Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
рыянта «сталыпіншчыны» (асадніцтва на бел. землях), асвятленню фінансаваэканам. крызісу ў краіне, залежнасці Польшчы ад замежнага капіталу, росту беспрацоўя, выкрыццю спробы ўрада выйсці з цяжкага становішча за кошт бедных і сярэдніх слаёў насельніцтва. Выхад з крызісу газета бачыла ў радыкальных рэформах, перадачы ўсёй зямлі сялянству, індустрыялізацыі краіны, гарантыі права беларусаў на самавызначэнне, нац. раўнапраўі. Паведамляла пра сялянскі і рабочы рух у Зах. Беларусі, у шэрагу матэрыялаў (21—25.11 і 5.12.1925) выкрывала імкненні Ю.Пілсудскага захапіць уладу. У сувязі з 20годдзем Бел. сацыяліст. грамады (БСГ) на старонках «Б.н.» надрукаваны арт. «3 гісторыі БСГ» А.Луцкевіча (пад крыптанімам Г.Б.), а таксама рэд. арт. «Пад сцягам сацыялізму» (абодва 5.12.1925), дзе падкрэслівалася, што БСГ прытрымлівалася бел. шляху ў пераходзе да сацыялізму на аснове адзінства ідэалаў і грамадскіх інтарэсаў прац. сялянства і гар. работнікаў. У рэд. матэрыялах (арт.
581
БЕЛАРУСКАЯ
«Адзіная ідэалогія» за 20.2.1926 і інш.) і палемічных выступленнях Б.Тарашкевіча крытычна ставілася да газ. «Сялянская ніва», дэпутатаў сейма В.Рагулі і Ф.Ярэміча, выкрывала палітыку Паўлюкевіча і газ. «Беларускае слова», што выступалі супраць БССР, рабочага і сацыяліст. руху, ішлі на змову з польск. нацыяналізмам. У 1926 «Б.н.» набыла больш радыкальны кірунак, крытыкавала слабыя бакі парламенцкай дэмакратыі, выступала за непасрэднае прадстаўніцтва народа ў форме саветаў сялянскіх і рабочых дэпутатаў (арт. «Банкруцтва парламентарызму», 9.1.1926). Сац,эканам. і паліт. крызіс капіталізму, на думку аўтараў і выдаўцоў газеты, парадзіў у Еўропе фашызм (арт. «Сімвал смерці», 16.1.1926). Друкавала юрыд. парады Тва бел. школы па арганізацыі бел. школ і інш. культ.асветных устаноў у Зах. Беларусі, спрыяла развіццю аматарскай творчасці, самадзейнасці на вёсцы, падтрымлівала бел. гімназіі. На старонках газеты змешчаны нататкі пра барацьбу сялян за бел. школы (арт. «3 жыцця Горадні: в. Чамяры Слонімскага павета», 25.12.1925), рэцэнзіі на пастаноўку п’есы В.ДунінаМарцінкевіча «Залёты» ў в. Канюхі Ляхавіцкай гміны, публіцыст. і літ. творы У.Жылкі, Х.Ільяшэвіча, Я.Маланкі, Я.Міско, П.Мятлы, А.Салагуба (Л.Чачоткі), Б.Тарашкевіча і інш., агляды тэатр. і выяўл. мастацтва ў БССР. Выйшла 35 нумароў з іх 4 канфіскаваны.
У.М.Конан.
БЕЛАРЎСКАЯ ПАРТЫЯ САЦЫЯЛI СТАЎРЭВАЛ ЮЦЫЯНЕ'РАЎ (БПСР), П арты я беларускіх э с э р а ў, палітычная партыя 1918— 24. Арганізацыйна аформілася да мая 1918 пасля расколу Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У яекіруючаеядроўваходзілі: П.А. Бадунова, Т.Т.Грыб, Л.І.Заяц, Я.М.Ладноў, Я.А.Мамонька, С.М.Некрашэвіч і інш.; пазней прымкнулі В.Ю.Ластоўскі і А.І.Цвікевіч. На
лічвала больш за 20 тыс. членаў (1920). Друкаваныя органы: «Беларуская думка», «Грамадзянін» (Вільня), «Родны край» (Гродна), «Hama каляіна» (Слуцк), «Змаганне» (Мінск). У Мінску, Гродне і Вільні дзейнічалі губернскія кты БПСР. Прадстаўляла інтарэсы сялянства, выступала за сацыялізацыю зямлі (адмена прыватнай уласнасці і наёмнай працы), развіццё ўсіх відаў кааперацыі, нацыяналізацыю буйной прамсці і інш., устанаўленне ўлады прац. народаўформе Саветаў, поўнае самавызначэнне бел. народа. Абвясціла сябе трэцяй сілай, якая змагаецца за нац. незалежнасць і непадзельнасць Беларусі. Кіраўнікі БПСР з’яўляліся прыхільнікамі ідэі незалежнай Бел. Нар. Рэспублікі, не прызнавалі БССР і ЛітоўскаБел. ССР. У канцы 1920 — пач. 1921 сав. ўлада пачала праводзіць арышты членаў БПСР. У 1922 частка бел. эсэраў, якія працавалі ў Зах. Беларусі ў падполлі, стварыла Бел. рэв. aprцыю, якая пазней улілася ў КПЗБ. Пад націскам ЦК КП(б)Б на з’ездзе б. членаў БПСР (8.6.1924, Мінск) партыя самараспусцілася. У канцы 1920—30х гг. амаль усе б. члены партыі рэпрэсіраваны. У 1937 б. кіраўнікі БПСР прыцягнуты да судовай адказнасці па т.зв. «справе эсэраў» і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988. М.С.Сташкевіч.
БЕЛАРЎСКАЯ ПАРТЫЯ САЦЫЯЛІСТАЎФЕДЭРАЛІ'СТАЎ (БПСФ), палітычная партыя ў 1918—21. Арганізацыйна аформілася ў ліп. 1918 у выніку распаду Беларускай сацыялістычнай грамады. Аб’ядноўвала каля 2 тыс. членаў. У склад ЦК БПСФ уваходзілі А.Аўсянік, Я.Варонка, К.Б.Езавітаў, В.І.Захарка, П.А.Крачэўскі, І.Серада, А.І.Цвікевіч і інш. Друкаваны орган — газ. «Бацькаўшчына». Выступала за скасаванне буйнога землеўладання і паступовую нацыяналізацыю прамсці, рабіла стаўку на сярэднія слаі вёскі і горада, адстойвала
«федэралісцкую канцэпцыю» (прадугледжвала магчымасць для Беларусі стаць цэнтрам аб’яднання ў сусв. маштабе). Падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Бел. Нар. Рэспублікі (БНР; 25.3.1918). Большасць членаў партыі ў 1918 выступала супраць германскай арыентацыі Рады БНР, у той жа час знаходзілася ў апазіцыі да бальшавікоў. Польскі акупацыйны рэжым 1919—20 у Беларусі спрыяў змяненню паліт. курсу БПСФ. Аб’ядналася ў блок з Беларускай партыяй сацыялістаўрэвалюцыянераў, стала на пазіцыі поўнай незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У Зах. Беларусі асобныя яе групы дзейнічалі да сярэдзіны 1920х гг. У СССР у канцы 1920х—1930я гг. ўсе б. члены партыі былі рэпрэсіраваны. М.С.Сташкевіч.
БЕЛАРЎСКАЯ ПЁСЕННАЯ КАМІСІЯ. Існавала ў 1923—24 пры Дзярж. інце муз. навукі ў Маскве. Асн. мэта дзейнасці — гарманізацыя бел. нар. песень, перададзеных Наркаматам асветы БССР (запісы А.Грыневіча, У.Тэраўскага, М.Янчука і інш.). У склад камісіі ўваходзілі кампазітары М.ІпалітаўІванаў (старшыня), М.Аладаў, А.Аленін, А.Грачанінаў, А.Нікольскі, Я.Прохараў. Апрацавана больш за 250 мелодый для хору і салістаў, частка якіх апублікавана ў зборніку (1928) і паасобку ў серыі «Беларускія народныя песні» (1929—30). Найб. значныя апрацоўкі А.Грачанінава (для хору «Ішла каляда», «Перад Пятром», «Чаму селязень», «Перапёлка», «Ішоў раёк», для голасу з фп. «Зазвінела пчолачка», «Калыханка»), М.Аладава (харавыя «Ой, загуду», «Мужык жыту прадае», «На гары жораў круціўся»), Я.Прохарава (харавыя «Ой, рана на Йвана», «Ах ты, зорка мая»).
БЕЛАРЎСКАЯ РЭЗЬ, назва манументальнадэкаратыўнай аб’ёмнаажурнай разьбы па дрэве, якой бел. майстры аздаблялі храмы і палацы ў Маскоўскай дзяржаве ў 17 ст. У
582
БЕЛАРУСКАЯ
Да арт. Беларуская рэзь. Галоўны алтар касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Пінск. 16—lScm.
Беларусі пашырылася з канца 16 ст. пад уплывам зах.еўрап. рэнесансу і барока. Аснову дэкору складалі ажурна пераплеценыя раслінныя парасткі з уключэннем пладоў, гронак і інш. Разьбу пакрывалі ляўкасам і залацілі. Найб. характэрныя ўзоры Б.р. — іканастасы Богаяўленскага сабора ў Віцебску (2я чвэрць 17 ст., не захаваўся) і Магілёўскай Мікалаеўскай царквы, алтары касцёлаў Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Пінск і Францыска Ксаверыя ў г. Гродна і інш. Майстэрства аб’ёмнаажурнай разьбы бел. майстры ў 2й пал. 17 ст. прынеслі ў Маскоўскую дзяржаву, дзе яна і атрымала назву Б.р. (т.зв. «флемская», ад ням. Flamme полымя). Ёю аздоблены інтэр’ер Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра на Істры (1658), упрыгожаны іканастасы
цэркваў у Ізмайлаве і Данскім манастыры пад Масквой, а таксама мэбля і дэталі інтэр’ера Каломенскага палаца (1667—68; калонкі, капітэлі, карнізы, ліштвы) і інш. Сярод работ бел. майстроўразьбяроў асабліва вылучаецца буйнамаштабны іканастас Смаленска
Выданне «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
га сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683—86), аздоблены карнізамі, картушамі, 84 калонкамі, пераплеценымі вінаграднай лазой. Найб. вядомыя майстры: К.Міхайлаў, старцы Арсеній і Іпаліт, пазалотчык Д.Залатароў. Б.р. дасягнула росквіту на мяжы 17—18 ст., яе традыцыі захоўваліся ў Беларусі да пач. 19 ст. (іканастас Хаціслаўскай СпасаПраабражэнскай царквы).
Я.М.Сахута.
«БЕЛАРУ'СКАЯ САВЁЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ» (БелСЭ), першая ў гісторыі беларускага народа шматтомная універсальная энцыклапедыя. Выдадзена ў 12 тамах у 1969—75 у Мінску на бел. мове выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. У 1976 выпушчаны дадатковы спец. том паказальнікаў (імянны, геагр., прадметны). У 1— 11м тамах у алфавітным парадку змешчана 34 409 артыкулаў па ўсіх галінах ведаў, у канцы 11га тома надрукаваны дадатак — матэрыялы пра падзеі, што адбыліся за час выдання БелСЭ. Дванаццаты том цалкам прысвечаны Беларусі, матэрыялы ў ім размешчаны паводле тэматычнага прынцыпу. У БелСЭ змешчана каля 12 тыс. іл. і 672 карты. Значная частка артыкулаў суправаджаецца ўнутрытэкставай і падтэкставай бібліяграфіяй. Бел. нац. тэматыка займае каля 40% агульнага аб’ёму БелСЭ. У напісанні энцыклапедычных артыкулаў прынялі ўдзел
583
БЕЛАРУСКАЯ
больш за 5 тыс. аўтараў, з іх больш як90% навукоўцы Беларусі. Многія пытанні гісторыі, лры, кніжнай справы, мастацтва, мовазнаўства, геаграфіі, эканомікі Беларусі распрацаваны вучонымі спецыяльна для БелСЭ. У сувязі з яе выданнем была праведзена стандартызацыя бел. навук.тэрміналогіі. У газ. «Звязда» існавала рубрыка «3 рэдакцыйнага стала БелСЭ», дзе 2 разы на тыдзень публікаваліся найб. актуальныя артыкулы. БелСЭ стала выдатным дасягненнем навукі і культуры Беларусі. Групе стваральнікаў БелСЭ прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1976. К.В.Суша.
БЕЛАРЎСКАЯ САЦЫЯЛДЭМАКРАТЫ'ЧНАЯ ПАРТЫЯ (БСДП), эсдэкі, палітычная партыя ў Беларусі ў 1918—24. Яе папярэдніцай была Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), якая ўяўляла сабой блок народнікаў і марксістаў. У 1915 на тэр. Беларусі, акупіраванай германскімі войскамі, марксісты (1.1. і А.І. Луцкевічы, Цётка і інш.) выйшлі з БСГ і ўтварылі Бел. сацыялдэмакр. работніцкую групу (БСДРГ). Пасля расколу БСГ (крас. 1918) бел. марксісты, якія дзейнічалі ваўсх. Беларусі, аб’ядналісяз БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Актыўнымі дзеячамі партыі былі В.Л.Іваноўскі, І.І.Краскоўскі, LI. і А.І. Луцкевічы, Я.Ю.Лёсік, С.А.РакМіхайлоўскі, А.А.Смоліч, Б.А.Тарашкевіч. Асн. прынцыпы БСДП: свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сац. база: кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Праект праграмы БСДП складзены ў 1919 А.А.Смолічам. Партыя стаяла за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе сялянам, за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Лічыла, што для сацыялізацыі прамсці ў Беларусі яшчэ не наспелі ўмовы, што неадкладная сацыялізацыя прывядзе да «бюракратычнага сацыялізму» і эканам. катастрофы. Прапаноўвала ўвесці ўсеагульнае, роўнае і прамое