• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Перыяд перабудовы і пачатку новага этапу нац. адраджэння вылучыў на першы план агульназначныя моманты існавання лры: мастак і жыццё, жыццёвая і маст. праўда. Чула рэагаваў на рэаліі ча
    Да арт. Беларуская літаратура. Беларускія пісьменнікі ў музеі Я.Коласа ў в. Пінкавічы Пінскага рна. 2000я гг.
    су Я.Брыль — кнігі «Пішу як жыву», «Вячэрняе» (абедзве 1994), «Дзе скарб ваш» (1997). Вылучыліся творы пісьменнікаў, якія прайшлі праз турмы і высылкі: «Такія сінія снягі» (1988), «Зона маўчання» (1990), «3 воўчым білетам» (1991) С. Грахоўскага, «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991) П.Пруднікава, «Мая Галгофа» Я.Бяганскай (1990), «Споведзь» Л.Геніюш (1991), «Аповесць для сябе» Б.Мікуліча (1993). Выйшлі ў свет творы В.Быкава — аповесці «У тумане» (1988), «Аблава» (1989), «Сцюжа» (1991), «Пакахай мяне, салдацік» (1995), «Ваўчыная яма» (1998), «Балота» (2001), кнігі апавяданняў «Сцяна» (1997), публіцыстыкі і эсэістыкі «Крыжовы шлях» (1998), прыпавесцей «Пахаджане» (1999). Для пісьменніка найважнейшым было пазнаць магчымасці чалавека, выявіць у ім ступень духоўнасці і меру чалавечнасці.
    У творах І.Шамякіна сучаснасць вымяралася штодзённым жыццём, побытавымі клопатамі і турботамі: «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абодва 1998).
    1980—2000я гг. — перыяд вял. змен і ўзрушэнняў, рэзкай змены этычных і эстэтычных каштоўнасных
    арыенціраў і крытэрыяў. У многіх пісьменнікаў абвастрылася пачуццё праўды і справядлівасці, адкрытасці. Нар. крытэрыі дабрыні, чалавечнасці, прыгажосці, сумленнасці вызначалі творы І.Пташнікава: апавяданні «Львы» (1987), «Ірга каласістая» (1996), «Тры пуды жыта» (1998), «Пагоня» (1999). Чуйна ўлоўліваў этычныя і эстэтычныя запатрабаванні сучаснасці Я.Сіпакоў: аповесці «Кулак» (1989), «Блуканні па іншасвеце» (1994), кнігі паэм у прозе «Ахвярны двор» (1991), прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993). В.Адамчык раманам «Голас крыві брата твайго» (1990) закончыў тэтралогію пра трагічны лёс зах.бел. вёскі ў даваен. і ваен. гады, І.Чыгрынаў раманамі «Вяртанне да віны» (1992) і «Не ўсе мы загінем» (1994) — шырокае эпічнае палатно пра партыз. вайну ў бел. вёсцы.
    Адной з самых значных тэм Б.л. канца 20 ст. стала чарнобыльская катастрофа: раманы «Злая зорка» І.Шамякіна (1993), «Чарнобыльская малітва» С. Алексіевіч (1999), аповесці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» В.Казько (1991), «Краем белага шляху» В.Карамазава (1992), «Імем Айца і Сына» Т.Бондар (1993), дакум. аповесць «Сталі воды горкія» В.Гігевіча і А.Чарнова (1991) і інш.
    575
    БЕЛАРУСКАЯ
    Далейшае развіццё атрымала лра гіст. зместу і характару: «Меч князя Вячкі» Л.Дайнекі (1987), «Стрэл у акно» В.Хомчанкі (1988), «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» А.Лойкі (1989), «Белая Дама» А.Карпюка (1991), «Кліч роднага звона» Г.Далідовіч (1999). Гіст. тэматыку актыўна асвойвалі У.Арлоў, А.Бутэвіч, З.Дудзюк, В.Коўтун, А.Наварыч, А.Федарэнка і інш.
    У пач. 21 ст. проза ўзбагачаецца і пашыраецца за кошт новых твораў. Яркую і самабытную старонку ў Б.л. ўпісваюць П.Місько («Самыя кароткія ночы»), А.Варановіч («Бадзяга»), В.Паўлаў («Бог чуе таго, хто плача», усе 2000), У.Гніламёдаў («Уліс з Прусаў», 2000, «Усход», 2004), Л.Левановіч («Беседзь цячэ ў акіян», 2003), М.Чаргінец («Трэцяя зорка», 2005, «Стрэл у мінулае», 2006), В.Праўдзін («Танца вольны марафон»), А.Сульянаў («Трэці пілот», абедзве 2007) і інш. Асаблівасць сучаснай прозы — наяўнасць у ёй прыкметнай плыні фантаст. зместу. Сюжэтныя сітуацыі, калізіі, вобразы, матывы фантаст. характару відавочныя нават у творах пісьменнікаў рэаліст. светаўспрымання: В.Адамчыка, В.Казько, Я.Сіпакова, Л.Дайнекі, В.Гігевіча, Р.Баравіковай і інш. У лры актыўна працуе новае пакаленне пісьменнікаў: Г.Багданава, А.Глобус, А.Казлоў, У.Рубанаў, У.Саламаха, Ф.Сіўко, Ю.Станкевіч, У.Ягоўдзік і інш.
    Драматургія. У 2й пал. 20 ст. прыняты шэраг урадавых пастаноў, скіраваных на паляпшэнне спраў у драматургіі і тэатры. Самым актыўным барацьбітом з «тэорыяй бесканфліктнасці» быў А.Макаёнак. Надрукаваўшы шэраг аднаактовых п’ес («Добра, калі добра канчаецца», 1945, «Перад сустрэчай», «Першае пытанне», абедзве 1950, «Аксеніна цялушка», 1951, «Жыццё патрабуе», 1960), ён у 1953 напісаў сатыр. камедыю «Выбачайце, калі ласка», у якой рэзка, бескампрамісна высмеяў практыку бяздушнага адміністравання, паказушніцтва і ашуканства. У дра
    матургію прыйшло шмат маладых творцаў, і з усёй вастрынёй паўстала неабходнасць павышэння прафес. майстэрства. Удалая спроба паглыбіць асэнсаванне ваен. тэматыкі зроблена ў драме «Людзі і д’яблы» К.Крапівы (1958). Гэтая тэндэнцыя плённа выявілася ў пазнейшых п’есах «Першы ўрок» К.Губарэвіча (1967), «Рашэнне» (1972) і «Апошні шанц» (1974) В.Быкава.
    3 канца 1960х гг. у бел. драматургіі пачаўся новы ўздым творчых пошукаў. Трагікамедыі «Зацюканы апостал» (1969) і «Трыбунал» (1970) А.Макаёнка садзейнічалі ўсталяванню арыентацый на вырашэнне сур’ёзных, асноватворчых праблем. Яны пакладзены ў аснову камедыіфантасмагорыі «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1972). Важныя пытанні ўздымаліся ў п’есах «Злыдзень» (1973), «Трывога» А.Петрашкевіча, «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (абедзве 1974), «Экзамен на восень» (1975), «1 змоўклі птушкі» (1978) І.Шамякіна. Актывізацыя творчых пошукаў закранула і гіст. драму. З’явіліся п’есы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска» (абедзве 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (1981), «Маці ўрагану» (1982) У.Караткевіча.
    1970—80я гг. — пік творчай актыўнасці А.Макаёнка: «Таблетку пад язык» (1973), «Кашмар» (1976), «Верачка» (1979), «Пагарэльцы» (1980), «Дыхайце ашчадна» (1982). Сцэнічна запатрабаванымі былі творы А.Петрашкевіча: драма «Соль» (1980), гіст. хронікі «Русь Кіеўская» і «Змова», трагедыя «Злавеснае рэха» (усе 1983), драмарэквіем «У спадчыну — жыццё» (1985). З’явіліся вострасюжэтныя п’есы А.Дударава«Парог» (1981), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Кім» (2001), драм. паэма «Чорная панна Нясвіжа» (2000), п’есы Г.Марчука «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (1984), «Альдона, Анета, Анфіса» (1985).
    3 сярэдзіны 1980х гг. адбываўся зварот да гіст. тэматыкі: «Князь Вітаўт» (1987), «Палачанка» (1998) А.Дударава, «Судны дзень Скарыны»
    М.Арочкі, «Прарок для Айчыны» А.Петрашкевіча (абедзве 1990), «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай (1994), «Саламея і яе амараты» С.Кавалёва (1996).
    Плённа развівалася драматургія для дзяцей: «Усміхніся, прынцэса» У.Ягоўдзіка (1990), «Каляровая затока» (1992), «Навагодні дэтэктыў» (1996), «Маленькі збраяносец» (1998) П.Васючэнкі, «Жывая вада» (1994), «Канікулы на астэроідзе» (1997) З.Дудзюк, «Чарадзейныя суніцы» А.Якімовіча (абедзве 1994), «Чарнабог» Г.Каржанеўскай (1996) і інш.
    Прынцыпова новая з’ява ў драматургіі канца 20 ст. — паяўленне сучасных адаптацый твораўдаўняй Б.л. Паводле «Камедыі» К.Марашэўскага і «Птушкі шчасця» Ф.Аляхновіча У.Рудаў напісаў п’есу «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання» (1997). Сюжэты «Аповесці пра Баву» і «Аповесці пра Трышчана», кнігі Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», п’ес «Распуснік у пастцы» Ф.У.Радзівіл, «Камедыя» К.Марашэўскага, «Птушка шчасця» Ф.Аляхновіча зрабіў асновай сваіх адаптаваных п’ес С.Кавалёў — «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (1991), «Трышчан ды Іжота» (1995), «Стомлены д’ябал» (1999), «Францішка, або Навука кахання» (2000) і інш.
    У драматургіі канца 20 — пач. 21 ст. прыкметны павевы мадэрнізму і постмадэрнізму. Пісьменнікі распачалі «культывацыю» паэтыкі абсурдысцкага тэатра: «Куку» (1991) і «Лабірынт» (1997) М.Арахоўскага, «Галава» І.Сідарука (1992), «Драматургічныя тэксты» А.Асташонка (1995), «Аслінія» Г.Багданавай (1997), «Герда, альбо Горад, у якім мы будзем шчаслівымі» А.Карэліна (2001) і інш. Сучасная бел. драматургія працягвае развіваць гіст. тэматыку (А.Петрашкевіч), асвойвае маральныя праблемы (П.Васючэнка, Г.Каржанеўская, Г.Марчук, М.Шэ
    576
    БЕЛАРУСКАЯ
    лехаў). Паранейшаму запатрабавана героіка Вял. Айч. вайны: п’есы «Калодзеж» А.Дзялендзіка (2002), «Ты памятаеш, Алёша...» А.Дударава (2003), «Бліндаж» А.Паповай (2004). У драматургіі адлюстраваны тэндэнцыі да выкарыстання нетыповых для яе форм: п’есапрытча, радыёп’еса, містэрыя — «Стомлены д’ябал» (2004), «Навука кахання» (2005) С.Кавалёва.
    Захаванне сваёй самабытнасці і традыцый, накіраванасць на творчы пошук, пастаяннае папаўненне новымі імёнамі могуць стаць грунтам для плённага развіцця Б.л. ў будучыні.
    Ж:Навуменка І.Я.Пісьменнікідэмакраты. Мінск, 1967; Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мінск, 1969; Л о й к a А.А. Беларуская паэзія пачатку XX ст. Мінск, 1972; Я го ж. Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1—2. 2 выд. Мінск, 1989; Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы. Мннск, 1977; Хромчанка К.Р. Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пач. XX ст.). Мінск, 1979; К а з б я ру к У.М. Рамантычны пошук. Назіранні над беларускім рамантызмам пачатку 20 ст. Мінск, 1983; Семяновіч А. Гісторыя беларускай драматургіі: XIX — пач. XX ст. Мінск, 1985; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мінск, 1992; Макарэвіч А.М. Праблемажанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст. Магілёў, 1999; Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т. 1—4. Мінск, 1999—2003; «Саламея і яе амараты» С.Кавалёва. Старабеларуская літаратура. Мінск, 2001.
    С.Л.Гаранін, В.А.Чамярыцкі (старажытная літаратура), I. М.Запрудскі (nrraparypa 19 ст.), А.А.Манкевіч (літаратура 20 ст.).
    «БЕЛАРЎСКАЯ ЛІТАРАТЎРНАМАСТАЦКАЯ КАМЎНА», творчае аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. Існавалаў 1927—28. Створана групай маладых пісьменнікаў пасля выхаду іх з «Маладняка». Ініцыятар П. Шукайла. Сярод членаў: А.Атава (Канановіч),
    П.Броўка, У.Варава, Я.Відук (Я.Скрыган), А.Вясёлы, Ю.Лявонны (Л.Юркевіч), С.Мялешка, У.Прыбыткоўскі, Я.Сукала, М.Шалай і інш. Мела літ. гурткі пры Полацкім і Магілёўскім пед. тэхнікумах, у вёсках Случчыны і Полаччыны. Члены камуны захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У.Маякоўскага, але ў форме вонкавага пераймання. Выдала 2 нумары час. «Росквіт» (1927—28). Самаліквідавалася, яе члены зноў увайшлі ў «Маладняк».