Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Беларускірэспубліканскі тэатр юнага гледача: 1 — сцэна са спектакля «Спадарыня Мяцеліца» Т.Пацай; 2 — сцэна са спектакля «Дарога на Віфлеем» С.Кавалёва.
625
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача: 1 — сцэна са спектакля «Сястра мая Русалачка» Л. Разумоўскай; 2 — сцэна са спектакля «Бліндаж» А. Паповай.
выразнуюформу («Зялёная птушка» паводлеК.Гоцы, «Злюбімымінерасставайцеся» А.Валодзіна, «Міколкапаравоз» паводле М.Лынькова і інш.). У 2й пал. 1970х гг. у тэатры створана эксперымент. малая сцэна. Сярод цікавых спектакляў «Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна, «Эдзіт Піяф» В.Легентава і інш. Спектаклі 1980—90х. гг. адметныя спалучэннем музычнасці, пластыкі, сцэнаграфіі з глыбокім зместам. Ажыццёўлены пастаноўкі п’ес бел. аўтараў: «Калыска чатырох чараўніц» У.Караткевіча, «Марутка» С.Алексіевіч, «У спадчыну — жыццё» А.Петрашкевіча і інш. Спектакліказкі для дзяцей вылучаліся дынамічнасцю, відовішчнасцю, сучаснымі мелодыямі і рытмамі: «Кот у ботах» паводле Ш.Перо, «Петэр Мунк і яго каменнае сэрца» паводле В.Гаўфа, «Ноч на Івана Купалу» Ю.Куліка і інш. Сярод лепшых пастановак 1990х гг.: «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Банкрут» («Свае людзі — паладзім») А.Астроўскага, «Стваральніца цуду» У.Гібсана, «Маленькі лорд Фаўнтлерой» М.Воранава паводле Ф.Бёрнет і
інш. У 2000я гг. тэатр працягвае традыцыю стварэння ўласнага нац. рэпертуару. Адметнымі сталі спектаклі «Дарога на Віфлеем» («Братка асёл»), «Пацалунак ночы», «Тарас на Парнасе» С.Кавалёва, «Палачанка» А.Дударава, «Рыцар ордэна Сонца» П.Васючэнкі і інш. Прыкметамі творчага пошуку сталі пастаноўкі для дзяцей «Бармалей» К.Чукоўскага, «Спадарыня Мяцеліца» Т.Пацай, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Хайта, «Maymi» Р.Кіплінга, «Сястра мая Русалачка» Л.Разумоўскай паводле Х.К.Андэрсена і інш. У 2001 спектаклем «Гісторыя Паласатага ката і сеньярыты Ластаўкі» А.Еранькова паводле Ж. Амаду ў тэатры адкрылася эксперымент. сцэна. Яркае маст. ўвасабленне атрымалі пастаноўкі «А зоры тут ціхія...» Б.Васільева, «Бліндаж» А.Паповай, «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Мешчанін у дваранах» Мальера і інш. 3 1958 тэатр актыўна ўдзельнічае ў міжнар. і рэсп. тэатр. фестывалях. У складзе трупы (2010): засл. артысты Беларусі Б.Барысёнак, Л.Горцава, В.Кавалерава, Л.Улашчанка, арты
сты Л.Асмалоўская, Р.Астрадзінава, А.Валынец,Н.Ваўчок,Н.Гарбаценка, А.Гераська, А.Гладкі, Ю.Грыгарэнка, М.Есьман, Т.Жданава, Ю.Жыгамонт, А.Зелянко, У.Іваноў, Г.Казлова, В.Казлоў, А.Каламіец, А.Каралевіч, А.Кізіно, А.Кірмуць, М.Клімовіч, М.Лявончык, В.Ніцко, В.Новік, А.Палазкоў, А.Паплаўская, Т.Ражаўская, Л.Разумава, І.Сідорчык, В.Сініца, Ю.Смірнова, А.Станілевіч, І.Ушакевіч, Т.Чардынцава, Ж.Чацверыкова, А.Шабад, І.Шрубейка, Н.Якаўлева.
Будынак тэатра ўзведзены ў 1936—37 (архіт. А.Воінаў, У.Вараксін) уаднымкомплексезПалацампіянераў і школьнікаў. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены з элементамі стылю класіцызму ў 1952—54 (архіт. А.Воінаў, Л.Усава) у працэсе рэканструкцыі відовішчнай групы памяшканняў Палаца піянераў і школьнікаў (прыбудавана новая сцэнічная частка), з якім утварае адзіную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. Mae сіметрычную планіроўку: на гал. восі размешчаны вестыбюль, прамавугольнай формы глядзельная зала на 455 месцаў
626
БЕЛАРУСКІ
(партэры, амфітэатр, 2 бакавыя ложы), кулуары. Гал. ўваход аформлены 6калонным порцікам карынфскага ордэра. У 2001 абсталявана эксперымент. сцэна. Вядзецца рэканструкцыя (2010). Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. Мінск, 2000.
Ж.А.Лашкевіч, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
БЕЛАРЎСКІ САВЁЦКІ ТЭАТР. Дзейнічаў у 1918—19 у Мінску. У складзе тэатра былі трупы Першага тва бел. драмы і камедыі пад кіраўніцтвам Ф.Ждановіча і тэатр. калектыву пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча, хор У.Тэраўскага і аркестр пад кіраўніцтвам Ф.Тхожа. Рэжысёры: Ф.Аляхновіч і Ф.Ждановіч. Сярод вядучых акцёраў: Ф.Аляхновіч, В.Вашкевіч, У.Галубок, Р.Жакоўскі, Ф.Ждановіч, А.Крыніца, М.Міцкевіч, Л.Навахацкая, Ч.Родзезіч, В.Тарасік і інш. Пры тэатры працавала літ. секцыя па падрыхтоўцы рэпертуару, у якім пераважалі бел. творы. Сярод пастановак: «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Кветка папараці» К.Буйло, «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны» У.Галубка, «Птушка шчасця» Ф.Аляхновіча, «Рысь» («У зімовы вечар») і «Хам» паводле Э.Ажэшка, «Мядзведзь» і «Сватанне» А.Чэхава і інш. Калектыў разгортваў шырокую культ.асветную дзейнасць. Арганізатары імкнуліся стварыць спец. аб’язныя дружыны і драм. студыю па падрыхтоўцы акцёраў, аднак планы не ажыццявіліся зза паліт. сітуацыі ў горадзе. У 1919 тэатр спыніў сваю дзейнасць.
БЕЛАРЎСКІ САіОЗ АРХІТЙКТАРАЎ (БСА), добраахвотная грамадская творчая арганізацыя архітэктараў. Створаны ў 1935 як Саюз бел. архітэктараў, з 1999 сучасная назва. Асн. мэты дзейнасці: рэалізацыя прыярытэтных кірункаў дзярж. палітыкі,
садзейнічанне дзярж. і грамадскім аргцыям у праектаванні і будаўніцтве гарадоў і інш. нас. пунктаў, прам., с.г., жылых, грамадскіх, культ.быт. збудаванняў добраўпарадкаванне нас. месцаў, павышэнне прафес. ўзроўню членаў саюза. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — савет (40 чал.). З’езды адбыліся ў 1937, 1941, 1950, 1955, 1958, 1961, 1966, 1970, 1975, 1980, 1985, 1991, 1995, 1999, 2003, 2007. Старшыні праўлення: П.І.Амбражунас (з 1935), А.А.Брэгман (з 1937), А.П.Воінаў (з 1941), М.І.Томах (з 1950), Г.А.Парсаданаў (з 1955), Л.П.Мацкевіч (з 1958), В.Б.Ладыгіна(з 1961),Э.М.Дзямідаў (з 1964), В.Н.Аладаў (з 1966), Ю.В.Шпіт (з 1970), Ю.П.Грыгор’еў (з 1973), Я.Л.Ліневіч (з 1975), І.І.Боўт (з 1977), Ю.Ф.Патапаў (з 1980), Я.П.Кавалеўскі (з 1985), А.В.Сцяпанаў (з 1999), А.Н.Корбут (в.а. з 2000; з 2002). У склад саюза ўваходзяць 6 абл. і шэраг пярвічных аргцый НДІ, ВНУ, праектных аргцый. 3 1953 дзейнічае Рэсп. дом архітэктара. 3 2004 з’яўляецца чл. Міжнар. саюза архітэктараў (MCA). Адзін з заснавальнікаў Нац. фестывалю архітэктуры (з 2000), у рамках якога праходзяць Мінскі міжнар. біенале маладых архітэктараў «Леанарда», рэсп. конкурсы на лепшы архіт. твор, лепшы дыпломны праект выпускнікоў ВНУ і сярэдніх спец. архіт. школ Беларусі, маст. дзіцячай творчасці «Архітэктура роднага краю вачамі дзяцей», выстаўкі, прэзентацыі, канферэнцыі і інш. Па выніках фестывалю выдаецца каталог. На 1.1.2010 — 802 члены.
А.І.Корбут.
БЕЛАРЎСКІСАЮЗ ДЫЗАЙНЕРАЎ, добраахвотная грамадская творчая арганізацыя дызайнераў. Аб’ядноўвае спецыялістаў у галінах індустрыяльнага і графічнага дызайну; праектавання малых форм, інтэр’ераў, абсталявання, рэкламы, артдызайну; мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Створаны ў 1987 як Саюз дызайнераў Беларусі, з 1999 сучасная назва. Mae на мэ
це развіццё і прапаганду творчай дзейнасці дызайнераў, абарону аўтарскіх правоў, прафес., эканам. і сац. інтарэсаў, павышэнне эфектыўнасці ўкладу дызайну ў развіццё культуры і эканомікі краіны. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, выканаўчы — праўленне. З’езды адбыліся ў 1993, 1995, 1999, 2002, 2007. Старшыні праўлення: А.Длатоўскі (з 1987), Дз.Сурскі (з 1995). У склад саюза ўваходзяць Гродзенскае і Віцебскае абл. аддзяленні. Б.с.д. — чл. міжнар. Саюза дызайнераў і Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў. 3 2001 выдае вытворчапрактычны час. «PRO днзайн», даведачныя выданні па дызайне «Хто ёсць хто. Дызайн унутры і звонку», «Знак. Лагатып». На 1.1.2010 — 640 членаў. Дз.А.Сурскі. БЕЛАРЎСКІ САЮЗ ЖУРНАЛІСТАЎ, добраахвотная грамадская арганізацыя прафесійных работнкаў перыяд. друку, тэлебачання, радыёвяшчання, інфармацыйных агенцтваў, выдваў. Створаны ў 1959 як Саюз журналістаў Беларусі, з 1995 сучасная назва. Гал. задачы: абарона аўтарскіх правоў журналістаў, павышэнне іх прафес. майстэрства, знаёмства членаў саюза з новымі формамі творчай дзейнасці, развіццё базы рэгіянальнай прэсы, абмеркаванне праблем сучаснай журналістыкі, узмацненне сувязей з замежнымі калегамі. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — сакратарыят і пленум. З’езды адбыліся ў 1959, 1962, 1966, 1971, 1977, 1982, 1987, 1990, 1995, 2000, 2005. Старшыні Б.с.ж.: Ф.Я.Кляцкоў(1959—71),У.В.Мацвееў (197173), А.А.Тоўсцік (197387), І.П.Макаловіч (1987—90), Л.С.Екель (1990—2005), А.І.Лемяшонак (з2005). Дзейнічаюць 6 абл. аргцый. Б.с.ж. арганізоўвае семінары, прэсканферэнцыі, выстаўкі, штогадовы конкурс «Залатое пяро». 3 2006 сумесна з Мінвам інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдае час. «ЖурнаЛіст». На 1.1.2010 — больш за 2 тыс. членаў.
А.І.Лемяшонак.
627
БЕЛАРУСКІ
БЕЛАРЎСКІ САЮЗ КАМПАЗІТАРАЎ, добраахвотная грамадская творчая арганізацыя кампазітараў і музыказнаўцаў. Створаны ў 1933 як секцыя кампазітараў пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, з 1934 Аргкамітэт Саюза кампазітараў Беларусі, з 1938 Саюз сав. кампазітараў Беларусі, з 1957 Саюз кампазітараў Беларусі, з 1999 сучасная назва. Да 1992 уваходзіў у Склад саюза кампазітараў СССР. Асн. мэты дзейнасці: развіццё прафесійнага бел. муз. мастацтва і падтрымка творчай дзейнасці кампазітараў, прапаганда высокамаст. муз. твораў, вывучэнне гісторыі і сучаснага стану развіцця нац. кампазітарскай школы, захаванне лепшых традыцый нац. муз. культуры. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд. Першы пасляваенны адбыўся ў 1947, астатнія ў 1956, 1959, 1962, 1967, 1971, 1976, 1980, 1985, 1989, 1993, 1997, 2001, 2006. Старшыні: І.І.Любан (з 1933), А.В.Багатыроў (1938—41; 1943—48), М.І.Аладаў (з 1949), Я.К.Цікоцкі (з 1950), Дз.Р.Камінскі (з 1963), Р.Р.Шырма (з 1966), Ю.У.Семяняка (з 1973), І.М.Лучанок (з 1980). У складзе саюза дзейнічае Бел. асацыяцыя сучаснай музыкі. Адзін з заснавальнікаў міжнар. фестываляў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1992), акадэмічнай музыкі «Дыялогі: маладыя кампазітары і выканаўцы» (з 2007, Мінск) і інш. Саюз — чл. Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў. На 1.1.2010— 133 члены.
К.С. Бандарэнка.
БЕЛАРЎСКІ САЮЗ КІНЕМАТАГРАФІСТАЎ, добраахвотная грамадская творчая арганізацыя дзеячаў кінамастацтва. Аб’ядноўвае сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў, мастакоў, акцёраў, кіназнаўцаў, крытыкаў, арганізатараў кінавытворчасці, кінапракатчыкаў і інш. Створаны ў ліст. 1962 як Саюз кінематаграфістаў Беларусі, з 1999 сучасная назва. Mae на мэце развіццё нац. кінамастацтва, стварэнне высокамаст. тэле, дакум., ігравых,