Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Бешанковіцкі народны ансамбль народнай песні «Весялуха».
ары творы і песні бел. («Бярозка» І.Лучанка, «Калінаягада» Л.Захлеўнага, «Лірычная мелодыя», «Лявоніха» Я.Глебава), замежных кампазітараў («Антракт да 4 дзеяння» оперы «Кармэн» Ж.Бізэ, «Жаданне», «Чары» Ф.Шапэна), бел. нар. песні («Ехаў Янка», «I ў вас, і ў нас»), Калектыў — дыпламант і ўдзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998,2004). Н.М.Апанасёнак.
БЕШАНКбВІЦКІ НАРбДНЫ КЛУБ «ВЕТЭРАН». Створаны ў 1985 у г.п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.П.Яршова (з 1985), З.П.Насыр (з 1993), С.І.Панкевіч (з 2003), В.П.Качанава (з 2006). У складзе клуба 19 чал. Асн. мэты дзейнасці — ваен.патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя ваен. і нар. песень, арганізацыя адпачынку пажылых людзей. У рэпертуары песні бел., рус. кампазітараў («Аркестр іграе марш» М.Галаўнёва, «Гэта свята жыцця на зямлі» Я.Чацверыкова, «Мой кут» А.Яцкевіча, «Заздароўная», «Блакітнавокая наша краіна» Г.Сёмінай, «Плыве туман» Г.Майбарады). Калектыў — удзель
673
БЕШАНКОВІЦКІ
Да арт. Бешанковіцкі народны клуб народных майстроў «Скарбонка»: 1 — у майстэрні па кераміцы; 2 — майстрыха па пляценні паясоў на працоўным месцы.
нік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2004), абл. нар. творчасці «Не старэюць душой ветэраны» (гарады Орша, Гарадок, 2004—05, Віцебск 2007—08). З.П.Насыр.
БЕШАНКбВІЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАРбДНЫХ МАЙСТРбЎ «СКАРБбНКА». Створаны ў 1995 у г.п. Бешанковічы пры раённым Доме рамёстваў. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік А.Г.Аўчыннікаў (з 1995), кіраўнікі П.М.Ханяк (з 2000), А.А.Пагарэльская (2004), М.І. Калкова (з 2005). У складзе клуба 38 майстроў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. аматарскага выяўл., дэкар.прыкладнога мастацтва, павышэнне майстэрства і развіццё творчай індывідуальнасці, эстэтычнае выхаванне насельніцтва, авалоданне нар. рамёствамі. Гал. кірункі — вышыўка, выцінанка, вязанне кручком, ласкутнае шыццё, жывапіс, роспіс па шкле і дрэве, маст. апрацоўка бяросты, салома і лозапляценне, караняпластыка, ткацтва паясоў і габеленаў, набіўных дываноў, ганчарства і інш. Удзельнікі клуба —
дыпламанты і лаўрэаты рэсп. свята саломапляцення «Папарацькветка» (2004), абл. святконкурсаў вышыўкі і карункапляцення «Чароўная нітачка» (2008), майстроў нар. малюнка і су
Вырабы ўдзельнікаў Бешанковіцкага народнага клуба народных майстроў «Скарбонка» на конкурсе вышыўкі і карункапляцення « Чароўная нітачка». 2008.
часнага роспісу «Райскі сад» (2009, усе г. Віцебск), ткацтва «Матчыны кросны» (г. Лепель, 2003), выстаўкі нар. дэкар.прыкладнога мастацтва «Жывая легенда» (г. Віцебск, 2005),
674
БЕШАНКОВІЦКІ
Вырабы ўдзельнікаў Бешанковіцкага народнага клуба народных майстроў «Скарбонка» на конкурсе майстроў народнага малюнка і сучаснага роспісу «Райскі сад». 2009.
пленэраў ганчарства «Гліна спявае» (пас. Акцябрскі Чашніцкага рна; 2008—09). М./.Калкова.
рэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998, 2004). Н.М.Апанасёнак.
БЕШАНКбВІЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік палацавапаркавай архітэктуры на паўн. ускраіне г.п. Бешанковічы. Належаў Агінскім, Храптовічам. Закладзены ў 17 — 1й пал. 18 ст. Уключаў палац, гасп. пабудовы, парк з вадаёмамі. Мураваны Ппадобны ў плане палац закладзены ў 1770я гг. Складаецца з 3 узаемазвязаных карпусоў: цэнтр. 2павярховага палаца і бакавых 1павярховых флігеляў. Гал. фасад мае 2ступеньчаты рызаліт і трохвугольны франтон. Па перыментры дэкарыраваны філёнгавым фрызам. Над уваходам ажурны балкон у стылі ампір. Аконныя праёмы прамавугольныя, дэкарыраваны сандрыкамі і падаконнымі плітамі. Планіроўка палаца анфіладная з 2маршавай лесвіцай у цэнтры. Парк быў закладзены ў канцы 17 — 1й пал. 18 ст. на левым беразе р. Зах. Дзвіна як рэгулярны, меў некалькі тэрас, якія спускаліся да ракі. 3 Пд і 3 абмежаваны алеямі. У парку размяшчаліся палац і інш. пабудовы
БЕШАНКОВІЦКІ НАРбДНЫ ХОР Створаны ў 1968 у г.п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.П.Казлова. У складзе хору 40 чал. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў хору, прапаганда бел. нар. песні і твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары песні бел., рас. кампазітараў («Беларускі дом» В.Войціка, «Гордасць і слава твая, Беларусь!» Э.Ханка, «За весніцамі» Л.Захлеўнага, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі, «Ой, туманы мае» У.Захарава, «Хлеб — усяму галава» М.Кудрына, «Невядомы салдат» В.Сігалава), бел. нар. («А ў гародзе ярыца», «Мяцеліца», «Дзеўка ў сенях стаяла», «Ой, у лузе пры дарозе», «Прымакі»), рус. песні ў апрацоўцы М.Сіраты, І.Лучанка, М.Дрынеўскага. Калектыў — лаў
Бешанковіцкі народны хор.
675
БЕШАНКОВІЦКІ
Палацу Бешанковіцкім палацавапаркавым ансамблі.
(незберагліся).Уканцы 18 — 1й пал. 19 ст. перапланаваны ў пейзажны, пасаджаны сады, разбіты кветнікі, пабудаваны новы палац. Парк значна пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну. Захаваліся гал. палац, гасп. пабудовы, фрагменты парку (невял. тэраса ва ўсх. частцы, паасобныя пасадкі дуба, лістоўніцы, 2 штучныя вадаёмы). Ансамбль уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БЕШАНКОВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобл. Цэнтр — г.п. Бешанковічы. У раёне 243 сельскія нас. пункты, 7 сельсаветаў: Астровенскі, Бачэйкаўскі,Бешанковіцкі,Верхнякрывінскі, Вярхоўскі, Соржыцкі, Ульскі. Пл. тэр. 1,25 тыс. км2, лясы займаюць 26%, балоты — 1%. Нас. (2008) 21,8 тыс. чал., гарадскога — 37,2%. Жывуць беларусы (92,6%), рускія (5,8%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Лепель—Віцебск, Шуміліна—Сянно.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7. 1930 у Віцебскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачаткуліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Бешанковічах і раёне больш за 10,2 тыс. ж. У раёне дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (вер. 1942 — май 1944) іЛКСМБ (ліп.—вер. 1941; жн. 1942 — ліп. 1944), партыз. брыгады 1я Віцебская (2га складу), «За Савей
кую Беларусь», імя А.Ф.Данукалава, 2я Бел. імя Панамарэнкі (2гаскладу), імя Леніна, імя Чапаева, Лёзненская, Чашніцкая «Дубава», выдавалася падп. газ. «Сталннец». Раён вызвалены ў чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944 войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай і харчовай прамсці. У раёне (2008) Ульскае ПТВ №3 імя Л.М.Даватара, 14 сярэдніх, 3 базавыя, 2 муз. школы, школа мастацтваў, 16 дзіцячых дашкольных устаноў. Працуюць раённыя Дом культуры і Цэнтр рамёстваў, 12 СДК і 8 сельскіх клубаў, 28 бібліятэк, раённы гісторыкакраязнаўчы музей і музей Л.М.Даватара ў пас. Ула. Дзейнічаюць 2 бальніцы, паліклініка, 3 амбулаторыі, 10 ФАПаў. Зоны адпачынку: рэсп. значэння Ула, мясц. — Астроўна і Ходцы. У раёне 16 рэліг. абшчын, у т.л. 11 праваслаўных. Захаваліся помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Казанская царква (1780) у в. Дарагакупава, парк (пач. 18 ст.) у в. Бачэйкава, касцёл Св. Духа (1853— 64) і Троіцкая царква (1896) у пас. Ула, Троіцкая царква (1873) у в. Астроўна, царква Раства Багародзіцы (1895) у в. Свяча, Мікалаеўская царква (1я пал. 19 ст.) у в. ДворНізгалава, Мікалаеўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.) і парк (пач. 20 ст.) у в. Дабрыгоры. У в. Астроўна ў радавым замку нарадзіўся дзярж. дзеяч ВКЛ
Леў Сапега (1557—1633), у пас. Ула — бел. жывапісец І.Ф.Хруцкі (1810— 85), у в. Хоціна — Герой Сав. Саюза генералмаёр Л.М.Даватар (1903— 41), у в. Саннікі — бел. гісторык, акадэмік АН БССР Ц.С.Гарбуноў (1904—69). Выдаецца раённая газ. «Зара».
БЕШАНКбВІЦКІ РАЁННЫ ГІСТбРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. ў 1979 як музей баявой славы. 3 1987 сучасная назва. Асн. фонд музея налічвае каля 12,5 тыс. адз. захоўвання, навук.дапаможны — каля 4,5 тыс. (2009). Экспазіцыя размешчана ў 7 залах, яе раздзелы расказваюць пра гіст. мінулае раёна, Бешанковінкі край у кастр. 1917, станаўленне сав. улады ў Прыдзвінні, калектывізацыю, падзеі Вял. Айч. вайны, развіццё нар. гаспадаркі ў раёне ў пасляваен. час. Значнае месца ў экспазіцыі займаюць археал. знаходкі: касцяныя наканечнікі стрэл, каменныя і рагавыя сякеры, каменная шліфаваная пліта, падвескі з бурштыну і іклоў жывёл, бівень маманта, фрагменты гліняных гаршкоў з раскопак на тэр. раёна (курганныя могільнікі Давыдкавічы, Крупеніна, стаянка Асавец). Дэманструюцца таксама карты археал. помнікаў і фотаздымкі раскопак, археал. знаходак, нумізматычная калекцыя. Раздзел, прысвечаны Вял. Айч. вайне, складае аснову экспазіцыі, займае 4 залы і расказвае пра абарончыя баі летам 1941 на тэр. Бешанковіцкага рна, стварэнне і дзейнасць падп. і партыз. руху ў раёне, арганізатараў і кіраўнікоў партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь», фарсіраванне Зах. Дзвіны войскамі Чырвонай Арміі, вызваленнераёнаўчэрв. 1944. Сярод экспанатаў дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы Герояў Сав. Саюза — ураджэнцаў раёна і тых, якія вызначыліся пры вызваленні Прыдзвіння: К.А.Абазоўскага, М.А.Высагорца, Л.М.Даватара, П.М.Раманава, І.І.Строчкі, М.М.
676
БЕШАНКОВІЦКІ
Народны ансамбль народнай песні «Весялуха» Бешанковіцкага раённага Дома культуры.
Ткачэнкі. У экспазіцыі жывапісныя і графічныя творы з выявамі мясц. пейзажаў, гіст. і ваен. тэматыкі, скульпт. бюсты (аўтар М.М.Тарасян) генералаў А.П.Белабародава, І.І.Люднікава,І.М.Чысцякова,чыеарміівызвалялі Прыдзвінне, і знакамітых ураджэнцаў раёна. Рэдкімі экспанатамі з’яўляюццаядры і крамянёвыя запалы да ружжаў вайны 1812, скрыпка Д.П.Аўчыннікава, удзельніка Вял. Айч. вайны, на якой пазначаны ўсе франты, дзе ён служыў. У музеі праводзяцца перасоўныя выстаўкі, лекцыі, масавыя мерапрыемствы, тэматычныя вечары і экскурсіі.
БЕШАНКОВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 1959 у г.п. Бешанковічы. ў спецыяльна ўзведзеным будынку. Агульная пл. памяшканняў 720 м2, асноўныя з іх — глядзельная і танц. залы, фае, 4 пакоі для клубнай работы і клас для заняткаў харэагр. калектываў. Дзейнічаюць 10 творчых калектываў і аматарскіх аб’яднанняў, з іх 4 са званнем «народны»: хор раённага Дома культуры (лаўрэат Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці, 1987), ансамбль нар. песні «Весялуха», аркестр нар інструментаў, клуб «Ветэран» (штогадовы ўдзельнік фестывалю «Не старэюць душой