• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    670
    БЕЧЫК
    БЁРМАН Іван Андрэевіч (1830я гг., Вільня — 16.1.1893), беларускі этнограф, краязнавец. Член Рус. геагр. тва. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1857). Служыў свяшчэннікам у Ашмянскім і Кобрынскім паветах. Вывучаў нар. звычаі, вераванні, збіраў матэрыялы пра нар. каляндар і метэаралогію. Аўтар работ «Парадак народнага вылічэння часу і святочныя звычаі ў ПаўночнаЗаходняй Русі» (1869), «Назіранні нашага паўночназаходняга сялянства адносна надвор’я і ўраджаю» (1870), «Каляндар па народных паданнях у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1874), «Чараўнікі і знахары заходнярускага прастанароддзя» (1903) і інш.
    Літ.: Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мінск, 1991.
    БЕРНАРДОНІ (Bernardoni, Bernardonus) Джавані (Ян) Марыя (1541? г. Кома, Італія — 1605), італьянскі архітэктар, прадстаўнік барока. У 1586—99 прыдворны архітэктар кн. М.Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы. Удзельнічаў у 1м этапе будаўніцтва Нясвіжскага палацавапаркавага комплексу, грамадскіх будынкаў горада (ратушы, семінарый, палаца ў прадмесці Альба). Аўтар праекта і кіраўнік будаўніцтва комплекса касцёлаезуітаўі калегіумаў Нясвіжы (абодва 1587—94), пабудаваўкасцёлы ў Гродне і Клецку. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай распачаў характэрную для Новагачасу архіт.буд. практыку на аснове праектных чарцяжоў. У Навук. бцы НАН Украіны (Кіеў) захоўваеццарукапісны архіт. альбом 16—17 ст. з выявамі пабудоў Беларусі таго часу, сярод якіх ёсць творы Б.
    БЕСКАНФЛІКТНАСЦЬ, «т э о р ы я бесканфліктнасці», тэрмін, якім у савецкім літаратуразнаўстве і крытыцы абазначалі тэндэнцыю згладжвання вострых жыццёвых супярэчнасцей. Б. у лры і мастацтве ўзнікла ў 1930я гг. Лічылася, што ў сав. грамадстве антаганістычныя
    супярэчнасці адсутнічаюць, таму канфлікт можа быць толькі паміж «добрым» і «лепшым». Такі падыход да маст. твора параджаў ідэалізацыю — адступленне ад жыццёвай праўды, ігнараванне адмоўных з’яў рэчаіснасці, схематызм. Пры гэтым прыніжалася грамадзянская функцыя лры. Росквіт Б. прыпаў на першае пасляваен. дзесяцігоддзе. Многім творам гэтага часу было ўласціва прыхарошванне жыцця, калі аўтарамі жаданае выдавалася за сапраўднае, адсутнасць паўнакроўных чалавечых характараў (раман «Пад мірным небам» А.Стаховіча, аповесці «Цёплае дыханне» М.Паслядовіча, «Вяснянка» Т.Хадкевіча, п’есы «Пяюць жаваранкі», «Зацікаўленая асоба» К.Крапівы і інш.). Са зменай грамадскапаліт. атмасферы ў краіне ў 2й пал. 1950х гг. лра звярнулася да рэальнага жыцця і надзённых праблем чалавека. «Тэорыя бесканфліктнасці» была прызнана антымаст. і развенчана. Б. як адмаўленне аўтара ад паказу значных сац., маральнаэтычных канфліктаў зрэдку сустракаецца і ў наступныя дзесяцігоддзі.
    Т.К.Грамадчанка.
    БЕССЮЖЙНАСЦЬ, адсутнасць дзеяння ў мастацкім творы. Бессюжэтнымі звычайна з’яўляюцца аўтарскія прадмовы і пасляслоўі, публіцыст., філас., лірычныя адступленні ў вял. эпічных (аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» В.Казько, раманы «Палескай хронікі» І.Мележа), ліраэпічных творах (паэмы «Новая зямля»,«Сымонмузыка»Я.Коласа),разгорнутыя рэмаркі ў п’есах (трагікамедыі «Кашмар», «Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Б. уласціва «плыні свядомасці» — паслядоўнай перадачы ўнутраных адчуванняў і думак героя ў творах мадэрнісцкай і постмадэрнісцкай лры. Як адсутнасць падзейнасці, знешняга дзеяння лічыцца адной з характэрных асаблівасцей лірыкі.
    Т. К. Грамадчанка.
    БЕТЛЯЁЎСКІЯ, сям’я акцёраў 1й пал. 19 ст.
    М і х а л, акцёр, антрэпрэнёр. У Мінску з 1832 у трупе А.Ш. Жукоўскага, у 1838—39 (магчыма, і ў 1840) у трупе В.А.Ашпергера 1 ў 1846—47 у трупе В.Драздоўскага; пасля 1832 і ў 1840—41 у Гродне. У 1841 арганізаваў асабістую трупу, якая гастраліравала ў Навагрудку і Кобрыне. Працаваўтаксамаўтрупах В.Блажэвіча (1841—45) і Ю.Кандрата (1853—54), што выступалі ў розных гарадах Беларусі.
    Катажына, жонка Міхала. Карысталася поспехам у ролях камічнай старой, какетак. Выступала ў 1839 у Гродне, у 1840 у Свіслачы. 3 1841 працавала ў трупах з мужам.
    Адэлія і Каміла, дочкі Міхала 1 Катажыны. У 1852 працавалі разам у трупах Ф.Петжыкаўскага і К.Фядзецкага (гастраліравала ў Магілёве, Гомелі) і ў 1853—54 у Ю.Кандрата. Адэля карысталася поспехам у вадэвілях.
    БЁЦЕЎ Аляксандр Іванавіч (н. 1.11. 1941, в. Спасаўка Цюменскай вобл., Расія), беларускі аператар кіно. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфііў Маскве (1975). 31974 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ: тэлефільмы «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Чырвоны веласіпед» (1979), маст. фільм «3 кошкі ўсё і пачалося...» (1982), анімацыйныя «Уначы ў тэатры» (1989), «Сын чалавечы» (1991), «Скерца» (1994, з Ю.Марухіным), «Чароўная жалейка»(1998),«Фантазёрка»(1999),«Яма, танцы, чатыры струны» (2000), «Пераацэньванне каштоўнасцей» (2001), «Снягурка» (2006), «Старажытная аповесць аб жыцці, каханні і іншых цудах» (2008), «Жылабыла Мушка» (2009) іінш.
    БЁЧЫК Варлен Леанідавіч (25.6. 1939, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна — 13.11.1985), беларускі крытык і літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1974). Скончыў БДУ (1960). Настаўнічаў. 3 1966 працаваў
    671
    БЕШАНКОВІЦКАЯ
    у газ. «Літаратура і мастацтва» і час. «Нёман». 3 1972 у Інце лры АН Беларусі. 3 1981 намеснік гал. рэдактара выдва «Мастацкая літаратура». Даследаваў бел. паэзію і прозу, сувязь лры з часам і жыццём, пытанні духоўнага багацця творчай асобы, культуры творчасці, асаблівасці творчых індывідуальнасцей майстроў слова розных пакаленняў. Аўтар збкаў літ.крытычных арт. «Свет жывы і блізкі» (1974), «Прад высокаю красою...» (1984), манаграфіі «Беларуская савецкая лірыка» (1979, з М.Ярошам), кніг «Шлях да акіяна: кніга пра паэзію Аркадзя Куляшова» (1981), «Радзіме — радок і жыццё» (1986). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове). Склаў зб. «Песні змагання, 1941—45: вершы беларускіх паэтаў» (1986).
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1989; Радкі і жыццё: старонкі дзённіка. Мінск, 1993.
    БЕШАНКОВІЦКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Бешанковічы. Пабудавана ў 1870 з цэглы на месцы папярэднягахрама. Цэнтрычны крыжовакупальны храм. Сяродкрыжжа вылучана вял. 8гранным светлавым барабанам з шатровым пакрыццём і цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні. Падобныя
    Бешанковіцкая кераміка.
    (меншага памеру) 4 барабаны знаходзяцца пад вуглавымі квадратнымі ў сячэнні аб’ёмамі. Фасады расчлянёны ў 2 ярусы вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам. У афармленні інтэр’ера выкарыстана алейная трафарэтная размалёўка. Захаваліся абразы 17—19 ст.: «Успенне Багародзіцы», «Прападобная Ефрасіння Полацкая», «Маці Божая Замілаванне», «Тайная вячэра», «Спас» і інш. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЕШАНКбВІЦКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы з г.п. Бешанковічы. Найб. развіцця промысел дасягнуў у канцы 19 — 1й пал. 20 ст. У 1930я гг. тут працавала каля 30 майстроўганчароў. Выраблялі глазураваны посуд гасп. і утылітарнадэкар. прызначэння (гаршкі, збанкі, гарлачы, глякі, міскі, слоікі, цукарніцы, букетнікі і інш.) простых выразных форм, часам з геам. штампаваным дэкорам; ляпілі таксама цацкісвістулькі. У залежнасці ад памераў посуд (пераважна гаршкі) меў розныя назвы: «штука» (10літровы гаршчок), «пугар» (5літровы), «пецярык» (2,5літ
    Да арт. Бешанковіцкая Ільінская царква: 1 — агульны выгляд; 2 — трафарэтная размалёўка ў інтэр ’еры.
    672
    БЕШАНКОВІЦКІ
    ровы), «семярык» (літровы). У 1934— 50я гг. дзейнічала арцель (пазней прамкамбінат). Промысел існаваў да 1970хгг. Я.М.Сахута.
    БЕШАНКбВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. ў вер. 1919 у г.п. Бешанковічы. ў доме Рапапорта. Кніжны фонд бкі складаў 2652 экз. На 15.9.1939 у Бешанковіцкім рне было 27 бк з агульным фондам 16,4 тыс. кніг. У 1975 пры пераходзе да цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (ЦБС), у якую ўвайшлі 48 бк Бешанковіцкага рна, атрымала сучасны статус раённай. З’яўляецца культ., інфармацыйным і метадычным цэнтрам. Накіроўвае дзейнасць 25 сельскіх бк раёна. Кніжны фонд (2009) складае больш за 45,2 тыс. экз. Выпісвае штогод звыш 105 назваў перыяд. выданняў, у т.л. газет — 23 назвы, часопісаў — 82. Штогод бка абслугоўвае 2640 чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме. Mae публічны цэнтр прававой інфармацыі, электронныя базы дадзеных «Эталон», «Аналітыка». Пры бцы працуюць 3 клубы: «Прыдзвінне» — краязнаўчы для старшакласнікаў, «Расток» — для кветкаводаўаматараў, «Сустрэча» — прафесійны для сельскіх бібліятэкараў. Асн. кірунак культ.асветнай дзейнасці — краязнаўства. Бка праводзіць тэматычныя выстаўкі лры, літ. вечары, масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў, юбілейным і памятным датам.
    БЕШАНКбВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЕСЯЛУХА». Створаны ў 1990 у г.п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік З.П.Насыр. У складзе ансамбля 15 чал. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песеннага мастацтва. У рэпертуары песні бел. нар. («Добры вечар», «Базар гудзе», «Каля вербаў ля вады», «Конік вараны», «Ночка цёмная», «Ой, доля мая», «Ой, у полі азярэчка», «Паехала Каляда», «Полечкатрасуха», «У зя
    лёную дуброву», «Чарка на пасашок», «Што ты, дзеўка, робіш», «Што й на горы»), самадзейных кампазітараў («Наш край, Бешанковічы», «Спякота» З.Насыр), апрацоўкі бел., укр. нар. песень З.Насыр («Ой, пад вішняю, да й пад дубчыкам», «Палюбіў я дзеўчыну»), гумарэскі. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск, 2005— 07, 2009), «ДзвінаДаўгава» (г. Краслава, Латвія, 2004), усебел. фестывалю гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2008), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Полацк, 2002). Н.М.Апанасёнак.
    БЕШАНКОВІЦКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 у г.п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.С.Корабаў (з 1986), А.А.Ядрэўская (з 1989). У складзе аркестра 37 чал. Асн. мэты дзейнасці — развіццё маст. культуры і эстэтычнага густу ўдзельнікаў аркестра, павышэнне іх выканальніцкага майстэрства, прапаганда нар. інструментаў, папулярызацыя нар. музыкі, твораў бел., рус. кампазітараў. У рэперту