Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Беларуская літаратура. Літаб’яднанне «Маладняк». 1928.
Да арт. Беларуская літаратура. Арганізатары літаб'яднання «Узвышша». Стаяць: А.Бабарэка, Я.Пушча. Сядзяць: К.Чорны, У.Дубоўка, К.Крапіва. 1926—27.
М.Нікановіча; «Дробязі жыцця» П.Галавача (1927); «Апавяданні» М.Лынькова (1927); «Затока ў бурах» Я.Скрыгана (1929) і інш. Убачылі свет першыя кнігі трылогіі Я.Коласа «На ростанях» («У палескай глушы», 1923, «У глыбі Палесся», 1927) і яго аповесць «На прасторах жыцця» (1926). Паявіліся раман «Сокі
цаліны» Ц.Гартнага (асобнае выд. 1922—23); аповесці «У чым крыўда?», «Ціхія песні» і дакум.маст. запіскі «На імперыялістычнай вайне» (усе 1926) М.Гарэцкага; аповесці «Свінапас» М.Чарота (1924), «Два» А.Вольнага, «Мяцеліца» М.Нікановіча (абедзве 1926), «Партызан» Я.Нёманскага (1927), «Ні госць ні гаспадар» Л.Калюгі (1928); аповесць «Голы звер» (1926) і раман «Сйежкідарожкі» (1927) М.Зарэцкага; аповесць«Салавей» (1927), першая кн. рамана «Язэп Крушынскі» (1929) З.Бядулі; раманы «Сястра», «Зямля» (абодва 1928) і аповесць «Лявон Бушмар» (1930) К.Чорнага; раманы «Запіскі Самсона Самасуя» А.Мрыя, «Сын» Р.Мурашкі (абодва 1929) іінш.
Адным з дасягненняў прозы канца 1920х гг. з’явілася развіццё лры для дзяцей. Аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі» (абедзве 1927), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930) і раман «Амок» (1929) Я.Маўра адразу сталі папулярнымі і любімымі. Жыццю школьнікаў прысвечаны
569
БЕЛАРУСКАЯ
Да арт. Беларуская літаратура. Беларускія пісьменнікіардэнаносцы: Я.Колас, Я.Купала, П.Броўка, З.Бядуля. 1939.
зб. апавяданняў «Гул бубна» А.Якімовіча (1925).
1920я гг. — шчодры на творчыя адкрыцці перыяд, які адрозніваўся дыялогамспрэчкай розных літ. школ і кірункаў, метадаў паказу чалавека. Менавіта ў гэты час выпрацаваны нац. традыцыі эпічнага адлюстравання жыцця, на якія абапіралася пазнейшая лра.
Проза 1930хгг.значнабяднейшая на фарбы і колеры, больш аднастайная ў ідэйназмястоўным і стылявым плане. Адной з цэнтр. з’яўлялася тэма калектывізацыі. Ёй прысвечаны раманы «Ідзі, ідзі» К.Чорнага (1930), «Язэп Крушынскі» З.Бядулі (1929—32), «Вязьмо» М.Зарэцкага, «Мядзведзічы» К.Крапівы (абодва 1932), «Перагуды» Ц.Гартнага (1935), «Салаўі святога Палікара» Р.Мурашкі (1933—39), аповесці «Межы» (1929—30) і «Новая дарога» (1931—32) С.Баранавых, «Адшчапенец» Я.Коласа, «Спалох на загонах» П.Галавача (абодва 1930—31), «Чорная Вірня» Б.Мікуліча (1931) і інш. У лры актыўна прапагандаваўся новы тып жанчыны — паплечніцы ў барацьбе за ідэалы сац. прагрэсу («Вязьмо» М.Зарэцкага і «Трэцяе пакаленне» К.Чорнага).
Значнай падзеяй у літ. жыцці гэтага перыяду з’явілася аповесць Я.Коласа «Дрыгва» пра барацьбу бел. партызан з польск. акупантамі 1932— 33. К.Чорны напісаў цыкл твораў, у якіх стварыў карціну развіцця чалавечага грамадства: раманы «Бацькаўшчына» (1931), «Трыццаць год» (1934) і «Трэцяе пакаленне» (1935). Да рэв. мінулага звернуты шырокія эпічныя палотны: раманы «Праз гады» П.Галавача (1934—35) і «Будучыня» Э.Самуйлёнка (1936— 38). Шэраг партрэтаў местачкоўцаў створаны ў эпапеі «На чырвоных лядах» М.Лынькова (1934), у аповесцях «Набліжэнне» (1935) і «У дрымучых лясах» (1939) З.Бядулі. Адметнай старонкай у прозе 1930х гг. з’явіліся раманы М.Гарэцкага «Віленскія камунары» (1931—32) і «Камароўская хроніка» (1932—37). Проза 1930х гг. здолела прадэманстраваць вял. магчымасці нац. слова ў асваенні новых сфер чалавечага жыцця.
У пач. 1920х гг. новы этап развіцця драматургіі пачаўся не новымі па сваёй паэтыцы п’есамі «Суд» У.Галубка, «Пасланец» Л.Родзевіча (абедзве 1921), камедыяй «Пан міністар» Ф.Аляхновіча (1922). У п’есах «Пан Сурынта», «Плы
тагоны» У.Галубка (абедзве 1923), «Панскі гайдук» Я.Дылы (1924), «Паўстанцы» А.Александровіча (1925) мінулае бел. народа паўстала на ўзроўні фалькл. памяці, а ў драмах «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча (1923) і «Скарынін сын з Полацка» М.Грамыкі (1926) шчыльна наблізілася да строгай дакументальнасці. Драматургія звярнулася да гераічнага тэатра: «Чырвоныя ружы» М.Гарэцкага (1922), «Забастоўшчыкі» Я.Коласа, «Лекары і лекі», «Два жаніхі» А.Гаротнага, «Дзень ураджаю» І.Барашкі (усе 1925). Важнейшая асаблівасць развіцця драматургіі 1920х гг. — універсальнасць яе творчых пошукаў. Яна была адкрыта для ўсіх навацый, якія засвойваліся метадам спроб і памылак. У гэтых адносінах паказальны прыклад трагікамедыі «Тутэйшыя» Я.Купалы (1922). У канцы 1920х гг. з’явіліся п’есы на тэму індустрыялізацыі «Запяюць верацёны» Е.Міровіча (1928), «Мост» Я.Рамановіча, «Гута» Р.Кобеца (абедзве 1929), «Напор» А.Александровіча, «Качагары» І.Гурскага (абедзве 1931), «Белая зброя» У.Галубка (1933). 1930я гг. саступалі папярэдняму дзесяцігоддзю і колькасцю напісаных п’ес, і разнастайнасцю творчых пошукаў. Глыбінёй псіхал. характарыстыкі персанажаў, грунтоўнасцю філас. абагульненняў абазначыў свой драматургічны стыль К.Чорны ў п’есах «Бацькаўшчына» (1932—39), «Базылевічава сям’я» (1938), «Ірынка» (1941). Знакавым было далучэнне да драматургічнай творчасці К.Крапівы. Драма «Канец дружбы» (1934) стала лейтматывам усёй яго працы на драматургічнай ніве. Але вяршынным дасягненнем драматургіі 1930х гг. была сатыр. камедыя «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1939). У канцы 1930х гг. на поўны голас загучала тэма жыцця ў прыграніччы: «На варце» Г.Гурскага, «Гарачае сэрца» (абедзве 1938) і «Шалёная рысь» М.Паслядовіча, «Пагібель
570
БЕЛАРУСКАЯ
ваўка» Э.Самуйлёнка, «Хата з краю» Я.Маўра (усе 1939). Пач. 1940хгг. адзначаны гучным поспехам камедыі В.Вольскага «Несцерка» (1941). Аднак Вял. Айч. вайна і акупацыя Беларусі перапынілі натуральны ход развіцця Б.л.
Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У Вял. Айч. вайну бел. літаратары на доўгі час апынуліся ў выключна драм. абставінах: многія пісьменнікі былі на фронце ці ў партызанах. У паэзіі найб. папулярнымі ў першыя месяцы вайны былі публіцыст. жанры: вершаваныя фельетоны, песні, прыпеўкі, вершызаклікі, лісты, пасланні («Душою і сэрцам мы з вамі, героі», «На абарону»Я.Коласа, «Дрыжыце, падлюгіфашысты!»П.Броўкі,«Вастрыце зброю» М.Танка, «Змагайцеся адважна за Радзіму» П.Панчанкі і інш.). Хрэстаматыйнымі сталі вершы Я.Купалы «Беларускім партызанам», «Зноў будзем шчасце мець і волю» (1942). Аднак у далейшым у бел. паэзіі ваен. часу адбыўся пераход ад газетнапубліцыст. паэтыкі да лірыкі. Своеасаблівы лірычны дзённік — карціну свайго часу і духоўнага свету чалавека — стварыў П.Панчанка ў вершах «Бульба», «Сват», цыкле «Іранскі дзённік» (1944—45). Пашырыўся жанр гераічнай балады і паэмы, дзе арганічна спалучаліся эпас, лірыка і драма: «Судулесе» (1942) і «Адплата» (1944) Я.Коласа, «Паэма пра Смалячкова» (1942) і «Ясны Кут» (1944) П.Броўкі, «Янук Сяліба» М.Танка (1943), «Прыгоды цымбал», «Дом № 24» А.Куляшова, «Мой майстра» А.Бялевіча, «Эдэм» З.Астапенкі (усе 1944), «Маладосцьу паходзе» П.Панчанкі (1945). Найвышэйшае дасягненне ў гэтым жанры — ліраэпічная паэма «Сцяг брыгады» А.Куляшова (1942). Напачатку цалкам плакатныя пародыі, фельетоны, байкі, сатыр. вершы, частушкі, эпіграмы паступова насычаліся канкрэтнымі падрабязнасцямі, якія рабілі іх дакументальна дакладнымі. У жан
Да арт. Беларуская літаратура. П.Глебка, Я.Купала і Я.Колас з групай беларускіх пісьменнікаў у прэзідыуме вечара на аўтамабільным заводзе імя Ліхачова. Масква. 1940.
ры сатыры працавалі амаль усе бел. паэты: А.Астрэйка, П.Броўка, П.Глебка, М.Лужанін, П.Панчанка, М.Танк, В.Таўлай, К.Чорны і інш. Асаблівая роля ў развіцці сатыр. жанраў належала К.Крапіве — рэдактару газ.плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».
Проза ваен. пары таксама найперш выявілася ў патрыятычнай публіцыстыцы. Матэрыялам для многіх тагачасных твораў служылі рэальныя падзеі, таму дакументальнасць была агульнай рысай лры ваен. часу. Найб. актыўна ў прозе працавалі К.Чорны (зб. «Вялікае сэрца», 1945), М.Лынькоў (зб. «Астап», 1944). Свае першыя апавяданні надрукавалі І.Мележ і І.Шамякін. Лепшыя тагачасныя апавяданні адзначаны драматызмам і вастрынёй канфлікту. Асн. іх тэма — чалавек на вайне. Вяршыня бел. прозы ваен. гадоў — раманы К.Чорнага «Вялікі дзень» (апубл. 1947), «Пошукі будучыні» (апубл. 1950), «Млечны Шлях» (апубл. 1954), «Скіп’ёўскі лес» (апубл. 1975). 3 драм. твораў асаблівае месца заняла п’еса «Проба агнём» К.Крапівы (1943).
Літаратура 1950х — пачатку 2000х гг. У паэзіі пасляваен.
дзесяцігоддзя (1945—55) адчувальна акрэсліваліся нават нязначныя зрухі маст. мыслення, характэрныя для лры ў цэлым. 3 тэмай вайны прыйшлі ў лру паэты, якія вярталіся з фронту, былі партызанамі, падпольшчыкамі. Некаторыя з іх былі ўжо добра вядомыя ў 1930я гг., іншыя толькі пачыналі свой творчы шлях: М.Аўрамчык, А.Вялюгін, С.Дзяргай, К.Кірэенка, П.Панчанка, П.Прануза, П.Прыходзька, А.Пысін, А.Русецкі і інш. У лру прыйшлі зах.бел. паэты М.Васілёк, М.Засім, М.Машара, В.Таўлай. Вайна стала гал. тэмай у творчасці франтавога пакалення. Асаблівай паслядоўнасцю і кінематаграфічнай дакладнасцю ўражанняў непасрэднагаўдзельніка падзей вылучылася нізка вершаў «Салдацкі штодзённік» М.Лужаніна. У лірычным роздуме ваен. і пасляваен. гадоў значнае месца заняла тэма лёсу Беларусі: вершы «Радзіма мая дарагая» А.Бачылы, «Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі...» П.Броўкі, «Беларусь, Беларусь!..» А.Вялюгіна, «Беларусі» П.Глебкі, «Жыві, Беларусь!»Я.Коласа, «Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...» П.Панчанкі, «Ты будзеш жыць, Радзіма!» М.Танка. Вобраз Радзімы,
571
БЕЛАРУСКАЯ
Да арт. Беларуская літаратура. М.Танк і І.Шамякін у гасцях у школьнікаў в. Пасадзец Лагойскага рна, на радзіме З.Бядулі. 1957.
роднай зямлі пазначаны драматызмам, асабліва ў творах, напісаных пад уражаннем убачанага і перажытагаўчужыхкраінах: вершы «Зташкенцкай торбы» Я.Коласа, германскага цыкла М.Лужаніна.
Спосабы сатыр. тыпізацыі найб. плённа адчуваліся ў жанры байкі: кнігі «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953) У.Корбана, «Вершы і байкі» Э.Валасевіча (1954). Вострасатыр. вершы і байкі пісалі А.Бачыла, М.Лужанін, П.Панчанка.
У 2й пал. 1950х гг., пасля рэабілітацыі, да творчай працы вярнуліся рэпрэсіраваныя пісьменнікі:
А.Александровіч, С.Грахоўскі, У.Дубоўка, А.Звонак, С.НовікПяюн, А.Пальчэўскі, П.Пруднікаў, Я.Пушча, М.Хведаровіч, С.Шушкевіч. Важную ролю для ўзнаўлення літ. працэсу, разумення пераемнасці і бесперапыннасці маст. традыцый адыгралі творы Ц.Гартнага, У.Дубоўкі, А.Дудара, Я.Пушчы, М.Чарота. Выйшлі ў свет кнігі «Залаты лістапад» М.Хведаровіча (1957), «Дзень нараджэння» (1958), «Памяць» (1965) С.Грахоўскага, «Запаветнае» (1961), «Неспакойныя сэрцы» (1973) А.Звонака і інш. 3 сярэдзіны 1950—60х гг. першымі кнігамі дэбютавалі паэты