Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
анімацыйных і відэафільмаў, захаванне лепшых традыцый нац. кіно, арганізацыі інтэлектуальнатворчага асяроддзя і ўмоў для стварэння фільмаў. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — праўленне. З’езды адбыліся ў 1962, 1967, 1971, 1976, 1981, 1986, 1991, 1994, 1997, 1998, 2000, 2006. Першыя сакратары праўлення: У.КоршСаблін (з 1957), І.Дабралюбаў (з 1974), В.Тураў (з 1976), А.Карпаў (з 1981), В.Нікіфараў (з 1986); старшыні: А.Красінскі (з 1986 і з 1994), В.Нікіфараў (з 1991), І.Воўчак (з 1997 і з 2002), Ю.Марухін (з 2000), Ю.Цвяткоў (з 2006), В.Васільеў (з 2008). Праводзіць фестывалі, пленумы, канферэнцыі, сімпозіумы, семінары, творчыя сустрэчы, у т.л. за мяжой, арганізуе «круглыя сталы» па актуальных праблемах сучаснага кінапрацэсу, абмеркаванні фільмаў, займаецца матэрыяльнабыт. пытаннямі, абараняе прафес. інтарэсы і правы кінематаграфістаў, арганізоўвае юбілейныя творчыя вечары майстроўбел. кіно, прэм’еры маст. і анімацыйных фільмаў і інш. Адзін з заснавальнікаў кінафестываляў міжнар. «Лістапад» (з 1993) і «Лістападзік» (з 1998), анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» (з 1998) у Мінску, Нац. фестывалю бел. фільмаў у Брэсце (з 1997) і інш. Саюз — чл. Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў. На 1.1.2010 — 340 членаў. В.І.Васільеў.
БЕЛАРЎСКІ САЮЗ ЛІТАРАТЎРНАМАСТАЦКІХ КРЫТЫКАЎ, добраахвотная грамадская творчая арганізацыя літаратурных і маст. крытыкаў, літ.знаўцаў і мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, сацыёлагаў, журналістаў і інш. спецыялістаў у сферы маст. творчасці. Створаны ў 1997 на аснове Цэнтра тэатр. крытыкі «Авансцэна». Старшыня Р.Б.Смольскі. Асн. мэты дзейнасці: развіццё сістэмы літ,знаўчай і мастацтвазнаўчай адукацыі, павышэнне прафес. ўзроўню крытыкаў, аналіз праблем сучаснай маст. культуры. Вышэй
шы орган саюза — з’езд (адбыліся ў 1997, 2002, 2007). Члены саюза праводзяць н.д., аналітычную работу ў сферы сучаснай культуры і маст. творчасці, арганізуюць канферэнцыі, семінары, фестывалі, выстаўкі, канцэрты, творчыя вечары, прапагандуюць творы лры і мастацтва Беларусі за межамі рэспублікі. На 1.1.2010 — больш за 150членаў. Р.Б.Смольскі. БЕЛАРЎСКІ САЮЗ МАЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВбРЧАСЦІ, добраахвотнае грамадскае аб’яднанне майстроў розных відаў нар. творчасці і традыц. маст. рамёстваў, мастацтвазнаўцаў, спецыялістаў у галіне нар. мастацтва і маст. рамёстваў. Створаны ў 1992 як Саюз майстроў нар. творчасці Беларусі, з 1995 сучасная назва. Mae на мэце адраджэнне, захаванне і развіццё традыц. нар. мастацтва, нар. промыслаў і рамёстваў, узмацненне ўплыву нар. творчасці на духоўнае развіццё грамадства, спрыянне пераемнасці традыцый, папулярызацыю творчасці нар. майстроў і творчых калектываў, уключэнне нар. мастацтва ў сучасныя культ. працэсы. Вышэйшы кіруючы орган — рэсп. канферэнцыя, выканаўчы — праўленне. Канферэнцыі адбыліся ў 1995, 1997, 1999, 2002, 2006. Старшыня праўлення Я.М.Сахута (з 1992). Арганізоўвае выстаўкі, конкурсы, фестывалі і інш. формы папулярызацыі нар. творчасці, сярод якіх 1я і 2я нац. выстаўкі сучаснага нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» (1998, 2006), Міжнар. фестываль саламянага мастацтва (2003), рэсп. святыконкурсы саломапляцення «Саламяны цуд» (1997), лозапляцення «Лазовыя карункі» (1998) у Мінску, разьбы па дрэве «Дрэва жыцця» ў г.п. Мір Карэліцкага рна (1999), выцінанкі «Ажурныя фантазіі» ў Мінску (2000), кавальства «Залатая падкова» ў в. Дудуткі Пухавіцкага рна (2001), ганчарства «Ганчарны круг2004», штогадовыя выстаўкі сучаснай нар. творчасці
628
БЕЛАРУСКІ
«Калядныя ўзоры» ў Мінску і інш. Саюз — чл. Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў і культ. фондаў. На 1.1.2010 — 520 членаў. Я.М.Сахута.
БЕЛАРЎСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, добраахвотнае грамадскае творчае аб’яднанне мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Створаны ў 1938 як Саюз мастакоў Беларусі, з 1999 сучасная назва. Mae на мэце садзейнічаць развіццю і прапагандзе бел. выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, павышэнню духоўнай культуры грамадства. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — рада, выканаўчы і каардынацыйны орган паміж пасяджэннямі рады — прэзідыум, выканаўчы орган аб’яднання — сакратарыят. З’езды адбыліся ў 1938, 1948, 1956, 1958, 1960, 1962, 1965, 1968, 1973, 1977, 1982, 1986, 1990, 1992, 1998, 2001, 2004, 2007. Старшыні праўлення: І.Рубінштэйн (з 1938), А.Грубэ (в.а. з 1941), І.Ахрэмчык (в.а. з 1944), Я.Зайцаў (з 1948), А.Бембель (з 1950), У.Сухаверхаў (з 1954), П.Гаўрыленка (з 1956), П.Масленікаў (в.а. з 1961), В.Цвірка (з 1962), Н.Воранаў (в.а. з 1963), У.Стальмашонак (з 1965), В.Грамыка (з 1968), В.Пратасеня (з 1973), В.Грамыка (1977), А.Бембель (з 1982), У.Гардзеенка (в.а. з 1984), У.Стальмашонак (з 1987), Г.Буралкін (з 1990), У.Басалыга (з 2001), У.Савіч (з 2007). У склад Б.с.м. уваходзяць аргцыі Мінска і Мінскай вобл., 5 абл., 2 гар. — Бабруйская і Маладзечанская. Саюз праводзіць пленумы, канферэнцыі, семінары, арганізоўвае выстаўкі, пленэры. Mae свой маст. фонд. Пры Б.с.м. дзейнічаюць унітарныя прадпрыемствы: «Камбінат дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва імя А.М.Кішчанкі» ў г. Барысаў, «Мастацтва» ў гарадах Брэст, Віцебск, Гродна, Гомель, «Мастацкі камбінат» і «Скульптурны камбінат», «Галерэя мастацтва», «Рэспубліканская мастацкая галерэя», «Мастацкая галерэя БЕЛАРТ» у Мінску. Саюз — чл. Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў,
Міжнар. канфедэрацыі саюзаў мастакоў. На 1.1.2010 — 1135 членаў, з іх 65 у складзе секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў.
У.П.Савіч.
БЕЛАРЎСКІ САібЗ МУЗЬІЧНЫХ ДЗЁЯЧАЎ, грамадскае аб’яднанне, творчы саюз прафесійных дзеячаў муз., харэагр. і эстр. мастацтва, майстроў муз. інструментаў. Створаны ў 1991 як Саюз муз. дзеячаў Беларусі, з 1995 сучасная назва. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне бел. нац. муз. культуры, каардынацыя дзейнасці аб’яднанняў у вырашэнні праблем развіцця нац. культуры і мастацтва, удзел у абароне прафес. правоў сваіх членаў, павышэнне кваліфікацыі і выканальніцкага майстэрства музыкантаў. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (адбыліся ў 1996, 2001, 2006). Старшыня М.П.Дрынеўскі. Саюз праводзіць майстаркласы, выстаўкі муз. інструментаў, канферэнцыі, арганізуе ўдзел выканаўцаў у міжнар. муз. конкурсах, фестывалях. Заснавальнік 7 прафес. асацыяцый: майстроў муз. інструментаў,цымбалістаў,дамрыстаў, мандаліністаў, перкусіі, кіраўнікоў хароў хлопчыкаў і юнакоў, баяністаў і акардэаністаў, опернасімф. дырыжораў. Пры саюзе дзейнічаюць 6 творчых калектываў. Адзін з заснавальнікаў фестываляў «Срэбраны звон цымбалаў» (г. Маладзечна, 1998), «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, з 1989), «Нараджэнне капэлы» (Мінск, 1991— 92), памяці Г.Жыхарава (Мінск), дэкад нар.інструм. мастацтва «Славянскі вянок» (г. Брэст, 1998, 2008), цыкла канцэртаў «Музычнае прынашэнне». У складзе саюза працуе вытворчарамонтнае УП «Музрэм». Падтрымлівае сувязі з Сусв. цымбальнай асацыяцыяй, чл. Міжнар. саюза муз. дзеячаў, Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў. На 1.1. 2010 — каля 1200 членаў.
Н.В.Вітчанка.
БЕЛАРЎСКІ САЮЗ ТЭАТРАЛЬНЫХДЗЁЯЧАЎ, добраахвотная грамадская творчая арганізацыя. Аб’ядноўвае работнікаў тэатра, артыстаў, рэжысёраў, балетмайстраў, дырыжораў, хормайстраў, мастакоў, тэатразнаўцаў і інш. Створаны ў 1946 у Мінску як Бел. тэатр. тва, з 1994 Саюз тэатр. дзеячаў Беларусі, з 2006 сучасная назва. Mae на мэце развіццё бел. сцэнічнага мастацтва, стварэнне спрыяльных умоў для творчасці бел. дзеячаў тэатр. мастацтва, прапаганду лепшых твораў тэатр. мастацтва, правядзенне творчых вечароў, бенефісаў, тэатр. свят, ушанаванне памяці вядучых прадстаўнікоў бел. тэатр. мастацтва і інш. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, выканаўчы — рада. З’езды адбыліся ў 1987, 1989, 1992, 1997, 1999, 2002, 2007. Старшыні: Л.Александроўская (з 1946), М.Яроменка (з 1976), А.Дудараў (з 1992). У склад Б.с.т.д. уваходзяць 6 абл. аргцый, 2 rap. — Бабруйская і Маладзечанская. З’яўляецца адным з арганізатараў многіх фестываляў, аглядаў, тэатр. мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рэспубліцы. Пры саюзе дзейнічаюць камбінат «Эладэя», пансіянат «Тэатральны». Саюз — чл. Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў. На 1.1.2010— ЮООчленаў.
Г.А.Забела.
БЕЛАРЎСКІ САЮЗ «ФОТАМАСтАцтва», творчае добраахвотнае грамадскае аб’яднанне фотамастакоў. Аб’ядноўвае творчых работнікаў у розных галінах фатаграфіі: фатографаў, фотамастакоў, фотажурнал істаў, мастацтвазнаўцаў і інш. Створаны ў 1980 як фотаклуб «Мастацтва», з 1996 Саюз творчых мастакоў, з 2003 сучасная назва. Mae на мэце развіццё бел. фатаграфічнага мастацтва, папулярызацыя яго дасягненняў у Беларусі і за яе межамі, захаванне, памнажэнне і творчае выкарыстанне фатаграфічнай спадчыны. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, выканаўчы — праўленне. З’езды
629
БЕЛАРУСКІ
адбыліся ў 2003, 2008. Старшыні: В.А.Качан (з 2003), І.С.Пятровіч (з 2005), С.М.Плыткевіч (в.а. ў 2006— 08; з 2008). Праводзіць фотавыстаўкі, канферэнцыі, семінары, творчыя сустрэчы, абараняе прафес. інтарэсы і правы фотамастакоў. Саюзам выдадзена даведачнае выданне «Фотамастацтва і фотабізнес у Беларусі» (2005). Заснавальнік Міжнар. конкурсу лічбавага фотаздымка «Драйв» (Мінск, з 2005). Саюз — чл. Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў. На 1.1.2010 — каля 200 членаў.
І.С.Пятровіч.
«БЕЛАРЎСКІ СЦЯГ», штомесячны грамадскапалітычны часопіс. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэд.выдавец К.ДужДушэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Рэдакцыя разглядала з нац,дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, уздымала пытанні вызваленчага руху і будучыні бел. народа. Выйшлі 4 нумары.
БЕЛАРЎСКІ ТРАМ, Беларускі дзяржаўны цэнтральны тэатр рабочай моладзі. Існаваў у 1929—37 у Мінску. Створаны з драм. гуртка клуба «КІМ», з 1934 прафесійны. Кіраўнікі: П.Шамшур (з 1929), М.Зораў (з 1934). Рэж. Ю.Палічынецкі, маст. А.Марыкс. Арыентаваўся на трамы Ленінграда і Масквы (гл. Тэатр рабочай моладзі). Праводзіў вял. маст.прапагандысцкую работу ў горадзе і на вёсцы, агітаваў за калгасы, наладжваў паліт. вечары на мясц. тэмы, масавыя спевы і гульні. На матэрыяле агітацыйных паездак зроблены інсцэніроўкі «Як Мікіта і Панас працаваць ішлі ў калгас», «Плеткафон» (абедзве 1930), пастаўлены спектакль «Новы горад» І.Гурскага. У 1933 тэатр рэарганізаваны. У 1934