• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Л.У.Языковіч.
    БЕЛАРЎСКІ КАМІТЭТ МІРУ (БКМ), грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў
    міру Беларусі незалежна ад іх нац. прыналежнасці, паліт. і paair. поглядаў. У 1951 на 1й рэсп. канферэнцыі прыхільнікаў міру выбраны Бел. рэсп. кт абароны міру (з 1995 БКМ). Ён накіроўвае дзейнасць барацьбітоў за мір у рэспубліцы, супрацоўнічае з Сусв. саветам міру і створанай у 1991 Міжнар. федэрацыяй міру і згоды (замест Сав. кта абароны міру), якая аб’ядноўвае барацьбітоў за мір краін СНД. За сваю антываен. дзейнасць БКМ 15.9.1987 атрымаў ад ААН ганаровае званне «Пасланец міру» з уручэннем спец. дыплома. Сярод важнейшых мерапрыемстваў, арганізаваных БКМ: прыём у Беларусі ўдзельнікаў 1га Паліт. паломніцтва з Германіі ў рамках міжнар. праграмы «Пакаянне» (май 1988), зварот БКМ і 5 інш. бел. грамадскіх аргцый да суайчыннікаў за мяжой і замежнай грамадскасці з просьбай аб аказанні дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы 1986 (3.7.1989), Марш міру ў сувязі з 85годдзем пач. 1й і 60годдзем пач. 2й сусв. войн (1.7.1999 па маршруце абеліск Перамогі ў Мінску—Курган Славы— Хатынь), мерапрыемствы ў рамках Тыдня міру2000 (2231.5.2000). У снеж. 1994 кт выступіў з заявай супраць баявых дзеянняў у Чэчні, у сак. 1999 — супраць бамбардзіровак сіламі НАТО Югаславіі, у маі 2004 — за ўстанаўленне клімату даверу на мяжы з краінамісуседзямі, якія ўваходзяць у НАТО. Сумесна з Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі 8—9.5.2005 БКМ правёў канферэнцыю, прысвечаную ўпершыню адзначаным Міжнар. дням памяці і прымірэння.
    «БЕЛАРЎСКІКЛІЧ», грамадскапалітычная, літаратурная і гаспадарчая газета. Выдавалася 1—16.11.1930 у Вільні на бел. мове напярэдадні выбараў у польскі сейм і сенат. Рэд. Б.Кляпацкі. Мела рубрыкі «3 беларускага жыцця», «3за граніцы», «У Польшчы», «Карэспандэнцыі», «Наша пошта» і інш. Асвятляла бя
    гучую сітуацыю ў Польшчы, паведамляла пра арышт 80 дэп. са складу папярэдняга сейма, распушчанага ўрадам Бартэля—Пілсудскага, крытыкавала перадвыбарчую пазіцыю Цэнтрасаюза, які ішоў на супрацоўніцтва з польск. урадам, кандыдатаўу сейм — прадстаўнікоўбел. нацыяналсацыяліст. кірунку, вызначала ўдзел у выбарах як акт грамадзянскага абавязку, апублікавала заклікда жыхароў Віленскага і Навагрудскага ваяв. аддаць галасы за радыкальную праграму і кандыдатаў блока нац. меншасцей. На старонках газеты змешчаны артыкул да 500годдзя з дня смерці вял. князя ВКЛ Вітаўта, маст. творы С.Пеюна, І.Вялюніса і інш. Выйшла 4 нумары, з іх № 3 канфіскаваны па загаду старосты ВІЛЬНІ. Л.І.Збралевіч, А.С.Ліс.
    БЕЛАРЎСКІ КЛУБ у Вільні. Існаваў у 1916—20. Старшыня І.Луцкевіч. У клубе наладжваліся бел. вечарынкі з музыкай, спевамі, таннамі, дэкламаныяй і спектаклямі. Драм. спектаклі ставіла Беларуская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. Былі паказаны п’есы «Калісь», «Бутрым Няміра», «Чорт і баба», «На вёсцы», «Манька», «На Антокалі» і «Базылішк» Ф.Аляхновіча, «Антось Лата» Я.Коласа, «Хам» паводле Э.Ажэшка, «Міхалка» Далецкіх, «Мядзведзь» А.Чэхава і інш. У клубе ладзіліся таксама ранішнікі для дзяцей. Драм. гурток тва «Золак» бел. дзіцячага прытулка паставіў невял. п’есу са спевамі «Перахітрылі» С.Корф і батлейку.
    БЕЛАРЎСКІ КЛУБ у М а с к в е. Існаваў у 1922—38(7). Напачатку насіў імя С.Булата. Адкрыты па ініцыятыве студэнтаўбеларусаў, пераважна членаў Бел. культ.навук. асацыяцыі пры Пятроўскай с.г. акадэміі, Галоўпалітасветы Наркамата асветы БССР і паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М.Марозава. 3 восені 1923 работай клуба кіравала Цэнтр. бюро Бел.
    617
    БЕЛАРУСКІ
    пралетарскага студэнцкага зямляцтва. Меў бел. бку (1200 кніг). Пры клубе дзейнічалі маскоўскі філіял літ. аб’яднання «Маладняк», гурткі беларусазнаўства. Працаваў таксама літ. гурток (кіраўнік паэт М.Дуброўскі). У 1920я гг. клуб наведвалі Г.Гарэцкі, Ю.Гаўрук, У.Дубоўка, М.Міцкевіч; на пач. 1930х гг. — літаратары З.Астапенка, А.Звонак, М.Лужанін і інш.
    «БЕЛАРЎСКІ ЛЁТАПІС», штомесячны культурнаграмадскі і літаратурны часопіс у Зах. Беларусі. Выдаваўся з мая 1933 да вер. 1939 у Вільні на бел. мове. Засн. як орган Тва бел. школы (ТБШ) групай дзеячаў ТБШ на чале з Р.Шырмам, Ф.Стацкевічам і С.Паўловічам. У рэдкалегію з 1937 уваходзіў М.Танк (вёў паштовы аддзел). Напачатку называўся «Летапіс Таварыства беларускай школы», у 1934—35 не выдаваўся ў сувязі з рэпрэсіямі польск. улад, са снеж. 1936 — «Б.л.». Працягваў і развіваў традыцыі час. «Родныя гоні». Вакол «Б.л.» гуртаваліся прагрэсіўныя маст., пед. і грамадскія творчыя сілы. Асвятляў культ.маст. і літ. жыццё ў Зах. Беларусі, культ.грамадскі рух, які ішоў пад знакам нац. адраджэння і вызваленчай барацьбы. Праз літ.асветную тэматыку закранаў актуальныя паліт., духоўныя праблемы часу, жыцця грамадства. Разглядаў надзённыя задачы асветы і культуры, здабыткі маладой зах.бел. паэзіі, пераасэнсоўваў урокі класікі ў грамадскапаліт. умовах Зах. Беларусі (арт. «Чаму мы дамагаемся роднае школы», «Ціхая трагедыя», «Выйдзі спаткаці вясну», «Дзве стыхіі», «Матывы творчасці М.Танка», «Жыццё і смерць А.С. Пушкіна», «Святло і цемра», «Ідэя волі ў паэзіі Якуба Коласа» Шырмы пад псеўд. А.Вучыцель і крыптанімам «Г.ш.»), падкрэсліваў важную ролю самаадукацыі і хатняга навучання ва ўмовах праследавання польск. ўладамі бел. школы («Хатняе навучання», «Самаадука
    цыя», «Шляхам асветы» Паўловіча, у т.л. пад псеўд. Паляшук, «Асвета і хатняе навучанне» А.Горнага, «Курсы для дарослых» М.Кізевіча і інш.).Часопіс змяшчаў матэрыялы цэнтр. органаў ТБШ і Бел. інта гаспадаркі і культуры («Дэкларацыя ТБШ і БІПК у справе дамагання роднай школы», «Да гурткоў, сяброў і сімпатыкаў ТБШ», «За родную школу» і інш.), па гісторыі Беларусі («Трэці статут», «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.» В.Склубоўскага пад крыптанімам В.С.), вял. серыю нарысаў У.Пігулеўскага па гісторыі цывілізацыі і культуры, успаміны «3 мінуўшчыны беларускага руху» Ф.Стацкевіча (пад псеўд. Аганёк). На старонках часопіса змешчаны творы М.Танка, М.Машары, М.Васілька, А.Іверса, А.Дубровіча, М.Засіма, Г.Новік, Н.Тарас, Ф.Грышкевіча, М.Явара, С.Гаротнага, Я.Коласа, М.Лынькова, пераклады на бел. мову з рус., літоўскай і ўкр. моў, крыт. агляды зах.бел. лры М.Танка, матэрыялы пра творчасць кампазітараў К.Галкоўскага, А.Грачанінава, А.Кошыца, М.Гайваронскага, спевака М.ЗабэйдуСуміцкага. Прысвяціў 2 спец. нумары 50годдзю Я.Коласа і 100годдзю з дня смерці А.С.Пушкіна. Інфармаваў пра дзейнасць Бел. студэнцкага саюза, грамадскае і культ. жыццё беларусаў за мяжой. Выйшла 19 нумароў (асобныя здвоеныя).
    А.С.Ліс.
    БЕЛАРЎСКІ МУЗЫЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТОК у Вільні, культурнаасветнае згуртаванне беларускай інтэлігенцыі. Існаваў ў 1910—16. Яго ўзнікненню садзейнічалі Першая беларуская вечарынка ў Вільні, этнаграф. вечарканцэрт розных народаў. Кіраўнік Б.Даніловіч, намеснік В.Ластоўскі, сакратар С.Копец. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і станаўленне бел. прафес. драм. і муз. мастацтва, садзейнічанне грамадскапаліт. адраджэнскаму руху. Гурток праводзіўужыццё ідэі газ. «Наша ніва». Наладжваў
    вечары нац. культуры ў форме бел. вечарынак — зборных канцэртаў, якія ўключалі паказ невял. п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў. Удзельнікі гуртка ўпершыню паставілі «Паўлінку» Я.Купалы (1913) і «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча (1915). У рэпертуары п’есы «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А.Валодзьскага, «Хам», «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшка, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. Пастаноўкі ажыццяўлялі рэж. Ф.Аляхновіч, А.Бурбіс. Сярод удзельнікаў: Я.Арлоўскі, Ян Булгак, З.Бядуля, Копец (Копаць), А.Ляжневіч, С.Маркевіч, Ф.Мурашка, П.Мядзёлка, Цётка, Л. і Ч. Родзевічы, М.Шыла і інш. Хормайстры Л.Рагоўскі, І.Шыдла, М.Ячыноўская. Спыніў сваю дзейнасць у сувязі з акупацыяй Вільні германскімі войскамі. А.В.Сабалеўскі. БЕЛАРЎСКІ НАВУКОВАДАСЛЁДЧЫ ІНСТЫТЎТ ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА I АРХІЎНАЙ СПРАВЫ. Створаны паводле распараджэння CM Рэспублікі Беларусь ад 11.12.1991 на базе рэарганізаванага Інта гісторыкапаліт. даследаванняў КПБ. Да студз. 1994 называўся Бел. н.д. цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі, да студз. 1996 — Бел. н.д. цэнтр дакумента і археаграфіі і архіўнай справы. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праблем тэорыі дакумента і архівазнаўства, археаграфіі, іншыхспец. гіст. дысцыплін; распрацоўка навук. прынцыпаў і метадалогіі ўдасканалення дакументацыйных сістэм і тэхналогій работы з дакументамі ў дзярж. органах кіравання, грамадскіх і камерцыйных аргцыях, экспертызы каштоўнасці, забеспячэння захаванасці, стварэння навук.даведачнага апарату, выкарыстання і публікацыі дакументаў Нац. архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь; даследаванне гісторыі архіўнага будаўніцтва і справавод
    618
    БЕЛАРУСКІ
    ства, актуальных праблем дзяржаўнасці і культуры Беларусі, эканомікі архіўнай справы. 3 1991 у інце распрацавана больш за 100 н.д. тэм, па выніках якіх падрыхтаваны і выдадзены інструкцыі, правілы, стандарты, метадычныя рэкамендацыі, зборнікі дакументаў, даведнікі, манаграфіі. Працуюць аддзелы:дакументазнаўства,архівазнаўства, археаграфіі, рэд.выдавецкі; бка. Аспірантура (з 1999) па спецыяльнасцях: дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства (гіст. навукі); гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гіст. даследавання. На базе інта дзейнічае Археаграфічная камісія Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінва юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Гал. выданнем інта сумесна з Археаграфічнай камісіяй з’яўляецца «Беларускі археаграфічны штогоднік» (з 2000). Інтам праведзены міжнар. навук. канферэнцыі: у Мінску — «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993), «М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90х угодкаў вучонага)», «Замежная архіўная Беларусіка» (абедзве 1996), «Архівы Беларусі на рубяжы XX—XXI стст.: гісторыя, стан, перспектывы развіцця», «Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: роля і значэнне дакумента ў кіраўнічым працэсе» (абедзве 2000) і канферэнцыі, прымеркаваныяда 100годдзязднянараджэння М.М.Улашчыка (2006) і да 100годдзя Віцебскай вучонай археаграфічнай камісіі» (2009); у Гродне «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрв. 1941 — ліп. 1944 гг.)» (1994).