• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Энцыклапедыя «Беларуская мова».
    а відавыя ўключаюцца ў адпаведныя агульныя матэрыялы, тлумачацца там і падаюцца ў тэрміналагічным паказальніку. Выданне вылучаецца багатым ілюстрацыйным афармленнем (фотаздымкі, карты, схемы). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Т.Ф.Рослік.
    «БЕЛАРЎСКАЯ МУЗЫЧНАЯ ВбСЕНЬ», міжнародны фестываль мастацтваў. Праводзіцца з 1974 у Беларусі штогод (да 1992 усесаюзны). Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Бел. дзярж. філармонія. Асн. мэты — узаемаабмен і ўзаемаўзбагачэнне розных нац. муз. культур. Фестывальныя канцэрты (больш за 300) праходзяць у Мінску і інш. гарадах, гар. пасёлках і вёсках рэспублікі. Госці фестывалю выступаюць на сцэнах Бел. філармоніі, у абл. і раённых цэнтрах краіны і ў спектаклях Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі фестывалю — Дзярж. акадэмічны сімф. аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзярж. камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Нац. акадэмічны нар. аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча, Нац. акадэмічны нар. хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Нац. сімф. і
    эстр. аркестр Рэспублікі Беларусь, сімф. аркестр «Маладая Беларусь». У 36м фестывалі (2009) акрамя бел. калектываў і выканаўцаў выступілі замежныя: «Класікдуэт» (Расія), фартэпіянны дуэт С.Сільвер—Г.Гарбург (Ізраіль), музыканты А.Шылклопер (Расія—Германія), Р.Эбрэхт (ЗША), М.Бісенгаліеў (Казахстан), В.Коўтун (Расія), піяністы М.Пятроў А.Гіндзін (Расія), дырыжор А.Берын (Германія). Прагучалі творы кампазітараў бел. (Я.Глебава, С.Манюшкі і інш.), рус. (А.Арэнскага, В.Гаўрыліна, М.РымскагаКорсакава, П.Чайкоўскага), кампазітараўкласікаў (І.С.Баха, І.Брамса, Ж.Бізэ, Дж.Гершвіна, Ф.Мендэльсона, М.Равеля, Ф.Шуберта, Р.Шумана) і інш.
    С.Р.Паўлішына.
    «БЕЛАРЎСКАЯ НАВЎКА», «В ы д a вецкі дом «Беларуская навука» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Створана ў 1924 у Мінску як рэд.выдавецкі аддзел Інбелкульта, з 1929 у складзе АН Беларусі, з 1932 Выдва АН БССР, з 1963 «Навука і тэхніка», з 1996 «Беларуская навука», з кастр. 2000 РУП «Выдавецтва «Беларуская навука», з крас. 2005 РУП «Выдавецкі
    Да арт. «Беларуская музычная восень». Выступае фартэпіянны дуэт С.Сільвер— Г.Гарбург (Ізраіль).
    579
    БЕЛАРУСКАЯ
    дом «Беларуская навука». Выпускае навук., навук.папулярную, даведачную, маст. лру, навук. часопісы, газету, заснавальнікам якіх з’яўляецца НАН Беларусі, мае паліграф. ўчастак. Выйшлі творы класікаў бел. лры: М.Багдановіча (т. 1—2, 1968; т. 1—3, 199195), Я.Купалы (т. 17, 197276), М.Лынькова (т. 1—8, 1981—85), М.Танкаў 13тамах(т. 1—9,2006—09), Я. Коласа ў 20 тамах (т. 1—9,2007—09), манаграфіі пра жыццё і творчасць бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, К.Крапівы, У.Дубоўкі, У.Караткевіча і інш. Выдвам выпушчаны фундаментальныя даследаванні ў галіне мова і літ.знаўства, этналогіі і фальклору, мастацтвазнаўства, гісторыі, культуралогіі: «Граматыка беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964—66), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), «Гісторыя Беларускай СССР» (т. 15, 197275), «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Сярод інш. выданняў: шматтомныя навук. «Беларуская народная творчасць» (1970—93), «Беларусы» (т. 1 — 12, 1995—2009), «Археалогія Беларусі» (т. 1—4, 1997—2001), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» (т. 1—4, 2001—04), «Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX ст.» (т. 1—2, 2006—07), «Архітэктура Беларусі» (т. 1—4, 2005—09), энцыклапедычны даведнік «Современная Беларусь» (т. 1—3, 2006—07), «Кароткая граматыка беларускай мовы» (ч. 1—2, 2007—09), «Граматычны слоўнікдзеяслова» (2007), «Граматычны слоўнік назоўніка» (2008), «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя», • «Беларускі арфаграфічны слоўнік» (абодва 2009), працягваюцца выданні этымалагічнага (з 1978, выйшла 12 тамоў) і гіст. (з 1982, выйшла 29 вып.) слоўнікаў бел. мовы. Выйшлі збкі «Первый сьезд учёных Республнкн Беларусь» (2007), «На
    цнональная академня наук Беларусл. 1928—2008 гг.: документы н матерналы», «Нашюнальная академня наук Беларусн: нсторнкодокументальная летопнсь, 1928—2008 гг.», «Нацнональная академня наук Беларусн: персональный состав, 1928— 2008 гг.» (усе 2008), навук.папулярныя «Беларусь: Народ. Государство. Время» і «Беларусы: сучасныя этнакультурныя працэсы», «Белорусскнй народный костюм: крой, вышнвка н декоратнвные швы» (усе 2009), кнігі па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, медыцыне і інш. галінах навукі, вучэбнаметадычная і інш. лра. Выдае час. «Доклады Нацнональной академнн наук Беларусн» (з 1957), «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з 1940, у 7 серыях), «Аграрная экономнка» (выходзіць штомесячна), «Наука н ннновацнн» (з 2003), газ. «Веды» (з 1979). Большасць часопісаў і кніжнай прадукцыі выдаецца на ўласнай паліграф. базе, абсталяванай сучаснай тэхнікай лічбавага друку.
    Г.К.Кісялёў.
    БЕЛАРЎСКАЯ НАВУКОВАПРАМЫСЛОВАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ (БНПА), рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне прамыслоўцаў і наймальнікаў. Створана ў 1990. Асн. мэты і задачы: аб’яднанне і каардынацыя намаганняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў, вучоных, інш. членаў у ажыццяўленні рыначных пераўтварэнняў у рэальным сектары эканомікі, гал. чынам — у прамсці; спрыянне развіццю сістэмы сац. партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь; абарона правоў і законных інтарэсаў членаў БНПА, а таксама суб’ектаў гаспадарання і дзелавых партнёраў асацыяцыі; павышэнне прафес. ўзроўню прадпрымальнікаў, наймальнікаў, спецыялістаў і вучоных; грамадская экспертыза прыярытэтных тэхнікаэканам. праграм, законапраектаў і інш. дакументаў; развіццё міжнар. сувязей з прадпрымальнікамі і наймальнікамі інш. краін. Аб’ядноўвае (2009) каля тысячы кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў прадпрыемст
    ваў і аргцый, навукоўцаў і прадпрымальнікаў. Партнёрамі асацыяцыі з’яўляецца шэраг міністэрстваў і ведамстваў, універсітэтаў, прадпрыемстваў усіх галін эканомікі Беларусі, а таксама інш. краін. БНПА — заснавальнік і ўдзельнік Бел. канфедэрацыі прамыслоўцаў, прадпрымальніцтва і навукі, Міжнар. кангрэсу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, рэсп. саюза наймальнікаў «БелСН» і інш. аргцый. М.А.Стральцоў. БЕЛАРЎСКАЯ НАРбДНАЯ ГРАМАДА (БНГ), грамадскапалітычная, культурнаасветная і дабрачынная аргцыя ў 1917—18. Засн. 9.5.1917 у Маскве. Узначальвалі Я.І.Васілевіч, А.І.Цвікевіч, Ф.Ф.Турук і інш. Налічвала больш за тысячу членаў, пераважна бежанцаўбеларусаў 1й сусв. вайны. Мела аддзелы ў рас. гарадах Калуга, Саратаў, Тамбоў і інш. На правах секцый БНГ дзейнічалі гурткі прафесараў, настаўнікаў, студэнцтва, праваслаўнага духавенства. Выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай рэспублікі. У ліп. 1917 удзельнічала ў з’ездзе бел. нац. аргцый і партый у Мінску. Па ініцыятыве БНГ восенню 1917 у Маскве праведзены 1ы і 2і Усерас. з’езды бежанцаўбеларусаў. На выбарах ва Устаноўчы сход выстаўляла кандыдатаў па Магілёўскай выбарчай акрузе ў блоку з інш. бел. аргцыямі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні Усебел. з’езда 1917. Далета 1918 БНГ спыніла дзейнасць. С.С.Рудовіч.
    «БЕЛАРЎСКАЯ НАРбДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ», шматтомнае навуковае выданне беларускага фальклору. Выдаецца з 1970 у Мінску Інтам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі. Уключае матэрыялы з друкаваных крыніц і архіваў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама тэксты з палявых запісаў фалькларыстаў. Матэрыялы ў тамах падабраны паводле жанра
    580
    БЕЛАРУСКАЯ
    вага прынцыпу. Ва ўступных артыкулах вызначаецца жанр, прасочваецца гісторыя яго збірання і вывучэння, характарызуюцца крыніцы, аналізуюцца ідэйнатэматычныя і маст. асаблівасці твораў, абгрунтоўваюцца прынцыпы класіфікацыі і сістэматызацыі. Творы падаюцца пераважна ў некалькіх варыянтах і суправаджаюцца каментарыямі. Даведачны апарат прадстаўлены паказальнікамі: імянным збіральнікаў, алфавітным, геагр. і інш., слоўнікам малазразумелых слоў. У песенных тамах даюцца нотныя ўзоры меласу. Выдадзены: «Песні савецкага часу» (1970), «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі», «Радзінная паэзія» (абодва 1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973— 78), «Жартоўныя песні», «Жніўныя песні» (абодва 1974), «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Сацыяльнабытавыя казкі» (1976), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1—2, 1976), «Балады» (кн. 1—2, 1977—78), «Песні пра каханне» (1978), «Веснавыя песні», «Выслоўі» (абодва 1979), «Валачобныя песні» (1980), «Вяселле: песні» (кн. 1—6, 1980— 88), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Сямейнабытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1986), «Сацыяльнабытавыя песні» (1987), «Казкі ў сучасных запісах», «Беларуская народная інструментальная музыка», «Прыпеўкі» (усе 1989), «Вяселле: мелодыі» (1990), «Паэзія беларускага земляробчага календара» (1992), «Жаніцьба Цярэшкі» (1993), «Песні Беласточчыны» (1997), «Радзіны: Абрад. Песні» (1998), «Замовы» (2е выд., 2000), «Гульні, забавы, ігрышчы» (3е выд., 2003), «Земляробчы каляндар: абрады і звычаі» (2е выд., 2003), «Вяселле: абрад», «Народны тэатр», «Загадкі» (усе 2е выд., 2004), «Жарты, анекдоты, гумарэскі», «Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў», «Легенды і паданні»
    Тамы навуковага выдання «Беларуская народная творчасць».
    (усе 2е выд., 2005), «Народная медыцына: рытуальнамагічная практыка» (2007) і інш.
    «БЕЛАРЎСКАЯ НІВА», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку, неафіцыйны орган Бел. сялянскаработніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася на бел. мове 3 разы на тыдзень у Вільні з 18.11.1925 да канца 1926. Працягвала праграму газ. «Беларуская доля». Рэд.выдавец Я.Марцінеўскі, фактычны паліт. рэдактар, чл. ЦК КПЗБ Я.С.Бабровіч. У склад рэдакцыі ўваходзілі П.В.Мятла, С.А.РакМіхайлоўскі, Б.А.Тарашкевіч. Газета мела аддзелы ўнутранай і міжнар. палітыкі, нац. культуры і школьнай справы, аператыўнай інфармацыі, хронікі, друкавала лісты ў рэдакцыю, адказы чытачам, паведамленні з БССР. Гуртавала бел. апазіцыю да польск. ўрада, змяшчала выступленні і парламенцкія інтэрпеляцыі (запыты) бел. дэпутатаў сейма і сенатараў, выступала за стварэнне адзінага фронту нац. меншасцей Польшчы. Шмат увагі аддавала крытыцы польск. ва