Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
«БЕЛАРУ'СКІЯ ФАНФАРЫ», міжнародны фестываль духавой музыкі. Праводзіцца з 1996 у г. Баранавічы 1 раз у 3 гады. Спачатку быў рэсп. (1996, 2001, 2004, 2006), з 2008 міжнародны. Заснавальнікі і арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкі гарвыканком, Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкома. Мэты фестывалю: развіццё і папулярызацыя духавой музыкі, актывізацыя
На міжнародным фестывалі духавой музыкі «Беларускія фанфары». 2008.
творчай і канцэртнай дзейнасці, павышэнне маст. ўзроўню і ўзбагачэнне рэпертуару аматарскіх духавых аркестраў рэспублікі. У фестывалі ўдзельнічаюць аматарскія духавыя аркестры ад кожнай вобласці і г. Мінск (каля 600 калектываў). Для ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца калектывы з Аўстрыі, Балгарыі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі, Малдовы. У час фестывалю праводзяцца маршпарад, выступленне вольнага духавога аркестра, конкурсная праграма, майстаркласы, «круглы стол» па пытаннях фарміравання рэпертуару для духавых аркестраў, творчыя лабараторыі забмеркаваннем праблем ісучасных тэндэнцыйразвіццядухавой музыкі ў рэспубліцы, выстаўкі вырабаў нар. майстроў і інш. Заключныя мерапрыемствы прымеркаваны да свята горада «Баранавіцкая вясна». Узнагароды фестывалю — дыпломы (лаўрэатаў, удзельнікаў, па намінацыях), сувеніры, прызы, падарункі. У 2006 Гранпры атрымаў Баранавіцкі rap. канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам В.Прадуна, дыпломлаўрэатаіступені— Пінскігар. духавы аркестр. У 2008 у конкурснай
637
БЕЛАРУСЦЫ
праграме ўдзельнічалі 6 калектываў з Беларусі. Дыпломы лаўрэатаў ІІступені атрымалі Гомельскі rap. духавы аркестр і Жодзінскі нар. духавы аркестр Палаца культуры «БелАЗ».
БЕЛАРЎСЦЫ, 1) назва рознаэтнічнага насельніціва Белай Русі (жыхароў Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і часткова Мінскага ваяв. Рэчы Паспалітай, а таксама зах. Смаленшчыны, паўн. Чарнігаўшчыны, паўд. Пскоўшчыны), якая ўжывалася ў афіц. дакументах Рус. дзяржавы ў 16—17 ст. У 19 ст. Б. называлі ўжо толькі беларусаў, а сама назва тр'ансфармавалася ў этнонім «беларусы». 2) Назва воінаў 2 фарміраванняў Бел. гусарскага палка Рас. арміі 1775—1918. 3) Па дадзеныхэтналагічныхдаследаванняў пач. 1990х гг., на Далёкім Усходзе (Расія) этнакультуронімам «Б.» называлі перасяленцаў з Беларусі, якія трапілі сюды ў 19—20 ст.
/. В. Карашчанка.
«БЕЛАРЎСЫ», ш маттомнае навуковае выданне, гісторыкаэтналагічнае даследаванне асаблівасцей
Тамы навуковага выдання «Беларусы».
культуры і побыту беларусаў. Падрыхтавана Інтам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі. Выдадзена ў 12 тамах у 1995—2009 у Мінску на бел. мове выдавецкім домам «Беларуская навука». Тамы серыі «Прамысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Беларускае народнае дойлідства» (1998), «Гісторыя этналагічнага вывучэння» (1999), «Вытокі і этнічнае развіццё», «Сям’я» (абодва 2001), «Грамадскія традыцыі» (2002), «Вусная паэтычная творчасць» (2004), «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва» (2005), «Антрапалогія» (2006), «Славянскія этнакультурныя традыцыі» (2007), «Музыка» (2008), «Экраннае мастацтва» (2009) ахопліваюць усе важнейшыя галіны жыццядзейнасці і культуры бел. народа ў дыяхронным і тэматычных аспектах. У іх разглядаюцца асаблівасці развіцця нар. промыслаў і рамёстваў, дойлідства і архітэктуры, сямейнага ўкладу жыцця беларусаў у мінулы і сучасны перыяды, фалькл.абрадавая творчасць, праблемы нац. культ. спадчыны, характарызуюцца найб. распаўсюджаныя віды нар.
мастацтва, асвятляюцца праблемы прарадзімы славян і агульных каранёўіхэтнагенетычнайроднасці, этнагенетычных вытокаў агульных і асаблівых рыс духоўнай культуры, вераванняў, звычаяў, абрадаў, традыцый і самасвядомасці беларусаў, аналізуецца сувязь бел. культуры з культ. традыцыямі інш. слав. народаў. Прэмія «За духоўнае адраджэнне» 2008 аўтарскаму калектыву ўскладзе В.М.Бялявінай, А.У.Гурко, Г.І.Каспяровіч, Т.І.Кухаронак, А.І. Лакоткі, Л.В.Ракавай, Я.М.Сахуты, І.У.Чаквіна. А.У.Гурко. «БЕЛАРЎСЬ», дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў Мінску. Створана ў студз. 1921 як Дзярж. выдва БССР на базе Бел. аддз. Дзярж. выдва РСФСР. Са снеж. 1922 у складзе Дзярж. трэста выдавецкай справы і паліграф. прамсці («Белтрэстдрук»). 3 чэрв. 1924 у выніку аб’яднання з каап. выдвам «Савецкая Беларусь» называлася Бел. дзярж. выдва, з 1934 — Дзярж. выдва БССР, з 1963 «Б.», з чэрв. 2000 РУП «Выдавецтва «Беларусь». На яго базе былі створаны выдвы «Народная асвета» (1952), «Ураджай» (1961), «Мастацкая літаратура» (1972). У 2002 шляхам аб’яднання ў склад «Б.» ўвайшлі выдвы «Полымя» і «Ураджай». Спецыялізуецца на выпуску грамадскапаліт., навук.папулярнай, маст.публіцыст., краязнаўчай, мед., даведачнай, вучэбнай, муз., с.г. лры. Прыярытэтным напрамкам з’яўляецца выданне кніг і альбомаў па выяўл. мастацтве, фотаальбомаў, паштовак, календароў. Падрыхтавала і выдала зборы твораў Я.Коласа, Я.Купалы, П.Броўкі, З.Бядулі, К.Крапівы, А.Куляшова, М.Лынькова, І.Мележа,М.Танка,К.Чорнага,І.Шамякіна і інш. бел. пісьменнікаў, творы рус. і сусв. класічнай лры, кнігі па філасофіі і гісторыі Беларусі і інш. С.І.Міхайлава.
«БЕЛАРЎСЬ», альманах беларускай літаратуры. Выдаваўся ў Вял. Айч.
638
«БЕЛАРУСЬ»
вайну пад рэдакцыяй П.Глебкі, К.Крапівы, М.Лынькова на бел. мове. Выйшлі 2 нумары: 1ы ў 1943 у Маскве, 2і ў 1945 у Мінску (пад назвай «Альманах», падрыхтаваны да 25годдзя БССР). У ім былі апублікаваны вершы Я.Купалы («Беларускім партызанам», «Паўстаў народ», «Зноў будзем шчасце мець і волю»), Я.Коласа («Мая зямля», «Савецкім народам», «Салар», «Чую голас» і інш.), П.Броўкі, П.Глебкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, Э.Агняцвет, А.Астрэйкі, А.Бялевіча, К.Буйло, Ц.Крысько(В.Віткі), М.Лужаніна, М.Машары і інш., апавяданні Я.Коласа («У разведцы», «Санітарка Таня», «Сустрэча з ворагам»), М.Лынькова («Пацалунак», «Салют», «Васількі» і інш.), К.Чорнага («Аксеніны сляды», «Маленькая жанчына», «Вялікае сэрца» і інш.), І.Гурскага, А.Якімовіча; п’есы «Проба агнём» і «Валодзеў гальштук»; арт. М.Лынькова «Мы пераможам» і «Літаратура народа», М.Дабрыніна «Беларуская літаратура Вялікай Айчыннай вайны», В.Вольскага «Несцерка». Друкавалася таксама хроніка літ., тэатр. і маст. жыцця і інш. І.ДКазека. «БЕЛАРЎСЬ», аднатомны энцыклапедычны даведнік пра важнейшыя сферы жыццядзейнасці Беларусі. Выдадзены ў 1995 у Мінску выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Усебакова асвятляе гіст. мінулае бел. народа і сучасны стан развіцця краіны, адм.тэр. падзел, эканоміку, навуку, культуру і мастацтва, мову, лру, фальклор і этнаграфію, прыродныя багацці, геагр. і геалагічныя аб’екты, раслінны і жывёльны свет. Уключае 4800 артыкулаў, у т.л. больш за 1600 біяграфій прадстаўнікоў розных галін ведаў і дзейнасці. Артыкулы праілюстраваны каляровымі і чорнабелымі фотаздымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі.
«БЕЛАРУ'СЬ», штодзённая палітычнаэканамічная і літаратурная
Энцыклапедычны даведнік «Беларусь».
газета. Выдавалася 21.10.1919—9.7. 1920 у Мінску на бел. мове. Пераемніца газ. «Звон» (27 нумароў уключаны ў суцэльную нумарацыю «Б.»). У 1919 рэд.выдавец Я.Луцэвіч, з 1920 рэд. Я.Лёсік, выдавец — часовы Бел. нац. кт, з 12.3.1920 — прадстаўнік гэтага кта К.Цярэшчанка. Газету падтрымлівала ахвяраваннямі бел. інтэлігенцыя. Неаднаразова канфіскоўвалася польск. ўладамі, часам выходзіла з «белымі плямамі» цэнзуры. Развівала традыцыі «Нашай нівы», аб’ядноўвала нац., паліт. партыі і групоўкі, якія адстойвалі ідэю суверэннай, непадзельнай і незалежнай Бел. Рэспублікі ў этнаграф. межах бел. народа. Сярод матэрыялаў газеты — рэд. артыкулы і літ. творы, карэспандэнцыі з гарадоў, мястэчак і вёсак. У першым праграмным артыкуле (21.10.1919) рэдакцыя пісала: «Мы — дзеці працоўнага народа. Мы выйшлі з хаты рабочага люду і будзем гаварыць ад імя яго, бо ведаем гора яго і баліць наша сэрца нядоляй яго. Між намі хата яго, любы лясы, сенажаці, прыгожа ніва яго і як песьня малітвы, як голас мацеры, чуецца ўсюды спрадвечная мова яго... I не збавіцца ён ад гора свайго ніколі, калі не адбудуе дзяржавы свае...». Газета арганізавала
кампанію грамадскага пратэсту супраць спробы акупацыйных улад правесці «плебісцыт» з мэтай далучэння Беларусі да Польшчы. Змяшчала артыкулы, прысвечаныя арганізацыі бел. арміі, стварэнню бел. школ, развіццю сельскай гаспадаркі, прамсці і рамяства, прац. кааперацыі ў краіне. Газета апублікавала шэраг даследаванняў Я.Карскага па гісторыі бел. лры і культуры: «Аршанскі стараста Філон КмітаЧарнабыльскі», «Стары беларускі этнограф і пісьменнік Аляксандр Рыпінскі», «Арцём ВярыгаДарэўскі», «Беларускія творы Людвіка Кандратовіча», «Забыты беларускі пісьменнік Фэлікс Тапчэўскі— «Хвэлька з Рукшэніц», «Алаіза ПашкевічКайрысава, пісьменніца эпохі адраджэння беларускай літаратуры», «Беларускі народ і яго мова», «Адкуль нашы продкі чэрпалі гістарычныя веды», «Старасвецкі беларускі павіншавальны верш», «Творы беларускай літаратуры, маючыя камічнагуманістычны характар», «У справе гісторыі беларускай драмы» і інш. Гісторыі Мінска 19 ст. прысвечаны арт. Ю.Алелькавіча (Р.Зямкевіч)
Газета «Беларусь».
639
«БЕЛАРУСЬ»
«Стары Мінск у беларускіх успамінах». Значнае месца ў «Б.» займаў літ. аддзел. Друкаваліся творы Я.Купалы (упершыню пабачылі свет паэмы «Зімою», «Магіла льва», «Яна і я», вершы, пераклад на бел. мову «Слова аб палку Ігаравым»), З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Каганца, Я.Коласа, М.Чарота, У.Галубка, раман Ядвігіна Ш. «Золата», драмы Ф.Аляхновіча і інш. Газета асвятляла тэатр. жыццё Мінска, сельскую маст. самадзейнаць. Былі таксама аддзелы: «Апошнія навіны», «Палітычныя весткі», «Менскае жыццё» і інш. У.М.Конан.
«БЕЛАРЎСЬ», газета; орган Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны. Выдавалася 30.3—18.5.1919 у Гродне на бел. мове. Выйшла 11 нумароў. Асвятляла культ. жыццё горада, пісала пра бел. школу, дзіцячую маст. самадзейнасць, стварэнне бел. хору, клуба «Наша хата», пра літ.муз. вечары, бел. настаўніцкі рух. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» змяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, ва Украіне і Літве. Публікавала артыкулы пра міжнар. жыццё. Вяла рузрыку «Мясцовая хроніка». А.М.Пяткевіч.
«БЕЛАРЎСЬ. BELARUS», грамадскапалітычны часопіс. Заснавальнікі — Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газ. «Советская Белоруссня», Белзнешэканомбанк. Выдаецца ў Мінску. 3 1930 выходзіў пад назвай «Чырвоная Беларусь» (на бел. мове) раз у 2 тыдні. У сак. 1933 выпуск спынены, адноўлены ў студз. 1944 пад назвай «Беларусь». Друкаваўся спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску, выходзіў раз у 2 месяцы на бел. і рус., з 1945 — на бел., з 1997 — на бел. і рус. мовах штомесячна, з 2003 — на бел. мове раз у 2 месяцы. 3 лютага 2005 сучасная назва; выдаваўся на бел., польск., англ., франц., іспанскай мовах штомесячна, з 2009 — на бел., польск., англ., іспанскай. Асвят