Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
т.зв. філал. пакалення, ці пакалення дзяцей вайны. Пакуты і боль, перажытыя дзецьмі і падлеткамі, выліліся на старонкі кніг Г.Бураўкіна, В.Вярба, У.Караткевіча, Е.Лось і інш. Драматызм лірычнага перажывання асабліва адчувальны ўтворах «Балада пра спаленую вёску і жы Bora пеўня», «Рэквіем па кожным чацвёртым» А.Вярцінскага, у араторыі «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», паэмах «Недзяленя», «Заручыны» Н.Гілевіча. Да ліраэпічнага жанру звярнуліся Р.Барадулін (паэмы «Блакада», «Балада Брэсцкай крэпасці»), В.Макарэвіч («Мацярык маленства»). Болем асабістага суперажывання напоўнена паэма «Голас сэрца» П.Броўкі (1960), прысвечаная маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме.
У выніку літ. дыскусій канца 1950—70х гг. павысіліся патрабаванні да маст. твораў. Узорнымі лічыліся кнігі «Пахне чабор» (1959), «А дні ідуць» (1962) П.Броўкі, «Чатыры стыхіі» (1962), «Свята ў будзень» (1964) С.Дзяргая, «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964) М.Танка, «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970) А.Куляшова, «Пры святле маланак» (1966), «Вячэрні цягнік» (1977) П.Панчанкі,
Да арт. Беларуская літаратура. І.Мележ і В.Быкаў. 1968.
Да арт. Беларуская літаратура. Пятая Усесаюзная нарада маладых пісьменнікаў. Масква. 1969. Злева направа: М.Дукса, С.Хадаронак, М.Федзюковіч, Я.Крупенька, Д.Бітэль, Я.Янішчыц.
572
БЕЛАРУСКАЯ
Да арт. Беларуская літаратура. А.Вялюгін, Е.Лось, У.Караткевіч. 1970.
Да арт. Беларуская літаратура. К.Крапіва на сустрэчы з чытачамі. 1972.
«Мае мерыдыяны» (1965), «Твае далоні» (1967) А.Пысіна, «Служба святла» (1967), «Зямля гаворьшь зорам» (1971) А.Русецкага і інш.
У 1970—80я гг. выйшлі кнігі: «Агонь» Н.Мацяш, «Адраджэнне» А.Разанава, «Снежныя грамніцы» Я.Янішчыц, «Жалеза» М.Маляўкі (усе 1970), «Вуліцы без назваў» У.Дзюбы, «Святло ліўня» У.Карызны, «Гукавы бар’ер» У.Скарынкіна (абедзве 1972), «Прыпяць» У.Верамейчыка, «Абеліск» Х.Жычкі, «Бяседа» С.Законнікава, «На мове шчасця» ГКаржанеўскай, «Бацькоўскі парог» І.Скурко, «Ядлоўцавы куст» М.Стральцова (усе 1973), «Рамонкавы бераг» Р.Баравіковай, «Захапленне»Т.Бондар,«Паклон»В.Жуковіча, «Сакавік» Л.Забалоцкай, «Жураўлінае вясло» У.Лісіцына, «Нектар» К.Камейшы (усе 1974), «Касавіца» В.Гардзея, «Радар» Н.Загорскай, «Прадвесне» П.Марціновіча, «Кляновік» Г.Пашкова (усе 1975), «Адкрыццё» У.Някляева, «Уваходзіны» В.Яраца (абедзве 1976), «Хлеб і соль» Х.Гурыновіча, «Абеліск у жыце» М.Мятліцкага (абедзве 1980), «Белая бярэзіна» С.Басуматравай, «Смакяблыка» П.Макаля (абедзве 1981), «Планетамаёйдушы» К.Жука, «Падспеўкрыніц» У.Мазго, «Пад небам бусліным» З.Марозава, «Зоркі ў кронах» У.Марука (усе 1982),
«Вандроўнік» Л.ДранькоМайсюка, «Скразнаялінія» А.Каско, «Белы камень» А.Пісьмянкова, «Смага ракі» Л.Тарасюк (усе 1983), «Таемнасць агню» Л.Галубовіча (1984), «Чаравікі маленства» І.Багдановіч, «Цвет алешыны» А.Канапелькі, «Адведзіны рамонкавай паляны» Л.Паўлікавай (усе 1985), «Сінтэз» Г.Булыкі, «Сурма» А.Мінкіна (абедзве 1986).
У мастакоўскай палітры паэтаў 1970х — пач. 1980х гг. драматызм памяці цесна пераплецены з памкненнямі да прыгожага, узвышанага. Выявы памяці, спраектаваныя на сучаснасць, неслі ў сабе моцны зарад творчай энергіі, паспяхова рэалізаваліся ў ліраэпічных жанрах: паэмы «Кульмінацыя» С.За
Да арт. Беларуская літаратура. Беларускія пісьменнікі М.Аўрамчык, А.Куляшоў, Б.Спрынчан, П.Панчанка, П.Дубашынскі (акцёр), М.Танк, І.Шамякін. 1975.
коннікава, «Даведка аб нараджэнні» У.Някляева, «Ясельда» Я.Янішчыц і інш.
Лепшыя творы канца 1950х — пач. 1980х гг. пазначаны глыбокім філас. роздумам, зваротам да нар. вытокаў, да спрадвечных маральнаэтычных і эстэтычных каштоўнасцей. Роздум над глабальнымі праблемамі часу, трывога за лёс чалавецтва перад пагрозай ядзернай катастрофы, экалагічныя, сац.быт. пытанні патрабавалі звароту да вял. жанравых форм: паэмы «Яго Вялікасць» (1964) і «Айкумена» (1981) А.Русецкага, «Цунамі» (1968) і «Далёка да акіяна» (1970) А.Куляшова. Драматызм часу асабліва адчувальны ў паэмах «Маналог»
573
БЕЛАРУСКАЯ
(1966), «Варшаўскі шлях» (1968), «Хамуціус» (1975) А.Куляшова, «Мікалай Дворнікаў» М.Танка (1978), «Суд Алаізы» В.Коўтун (1985). Рэаліі сівой даўніны ўзноўлены ў драм. паэмах «Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (1988) М.Арочкі, «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай (1990—91).
3 сярэдзіны 1980х гг. у паэзіі пачаўся перыяд, пазначаны абнаўленнем эстэтычнага мыслення, істотнымі рысамі якога сталі памкненне да разняволенасці, пазбаўленне ад звыклых, стэрэатыпных ідэалагем, акцэнтацыя нац. ідэі, узмацненне публіцыстычнасці і кантрастнасці бачання навакольнага свету: збкі «Каліна зімы» Я.Янішчыц (1987), «Горкі жолуд» П.Панчанкі, «Шыпшына» С.Кавалёва (абодва 1988), «Горадутопія» В.Шніпа (1990), «Самота паломніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992) Р.Барадуліна, «Высокі бераг» (1993), «Зямля ў мяне адна» (1996) П.Панчанкі, «На высокім алтары» Н.Гілевіча (1994), «За ценем самотнага сонца» А.Бадака, «Заклён на скрутны вір» А.Вялюгіна, «Пісьмы з гэтага свету» В.Зуёнка, «На зломе лесу» А.Русецкага (усе 1995), «Прошча» У.Някляева (1996), «Журавінавы востраў» Г.Пашкова (1998), «Межань» В.Гардзея, «Душою з небам гаварыць» Н.Мацяш (абодва 1999) і інш.
У канцы 1980х — пач. 1990х гг. пановаму асэнсоўваўся гіст. лёс Беларусі. Паэтаў хвалявалі лёс роднай мовы, гіст. памяць народа, абыякавасць многіх людзей да сваіх родавых каранёў (вершы А.Вярцінскага, Л.Галубовіча, Н.Мацяш, П.Панчанкі, А.Разанава і інш.).
У паэзіі мяжы 20—21 ст. існавалі разнастайныя кірункі маст. пошукаў. Значнае месца ў творчасці многіх паэтаў займалі урбаністычныя матывы. Побач з рамантычнай плынню ўзмацніўся трагізм, асабліва ў творах чарнобыльскай тэматыкі, найперш даследавалася разбуральнае ўздзеянне атрутнага ядзернага распаду на «экалогію душы»
чалавека, асобы: кнігі вершаў «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996) М.Мятліцкага, паэмы «Чорная быль» С.Законнікава (1987), «Лілея на цёмнай вадзе» М.Башлакова (2001) і інш.
Літ. працэс у пэўнай ступені фарміраваўся пад уплывам постмадэрнісцкіх ідэй: кнігі «Турмалін» Г.Булыкі (1994), «Іліна. Камень. Жалеза» А.Разанава (2000) і інш. Выдадзены першыя кнігі маладых паэтаў: «Вяртанне» А.Аркуша, «Першапугак» Л.Пранчака, «Агмень» А.Сыса (усе 1988), «Бацькоўскі дом» Т.Мельчанкі (1989), «Пяшчоталіўня» Э.Акуліна, «Ноч» Ю.Пацюпы (абедзве 1991), «Водар цела» Ю.Гуменюка (1992) і інш. Плённа працавала група паэтаў якія пісалі на рус. мове: А.Дракахруст, Н.Кіслік, Б.Спрынчан, В.Спрынчан, Г.Шугэнка, Ф.Яфімаў С.Яўсеева і інш.
Сучасны этап развіцця бел. паэзіі працягвае і развівае асн. тэндэнцыі ўсёй Б.л. У пач. 21 ст. назіраюцца пошукі маст. самабытнасці. Пераважае традыц., гарманічная мадэль светаўспрыняцця: кнігі «Святло ў акне» Н.Гальпяровіча, «Васількі памяці» А.Камароўскага (абедзве 2002), «Маланкавы посах» А.Бадака, «Кахання радасці і пакуты» В.Жуковіча (абедзве 2004), «Нежывая вада» (2005), «Самнасам з маўчаннем» (2007) А.Аўруціна, «Зоркі і сэрцы» (2005), «Мазаіка пачуццяў» (2007) Р.Сакалоўскага, «Лясная дарога» (2005), «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць» (2006), «Дождж: возера ў акупунктуры» (2007) А.Разанава і інш. Паэты звяртаюцца да традыцый нац. і сусв. лры, а таксама да нетрадыц. авангардысцкіх і постмадэрнісцкіх плыней. Невычэрпнай жывой крыніцай, як і раней, застаецца нар. фальклор.
Проза. 1я пал. 1950х гг. адзначана з’яўленнем рада буйных твораў напісаных прадстаўнікамі старэйшага пакалення і тымі, хто прыйшоў у лру ў час Вял. Айч. вайны: «Векапомныя дні» М.Лынькова (1948— 58), «Мінскі напрамак» І.Мележа (1950—52), «Расстаёмся ненадоўга»
А.Кулакоўскага (1953—54), аповесць «У Забалоцці днее» Я.Брыля (1950). У 2йпал. 1950х —пач. 1960хгг. упрозу прыйшлі В.Адамчык, А.Асіпенка, В.Быкаў У.Дамашэвіч, У.Караткевіч, А.Карпюк, І.Навуменка, І.Пташнікаў, А.Савіцкі, Б.Сачанка, Я.Сіпакоў, М.Стральцоў І.Чыгрынаў пазней — А.Кудравец, П.Місько, М.Гіль.
Вызначальныя якасці буйных празаічных твораў 1960х — 1й пал. 1980х гг. — праўда жыцця, адлюстраваная ў лры і ўзятая як сістэма фактаў у іх шырокім гісторыкачасавым ахопе: раманы «На парозе будучыні» (1961), «Гарадок Устронь» (1968), «Шэметы» (1980) М.Лобана; «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973), «Смутак белых начэй» (1979) І.Навуменкі; «Вазьму твой боль» (1978), «Петраград—Брэст» (1983) І.Шамякіна; «Засценак Малінаўка» А.Чарнышэвіча (1964); «Каласы пад сярпом тваім» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), «Чорны замак Альшанскі» (1979) У.Караткевіча; «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983) І.Чыгрынава; «Чужое неба» (1975), «Вялікі Лес» (1984) Б.Сачанкі; «Пушча» В.Карамазава (1978); «Чужая Бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы» (1982), «I скажа той, хто народзіцца» (1985) В.Адамчыка; «Неруш» В.Казько (1981); «Знак бяды» В.Быкава (1982); аповесці Я.Брыля, В.Быкава, А.Васілевіч, А.Жука, А.Кудраўца і інш. З’явіліся і інш. творы гіст. жанру: «Англіцкая сталь» (1966), «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1976) Б.Сачанкі; «На струнах буры» Л.Арабей(1967); «Мсціслаўцаўпосах» Э.Ялугіна (1971); «Памяць пра легенды» К.Тарасава (1984). Адным з самых значных дасягненняў Б.л. стала «Палеская хроніка» І.Мележа (раманы «Людзі на балоце», 1961, «Подых навальніцы», 1965, «Завеі, снежань...», 1976). Асобнае месца ў прозе на тэму Вял. Айч. вайны займалі творы В.Быкава. У аповесцях «Жураўліны крык» (1960), «Здрада» (1961), «Трэ
574
БЕЛАРУСКАЯ
цяя ракета» (1962), «Пастка» (1964) вызначальнай рысай быў паказ крывавай праўды вайны, якую называлі акопнай. Найб. характэрныя і жанрава адметныя творы пісьменніка «Мёртвым не баліць» (1965), «Праклятая вышыня» (1968), «Сотнікаў» (1970), «Яго батальён» (1975), «Знак бяды» (1982), «Кар’ер» (1986). Значнае месца ў ваен. прозе заняў раман «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля, а таксама творы пісьменнікаў пакалення дзяцей вайны: «Апошнія і першыя» Б.Сачанкі (1966), «Тартак» І.Пташнікава (1967), «Хатынская аповесць» (1972), «Карнікі» (1980) А.Адамовіча, «Суд у Слабадзе» В.Казько (1978), кнігапамяць «Я з вогненнай вёскі...» А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка (1975).
Проза гэтага перыяду, прысвечаная праблемам сучаснасці, прадстаўлена раманамі «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974) І.Шамякіна, «Непрыкаяны маладзік» (1971) і аповесцю «Жыта» (1966) А.Асіпенкі, раманам «Васількі» А.Кулакоўскага (1972), аповесцямі «Німфа» У.Дамашэвіча, «Запіскі Занядбайлы» Б.Сачанкі (абедзве 1977). Проза 1960— 80х гг. сцвярджала самакаштоўнасць, самаўдасканаленне чалавечай асобы — раманы «Мсціжы» (1970) і «Алімпіяда» (1984) І.Пташнікава, аповесць «Раданіца» (1970) і раман «Сачыненне на вольную тэму» (1984) А.Кудраўца, творы А.Варановіча, В.Гігевіча, Г.Далідовіча, А.Жука, Л.Калодзежнага. У гэты перыяд найб. яскрава раскрыўся талент Я.Брыля: аповесці «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1978), нарысы, эсэ, мініяцюры. 36. апавяданняў і эсэ «Загадка Багдановіча» (1968), аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) М.Стральцова пазначаны тонкім адчуваннем рухаў чалавечай душы.