• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    634
    БЕЛАРУСКІЯ
    спектаклі, харавыя і сольныя спевы, танцы, выступленні чытальнікаў. Першыя вядомыя Б.в. адбыліся ў в. Пятроўшчына (гл. Пятроўшчынскі паказ) пад Мінскам (1906). Шырокі рэзананс атрымала Першая беларуская вечарынка ў Вільні (1910), у якой удзельнічалі Ф.Аляхновіч, А.Бурбіс, Ф.Мурашка, Ч.Родзевіч і інш., хор пад кіраўніцтвам Л.Рагоўскага, танц. група І.Буйніцкага. У 1910— 15 Б.в. праводзіліся таксама ў Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, ДавыдГарадку (Столінскі рн), Радашковічах (Маладзечанскі рн), Карэлічах (гл. Карэліцкі тэатралізаваны паказ 1912) і інш., часта наладжваліся ў Пецярбургу, дзе ў іх прымалі ўдзел У. і К. ЭпімахШыпілы, Цётка, П.Мядзёлка, П.Бжазінская,А.Каспяровіч,Л.Заяц, П.Тарвід і інш. (гл. Першая беларуская вечарынка ў Пецярбургу). Б.в., якія адбываліся ў час 1й сусв. вайны ў Маскве, Ніжнедняпроўску (Украіна), Тамбове (Расія), мелі яшчэ і дабрачынны характар — на сабраныя сродкі аказвалася дапамога бежанцам. У час Б.в. ставіліся драм. спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Разумны і дурань» І.КарпенкіКарага, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшка, «Сватанне» А.Чэхава і інш., дэкламаваліся вершы Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, А.Гаруна, Ц.Гартнага і інш. Б.в. карысталіся вял. папулярнасцю, садзейнічалі станаўленню бел. прафес. тэатра, арганізацыі новых аматарскіх гурткоў. Традыцыі Б.в. пакладзены ў аснову Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага.
    БЕЛАРЎСКІЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЁНТЫ, гл. ў арт. Музычныя інструменты.
    «БЕЛАРЎСКІЯ НАРбДНЫЯ ПЁСНІ», шматтомны збор народных песень. Выдадзены ў 4 тамах у 1959—76 у Мінску. Укладальнік Р.Р.Шырма.
    Выданне вылучаецца жанравай разнастайнасцю прыведзенага матэрыялу, наяўнасцю рэгіянальных сюжэтаў і тыповых напеваўформул, пашпартызацыі песень, дакладнасцю нотнага запісу, яснасцю выкладу муз. матэрыялу. У 1ы том (1959) уключаны песні пазаабрадавыя («Смутны вечар, смутны ранак», «Жыта спее», «Дубочак зялёненькі» і інш.), баладнага характару («Учора не быў», «Ой ты, дзяўчына заручаная» і інш.), жартоўныя («Як паехаў мой міленькі», «На вуліцы грымата» і інш.). У 2і том (1960) увайшлі песні аб жаночай долі, сіроцкія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, батрацкія, прымацкія і інш. У 3м томе (1962) прыведзены песні земляробчага календара (вяснянкі, валачобныя, юраўскія, купальскія і пятроўскія, жніўныя, восеньскія, калядныя, масленічныя). Валачобныя песні характарызуюцца асаблівай паэтычнасцю і нац. адметнасцю. У купальскіх і пятроўскіх прысутнічаюць любоўныя матывы, сац.быт. тэматыка, ярка выражаны кулы сонца і агню («Ой, пойдзем, сястрыцы», «Купалёнка», «А ель мая зялёная» і інш.). Тэматыка большасці жніўных песень — цяжкая праца жанчыны ў полі, яе складанае жыццё, пры гэтым паказваец
    ца высокі маральны дух, аптымізм, вера ў лепшую будучыню. Чацвёрты том (1976) прысвечаны вясельным песням, якія характарызуюцца прыгажосцю меласу і рытмікі («Скрыпнулі вароцейкі ў поўначы», «Сягоння ў нас вяселлейка», «Зборная суботка настае» і інш.).
    А.М.Аляхновіч.
    БЕЛАРЎСКІЯ НАСТАЎНІЦКІЯ САЮЗЫ, прафесійнапалітычныя арганізацыі беларускіх настаўнікаў у 1900—30я гг. Аб’ядноўвалі прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы.
    Беларускі настаўніцкі саюз. Дзейнічаў у 1907. Засн. на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні 25.5.1907. Ставіў за мэту рэарганізацыю сістэмы асветы на шырокіх дэмакр. асновах для ўздыму грамадзянскай самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы; адмену саслоўных, нац. і рэліг. абмежаванняў у сферы адукацыі; перадачу школьнай справы ў распараджэнне дэмакратычна выбраных настаўніцкіх саветаў, якія б дзейнічалі пад кантролем органаў мясц. самакіравання; перавод пачатковага навучання на бел. мову (пры захаванні вывучэння рус. і інш. мясц. моў); увядзенне бел. і інш. мясц. моў у праграмы настаўніцкіх
    635
    БЕЛАРУСКІЯ
    семінарый; паляпшэннематэрыяльнага і культ. становішча настаўнікаў. У вер. 1907 была створана група саюза ў Віленскім павеце. Аднак ва ўмовах рэакцыі, што наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905— 07, саюз не змог разгарнуць шырокую дзейнасць і фактычна спыніў існаванне. Адноўлены намаганнямі І.Луцкевіча ў час 1й сусв. вайны, але забаронены германскімі акупацыйнымі ўладамі.
    Беларускі вучыцельскі хаўрус. Дзейнічаў у 1917—20. Утвораны 9.7.1917 у Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. аргцый і партый. Сярод заснавальнікаў Я.Лёсік, М.Мароз, П.Бадунова, А.Русак, М.Ганчарык, А.Даніловіч, В.Лявіцкая і інш. Хаўрус ставіў за мэту гуртаваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным беларусізаваць не толькі пачатковыя, але сярэднія і вышэйшыя навуч. ўстановы. Заклікаў пачаць выкладанне ў школах на бел. мове з 1917/18 навуч. года. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады Бел. Нар. Рэспублікі. У перыяд польск. акупацыі (1919—20) ён энергічна процідзейнічаў спробам польск. улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.
    Беларускі вучыцельскі саюз Гродзеншчыны. Дзейнічаў у 1919 у Гродзенскай губ. пад эгідай Цэнтр. бел. рады Гродзеншчыны.
    Беларускі цэнтральны вучыцельскі саюз. Дзейнічаў у 1919 — сярэдзіне 1920х гг. Засн. 24.8.1919 на агульным сходзе бел. настаўнікаў у Вільні. Яго прадстаўнік В.Ластоўскі ўваходзіў у склад Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Саюз змагаўся супраць закрыцця ў пач. 1920х гг. польск. ўладамі бел. школ на тэр. Зах. Беларусі, заклікаў
    Выданне «Беларускія пісыченнікі».
    настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польск. настаўніцкія курсы, а парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
    Беларускі прафесіянальны вучыцельскі саюз. Дзейнічаў у 1929—37 у Зах. Беларусі. Засн. 9.5.1929 на ўстаноўчым сходзе ў Вільні па ініцыятыве А.Луцкевіча, В.Грышкевіча,А.СакаловайЛекант, Я.Шнаркевіча і інш. Ставіў за мэту абарону прафес. інтарэсаў настаўнікаў, удасканаленне іх пед. майстэрства, развіццё бел. культуры, падтрыманне бел. школьніцтва. Пры заснаванні саюза ў яго ўправу абраны В.Грышкевіч (старшыня), Г.Якубёнак і С.Кароль (віцэстаршыні), А.СакаловаЛекант (скарбнік), Я.Шнаркевіч (сакратар). Пашыраў дзейнасць на Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы. Ладзіў навук.пед. канферэнцыі, арганізоўваўлекцыі, канцэрты вучнёўскай самадзейнасці. Праводзіў зборы грашовых сродкаў для немаёмных вучняў бел. гімназій на аплату навучання. Скасаваны загадам віленскага ваяводы 20.8.1937.
    Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі. Дзей
    нічала ў 1926—39. Апекавалася бел. школамі ў Латвіі, утрымлівала сваім коштам бел. прыватную гімназію ў Рызе. Перыядычна праводзіла настаўніцкія канферэнцыі. Мела драм. аб’яднанне, якое наладжвала бел. вечарынкі (уключалі чытанне рэфератаў, тэатр. пастаноўкі, спевы, танцы, дэкламацыю). С.С.Рудовіч.
    «БЕЛАРЎСКІЯ ПІСЬМЁННІКІ», біябібліяграфічны слоўнік. Выдадзены ў 6 тамах у 1992—95 у Мінску пад рэд. А.В.Мамдзіса. Падрыхтаваны Інтам лры імя Я.Купалы АН Беларусі і выдвам «Беларуская Энцыклапедыя». Першае ў Беларусі шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім падаюцца найб. поўныя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў бел. лры, што пісалі на стараслав., бел., рус., польскай і інш. мовах за амаль тысячу гадоў развіцця бел. прыгожага пісьменства. Упершыню прыводзяцца звесткі пра пісьменнікаў бел. замежжа. Уключае 1500 артыкулаў, кожны з якіх складаецца з 2 раздзелаў: біягр. (інфармацыя пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго літ. творчасць, пазаліт. дзейнасць і інш.) і бібліяграфічнага (самыя поўныя звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі,
    636
    БЕЛАРУСКІЯ
    у зборніках, перыяд. друку, перакладзеныя на інш. мовы, а таксама лра пра пісьменніка). Амаль усе артыкулы суправаджаюцца партрэтамі.
    БЕЛАРУ'СКІЯ СЁКЦЫІ РКП(б), бальшавіцкіяарганізацыі,якіяіснавалі ў 1918—19 у Варонежы, Казані, Казлове, Маскве, Невелі, Петраградзе, Саратаве, Тамбове і інш. гарадах як часткі мясц. парт. аргцый. Узніклі ў выніку росту ўплыву РКП(б) на рабочых і бежанцаўбеларусаў. У іх кіруючае ядро ўваходзілі А.Р.Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч, А.Х.Усціловіч, І.В.Лагун і інш. Б.с. РКП(б) працавалі ў цесным кантакце з Беларускім нацыянальным камісарыятам (Белнацкомам), праз яго газ. «Дзянніца» дамагаліся рэалізацыі бел. народам права на самавызначэнне на аснове сав. ладу і ў саюзезРСФСР. Натхнёныя прыкладам камуністаў Украіны і Туркестана, якія аформілі нац. кампартыі, камуністыбеларусы прапанавалі склікаць агульны з’езд Б.с. РКП(б) для абмеркавання праблем Беларусі. У вер. 1918 Б.с. РКП(б)Б унеслі прапанову аб прадастаўленні аўтаноміі ў складзе РСФСР неакупіраваным раёнам Беларусі ці перайменаванні Зах. вобласці ў Бел.Літоўскую камуну, але Паўн.Зах. абком РКП(б) і аблвыканком Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Зах. вобласці і фронту, сярод кіраўніцтва якіх не было беларусаў, не падтрымалі гэтую ініцыятыву. На тэр. Зах. вобласці не выдавалася ніводнай газеты на бел. мове, паступова згортвалася дзейнасць аддзелаў Белнацкома. Аднак на акупіраванай тэр. Беларусі прадстаўнікі РКП(б) шырока карысталіся нац. лозунгамі. 21—23.12.1918 у Маскве адбылася канферэнцыя Б.с. РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабочасялянскага ўрада Беларусі. Абранае на канферэнцыі Цэнтр. бюро (ЦБ) Б.с. РКП(б) на чале з З.Х.Жылуновічам удзельнічала ў падрыхтоўцы паліт. дакументаў,
    звязаныхзутварэннем БССРі КП(б) Б. На 1м з’ездзе КП(б)Б у склад ЦБ партыі выбраны З.Х.Жылуновіч і І.В.Лагун. У Часовы рабочасялянскі сав. ўрад Беларусі, які ўзначаліў З.Х.Жылуновіч, увайшло 9 прадстаўнікоў Б.с. РКП(б). 15.1.1919 ЦБ КП(б)Б прыняло пастанову аб ліквідацыі ЦБ Б.с. РКП(б), прыняўшы пад сваё кіраўніцтва бел. камуніст. секцыі, якія працавалі за межамірэспублікі. Пасляўтварэння ЛітоўскаБел. ССР (люты 1919) Б.с. секцыі РКП(б) пачалі аб’ядноўвацца злітоўскімі. ЦК РКП(б)Б зацвердзіў аб’яднанае літоўскабел. ЦБ пры ЦК РКП(б). 3 аднаўленнем 31.7.1920 БССР Б.с. не былі адноўлены.