Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
593
БЕЛАРУСКІ
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт.
Р.Керпіцкага і інш. Асвятляла падзеі ў свеце, у Польшчы і Сав. Беларусі, жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, ролю студэнцкай моладзі ў рэв. руху ў Зах. Беларусі, перадвыбарчую кампанію і вынікі выбараўу польскі сейм і сенат, вяла карэспандэнцыю зчытачамі. В.І.Дзяшко.
БЕЛАРЎСКІ ДЗІЦЯЧЫ ТЭАТР у В і л ь н і. Дзейнічаўу 1916—18. Створаны з дзяцей бел. школпрытулкаў Вільні, што знаходзіліся пад апекай Бел. кта дапамогі пацярпелым ад 1й сусв. вайны. Арганізатар
і кіраўнік С.Корф, аўтар большасці п’ес і інсцэніровак, пастаўленых у тэатры. У складзе калектыву — дзіцячы хор, танц. групы, дэкламатары. Тэатр меў выхаваўчыя мэты, яго рэпертуар складаўся з улікам асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі. Спектаклі былі сінтэтычнымі, асноўваліся на традыцыях фалькл. тэатра. У праграме выступленняў паказы жывой батлейкі, містэрыі, інсцэніроўкі бел. казак, нар. песні і танцы ў суправаджэнні музыкантаў, дэкламацыя вершаў. Паказы праходзілі ў Беларускім клубе, Пажарным клубе і пад адкрытым
небам.
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ (БДАТУ). Засн. ў 1954 у Мінску як Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі на базе аддз. механізацыі сельскай гаспадаркі аўтатрактарнага фта Бел. політэхн. інта. 3 1992 сучасная назва. Mae філіял у БудаКашалёўскім агратэхн. каледжы. У 2009/10 навуч. годзе ў структуры унта 8 фтаў: аграмеханічны, аграэнергетычны, тэхн. сервісу ў АПК, прадпрымальніцтва і кіравання, ме
Прафесары Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта.
594
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт: 1 — конкурс «Міс БДАТУ»; 2 — на спартыўнай пляцоўцы.
ханізацыі (завочны), электрыфікацыі (завочны), падрыхтоўкі да ВНУ і прафес. арыентацыі моладзі, гуманітарнаэкалагічны грамадскіх прафесій; Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК; аспірантура (з 1957), дактарантура (з 1992). Дзейнічаюць вучэбныя і н.д. лабараторыі, цэнтр па радыялогіі і кантролю якасці прадуктаў у АПК, Рэсп. вучэбнавытворчы цэнтр; музеі гісторыі унта, культуры і побыту бел. сялянства. Бка з фондам каля 500 тыс. экз. выданняў. Выдае навук.тэхн. час. «Агропанорама», газ. «Агроннженер».
Гал. корпус унта ўзведзены ў 1956 (архіт. М.Бакланаў). Будынак 5павярховы, Ппадобны ў плане, утварае курданёр перад уваходам. У цэнтр. частцы па гал. восі парадны вестыбюльфае, 2светлавая актавая і спарт. залы, адм. памяшканні, лабараторыі і аўдыторыі размешчаны ў бакавых крылах абапал калідораў якія злучаюцца з цэнтр. часткай. Парадны ўваход гал. фасада вылучаны порцікам з трохвугольным франтонам і падвойнымі трохчацвяртнымі калонамі. Гарызантальная цяга падзяляе будынак на 2 ярусы: ніжні (1ы і 2і паверхі) апрацаваны рустам, верхні (у бакавых крылах) —
пілястрамі. Пры стварэнні параднага падыходу да будынка па вял. лесвіцы выкарыстаны рэльеф. Пабудаваныя па тыпавых праектах будынкі 3павярховага вучэбналабараторнага корпуса, 5павярховых студэнцкіх інтэрнатаў, 2павярховай сталовай размешчаны ўнутры тэр. комплексу. Дзякуючы цэласнасці архіт. вырашэння будынак гал. корпуса стаў арганічнай часткай забудовы праспекта Незалежнасці.
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АКАДЭМІЧНЫ МУЗЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаныў 1970у Мінскучасткована базе муз. трупы Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі як Дзярж. тэатр муз. камедыі Беларусі, з 2000 Бел. дзярж. муз. тэатр, з 2008 сучасная назва. У 2001 прысвоена званне «заслужаны калектыў». У розныя гады тэатр узначальвалі дырэктары С.Косцін, Р.Бузук, Б.Лагода, А.Ісаеў (з 2001, і маст. кіраўнік), гал. рэжысёры М.Гусеў, В.Цюпа, Б.Утораў, Н.Грыненка (2004—05), гал. дырыжоры П. Кірыльчанка, І.Абраміс, С.Бурак, Н.Сінькевіч, А.Сасноўскі, А.Лапуноў (з 2007); гал. мастакі А.Марозаў, У.Жданаў, Я.Ждан, Л.Сідзельнікава (з 2005), гал. балетмайстры С.Дрэчын, В.Бутрымовіч, Н.Дзячэ
ка, Дз.Якубовіч (з 2009), гал. хормайстры Н.Андросава, ТГуліна, С.Пятрова (з 1997). Тэатр адкрыўся 17.1.1971 спектаклем «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі. Напачатку дзейнасці пераважнае месца займалі спектаклі паводле твораў сав. аўтараў («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава, «Чацвёра з вуліцы Жанны» А.Сандлера, «Патрабуецца гераіня» В.Бас
Да арт. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Сцэна з аперэты «Лятучая мыш» І.Штрауса.
595
БЕЛАРУСКІ
Да арт. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр: 1 — сцэна з мюзікла «Бураціна. BY» А.Рыбнікава; 2 — сцэна з рокоперыбалета «Арфей і Эўрыдыка» А.Журбіна.
нера). Ажыццёўлены пастаноўкі класічных аперэт «Сільва», «Марыца», «Баядэра» І.Кальмана, «Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Лятучая мыш» і «Ноч у Венецыі» І.Штрауса. Вял. ўвагу тэатр надаваў бел. драматургіі. Тэатр паставіў першую бел. аперэту «Паўлінка» (паводле аднайм. камедыі Я.Купалы) і аперэтувадэвіль «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі, нар. муз. камедыю «Несцерка» Р.Суруса (паводле п’есы
Да арт. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Сцэна з аперэты «Баядэра» І.Кальмана.
В.Вольскага). Спектаклі вылучаліся песенным характарам музыкі, удалай муз. драматургіяй, яркасцю рэжысёрскага вырашэння, захопленасцю выканаўцаў. У 1980я гг. тэатр паранейшаму звяртаўся да твораў бел. аўтараў. Пастаўлены спектаклі «Судны час» Р.Суруса (паводле п’есы А.Макаёнка «Трыбунал»), «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, «Мільянерка» Я.Глебава (паводле аднайм. камедыі Б.Шоу). Эксперымент. характарам і яркасцю рэжысёрскай трактоўкі вылучыўся спектакль «Гора ад розуму» А.Фельзера паводле аднайм. камедыі А.Грыбаедава (рэж. Р.Вікцюк). Сярод найб. яркіх пастановак 2й пал. 1980х гг.: «Прынцэса цырка» І.Кальмана (рэж. С.Штэйн), «Сірано» С.Пажлакова, «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна, фолькопера «Клоп» У.Дашкевіча (рэж. усіх В.Цюпа), якія вызначыліся творчай фантазіяй, актуальнасцю, сучаснай рэжысёрскай трактоўкай. Значнае месца ў тэатры надавалася фарміраванню рэпертуару для дзяцей. Пастаўлены дзіцячыя спектаклі «Зайказазнайка», «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі, «Беласнежка і сем гномаў» Э.Калманоўскага, «Залатое кураня» У.Уланоўскага і інш. 3 пач. 1990х гг. у тэатры пачаўся новы
этап: была абноўлена і павялічана балетная трупа. Пастаўлены балеты: «Штраусіяна» на музыку І.Штрауса, «Іспанскі дывертысмент» (музыка нар.), «Шахеразада» на музыку М.РымскагаКорсакава, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса, «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—
Р.Шчадрына, «Зачараваны прынц» па матывах «Шчаўкунка» на музыку П.Чайкоўскага. Ажыццёўлены пастаноўкі спектакляў «Джулія» і «Шклянка вады» У.Кандрусевіча, «Хэло, Долі» Дж.Германа, «Капялюш Напалеона» О.Штрауса і інш. У 1991 —96 пры тэатры дзейнічаў Мінскі музычны дзіцячы тэатрстудыя «Казка». У 2000я гг. пошукі тэатра звязаны з асваеннем новага рэпертуару: рокопера «Юнона» і «Авось» А.Рыбнікава, рокоперабалет «Арфей іЭўрыдыка» А.Журбіна, карнавал «Ноч у Венецыі» І.Штрауса, камічная опера «Даратэя» Ц.Хрэннікава, муз. камедыі «Бабін бунт» Я.Пцічкіна, «Нябесны ціхаход» М.Самойлава, мюзікл «Рускі фантом» І.Левіна і інш. Сярод дзіцячых пастановак: «Айбаліт2002» І.Левіна, «Прыгоды брэменскіх музыкантаў» А.Гладкова, «Бураціна. BY» А.Рыбнікава (усе рэж. А.Грыненка). У складзе трупы (2010): нар. артыстка Беларусі Н.Гайда, засл. артысты Беларусі В.Бажэ
596
БЕЛАРУСКІ
наў, В.Сердзюкоў, засл. артыст Расіі А.Кузьмін, артысты М.Александровіч, Н.Глух, К.Дзегцярова, Я.Ермакоў, I. і А.Заянчкоўскія, І.Казакевіч, Л.Кузьміцкая, А.Лукашэвіч, Л.Лют, Д.Нямцоў, А.Олех, А.Осіпец, Л.Станевіч, С.Суцько, Л.Сучкова, В.Цыркуновіч, І.Шыцікава, Дз.Якубовіч.
Будынак узведзены ў 1981 (архіт. А.Ткачук, У.Тарноўскі). Mae асіметрычную кампазіцыю з раўназначнымі фасадамі, абумоўленую яго размяшчэннем у сістэме забудовы, якая гістарычна склалася, і ўключэннем у аб’ём будынка б. клуба тонкасуконнага камбіната. Гэтая частка пасля рэканструкцыі выкарыстоўваецца для касавага і размеркавальнага вестыбюляў, фае, гардэробаў і службовых памяшканняў. У прыбудаваным новым аб’ёме размешчаны амфітэатр. зала і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архіт. і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з невял. вітражамі і з цёмнага каменю цокалем. Гал. ўваход аформлены парадным парталам са скульпт. групай «Музы», якая складаецца з 5 кампазіцый у вобразе пластычных жаночых фігур з бронзы: «Паэзія», «Музыка», «Жывапіс», «Тэатр», «TaHeu» (скульпт. Л.Зільбер). Статуі вы
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.
несены на кансолях над уваходам, уносяць адухаўленне ў архітэктуру будынка. Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь. У глядзельнай частцы тэатра вылучаюцца габеленавая заслона, дэкар. рэльефы на партальнай сцяне і калонах фае (архіт. А.Ткачук). У двары дэкар. бронзавая кампазіцыя «Батлейка» (скульпт. Л.Зільбер). Традыц. персанажы стараж. бел. тэатра лялек выкананы ў нар., гратэскавай манеры. Перад будынкам — фантан з дэкар. маскамі (скульпт. М.Бяляеў).
Літ.: Государственный театр музыкальной комеднн Белорусской ССР. Мннск, 1991; Ю ў ч а н к a Н.А. Музычная камедыя і аперэта // Музычны тэатр Беларусі 1960—1990. Мінск, 1996; Л ы с е н к о 3. Сннтез сценнческнх нскусств // Бел. думка. 2007. № 1.
Л.І.Рабушка, Т.Ф.Рослік (архітэктура).
БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ КІНАФОТАФОНАДАКУМЁНТАЎ, навуковадаследчая ўстанова па зберажэнні кінафотафонадакументаў Нац. архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Створаны ў маі 1941 у Мінску паводле пастановы Савета Нар. Камісараў СССР ад 29.3.1941 як Цэнтр. дзярж. архіў кінафотафонадакументаў БССР. 3 1993 сучасная
назва. Пачаў дзейнічаць у ліст. 1943 у час вызвалення Беларусі ад ням,фаш. захопнікаў. 3 1987 у г. Дзяржынск зберагае аудыёвізуальныя дакум. помнікі з канца 19 ст. да нашых дзён. На 1.1.2009 у архіве 36 609 кінадакументаў, 256 432 фотадакументы, 13 916 фонадакументаў, 1436 відэадакументаў. Mae 8 аддзелаў, 3 лабараторыі, комплекс сховішчаў, навук.даведачную бку. Найб. старыя дакументы архіва адлюстроўваюць будаўніцтва Маскоўска Брэсцкай чыг., знаходжанне ў Беларусі цара Мікалая II, Курлоўскі расстрэл 1905. Вял. каштоўнасць прадстаўляюць калекцыі фотаздымкаў і фотапаштовак бел. гарадоў да 1917 (больш за 400), фотаздымкі князёў Радзівілаў (55), здымкі перыяду Вял. Айч. вайны, трафейныя фотаальбомы, вывезеныя з Германіі ў 1945 (63), серыя «Сусветнае фота» (жанравыяфотаздымкі,зробленыязамежнымі фотамастакамі), партрэты Б.Шоу, Ф.Шаляпіна, Р.Тагора, Ч.Чапліна, І.Штрауса і інш. Сярод кінадакументаў маст., анімацыйныя, дакум., навук.папулярныя, вучэбныя фільмы, знятыя на тэр. Беларусі, сярод іх дарэв. кінахроніка, дакум. фільмы і кіназамалёўкі міжваен. часу, ваен., партыз., трафейная кінахроніка 1941—44, кінадакументалістыка пасляваен. перыяду, у т.л. кіначас. «Савецкая Беларусь», «Навіны дня», «Піянер Беларусі», «Мастацтва Беларусі», «Навука і тэхніка», «Сельская гаспадарка Беларусі». У архіве захоўваюцца фоназапісы галасоў (інтэрв’ю, выступленні) вядомых палітыкаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі (З.Азгура, А.Бембеля, Ц.Я.Кісялёва, Я.Коласа, К.Крапівы, Я.Купалы, П.М.Машэрава, С.Станюты, М.Танка і інш.), муз. і драм. твораў. Асн. крыніцы камплектавання архіва — к/студыя «Беларусьфільм», Нац. тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, фотатэкі рэдакцый газет і часопісаў.