЕЛАРЎСЬ ПРАЦЫ», газета, орган Беларускай нацыяналістычнай сябрыны (БНС). Выдавалася з 3.2 да 26.5.1934 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец С.Сарока. Друкавала заклікі, дакументы і праграмы БНС па пытаннях нац. адраджэння, барацьбы з голадам, хваробамі і інш. Мела рубрыкі: «Апошнія весткі», «Хроніка», «Адказы», «Аб’явы». Выйшла 5 нумароў.
«БЕЛАРЎСЬ У СУСВЁТНЫМ ДРЎКУ» («Belarus in the World’s Press»), нацыянальны бібліяграфічны паказальнік беларускай экстэрыёрыкі (беларусікі), прызначаны для інфармавання аб усіх відах друкаваных выданняў і публікацый пра Беларусь і беларусаў, бел. аўтараў, што апублікаваны ў друку замежных краін. Выдаецца з 1946. Да 1981 паказальнік выходзіў як раздзел «Летапісу друку БССР» пад назвай «Беларуская ССР у друку СССР і зарубежных сацыялістычных краін». 3 1982 самаст. выданне. 3 1990 называўся «Беларуская ССР у друку СССР і зарубежныхкраін», з 1995 сучаснаяназва.У 1992—2004змяшчаўся ў аб’яднаным вып. «Летапісу друку Беларусі», з 2005 выходзіць асобным выданнем штоквартальна. Выдаецца Нац. кніжнай палатай Беларусі. Змяшчае інфармацыю пра больш чым 5 тыс. выданняў у год. Пошук і падрыхтоўка бібліяграфічных матэрыялаў ажыццяўляецца ў выніку скаардынаванай працы Нац. кніжнай палаты Беларусі, Нац. бкі Беларусі, Цэнтр. навук. бкі НАН
Беларусі, Рэсп. навук.тэхн. бкі, Бел. с.г. бкі, Рэсп. навук. мед. бкі і Міжнар. асацыяцыі беларусістаў у адпаведнасці з «Метадычнымі рэкамендацыямі па адборы дакументаў для адлюстравання ў паказальніку «Беларусь у сусветным друку» (Мінск, 1988). У паказальніку змешчаны таксама інфармацыя пра кнігі і брашуры, публікацыі перыяд. друку, аўтарэфераты, рэцэнзіі, нотныя выданні і творы выяўл. мастацтва, што выдадзены за межамі Беларусі за 3 гады (бягучы і два мінулыя). Бібліяграфічныя запісы згрупаваны ў адпаведнасці з індэксамі Універсальнай дзесятковай (дэцымальнай) класіфікацыі. Спец. схемы прымяняюцца для групоўкі бібліяграфічных запісаў на нотныя і выяўл. выданні. Для вылучэння матэрыялаў, прысвечаных значным падзеям паліт., эканам. і культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілеям, падзеям, асобам і інш., унутры галіновых раздзелаў выкарыстоўваюцца часовыя тэматычныя рубрыкі. Дапаможны паказальнік часовых тэматычных рубрык друкуецца ў апошнім нумары бягучага года. Бібліяграфічныя за
Нацыянальны бібліяграфічны паказальнік «Беларусь у сусветным друку».
ІЦЦЬМЧІІІЬЧЗН «мжн^* wew fe’Wfti
Mi 2009. №1
БЕЛАРУСЬ У
СУСВЕТНЫМ
641
БЕЛАРУСЬ
пісы унутры раздзелаў і ў дапаможных паказальніках размяшчаюцца згодна з алфавітным прынцыпам размяшчэння на бел., рус. і замежных мовах. Выданне забяспечана дапаможнымі паказальнікамі: імянным; загалоўкаў; геагр.; моў (акрамя бел. і рус.), на якіх надрукаваны дакументы; перыяд. выданняў і выданняў, што прадаўжаюцца; часовых тэматычных рубрык (зводны за год). К.В.Суша. «БЕЛАРЎСЬ У ЭПбХУ ФЕАДАЛІЗМУ» («Белоруссня в э п о ху феодалнзм а»), зборнікдакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі ад стараж. часоў да 1861. Падрыхтаваны Інтам гісторыі АН БССР і Архіўным упраўленнем пры CM БССР. Выдадзены ў 4 TaMax у Мінску (т. 1, 1959; т. 2, 1960; т. 3, 1961; т. 4, 1979). Першы том (ад стараж. часоў да сярэдзіны 17 ст.) уключае 3 раздзелы. Матэрыялы 1га раздзела адносяцца да найб. ранняга перыяду гісторыі Беларусі, які знайшоў адлюстраванне ў пісьмовых крыніцах 6—1й пал. 12 ст. Асвятляюцца працэсы распаду першабытнаабшчыннага ладу, развіццё феадальных адносін, узнікненне і пераўтварэнне гарадоў у значныя цэнтры эканам. і паліт. жыцця. У 2м раздзеле змешчны дакументы перыяду феадальнай раздробленасці і ўтварэння ВКЛ. Значная частка наратыўных матэрыялаў апісвае міжусобную барацьбу князёў, войны супраць ням. рыцараў, літоўскіх, рус. і польск. феадалаў, полаўцаў, татараў, развіццё гандлю з Рыгай, Готландам, дыпламатычных і паліт. зносін з Польшчай, рус. княствамі, Прыбалтыкай. Трэці раздзел прысвечаны сац.эканам. развіццю бел. зямельу складзе ВКЛ (15 — 1я пал. 17 ст.), царкве і этнарэліг. супярэчнасцям.
Другі том (сярэдзіна 17—18 ст.) уключае 3 раздзелы. Першы прысвечаны вызваленчай вайне бел. народа, барацьбе за ўз’яднанне Беларусі
з Рус. дзяржавай у сярэдзіне 17 ст. Дакументы 2га раздзела характарызуюць сац.эканам. становішча розных слаёў насельніцтва, феадальнай і сялянскай гаспадаркі, развіццю мануфактуры, промыслаў, гандалю. Асобны матэрыял асвятляе паліт. і нац.рэліг. (пераважна антыкаталіцкія) рухі. Трэці раздзел прысвечаны гісторыі культуры Беларусі і храналагічна (16— 18 ст.) выходзіць за межы зборніка (летапісныя звесткі, фрагменты з мемуараў Ф.Еўлашоўскага, «Дыярыуша» А.Філіповіча, выданняў Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, граматы аб заснаванні школ, брацтваў, шпіталяў, шматлікія дакументы адносна дзярж. мовы і інш.).
Трэці том (канец 18 — 1я пал. 19 ст.) уключае 2 раздзелы. У 1м раздзеле «Уз’яднанне Беларусі з Расіяй і яе развіццё ў першыя гады пасля ўз’яднання» змешчаны дакументы, якія асвятляюць паліт. і эканам. становішча Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай і ў пач. 19 ст., сац.класавую палітыку Рас. імперыі, змены ў судовай сістэме, дзярж. кіраванні, гасп. развіцці. Прадстаўлены спісы маёнткаў, дараваных вярхоўнай уладай мясц. і рус. землеўласнікам, указы адносна дваранскіх выбараў, статуса купецкага і мяшчанскага саслоўяў, мануфактур, падаткаў, удзелу жыхароў Беларусі ў выбарах дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага Улажэння (1773) і інш. У 2м раздзеле сабраны дакументы і матэрыялы пра эканам. развіццё Беларусі ў перадрэформенны перыяд, у 1813—60 (сельская гаспадарка, прамсць, гандаль, гарады, насельніцтва і павіннасці).
Чацвёрты том (1я пал. 19 ст.) тэматычна і храналагічна працягвае і дапаўняе т. 3. Уключае 5 раздзелаў: 1ы прысвечаны вайне 1812 (прыводзяцца некаторыя новыя звесткі пра ход ваен. дзеянняў, разарэнне насельніцтва, гарадоў, вёсак); 2і асвятляе палітыку царскіх улад у Беларусі ў 1й пал. 19 ст.; 3і — становішча сялянства і сялянскія
рухі; 4ы — нац.вызваленчы рух у яго сувязі з польск. і рус. рэвалюцыянерамідэмакратамі (значная частка дакументаў тычыцца паўстання1830—31,грамадскапаліт. рухаў у гады рэвалюцый 1848— 49 у Зах. Еўропе). У 5м раздзеле прадстаўлены дакументы і матэрыялы па гісторыі школ, бібліятэк, выдавецкай справы, асвятляюцца рэформы і пераўтварэнні ў сістэме нар. адукацыі (у т.л. «Статут навучальных устаноў, падначаленых універсітэтам», 1804), уплыў этнаканфесіянальных, сац. і паліт. фактараў на гісторыкакульт. працэс. Зборнік насычаны статыстычнымі табліцамі, губернатарскімі справаздачамі, канцылярскімі ведамасцямі, тапаграфічнымі апісаннямі і інш. Большасць дакументаў апублікавана на рус. і стараж.бел. мовах, некаторыя акты — у перакладах з польск. і лац. моў. У канцы тамоў дадзены спісы апублікаваных дакументаў, прадметнатэматычныя і геагр. паказальнікі. Значная частка матэрыялаў (асабліва за 17—19 ст.) апублікавана па архіўных крыніцах. Зборнік з’яўляецца найб. значным з дакум. шматтомных выданняў, прысвечаных феадальнаму перыяду гісторыі Беларусі, якія пабачылі свет у 1950—70я гг. У ім выкарыстаны многія новыя крыніцы, выяўленыя ў архівах Масквы (Рас. дзярж. архіў стараж. актаў, Дзярж. архіў Рас. Федэрацыі), Пецярбургу (Рас. дзярж. гіст. архіў), Вільнюса (Дзярж. гіст. архіў Літвы), Мінска (Нац. архіў Рэспублікі Беларусь) і інш. Да недахопаў выдання адносіцца адсутнасць арыгінальных тэкстаў некаторых актаў і дакументаў; на ўнутранай перыядызацыі асобных раздзелаў адмоўна адбіліся дагматычныя канцэптуальныя схемы афіц. гістарыяграфіі.