• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Беларускі навуковадаследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы: (да 10годдзя ўтварэння). Мінск, 2001; Беларускі навуковадаследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы: бібліягр. паказ. (1997—2001). 2 выд. Мінск, 2001. А.Я.Рыбакоў.
    БЕЛАРЎСКІ НАВУКбВАДАСЛЁДЧЫ ЦЭНТР ЭЛЕКТРбННАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ (БелНДЦЭД), навуковадаследчая і архіўная ўстанова пры Камітэце па архівах і справаводстве пры CM Рэспублікі Беларусь. Створаны 18.9.1998 паводле пастановы CM Рэспублікі Беларусь. Асн. кірункі дзейнасці: нарматыўнаметадычнае забеспячэнне электроннага дакументавання; правядзенне прыкладных навук. даследаванняў, накіраваных на забеспячэнне доўгатэрміновага захавання і даступнасці да электронных дакументаў; ажыццяўленне іх пастаяннага дзярж. захоўвання ў архіве электронных дакументаў, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтра; укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій доступу да архіўных рэсурсаў і інш. Цэнтр стаў першай архіўнай установай натэр. б. СССР, спецыялізаванай на захоўванні дакументаў на электронных носьбітах. 3 вер. 1999 цэнтр ажыццяўляе падтрымку і развіццё сайта «Архівы Беларусі» ў Інтэрнеце. В.Л.Насевіч.
    БЕЛАРЎСКІ НАВУКОВАЛІТАРАТЎРНЫ ГУРТОК студэнтаў СанктПецярбургскага універсітэта, культурнаасветная арганізацыя ў 1912—14. Узнік на хвалі нац.вызваленчага руху народаў Рас. імперыі па ініцыятыве Я.І.Хлябцэвіча. Кіраўнік гуртка А.А.Разенфельд, стараста Б.А.Тарашкевіч. У арганізацыйную групу ўваходзіла 16 чал. Гурток падтрымлівалі І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Я.Ф.Карскі, Е.Р.Раманаў, А.А. Шахматаў і інш. Статут зацверджаны саветам прафесараў універсітэта 30.12.1912. Мэты гуртка — азнаямленне з духоўным і грамадскім жыццём Беларусі, навук. абгрунтаванне неабходнасці развіцця бел. мовы, лры і культуры. Гурткоўцы выпусцілі час. «Раніца» (1914), разам з суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альманаха «Маладая Беларусь» (1912—13).
    Літ.: Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурнаграмадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.). Мінск, 1971;Нікалаеў М.В. Беларускі Пецярбург. СанктПецярбург, 2009.
    БЕЛАРЎСКІ НАВУКбВЫ КАБІНЁТ у Празе. Існаваў у 1927— 30 у г. Прага. Размяшчаўся ў будынку Укр. інта грамадазнаўства. КіраўніксакратарТ.Грыб. Б.н.к. меў на мэце збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, лры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, бел. вызваленчаадраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геагр., культ., гіст., сац.эканамічнай і лінгв. адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усх. Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця бел. народа і яго самаст. існавання ў дзярж. і нац,культ. сэнсе; азнаямленне навук. колаў інш. народаў з бел. праблематыкай. Пры Б.н.к. існаваў музейархіў. У сак. 1928 Б.н.к. выдаў адозву да ўсіх бел. устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навук. і архіўныя матэрыялы Б.н.к. перададзены ў фонды бел. аддзела Слав. бкі і Бел. загранічнага архіва ў Празе. Ю.Р.Васілеўскі.
    «БЕЛАРЎСКІ НАРОД», грамадскапалітычная, эканамічная і літаратурная газета. Выдавалася 20.1— 5.2.1919 у Гродне на бел. і рус. мовах. Рэд. М.Засецкі. Газета інфармавала пра работу бел. аргцый і структур, У т.л. пра дзейнасць Мінва бел. спраў на чале з Я.Варонкам ва ўрадзе Літвы, змены ў Літоўскім урадзе і інш. Апублікавала арт. «Аб дзяржаўным будаўніцтве» А.Луцкевіча (пад псеўд. А.Навіна), «Слаўная гадавіна» да ўгодак абвяшчэння Бел. Нар. Рэспублікі, «Хто быў на Усебеларускім з’ездзе» П.Крачэўскага, «Аль Кітаб» І.Луцкевіча, «Два дні польскай акупацыі» Л.Плянтоўскага, паведамляла пра арышт у Мінску некаторых членаў
    619
    БЕЛАРУСКІ
    першага бел. Сав. ўрада. На старонках газеты змешчаны пратэст бел. аргцый супраць намеру польск. ўрада правесці выбары ў сейм на Гродзеншчыне, якая на той час не ўваходзіла ў склад Польск. дзяржавы, зварот гал. кта Бел. партыі сацыялістаўфедэралістаў да чл. ўрада БССР Я.Дыла з просьбай захаваць у Мінску і рэспубліцы важнейшыя кнігазборы і архівы, заклік берагчы нар. песенную спадчыну (артыкул С.Рака), інфармацыя пра адкрыццё ў шэрагу гарадоў Беларусі аддзелаў Бел. культ.асветнага тва «Бацькаўшчына», выхад брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М.ДоўнарЗапольскага і інш. Выйшлі 2 нумары. А.С.Ліс.
    БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАМІСАРЫЯТ, Белнацком, Белнаком, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Існаваў з лютага 1918 да сак. 1919 (да мая 1918 камісарам з’яўляўся А.Р. Чарвякоў). Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта Саўнаркома РСФСР ад 13.2.1918, з сак. 1918 размяшчаўся ў Маскве. Меў аддзяленні ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве. Складаўся з агітацыйнапаліт., культ.асветнага, бежанскага, выдавецкага аддзелаў. Працаваў сумесна з бел. секцыямі РКП(б). Вёў паліт. і культ.асветную работу сярод беларусаў на тэр. Сав. Расіі, браў на ўлік бел. ўстановы і аргцыі,
    эвакуіраваныя ў час 1й сусв. вайны, адкрываў бел. школы, клубы, выдаваў лру на бел. і рус. мовах. Заснаваў у Маскве Бел. нар. унт, удзельнічаў у стварэнні Бел. навук,культ. тва ў Маскве і Бел. вольнаэканам. тва ў Петраградзе. Друкаваны орган — газ. «Дзянніца». Прымаў удзел у падрыхтоўцы абвяшчэння БССР, у стварэнні Часовага рабочасялянскага сав. ўрада Беларусі. В.У.Скалабан.
    БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІ'ЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ (БНТУ). Засн. ў 1920 у Мінску як Бел. дзярж. палітэхнікум. У 1922 рэарганізаваны ў Бел. дзярж. інт сельскай гаспадаркі. У 1933 мінскія энергетычны, буд., тарфяны, хімікатэхнал.,
    Да арт. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт: 1,2— святы студэнцкіх тэатраў эстрадных мініяцюр; 3 — свята песні; 4 — конкурс «Прыгажосць палітэха».
    620
    БЕЛАРУСКІ
    харчовай прамсці і Горацкі воднамеліярацыйны інты аб’яднаны ў Бел. політэхн. інт (БШ). 3 крас. 1991 — Бел. дзярж. політэхн. акадэмія (БДПА), з 2002 сучасная назва. У 2009/10 навуч. годзе 16 фтаў: інжынернапед.; транспартных камунікацый; энергетычны; тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі; міжнар. супрацоўніцтва, аўтатрактарны; машынабуд.; прыборабуд.; архіт.; ваеннатэхн.; інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі; маркетынгу, менеджмента і прадпрымальніцтва; механікатэхнал.; буд.; энергетычнага будаўніцтва; горнай справы і інжынернай экалогіі; 109 кафедр. Аспірантура (з 1938), дактарантура (з 1984). У складзе унта: Рэсп. інт інавацыйных тэхналогій; Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых кірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі; Міжгаліновы інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменту і развіцці персаналу; Міжнар. інт дыстанцыйнай адукацыі (з 2000); Цэнтр па праблемах развіцця інжынернай адукацыі БНТУ; Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій; Інт інтэграваных форм навучання і маніторынгу адуканыі БНТУ; 46 навук. лабараторый і інш. Навук. бка (больш за 2 млн. экз. выданняў). Выдае газ. «Весці БНТУ», час. «Энергетмка» і «Вестннк Белорусского нацнонального технмческого уннверснтета». На базе студэнцкага клуба створана ўпраўленне культуры (2003) у складзе студэнцкага клуба, музея гісторыі унта, Цэнтра этнаграфіі, фальклору і рамёстваў. Упраўленне культуры аб’ядноўвае 243 творчыя фарміраванні, 6 нар. калектываў, літ. аб’яднанне «Палісціх», выдае зборнікі вершаў студэнтаў і супрацоўнікаў унта; падтрымлівае цесныя сувязі з Бел. саюзам майстроў нар. творчасці. Праводзіць штогод каля 130 культ.масавых мерапрыемстваў, сярод якіх «Лінейка
    першакурсніка», фестывалі самадзейнай творчасці «Вясна—восень БНТУ», «Песні Перамогі», «Радасць Пасхі», конкурсы «Відэарадыус БНТУ», «Зоркавы п’едэстал», выстаўкікірмашы і інш.
    Гал. корпус унта ўзведзены ў 1932 (архіт. Г.Лаўроў). Будынак пастаўлены далёка ад «чырвонай лініі» праспекта Незалежнасці, утварае курданёр з шырокай параднай алеяй і скверамі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Шпадобнае ў плане падоўжанае збудаванне мае цэнтр. і бакавыя рызаліты, якія выступаюць на гал. фасадзе. Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя, як і дэкар. апрацоўка фасадаў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У 1936 гал. корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне (архіт. Н.Макляцова). Воссю сіметрыі стаў цэнтр. кубічны аб’ём. Пасля Вял. Айч. вайны разбураныя будынкіунта (на той час інта) былі адноўлены. У гал. корпусе зменены вестыбюльная група памяшканняў, фасады (1946—52; архіт. Л.Рымінскі, Л.Усава). Будынак упрыгожыў 6калонны порцік, пастаўлены на цокаль і завершаны трохвугольным франто
    Гамўны корпус Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
    нам са скульпт. эмблемай у цэнтры. Бакавыя крылы чляняцца гарызантальнай цягай і завяршаюцца ляпным фрызам і карнізам. Аконныя праёмы на ўзроўні 3га паверха аздоблены ліштвамі і сандрыкамі. У 1952—56 па «чырвонай лініі» праспекта Незалежнасці сіметрычна да гал. корпуса ўзведзены тры 5павярховыя карпусы інтэрнатаў (архіт. С.Мусінскі, Г.Сысоеў), якія ўтвараюць парадны двор. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы класіцыстычнага дэкору. У 1950—80я гг. да гал. корпуса дабудаваны аб’ём бкі з чытальнымі заламі і спарт. корпус (архіт. Н.Шпігельман і інш.), звязаныя з ім у адзіны архіт. ансамбль. У 1976 узведзены вучэбны корпус аўтатрактарнага фта (архіт. І.Боўт, Ж.Сахарава), які складаецца з 12павярховага аб’ёму з аўдыторыямі і кабінетамі, чарцёжнымі заламі, паточнымі аўдыторыямі і актавай залай. Паводле тыпавых праектаў пабудаваны інш. навуч. карпусы, сталовая. Фасады будынкаў апрацаваны дэкар. тынкоўкай зеленаватага тону. У 1982 узведзены 8павярховы корпус — гал. вучэбна,лабараторны і інтэрнат архіт. і буд.
    621
    БЕЛАРУСКІ
    Беларускі нацыяналыіы тэхнічны універсітэт. Галоўны корпус архітэктурнага і будаўнічага факультэтаў.
    фтаў (архіт. І.Есьман, В.Анікін). Будынак выцягнуты, прамавугольны ў плане. На 1м паверсе з трох бакоў выступаюць аб’ёмы паточных аўдыторый, што стварае выразны ансамбль з 3восевым у плане блокам інтэрната. Комплекс будынкаў унта (гал. корпус, інтэрнаты № 2—4, вучэбныя карпусы № 2, 4, 7, 9, 13, 14, 18, б. жылы будынак рэктара, сталовая, клуб) унесены ў Дзярж.
    спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі.
    К.І.Баландзін, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
    БЕЛАРЎСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА «ЗЬНІЧ». Створаны ў 1989 у Мінску пры Белдзяржфілармоніі. Заснавальнік і маст. кіраўнікдырэктар Г.Дзягілева. Сярод рэжысёраў: Г.Дзягілева, Г.Карбаўнічая, В.Клебановіч, Т.Пацай, М.Сохар, У.Шэлестаў, В.НІакілідо і інш. Адзіны ў Беларусі тэатр, які працуе ў тэатр. форме монаспектакля. Ажыццяўляў пастаноўкі на розных тэатр. пляцоўках, з 1995 працуе ў касцёле Сымона і Алены. Асн. рэпертуарная лінія тэатра — папулярызацыя твораў бел. аўтараў і ўзораў сусв. класікі. У рэпертуары спектаклі розных жанраў: паэт., драм., дзіцячыя, лялечныя, оперныя. Сярод пастановак: «Любіць!..» паводле вершаў