• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лезабетонныя рэбры на выш. 35га паверхаў. Гал. ўваход аформлены буйнымі пілонамі на ўсю вышыню будынка. Вертыкальнай дамінантай комплексу з’яўляецца 9павярховы складанай канфігурацыі плана корпус № 5. Архітэктуры ўсіх карпусоў унта ўласцівы манументальнасць і параднасць кампазіцыі.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТЎРЫ I МАСТАЦТВАЎМіністэрства к у л ь туры Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1975 як Мінскі інт культуры на базе аддзяленняў Мінскага пед. інта і Бел. тэатр.маст. інта. 3 вер. 1993 Бел. унт культуры, з 2001 — Бел. дзярж. унт культуры, з 2004 сучасная назва. Унт з’яўляецца вядучай ВНУ у нац. сістэме адукацыі ў сферы культуры і мастайтва. У снеж. 2007 унт рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры», на базе апошняга і фта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў унта створаны Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ІПКПК) як структурнае падраздзяленне унта. У 2009/10 навуч. годзе 5 фтаў: культуралогіі і сацыякульт. дзейнасці, традыц. бел. культуры і сучаснага мастацтва, муз. мастацтва, інфармацыйнадакументных ка
    мунікацый, завочнага навучання (філіял у г. Мазыр); 26 кафедр; н.д. лабараторыі «Традыцыйныя рамёствы беларусаў», «Беларускія народныя музычныя інструменты», «Беларускі народны сцэнічны касцюм», сац.пед. і псіхал. служба, навук.творчае аб’яднанне «Studia Humanitatis», літ.паэт. аб’яднанне «БУКет», студэнцкапед. аб’яднанне «Настаўнік»; прадзюсерскі цэнтр «Артмажор». Аспірантура (з 1989). Працуюць 4 саветы па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. 3 1997 ва унце праводзяцца штогадовыя міжнар. навук. КірылаМяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя дням слав. пісьменства і культуры. У складзе унта маст. галерэя «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі. Дзейнічаюць фалькл.этнаграф. калектывы «Валачобнікі», «Грамніцы», «Баламуты»; хары — нар. «Талака», акадэмічны «Мара», мужчынскі «Віват», камерны «Дабравест»; ансамблі акардэаністаў «Туці», вак. «Universum»; маладзёжныя аркестры — канцэртны духавых і ўдарных інструментаў «Светач», эстр.сімф.; капэла бел. нар. духавых інструментаў «Гуды»; майстэрня эстр. танца, ансамбль кафедры харэаграфіі; тэатр гульні «Белая Русь», тэатрстудыя «7ы паверх»; струнны квартэт «Агсо», вак.інструм. ансамбль «Блі
    611
    БЕЛАРУСКІ
    Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.
    кі», манстэрня нар. дэкар.прыкладнога мастацтва. 3 кастр. 2002 выдае навук.метадычны час. «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў». 3 сак. 2005 выходзіць студэнцкая газ. «Alma Papera», працуе студэнцкае радыё.
    Будынак узведзены ў 1975 (архіт. Л.Маскалевіч, Ю.Грыгор’еў, А.Беразоўскі, ГЛаскавая, В.Капылоў). Прамавугольны ў плане гал. аб’ём будынка адлюстроўвае функцыянальны прынцып архітэктуры неарацыяналізму. Фасады разбіваюцца раўна
    мернай сеткай вокнаў, якія знаходзяцца ў паглыбленнях бетонных блокаў. Такія ж квадратныя блокі запаўняюць тарцовыя часткі будынка. Два прыбудаваныя высокія прамавугольныя ў плане аб’ёмы, якія атрымалі службоватэхн. прызначэнне, маюць рабрыстыя абрысы сцяны, што надае стройнасць і ўраўнаважанасць кампазіцыі. Ячэістая структура фасадаў, утвораная блочнай бетоннай канструкцыяй, ілюзорна стварае мазаічны дэкар. эфект.
    Л.І.Доўнар, Ю.Ю.Захарына (архітэктура).
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ трАнспарту. Засн. ў 1953 у г. Гомель як Бел. інт інжынераў чыг. транспарту, з 1993 сучасная назва. У 2009/10 навуч. годзе 10 фтаў: безадрыўнага навучання, ваен.транспартны, гуманітарнаэканам., замежных студэнтаў, механічны, прам. і грамадзянскае будаўніцтва, прафес. арыентацыі і падрыхтоўкі да ВНУ, буд., кіравання працэсамі перавозак, электратэхнічны. Аспірантура з 1954, дактарантура з 1995. У структуры унта (2009) Інт павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу, НДІ чыг. транспарту, навук. цэнтр комплексных транспартных праблем, аддзел сертыфікацыі, Н.д. цэнтр экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце, н.д. сектар, 9 н.д. лабараторый. Пры унце дзейнічае студэнцкі клуб імя засл. дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь А.Коваля, пры якім існуюць: нар. ансамбль танца «Палескія зоры», студыі танца — эстр. «КантрДанс», бальнаспарт. «Дансер», усх. «Урум», спарт. «MAXIMUM», харавая студыя, гурток чытальнікаў,
    Да арпі. Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту: 1 — народны ансамбль танца «Палескія зоры»; 2 — удзельнікі турніру «За цудоўных дам».
    612
    БЕЛАРУСКІ
    група брэйкданса «Магніт», духавы аркестр, фота і к/студыя, клуб аўтарскай песні. Студэнцкі клуб арганізуе і праводзіць святочныя і юбілейныя канцэрты, балі, дзіцячыя ранішнікі, вечары адпачынку і тэматычныя, аглядыконкурсы, штогадовы (з 1979) турнір «За цудоўных дам». Выдае газ. «Вестн БелГУТа», час. «Вестннк БелГУТа. Наука н транспорт».
    БЕЛАРУ'СКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТЎ
    РЫ (БДУФК). Засн. ў 1937 у Мінску як Бел. інт фіз. культуры на базе Мінскага тэхнікума фіз. культуры (1929). 3 1992 Акадэмія фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, з 2001 Бел. дзярж. акад. фіз. культуры, з 2003 сучасная назва. БДУФК — буйны галіновы цэнтр фіз. адукацыі, навукі і культуры. У 2009/10 навуч. годзе 4 фты: спарт.педагагічны спарт. гульняў і адзінаборстваў; спарт.пед. масавых відаў спорту; аздараўленчай фіз. культуры і турызму, падрыхтоўкі да ВНУ; 28 кафедр. Аспірантура (з 1966), дактарантура (з 2000), магістратура (з 2001). Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі. У структуры унта: Інттурызму; Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў фіз. выхавання, спорту і турызму; Вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Вышэйшая школа трэнераў». Працуюць навук. бка па фіз. культуры і спорце, маст. галерэя «Імкненне да гармоніі», студэнцкі тэатр «StART», вак. студыя «Элегія», музеі Алімпійскай славы, этнаграф., анатамічны. Выдае газ. «Трнбуна», навук.тэарэт. час. «Мнр спорта».
    Новы комплекс будынкаў унта ўзведзеныў 1987 (архіт. У.Афанасьеў, С.Анікін, Г.Фядосенка, С.Каналаваў). У яго склад уваходзяць гал. вучэбны корпус, актавая зала, студэнцкі інтэрнат, сталовая, вучэбнаспарт. корпус, лёгкаатлетычны манеж, плавальны басейн, бка.
    Важную ролю ў фарміраванні маст. задумы аўтараў адыграў горадабуд. фактар. Вучэбны комплекс размешчаны напрыканцы адной з гал. магістралей горада, каля лініі транспартнага руху, у маляўнічай мясцовасці каля вадасховішча Дразды. Усе будынкі зблакіраваны ў адзіную кампазіцыю вакол унутранага двара, дзе размясцілася спарт. ядро з футбольным полем, сектарамі для лёгкай атлетыкі. У аснову праекта пакладзена «прамянёвая схема». Гал. корпус уяўляе 7павярховы аб’ём у выглядзе «трылісніка» ў плане, што надае яму запамінальнае аблічча. Фасады пазбаўлены дэкар. аздаблення, што спрыяе акцэнтаванню аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі. Шаснаццаціпавярховы будынак інтэрната з’яўляецца дамінантай комплексу (капітальны рамонт, 2009). Архітэктура адметная геаметрычнасцю форм, лаканізмам архіт. дэталей. Вядзецца капітальны рамонт і мадэрнізацыя фасадаў комплексу (2010).
    М.Я.Кобрынскі, Ю.Ю.Захарына (архітэктура).
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЁДЖ, установа адукацыі. Засн. ў 1945 у Мінску як
    Галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай кулыпуры.
    харэагр. вучылішча. 3 1995 сучасная назва. Навучанне дзённае, на бюджэтнай аснове, мае 2 ступені. Набор навучэнцаў на 1ю ступень (базавая харэагр. адукацыя) ажыццяўляецца на базе 4 класаў агульнаадукац. школы шляхам конкурснага адбору. На 2й ступені (паглыбленая сярэдняя спец. адукацыя) каледж на аснове базавай харэагр. адукацыі рыхтуе артыстаў і выкладчыкаў харэагр. мастацтва (са спецыялізацыяй класічны і нар. TaHeu).
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЦЫРК. Засн. як стацыянарны цыркшапіто 16.11.1884 у Мінску, з 1930 знаходзіўся у Гарадскім садзе (цяпер парк імя М.Горкага), 26.6.1941 разбураны, у 1947 узноўлены на б. месцы. Новы будынакузведзены ў 1958. 3 гэтага ж года называўся Мінскі дзярж. цырк, з 1997 сучасная назва. У 1959—74 працаваў Беларускі цыркавы калектыў, які 11.2.1959 адкрыў першы сезон. Цыркам кіравалі Б.Кабішчар (з 1931), М.Марусалаў (з 1959), Л.Смольскі (з 1975), І.Пашкевіч (з 1984), Т.Бандарчук (з 1996). Сярод дырыжораў: Б.Райскі, Н.Латышаў, М.Фінберг, В.Клім (з 1998). У 2005— 09 цырк даў 1097 прадстаўленняў, паказаў 24 праграмы з удзелам
    613
    БЕЛАРУСКІ
    Беларускі дзяржаўны цырк.
    720 артыстаў. У розны час у Б.дз.ц. выступалі цыркавыя сем’і Дуравых, Запашных, Карнілавых, Філатавых, Канцяміравых, а таксама артысты Э.Кіо, А.Папоў, Ю.Нікулін, Л.Енгібараў, А.Нікалаеў і інш.
    Будынак узведзены ў 1958 (архіт. В.Жукаў) на перакрыжаванні водназялёнага дыяметра Мінска з гал. магістраллю горада (сучасны праспект Незалежнасці). Уяўляе сабой круглае купальнае збудаванне з прамавугольным у плане 3павярховым службовым корпусам. Гал. фасад будынка, павернуты да праспекта Незалежнасці, аформлены каланадай карынфскага ордэра. Сцены па перыметры аздоблены пілястрамі. Цэнтр. частку будынка займае амфітэатр на 1688 месцаў і 30метровы ўдыяметры манеж. Глядзельная зала аснашчана сучаснай тэхн. і цыркавой апаратурай. Вакол амфітэатра размешчаны вестыбюлі, фае, артыстычныя майстэрні, спец. памяшканнідляжывёлы, складскія памяшканні і інш. Вядзецца рэканструкцыя будынка і ўзводзіцца новы корпус (2010). Цырк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Т.М.Бандарчук, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМГЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ (БДЭУ). Засн. ў 1933 у Мінску як Бел. інт
    нар. гаспадаркі шляхам аб’яднання 3 інтаў: планаваэканам., фінансаваэканам. і спажывецкай кааперацыі (усе створаны на базе эканам. аддз. БДУ у 1931). 3 1992 сучасная назва. У 2009/10 навуч. годзе фты: маркетынгу; менеджменту; міжнар. эканам. адносін; права; уліковаэканам.; фінансаў і банкаўскай справы; эканомікі і кіравання гандлем; міжнар. бізнескамунікацый; падрыхтоўкі да ВНУ; псіхолагапед. перападрыхтоўкі, а таксама спец. фт па перападрыхтоўцы кадраў з вышэйшай адукацыяй «Кансалтгандальцэнтр БДЭУ»; філіял у г. Бабруйск; 66 кафедр; н.д. лабараторыі; выдавецкі цэнтр. Аспірантура і дактарантура з 1934. У