Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
У.Ф.Ладысеў, А.В.Пашкевіч.
«БЕЛАРЎСКАЯ ЦЫГАНСКАЯ ДЫЯСПАРА», рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне цыган. У 1997 зарэгістравана Бел. асацыяцыя цыган «Рома», у 1998 — «Б.ц.д.». У Беларусі таксама створаны міжнар. грамадская аргцыя цыган «Адраджэнне», грамадскае аб’яднанне «Ашмянская цыганская суполка», Гомельская міжраённая ромская суполка і грамадскае аб’яднанне цыган у Віцебску. Гал. напрамак дзейнасці цыганскіх грамадскіх аб’яднанняў — інтэграцыя цыган у
сучаснае грамадства. Са снеж. 2004 раз у квартал выходзіць бюлетэнь «Б.ц.д.» «Романо Лав».
Літ.: Беларусь шматнацыянальная. Мінск, 2007.
«БЕЛАРЎСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ» імя Петруся Броўкі, дзяржаўнае выдавецтва ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Створана ў Мінску 1.1.1967 як Гал. рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ. У 1975 перададзена ў кіраванне Дзярж. кта CM БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 3 1980 самаст. выдва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П.Броўкі, з 1991 «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі (БелЭн), з вер. 2000 РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні сацыяльна значнай даведачнай лры, універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў, тлумачальных, перакладных, арфаграфічных і інш. нарматыўных слоўнікаў. Актыўна супрацоўнічае з н.д. ўстановамі і выдавецкімі прадпрыемствамі Беларусі і замежжа. У 1969—76 падрыхтавала і выпусціла першую ў гісторыі бел. народа 12томную універсальную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю», у 1996—2004 — першую нац. універсальную энцыклапедыю суверэннай Рэспублікі Беларусь — 18томную «Беларускую энцыклапедыю», у 1978—82 — першую ў Беларусі рэгіянальную 5томную энцыклапедыю на бел. і рус. мовах «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя», у 2005—08 — найноўшае даведачнае выданне пра гіст. шлях і найважнейшыя бакі сучаснага жыцця нашай краіны 7томную энцыклапедыю «Рэспубліка Беларусь». Выдадзены першыя бел. персанальныя энцыклапедыі «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988, 1990). Сярод найб. знач
588
БЕЛАРУСКАЯ
Выданні «Беларускай Энцыклапедыі» імя П.Броўкі.
ных галіновых энцыклапедый — 5томныя «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (1983—86) і «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984—87). Сярод інш. буйных выданняў — «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—95), «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (т. 1—2, 2е выд. 2000), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (т. 1—6, 1993— 2003), «Тэатральная Беларусь» (т. 1—2, 2002—03), «Беларускі фальклор» (т. 1—2, 2005—06), «Вялікае княства Літоўскае» (т. 1—2, 2е выд. 2007). Выдадзены шэраг аднатомных энцыклапедый: «Этнаграфія
Беларусі» (1989), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990), «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Архітэктура Беларусі» (1993),
3s '
Выданне «Беларуская энцыклапедыя».
«Беларуская мова» (1994), «Спартыўная энцыклапедыя Беларусі» (2005), «Музеі Беларусі» (2008), «Энцыклапедыя беларускай кухні» (2008), «Суверэнная Беларусь: ілюстраваная гісторыя дзяржавы, 1991—2008» (2008), «Гарады, мястэчкі і замкі Вялікага княства Літоўскага» (2009), «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь—Масква», «Археалогія Беларусі» (абедзве 2009), і інш. У 1985—2006 выдадзены 42 кнігі гісторыкадакум. хронік серыі «Памяць» і аднатомнік «Памяць Беларусі» (2005).
Літ.: Імя Петруся Броўкі Беларуская Энцыклапедыя. Мінск, 2005. К.В.Суша. «БЕЛАРУ'СКАЯ ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ» (БелЭн), першая нацыянальная шматтомная універсальная энцыклапедыя суверэннай Рэспублікі Беларусь па ўсіх галінах ведаў. Выдадзена ў 18 TaMax (19 кнігах) у 1996—2004 у Мінску на бел. мове выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Яе выданне абумоўлена кардынальнымі пераўтварэннямі ў эканоміцы, палітыцы, культуры Беларусі і інш. дзяржаў свету, неабходнасцю сістэматызацыі звестак аб усіх сферах грамадскага жыцця, бурным развіццём навукі і тэхнікі. Падрыхтоўка БелЭн ажыц
цяўлялася ў цесным супрацоўніцтве з НАН Беларусі, Нац. гіст. архівам Беларусі, Нац. архівам Рэспублікі Беларусь і інш. навук. ўстановамі краіны. У напісанні арты
шіші\\\\\\\\
§
з
IZW і«
589
БЕЛАРУСКАЯ
кулаў прынялі ўдзел больш за 7 тыс. аўтараў. У 1—18м тамах у алфавітным парадку змешчана каля 80 тыс. артыкулаў па ўсіх галінах ведаў, пра найважнейшыя падзеі гісторыі і сучаснага грамадскапаліт. жыцця свету, выдатных дзеячаў сусв. культуры. Заключны том — 2я кніга 18га тома — цалкам прысвечаны Беларусі, матэрыялы ў ім размешчаны паводле тэматычнага прынцыпу. Бел. нац. тэматыка займае каля 35% агульнага аб’ёму БелЭн. Артыкулы універсальнай тэматыкі дапоўнены бел. матэрыялам. Значная частка артыкулаў суправаджаецца ўнутрытэкставай і падтэкставай бібліяграфіяй. БелЭн змяшчае 18 393 іл. і 1 тыс. карт.
К.В.Суша.
БЕЛАРЎСКАЯ ЭСТЭТЫЧНАЯ АСАцыяцыя, арганізацыя навуковай інтэлігенцыі ў 1990—95. Засн. 15.6.1990 па ініцыятыве Бел. аддз. філас. тва СССР і Пед. тва БССР. На ўстаноўчай канферэнцыі зацверджаны статут Б.э.а., выбраны савет асацыяцыі і яе прэзідэнт М.І.Крукоўскі. Асн. мэты дзейнасці — аб’яднанне намаганняў і сродкаў аргцый, творчых калектываў і асоб для развіцця эстэтычнай культуры, паглыбленне эстэтычнай аду
кацыі ў навуч. установах. Асацыяцыя садзейнічала кансалідацыі спецыялістаў у галіне эстэтыкі і культуралогіі, выпрацоўцы новых праграм па эстэтыцы для сярэдніх спец. і вышэйшых навуч. устаноў, правядзенню семінараў, Рэсп. канферэнцыі па эстэтычным выхаванні. В.А.Салееў.
БЕЛАРЎСКІ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР ІМЯ' ЯКЎБА КОЛАСА, назва Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў 19772001.
БЕЛАРЎСКІ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ, назва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1955—93.
БЕЛАРЎСКІАЛФАВІТ, сукупнасць графічных знакаў (літар), прынятых у пісьмовай беларускай мове і размешчаных у пэўным парадку. Склаўся на аснове кірыліцы. У ранні перыяд старабел. графіка мела ўсе літары кірыліцы, аднак у працэсе развіцця літарны склад алфавіта перастаў адпавядаць гукавой сістэме: выпалі літары ж і к, радзей сталі выкарыстоўвацца у, ф, |, s. Узніклі графемы «э» (канец 15 ст.) і «й» (канец 16 ст.). Выдатным дасягненнем старабел. графікі з’яўляецца
Беларускі алфавіт
Аа Бб Вв Гг Дд (Дж дж Дз дз) Ее
бэ ■* “ “
a
вэ гэ дэ
дж
дз
е
Ёё
ё
Жж
жэ
Зз
зэ
Іі Нй
1 I (нескладовае)
Кк Лл Мм
ка эл
эм
Нн
эн
Оо
о
Пп
пэ
Рр
эр
Сс Тт
эс тэ
Уу Ўў Фф
У
ў (неск Эф ладовае)
ха
Цц
цэ
Чч
чэ
Шш Ыы
ша ы
Ьь
мяккі знак
Ээ Юю
э ю
Яя
я
стварэнне Ф.Скарынам друкарскага варыянта алфавіта, які стаў узорам для інш. усх.слав. друкароў. Спрашчэнне і ўдасканаленне графічнай сістэмы абумовілася агульным развіццём бел. пісьменства, аднак удасканаленне графікі адбывалася стыхійна. У сувязі з заняпадам старабел. мовы ў 18 — пач. 20 ст. ў Беларусі пашырылася лацінскае пісьлю (лацінка), якое дагэтуль служылатолькідля афармлення польск. і лац. тэкстаў. 3 узнікненнем легальнай бел. прэсы для перадачы гукавой сістэмы бел. мовы быў прыстасаваны рус. грамадзянскі шрыфт. Як адзіны графічны сродак пісьмовай формы бел. літ. мовы Б.а. канчаткова замацаваўся пасля 1917. Сучасны Б.а. складаецца з 32 літар. У ім няма дублетных літар, ёсць знакі для спалучэння гукаў jo («ё») і спецыфічна бел. гука [ў] («ў»), афрыкаты «дж» і «дз» перадаюцца дыграфамі. Усе літары выразна адрозніваюцца паміж сабой. Яны могуць выкарыстоўваццаўдрукаванымірукапісным варыянтах, маюць вял. і радковую форму. Ёсць спец. знак — апостраф.
«БЕЛАРЎСКІ АРХЕАГРАФІЧНЫ ШТОГбДНІК», навуковы часопіс; орган Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінва юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з 2000 у Мінску на бел. і рус. мовах. У часопісе друкуюцца артыкулы па тэорыі, гісторыі і методыцы археаграфіі, архівазнаўстве, дакументазнаўстве, крыніцазнаўстве, спец. гіст. дысцыплінах. Публікуюцца агляды архіўных фондаў, дакументы, біягр. артыкулы, рэцэнзіі, інфармацыйныя паведамленні. Гал. рэдактары: Р.П.Платонаў (200001), У. К.Коршук (200506), Э.М.Савіцкі (з 2007). В.С.Пазднякоў.
«БЕЛАРЎСКІ АРХІЎ», зборнік дакументаў па сацыяльнаэканамічнай гісторыі Беларусі 15—18 ст. Падрыхтаваны гіст.археал., пазней
590
БЕЛАРУСКІ
Археаграфічнай камісіяй Інта бел. культуры, выдадзены пад кіраўніцтвам Дз.І.Даўгялы ў Мінску (т. 1—3, 1927—30). Першы том выйшаў з контртытулам «Працы і матэр’ялы да гісторыі і архэолёгіі Беларусі».
У 1м томе змешчаны дакументы з архіваў Кракава, Варшавы, СанктПецярбурга, Масквы (копіі са збораў М.В.ДоўнарЗапольскага) і Магілёва. Першы раздзел «Справы вышэйшых устаноў» уключае пагадненне Рады ВКЛ з Жыгімонтам II Аўгустам 1548, у якім вызначаюцца «замкн, места, дворы, нменья н волостн», што маюць права трымаць вял. князь літоўскі і яго нашчадкі. Другую тэматычную групу складаюць 24 лісты Жыгімонта II Аўгуста з часоў Брэсцкага сойму 1566 да земскага маршалка ВКЛ, жамойцкага старосты Яна Гераніма Хадкевіча і падканцлера ВКЛ, брэсцкага і магілёўскага старосты Астафія Валовіча. Другі раздзел «Справы мясцовых устаноў» змяшчае акты па гісторыі Магілёўшчыны (28 актаў за 15621600, 106 за 160197). Большасць актаў паходзіць з рукапісу 1678, дапоўнены допісамі да пач. 18 ст. Пераважаюць дакументы адм. устаноў (велікакняжацкая канцылярыя, скарбовыя ўстановы) па гісторыі Магілёва ў першыя 150 гадоў пасля атрымання ім магдэбургскага права ў 1577 (прывілеі, інвентары, рэвізіі і інш.). Прыведзены звесткі па розных аспектах rap. жыцця, пра сац. становішча насельніцтва, гандаль, рамёствы, дзейнасць гар. рады, пра гар. ўмацаванні і г.д. Змешчаны 2 важныя дакументы: «Устава нового н старого мыта, з скарбу, выданая месту Могнлеву» (1629) і «Реестр упнсання братнй прасолов в месте Могнлеве» (выяўлены ў Магілёўскім акруговым аддзеле Цэнтраархіва). У 3м раздзеле апублікаваны 4 скарбовыя дакументы 1548—1610, у т.л. справаздача земскага падскарбія і пісара ВКЛ Яраша Валовіча за 1604—10.
Другі том, падрыхтаваны ў 1928, больш аднастайны па змесце. У ім
кніга запісаў №16 з фондаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага пад назвай «Кнмгн справ судовых бояр, мешан н волостных людей Внтебского н Полоцкого повету за пана Яна Юр[ь]евнча Ілебовнча, воеводы внтебского н потом полоцького отправованых от року тнсеча пятьсот трыдцать осьмаго». На думку Даўгялы, гэта копія пач. 17 ст. (відаць, 1602), зробленая з арыгінала сярэдзіны 16 ст. Як сцвярджае даследчык, «мы маем перад сабой толькі рэшткі судовых спраў і актаў б. канцылярыі ваяводы Віцебскага, а затым Полацкага Яна Глябовіча 1530—1539 гадоў, толькі фрагменты колішніх кніг судовых і вячыстых запісаў ваяводзкай канцылярыі». У зборы Метрыкі ВКЛ кніга № 16 трапіла, напэўна, пасля назначэння ў 1542 Глябовіча на пасаду віленскага ваяводы. Гэта пераважна розныя судовыя справы, акты адносна землеўладання, землекарыстання, маёмасці, сялянскіх падаткаў, мяшчан, нац. меншасцей, гандлю. Ёсць звесткі пра маёмаснае становішча Ф.Скарыны, В.Цяпінскага і іх родзічаў. Матэрыялы адносяццца пераважна да гісторыі ўсх. Беларусі 1530хг.