Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
пачалася сістэматычная прафес. вучоба акцёраў. Ставіліся спектаклі надзённай тэматыкі: «Працяг будзе» А.Бруштэйна, «Арыстакраты» М.Пагодзіна (абодва 1935), «Музыканцкая каманда» Д.Дэля (1936) і інш. Апошняя пастаноўка Б.т. — «Дон Жуан» Тырса дэ Маліны (1937). У тэатры працавалі акцёры Б.Аляксеенка, А.Бараноўскі, С.Глікман, Б.Дакальская, Б.Кудраўцаў, С.Фрыд, Л.Яноўская і інш.
БЕЛАРЎСКІ ТРЭЦІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР (БДТ3). Існаваў у 192037 у Мінску. У розны час называўся Трупа бел. артыстаў пад кіраўніцтвам У.Галубка (Трупа Галубка), Другая бел. дзярж. трупа (з 1924), Бел. дзярж. вандроўны тэатр (з 1926), Трэці бел. дзярж. тэатр (БДТ3, з 1932). Арганізатар і маст. кіраўнік У.Галубок, які з’яўляўся таксама пастаноўшчыкам усіх спектакляў, ствараў іх маст. і муз. афармленне. Асобныя спектаклі ставілі Е.МІровіч, У.Крыловіч, Ф.Ждановіч, М.Міцкевіч. Калектыў прадаўжаў традыцыі бел. нар. тэатра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага і Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Адкрыўся 10.8.1920у Мінскуспектаклем «Суд» У.Галубка ў памяшканні Беларускагарабочага клуба ў Мінску. Ставіліся п’есы Ф.Аляхновіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Чарота, Л.Родзевіча, В.ДунінаМарцінкевіча, К.Каганца і інш. Спектаклі былі насычаны музыкай, песнямі, танцамі, нац. каларытам. Драмы і асабліва меладрамы выконваліся з павышанай патэтычнасцю, у камедыях выкарыстоўвалі прыёмы буфанады, гратэск, шарж. Першымі акцёрамі тэатра былі У.Галубок і члены яго сям’і, бел. пісьменнікі І.Барашка, А.Дудар, В.Сташэўскі, М.Чарот. У сярэдзіне 1920х гг. трупа папоўнілася маладымі акцёрамі (К.Быліч, У.Дзядзюшка, С.Бірыла, А.Згіроўскі і інш.). Тэатр выступаў у Мінску і па ўсёй Беларусі, нёс у масы бел. нац. культуру, праводзіў вял. культ.
асветную работу. У пач. 1930х гг. адбылася яго рэарганізацыя. У 1931 тэатр узначаліў К.Саннікаў. У 1932 ён атрымаў сталую базу ў Гомелі. Для павышэння кваліфікацыі акцёры ў 1934 былі накіраваны на курсы ў Маскву. Змяніўся рэпертуар тэатра. Ставіліся пераважна тагачасныя сав. п’есы, якія ішлі ў інш. тэатрах краіны, а таксама асобныя класічныя творы А.Астроўскага, А.Пушкіна, Ф.Шылера. У выніку такой перабудовы павысіліся агульны прафес. ўзровень калектыву, пастановачная культура спектакляў, але тэатр страціў нац. самабытнасць і непаўторнасць. У 1937 расфарміраваны.
БЕЛАРЎСКІ ТЭАТР «ЛЯЛЬКА». Створаны ў 1985 у г. Віцебск як лялечная трупа пры Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1990 самаст. калектыў. Маст. кіраўнік В.Клімчук, гал. мастак А.Сідараў. У 2000 прысвоена званне «заслужаны калектыў». Працуе на бел. мове. У тэатры выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм: планшэтныя, пальчаткавыя, трысцявыя, батлейкавыя (ці шпянёвыя), ценявыя і марыянеткі розных мадыфікацый. У рэпертуары спектаклі для дзяцей і дарослых паводле твораў бел. і замежных пісьменнікаў. Відовішчнасць, вытанчанасць і пошук новых форм сцэнічнага ўвасаблення характэрны для пастановак: «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986), «Сказ пра Гаўрылу зпад Полацка» П.Сіняўскага (1988), «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я.Баршчэўскага (1993), «ХлопчыкЗорка» О.Уайльда (1995), «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна (1996), «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна (1998), «Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча (2000), «Асцярожна, Соня» А.Усачова, «Забыты скарб» паводле У.Караткевіча (абодва 2004), «Меч чарадзея» І.Боевіча (2005), «Чорная курыца, або Падземныя жыхары» паводле А.Пагарэльскага (2006), «Жыўбыў за
630
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі тэатр «Лялька»: 1 — сцэна са спектакля «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я.Баршчэўскага; 2 — сцэна са спектакля «ХлопчыкЗорка» О.Уайльда; 3 — сцэна са спектакля «Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча.
яц» М.Шувалава, «Хлопчык і Цень» К.Чаркаскай і А.Князькова (абодва 2009) і інш. Тэатр — удзельнік і прызёр многіх міжнар. тэатр. фестываляў. Гранпры міжнар. фестываляў: «Белая Вежа» (г. Брэст, 1998),уСубаціцы (Сербія, 1999), Заграбе (Харватыя, 2004), Вінніцы (Украіна, 2005). У складзе трупы (2010): Н.Гайдук, В.Корзун, В.Лазебная, А.Макарскі, Л.Мартынава, В.Маханькова, А.Маханькоў, А.Рыхтэр, Г.Сцепанец, Ю.Франкоў, Н.Шабанава і інш. Пры тэатры створаны музей «Прытулак анёлаў» (1998), экспануецца бел. батлейка. В.В.Дашкевіч.
БЕЛАРЎСКІ ТЭАТРАЛЬНАМАСТАЦКІ ІНСТЫТУТ, назва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваўу 1953—91.
БЕЛАРУ'СКІ ТЭАТРАЛЬНЫ ІНСТЫТЎТ, назва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 194553.
БЕЛАРЎСКІ ТЭХНІКУМ СЦЭНІЧНАГА МАСТАЦТВА. Існаваў у 1930—32 у Мінску. Створаны
для падрыхтоўкі нац. акцёрскіх кадраў. Дзейнічалі акцёрскае аддз. 1 1гадовыя драм. курсы, арганізаваны таксама вячэрнія групы для навучання з адрывам ад вытворчасці. У аснову навучання пакладзены вопыт тэатр. устаноў Масквы і Ленінграда. Апрача спец. дысцыплін выкладаліся і агульнаадукац. прадметы. Сярод выкладчыкаў Е.Міровіч, П.Данілаў, Г.Халізеў. У 1932 адбыўся першы выпуск навучэнцаў курсаў. Сярод выпускнікоў: Н.Гейц, І.Дзядовіч, Я.Зайчык, П.Пекур, З.Скачкоўская, М.Троіцкая, С.Хацкевіч, І.Шаціла (у далейшым акцёры Бел. першага дзярж. тэатра), Ю.Гальперына, Т.Заранок, Е.Іванова, Г.Кавальчук, Н.Мішэнка. 3 выпускнікоў курсаў арганізаваны таксама тэатры вандроўны імя Дзяржынскага і Чырвонаармейскі.
«БЕЛАРЎСКІ ФАЛЬКЛбР», першая беларуская галіновая энцыклапедыя, якая прысвечана фальклору Беларусі. Выдадзена ў 2 тамах у 2005—06 у Мінску на бел. мове
выдвам «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі». Утрымлівае каля 3 тыс. артыкулаў, якія даюць дакладную інфармацыю пра абрады, звычаі, традыцыі і вераванні беларусаў, іх вуснапаэт. творчасць, разнастайнасць яе відаў і жанраў, нар. мастацтва. Значная частка артыкулаў
Энцыклапедыя «Беларускі фальклор».
631
БЕЛАРУСКІ
прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асн. тэндэнцыям развіцця, а таксама біягр. звесткам аб даследчыках, збіральніках і папулярызатарах бел. фальклору. Выданне вылучаецца багатым ілюстрацыйным афармленнем.
В.В.Давідовіч.
БЕЛАРУСКІ ФОНД КУЛЬТЎРЫ (БФК), грамадскае аб’яднанне. Створаны ў крас. 1987 у Мінску з мэтай адраджэння і захавання культ. спадчыны, нац. традыцый, мовы, развіцця краязнаўчага руху, прафес. і аматарскай творчасці. Вядзе пошук і вяртанне музейных, архіўных і бібліятэчных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Беларусі, займаецца выяўленнем імёнаў знакамітых грамадскіх, культ. дзеячаў мінулага і ўключэннем іх у гіст. спадчыну народа. Арганізуе правядзенне выставак, вечарын, навук.практычных канферэнцый па праблемах культуры і гісторыі Беларусі, у т.л. за мяжой. Пры фондзе працуюць грамадскія камісіі «Вяртанне», «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», выдва «Беларускі фонд культуры». Выдае «Краязнаўчую газету», бел,моўную навук.папулярную лру.
У.А.Гілеп.
БЕЛАРЎСКІ ФОНД МІРУ, грамадская міратворчая арганізацыя. Створаны 3.3.1972 на 2й Усебел. канферэнцыі прыхільнікаў міру як Бел. рэсп. камісія садзейнічання Сав. фонду міру, пазней пераўтвораная ў бел. аддз. Сав. фонду міру. 3 24.8.1991 самаст. аргцыя. Старшыні Б.ф.м.: З.І.Азгур (з 1972), М.Ф.Ягораў (з 1991). Гал. мэты Б.ф.м. — умацаванне міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі, прапаганда і ажыццяўленне ідэй міру і гуманізму. Асн. задачы: пашырэнне і паглыбленне міжнар. супрацоўніцтва, ажыццяўленне праграмы нар. дэмакратыі, развіццё кантактаў у галіне навукі, адукацыі, культуры і спорту, дапамога ахвярам тэхнагенных катастроф, у т.л. Чар
нобыльскай, стыхійных бедстваў, мінімізацыя іх наступстваў і інш. Па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Б.ф.м. ў Беларусі створаны Цэнтр па перасадцы касцявога мозга, Цэнтр дзіцячай анкалогіі, Нац. ліпідны цэнтр, аказана дапамога ў стварэнні Інта радыяцыйнай медыцыны. У 1989 фонду прысвоена ганаровае званне «Пасланец міру ААН». У гонар 65годдзя вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў Б.ф.м. правёў «Зорную эстафету міру» пад дэвізам «Мы мір заваявалі — мы яго і абаронім». У эстафеце ўдзельнічалі БРСМ, прафсаюзныя, ветэранскія, жаночыя і інш. грамадскія аргцыі. За 1986— 2009 за сродкі фонду аздароўлена больш за 20 тыс. дзяцей з чарнобыльскай зоны. М.Ф.Ягораў.
«БЕЛАРЎСКІ ФРОНТ», незалежная народнарадыкальная газета ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з мая 1936 да 1939 у Вільні на бел. мове. Выходзіла штомесячна, з 1939 — 2 разы ў месяц. Адказны рэд. В.Гадлеўскі. У склад рэдкалегіі ўваходзілі В.Гадлеўскі, Л.Дубейкаўскі, В.Пануцэвіч, М.Шкялёнак. Газета ставіла сабе за мэты падтрымку незалежнай бел. паліт. лініі, абарону інтарэсаў бел. народа і яго нац. каштоўнасцей, барацьбу за роўныя паліт., грамадскія і культ. правы беларусаў. Асвятляла жыццё суайчыннікаў у Польшчы і БССР, дзейнасць бел. нац. аргцый, міжанар. падзеі. Друкавала матэрыялы пра бел.польск., бел.літоўскія і бел.ўкр. ўзаемаадносіны, ролю Беларусі ва Усх. Еўропе, жыццё бел. эміграцыі ў Чэхаславакіі, Францыі, Канадзе, рабіла агляды бел. друку. Асобныя нумары «Б.ф.» былі канфіскаваны польск. ўладамі. За публікацыю арт. «Залежнасць ці незалежнасць» (1936, № 3) В.Пануцэвіч быў асуджаны. В.Дз.Селяменеў.
БЕЛАРЎСКІ ЦЫРКАВЫ' КАЛЕКТЬГЎ. Існаваў у 1959—74 пры Беларускім дзяржаўным цырку, на ад
крыцці якога 11.2.1959 паказаў сваю першую праграму. Кіраўнікі: Я.Мілаеў (з 1959), А.Шаг (з 1962), К.Аўерына (з 1967), Ю.Аўерына (з 1969). Сярод падрыхтаваных і паказаных праграм: «Будзьце здаровы» (1961), «Бахчысарайская легенда» (1963), «Партызанская балада» (1967), «Квітней, родная Беларусь» (1968), «Слаўся, Айчына!» (1972); для дзяцей — «Калабок шукае ёлку» (1964), «Беласнежка і сем гномаў» (1965), «Казка Блакітных гор» (1972) і інш.
БЕЛАРЎСКІ ЦЭНТР у Літве. Існаваў у крас. 1923 — сак. 1927 і з 22.2.1933 да 1936 (?) у Коўне (цяпер Каўнас, Літва). Засн. на базе закрытага літоўскімі ўладамі Мінва бел. спраў Літвы. Займаўся перакладам на бел. мову і выданнем навук. лры, школьных падручнікаў. У 1926 выдаў працу В.Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». У першы перыяд дзейнасці кіраўнікі: В.Ластоўскі, К.Душэўскі, А.Матач. Пасля ад’езду Ластоўскага ў БССР (сак. 1927) дзейнасць цэнтра спынена. Адноўлены ў 1933 пры Мінве замежных спраў Літвы. У кіраўніцтва ўваходзілі супрацоўнікі мінва Душэўскі, В.Барысовіч, Сіротка. У гэты перыяд свайго існавання Б.ц. шырокай грамадскай і культ. дзейнасці не вёў, з інш. бел. аргцыямі ў Літве не супрацоўнічаў.