• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Трэці том «Менскія акты. Вып. 1» выйшаў на правах рукапісу. Падрыхтаваны Дз.І.Даўгялам ў 1930. Праца над кнігай, верагодна, не скончана (адсутнічае прадмова, пераблытаны нумары актаў). Большасць дакументаў выяўлена ў фондах Метрыкі ВКЛ (кнігі запісаў №18, судовых спраў №71), Разраднага стала (Рас. дзярж. ваен. архіў, стол №270), Мінскага гіст. архіва, Пецярбургскага архіва Мінва земляробства. Змешчана 245 актаў 1494—1791, 187 з іх 17—18 ст. Гэта пераважна дакументы сац.эканам. зместу (гандлёвапрадпрымальніцкая дзейнасць розных сац. слаёў, скарбовыя рахункі, суд. справы аб падатках, маёмасці і інш.), заканадаўчыя і ўстаўныя акты (у т.л. граматы на магдэбургскае права, прывілеі, соймавыя пастановы, уставы на фурманкі, канфірмацыі правоў
    яўрэям, татарам, праваслаўнай і інш. цэрквам, духавенству), матэрыялы адносна цэхавага строю, рамесніцкай дзейнасці (статуты, фрагменты «Кннгн вечнстых дел» цэха мінскіх шаўцоў за 1666—1780). Асобна змешчаны царскія ўказы, чалабітныя мінскіх мяшчан, шляхціцаў, распараджэнні царскіх ваявод і інш. службовых асоб за 1655—60.
    Першыя 2 тамы «Б.а.» выдадзены на даволі высокім археаграфічным узроўні, па правілах, распрацаваных Археаграфічнай камісіяй у пач. 20 ст. Дакументы апублікаваны на мовах арыгінала (бел., рус. і польск.). Змешчаны імянныя, геагр., прадметныя паказальнікі, каментарыі. Трэці том выдадзены больш спрошчана. «Б.а.» — найб. значнае навук. археаграфічнае выданне Беларусі даваен. часу.
    Літ.: Улашнк Н.Н. Очеркнпоархеографнн н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973. Г.Я.Галенчанка.
    «БЕЛАРЎСКІ АРХІЎ СТАРАЖЫТНЫХ ГРАМАТ», «Белорусскнй архнв древннх грамот», археаграфічны зборнік дакументаў па гісторыі ўсходнебеларускіх зямель. Падрыхтаваны ў Гомелі ІЛ.Грыгаровічам, які збіраў рукапісы для яго ў Магілёве і Мсціславе. Зборнік выдадзены ў Маскве ў 1824 на сродкі і з дапамогай графа М.П.Румянцава. Выданне планавалася ў 3 частках, выйшла толькі 1я. Змешчана 57 дакументаў 1463—1768, большасць з якіх — прывілеі гарадам і праваслаўнай царкве на розныя льготы. Дакументы выдадзены вял. князямі літоўскімі Казімірам IV Ягелончыкам, Аляксандрам, Жыгімонтам 1 Старым, Жыгімонтам II Аўгустам, Стэфанам Баторыем, Жыгімонтам III Вазай, Уладзіславам IV Вазай, Янам II Казімірам Вазай, Міхалам Вішнявецкім, Станіславам Аўгустам Панятоўскім, князямі І.Ю.Мсціслаўскім, М.І.Мсціслаўскім, мітрапалітам Гедэонам СвятаполкЧацвярцінскім, рас. царамі
    591
    БЕЛАРУСКІ
    Аляксеем Міхайлавічам, Пятром I, маскоўскімі патрыярхамі Ніканам і Іаакімам, курляндскім герцагам Якавам і інш. Найб. значныя дакументы: прывілей Стэфана Баторыя Магілёву на магдэбургскае права 1578, прывілей Жыгімонта ПІ Вазы на заснаванне брацтва ў Магілёве 1602, прывілей Станіслава Аўгуста Панятоўскага магілёўскаму епіскапу Георгію Каніскаму на заснаванне ў Магілёве вучылішча і друкарні 1768 і інш. Дакументы надрукаваны ў большасці на мове арыгіналаў — старабел., некаторыя забяспечаны паралельнымі тэкстамі на лац., польск. і рус. мовах. Тэксты дакументаў дадзены з захаваннем стараж. літар, вынасной літары «н» і паеркі. Ёсць ілюстрацыі: пячатка Магілёва, подпісы Жыгімонта III Вазы, Л.Сапегі, патрыярха Нікана. Дакументы забяспечаны кароткімі археаграфічнымі каментарыямі, дзе прыводзяцца звесткі пра наяўнасць арыгінала дакумента, яго мову, пячаткі, месца захавання. У канцы кнігі змешчаны «Прымячанні і папраўкі», якія маюць характар кароткіх гіст. каментарыяў. Паказальнікі адсутнічаюць. Шмат дакументаў, змешчаных у зборніку, не захавалася або не перавыдавалася, таму выданне захоўвае навук. вартасць. Рукапіс 2й ч. зборніка зберагаецца ў Бел. дзярж. архівемузеі лры і мастацтва.
    Літ.: Ш у м е й ко М.Ф. Белорусская археографня в XIX—XX вв.: (проблемы теорнн, нсторнн, методнкн). Мінск, 2007; Іл. таксама пры арт. «Беларускі архіў».
    В. С. Пазднякоў.
    БЕЛАРУ'СКІ ВАКАЛЬНЫ КВАРТЭТ. Дзейнічаў у 1927—65 у Мінску. Спачатку працаваў на грамадскіх пачатках пры Бел. першым дзярж. тэатры, з 1930 пры Бел. радыёцэнтры. У першым складзе: К.Мацалевіч, М.Швайко (тэнары), У.Патапаў, М.НІкалаевіч (басы), у другім (з 1945) — В.Някрасаў, К.Пуроўскі (тэнары), М.Пігулеўскі, Э.Прабштэйн (басы). У рэпертуары пераважалі бел. нар. песні, спецыяльна апраца
    ваныя для калектыву М.Аладавым, М.Анцавым, У.Тэраўскім, М.Чуркіным, пералажэнні харавых твораў класічных кампазітараў (Ф.Шуберта, Л.Бетховена, А.Барадзіна і інш.). Квартэт шмат гастраліраваў па рэспубліцы. У 1939 выязджаў з канцэртамі ў гарады Зах. Беларусі. Зроблены фондавыя запісы на радыё.
    БЕЛАРЎСКІ ВУЧНЁЎСКІ ГУРТОК «АСВЁТА» ў Магілёве. Існаваў у 1918—23. Пачаў дзейнічаць пры Магілёўскай настаўніцкай семінарыі, аб’ядноўваў навучэнцаў 1 студэнтаў. Асн. задачы: усебаковае вывучэнне Магілёўшчыны, навук. і культ.асветная праца. Пры гуртку працавалі бел. хор (каля 80 чал.), бел. драм. трупа М.А.Выдрыцкага, гісторыкаэтнаграф., прыродазнаўчая, літ. і драм. секцыі. У 1923 перайменаваны ў Бел. культ.навук. асацыяцыю студэнтаў Магілёўскага інта нар. адукацыі. Асацыяцыя мела філіялы ў Гомельскай губ., працавала ў кантакце з Магілёўскім павятовым аддзелам нар. адукацыі, Беларускай секцыяй пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР і Бел. культ.навук. асацыяцыяй пры Пятроўскай с.г. акадэміі. Спыніла існаванне ў сувязі з ліквідацыяй Магілёўскага інта нар. адукацыіў 1924. Ю.Р.Васілеўскі.
    БЕЛАРЎСКІ ГАНДЛЁВАЭКАНАМІ'ЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ СПАЖЫВЁЦКАЙ КААПЕРАЦЫІ. Засн. ў 1979 як Гомельскі каап. інт на ease Гомельскага філіяла (у 1968—75 фта) Маскоўскага каап. інта. Навучанне дзённае, завочнае, другая вышэйшая адукацыя; па мэтавых накіраваннях прадпрыемстваў і аргцый сістэмы спажывецкай кааперацыі і на камерцыйнай аснове. У 2009/10 навуч. годзе фты: дзённае аддз. — уліковафінансавы, эканомікі і кіравання, камерцыйны; завочнае аддз. — эканомікі і ўліку, камерцыі і менеджменту; фт
    бізнесадукацыі; паслядыпломнай адукацыі і падрыхтоўкі да ВНУ. У структуры унта Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Белкаапсаюза. Аспірантура (з 1994), магістратура (з 2005), н.д. цэнтр. Унт выдае час. «Потребнтельская кооперацня», актыўна супрацоўнічае па міжнар. праграмах з унтамі ЗША, Францыі, Іспаніі, падтрымлівае цесныя сувязі з каап. ВНУ Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Узбекістана і Азербайджана.
    «БЕЛАРЎСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД», гістарычны часопіс. Выдаецца з 1994 у Мінску на бел. мове 1—2 разы на год. Публікацыі прысвечаны ў асн. паліт. і ваен. гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, атаксама 19—20 ст., пытанням культ. і рэліг. гісторыі, гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, метадалагічным праблемам гіст. навукі. Асн. рубрыкі: «Артыкулы», «Паведамленні», «Новыя перспектывы», «Пераклады», «Архіваліі», «Гісторыя і гісторыкі», «Палеміка», «Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі» і інш. Публікацыі носяць акадэмічны характар.
    «БЕЛАРЎСКІ ГІСТАРЬІЧНЫ ЧАСОПІС», навуковы, навуковаметадычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца ў Мінску са студз. 1993. У 1993—2000 выходзіў 4 разы на год, з 2001 — 6 разоў, з ліп. 2003 — штомесяц. Заснавальнікі — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інт гісторыі НАН Беларусі, БДУ. У склад рэд. рады і калегіі ўваходзяць вучоныя, арганізатары навукі і адукацыі, метадысты, настаўнікі, архіўныя і музейныя работнікі, краязнаўцы. Асн. мэты — правядзенне дзярж. палітыкі ў галіне гіст. навукі і адукацыі, садзейнічанне працэсу нац. адраджэння, прапаганда гіст. ведаў, выхаванне бел. народа на гіст. традыцыях. У часопісе друкуюцца навук., навук.папулярныя, метадычныя матэрыялы па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі.
    592
    БЕЛАРУСКІ
    Вокладкі «Беларускага гістарычнага часопіса».
    дагогаў. В.Ф.Кушнер.
    «Б.г.ч.» уключаны ў Пералік навук. выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гіст., палітычных, пед., філас. і юрыд. навуках, па мастацтвазнаўстве і культуралогіі. Mae пастаянныя рубрыкі «Палітычная гісторыя», «Дзяржава і права», «Ваенная гісторыя», «Імёны вядомыя і невядомыя», «Падарожжа па даўняй Беларусі», «Усеагульная гісторыя», «Матэрыялы да ўрокаў», «Методыка. Вопыт» і г.д. Змяшчае рэцэнзіі на найб. значныя гіст. працы і зборнікі матэрыялаў, якія выдаюцца ў Беларусі і за яе межамі, атаксамадакументы і матэрыялы з бел. і замежных архіваў. Надрукаваны артыкулы даследчыкаў больш чым з 20 краін свету, у т.л. Германіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сірыі, Украіны, Францыі і інш. На старонках часопіса праходзяць апрабацыю і рэцэнзуюцца вучэбныя праграмы, падручнікі і дапаможнікі па гіст. навуках для вышэйшых, сярэдніх спец. навуч. устаноў, сярэдніх школ. Шматувагі надаеццапублікацыі матэрыялаў у дапамогу выкладчыкам і студэнтам, метадычных распрацовак урокаў, аналізу вопыту пе
    «БЕЛАРЎСКІ ДЗЕНЬ», штотыднёвая грамадскапалітычная, сельскагаспадарчая і літаратурная газета. Выдавалася з 7.3.1927 да 1928 у Вільні на бел. мове твам «Пагонь». Рэд.выдавец Ф.Умястоўскі. Паліт. кірунак газеты вызначаны ў дэкларацыі «Да беларускага сялянства!» (1927, № 1), дзе гаварылася, што газета будзе абараняць паліт. правы бел. селяніна, нар. культуру і школу, дапамагаць сялянам агранамічнымі, с.г. і юрыд. парадамі, усебакова асвятляць жыццё селянінабеларуса як у Польшчы, так і ў Сав. Беларусі. Аднак фактычна падтрымлівала паліт. платформу Ю.Пілсудскага («Нацыянальная палітыка ўраду маршалка Пілсудскага», 1927, № 10). Узнімала пытанні паляпшэння польскабел. адносін, патрабавала для беларусаў роўных з усімі грамадзянамі правоў, якія гарантаваны канстытуцыяй («За кім слова?», 1927, № 2), выступала за неабходнасць па паліт. матывах аб’яднання ўсіх пластоў бел. грамадства («Нашым крытыкам», 1927, № 12). Шмат увагі аддавала праблемам бел. школы («Справа
    школьнай палітыкі», № 7; «Што патрэбна дзеля адчынення прыватнай народнай школы», № 8; абодва 1927). У арт. «Патрэба рэформы школьнай палітыкі» (пад псеўд. Студэнт, 1927, № 12) пісала пра неадпаведнасць настаўнікаў патрабаванням навучання бел. мове моладзі і дзяцей, калі маладая бел. інтэлігенцыя не мае права на выкладанне роднай мовы. Заклікала бел. грамадскасць змагацца за вызваленне бел. драматурга і тэатр. дзеяча Ф.Аляхновіча з 10гадовай ссылкі ў Салавецкую турму («Падумайма аб Фр. Аляхновічу», 1928, № 19). На старонках газеты апублікаваны матэрыялы пра 10я ўгодкі з дня смерці 1. Буйніцкага, гісторыю з’яўлення першай легальнай бел. газ. «Hama доля», пра бел. нар. творчасць («Казкі палешукоў», 1928, № 16— 19). Рабіла агляды бел. культ. жыцця («Культурная самастойнасць беларусаў», 1928, № 11), перыёдыкі, кніжных навінак; змяшчала творы М.Багдановіча, А.Бартуля, С.Беланца, У.Берняковіча, М.Васілька, Н.Жальбы, М.Краўцова, Ф.Умястоўскага (пад псеўд. Дзядзька Пранук), С.Шастуна, пераклады на бел. мову апавяданняў М.Зошчанкі,