Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, партый, аргцый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакр. рэспублікі. У БССР дзейнасць партыі спынена арыштам яе актывістаў у сак. 1921. У Зах. Беларусі БСДП была ў апазіцыі да польск. ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх форм барацьбы. У 1922 з БСДП вылучылася левае крыло — Бел. партыя незалежных сацыялістаў (БПНС) на чале з С.А.РакМіхайлоўскім.
А.М.Сідарэвіч.
БЕЛАРЎСКАЯ САЦЫЯЛДЭМАКРАТЫЧНАЯ РАБбЧАЯ ПАРТЫЯ (БСДРП), арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені 1917 да крас. 1918. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай аргцыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), налічвала каля 700 членаў — рабочых і маракоў Балтыйскага флоту. У выканаўчы кт уваходзілі А.Р.Чарвякоў, І.В.Лагун, Ю.У.Памецка,У.В.Скарынка,А.Х.Усціловіч (Усціновіч) і інш. Партыя вяла паліт. і культ.асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастр. узброеным паўстанні, у рабоце Бел. тва ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. У студз. 1918 БСДРП удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома) пры Нар. камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР, яго камісарам прызначаны А.Р.Чарвякоў. У крас. 1918 на аснове БСДРП створана бел. секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
В.У.Скалабан.
БЕЛАРЎСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ГРАМАДА (БСГ), нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку ў 1902—18. Створана пад назвай Бел. рэв. грамада (БРГ) на аснове гурткоў бел. студэнцкай і вучнёўскай
моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу. Стваральнікі і кіраўнікі: браты I. і А.Луцкевічы, А.Пашкевіч (Цётка), А.Бурбіс, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец), В.Іваноўскі і інш. На 1м з’ездзе (Вільня, 1903) БРГ прыняла праграму, у якой характарызавала сябе як аргцыю «беларускага працавітага народа». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай — звяржэнне самаўладства ў Расіі. У нац. пытанні формай забеспячэння нац. свабоды прызнавала незалежную дэмакр. рэспубліку. Выступала за прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, нар. заканадаўства, раўнапраўе ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, 8гадзінны рабочы дзень, бясплатную мед. дапамогу. У агр. пытанні праграма прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі сваімі рукамі. У праграме спалучаўся рэв. дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам. Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках, у 1903, па другіх у 1906). У 190304 БСГ узаемадзейнічала з Польск. партыяй сацыялістычнай (ППС), Партыяй сацыялістаўрэвалюцыянераў (ПСР), Літоўскай сацыялдэмакр. партыяй, выдавала разам з імі нелегальную лру. 3 канца 1905 у Мінску дзейнічала падп. друкарня БСГ. На 2м з’ездзе (студз. 1906, Мінск) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла замену капіталістычнага ладу сацыяліст., бліжэйшай задачай — звяржэнне самаўладства і ўтварэнне Рас. федэратыўнай дэмакр. рэспублікі са свабодным самавызначэннем і культ.нац. аўтаноміяй народнасцей. Для Беларусі яна па
584
БЕЛАРУСКАЯ
трабавала аўтаноміі з мясц. сеймам у Вільні. У агр. пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзялення сялян зямлёю на правах пажыццёвай арэнды. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыяд. выданнем на бел. мове стала газ. «Наша доля» (№ 1 выйшаў 14.9.1906). У ліст. 1906 БСГ пачала выдаваць новую легальную газ. на бел. мове «Наша ніва». Асн. аб’ектам дзейнасці БСГ было бел. сялянства. Яе ўплыў на гар. рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны. У рэвалюцыю 1905—07 БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ., арганізавала шэраг паліт. сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сялянскіх забастовак. Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. 3 2й пал. 1907 лідэры БСГ засяродзілі сваю дзейнасць на выданні газ. «Hama ніва», якая стала ідэолагам і арганізатарам бел. нац.культ. руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нац. свядомасці, ідэі нац.культ. адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастойнасці бел. нацыі, змагалася за ўвядзенне бел. мовы ў школе, царкве і касцёле. У 1ю сусв. вайну на акупіраванай войскамі Германіі ў 1915 тэр. дзейнічала створаная членамі БСГ Бел. сацыялдэмакр. работніцкая група. На неакупіраванай тэр. БСГ аднавіла дзейнасць пасля Лют. рэв. 1917. Яе паліт. курс у новай гіст. сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакр. пераўтварэнняў. Канферэнцыя БСГ (сак. 1917, Мінск) выступілаўпадтрымкуЧасовагаўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Рас. рэспублікі, выказалася заагульнанар. ўласнасць на зямлю, 8гадзінны рабочы дзень. У сак. 1917 прадстаўнікі БСГ удзельнічалі ў рабоце з’езда бел. нац. аргцый у
Мінску, атрымалі 10 месцаў у Бел. нац. кце. Грамада пашырала свой уплыўсяродінтэлігенцыі,сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых;яеаргцыіўзнікліўМінску, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Гомелі, Петраградзе, Маскве і інш. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, у маі— чэрв. 1917 выдавала газ. «Грамада», мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гар. думах Мінска, Петраграда, Бабруйска. У чэрв. 1917 канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які ўвайшлі П.Бадунова, А.Бурбіс, Я.Варонка, К.Душэўскі, З.Жылуновіч, У.Ігнатоўскі, Я.Колас, А.Смоліч. БСГ была ініцыятарам склікання ўліп. 1917 з’езда бел. аргцый і партый, займала кіруючае становішча ў Цэнтр. радзе бел. аргцый, Вял. бел. радзе, актыўна ўдзельнічала ў скліканні Усебел. з’езда 1917. У кастр. 1917 БСГ налічвала каля 10 тыс. членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх. У вер. 1917 частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла аргцыю бальшавіцкага кірунку — Беларускую сацыялдэмакратычную рабочую партыю. У пач. 1918 адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самаст. бел. дзяржавы ва ўмовах акупацыі германскімі войскамі большай часткі Беларусі прынялі ўдзел у абвяшчэнні Бел. Нар. Рэспублікі (БНР). Петраградская і Маскоўская аргцыі сталі на шлях утварэння бел. дзяржаўнасці на сав. аснове. Да лета 1918 БСГ распалася на Беларускую сацыялдэмакратычную партыю, Бел. партыю сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР) і Бел. партыю сацыялістаўфедэралістаў (БПСФ). Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя ўступілі ў бел. секцыі
РКП(б). На пач. 1919 у Вільні пэўны час дзейнічала Левая фракцыя БСГ.
М.В.Біч, С.С.Рудовіч.
БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ АДЭСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРОДНАЙ АСВЁТЫ. Існавалаў 1918—22 (?). Займалася культ.асветнай дзейнасцю сярод беларусаўбежанцаў 1й сусв. вайны ў Адэсе (у 1922 іх было каля 20 тыс. чал.). Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1922 працавалі 6 бел. школ, у т.л. 2 школыкамуны (400 вучняў). Арганізавала бел. дзіцячыя прытулак (1919—22), тэатр і хор. 3 1921 супрацоўнічала з Беларускім цэнтральным бюро пры Народньш камісарыяце асветы РСФСР. У секцыі працаваў С.Некрашэвіч, ёй дапамагалі А.Баліцкі, А.Ільючонак, Л.Рытар і інш. Звестак пра дзейнасць секцыі пасля 1922 не захавалася.
БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ ВІЦЕБСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРОДНАЙ АСВЁТЫ. Існавала з кастр. 1921 да вясны 1924. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народньш камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы: арганізацыя на тэр. Віцебскай губ. сеткі бел. нац. школ і культ.асветных устаноў. Садзейнічала ўвядзенню ў вучэбны план Віцебскага пед. інта ў 1923/24 навуч. годзе курса беларусазнаўства. Ліквідавана ў сувязі са скасаваннем Віцебскай губ. і далучэннем большай яе часткі да БССР.
Ю.Р.Васілеўскі.
БЕЛАРЎСКАЯ СЁКЦЫЯ ПРЫ ГОМЕЛЬСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРбДНАЙ АСВЁТЫ. Існавала ў 1921—27. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы: арганізацыя і забеспячэнне вучэбнай лрай школ і культ.асветных устаноў для бел. насельніцтва Гомельскай губ., падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У студз. 1922 секцыя была скасавана губернскімі
585
БЕЛАРУСКАЯ
ўладамі, у 1923 адноўлена Наркаматам асветы РСФСР. 3 лета 1923 пад кіраўніцтвам секцыі працавалі 6 бел. школ, з вясны 1926 ёй падначалены 96 бел. школ розных ступеняў, 75 пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці, 5 хатчытальняў. Супрацоўнікі секцыі арганізавалі бел. хары і драм. трупы ў Гомелі і Магілёве. У маі 1926 секцыя правяла губернскую канферэнцыю настаўнікаўбеларусаў, на якой абмеркаваны пытанні развіцця школьнай сеткі і пашырэння беларусізацыі на Гомелыпчыне. Супрацоўнічала з Гомельскай філіяй літ. аб’яднання «Маладняк». Спыніла дзейнасць у сувязі са скасаваннем Гомельскай губ. і далучэннем большай яе часткі да БССР.
БЕЛАРЎСКАЯ СЕ'КЦЫЯ ПРЫ СМАЛЁНСКІМ ГУБЁРНСКІМ АДДЗЁЛЕ НАРбДНАЙ АСВЁТЫ. Існавала ў 1922—23 і 1925—27. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве і Савету па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Смаленскім губернскім аддзеле нар. асветы. Супрацоўнічала з Бел. студэнцкім зямляцтвам у Смаленску. Задачы: арганізацыя ў Смаленскай губ. нац. школ, клубаў, інш. культ.асветных устаноў для бел. насельніцтва. У чэрв. 1923 скасавана. Адноўлена ў 1925. У 1925/26 навуч. годзе адкрыты 2 бел. школы і 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці. 3 1926/27
Выданне «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя».
навуч. года пад кіраўніцтвам секцыі ў Руднянскім, Рослаўскім і інш. паветах працавалі 21 бел. школа (652 вучні) і гурткі па вывучэнні бел. мовы; у 1927/28 — 37 школ. Да канца 1927 у сувязі з адсутнасцю сродкаў скасаваны ўсе нац. секцыі, у т.л. беларуская. Функцыі нац. секцый і кіраўніцтва нац. школамі перададзены інспектару па справах нац. меншасцей губернскага аддзела нар. асветы. Ю.Р.Васілеўскі.