• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    літ. творчасці. Інтэрмедыі ўсё больш нагадвалі займальныя замалёўкі з жыцця ніжэйшых слаёў грамадства, паступова героі атрымлівалі ўласныя імёны і рысы індывід. характараў. Сярод перакладных пераважалі займальныя і павучальныя творы («Траянская гісторыя», «Рымскія дзяянні», «Вялікае зярцала» і інш.). У складаных умовах перыяду позняга барока (2я пал. 17 — 1я пал. 18 ст.) пачаўся пераход ад старажытнай да лры Новага часу. У 1697 бел. мова была забаронена для выкарыстання ў афіц. справаводстве, а з 1730х гг. спынілася бел. кнігадрукаванне (акрамя Магілёўскай друкарні, якая выдавала кнігі на бел. варыянце царк.слав. мовы).
    У пераходны перыяд вырасла роля вуснай нар. творчасці, што абумовіла ўзрастанне ў літ. працэсе ролі свецкай ананімнай лірыкі, якая бытавала ў складзе ананімных рукапісных зборнікаў (Аршанскага, Варшаўскага, Курніцкага 1 інш.). У лірыцы склаліся 3 асн. разнавіднасці, супастаўляльныя з 3 стылямі («шцілямі») маст. eapoKa. Належная да «высокага стылю» духоўная паэзія прадстаўлена вершамі і кантамі, аднак у цэлым адбывалася яе разбурэнне знутры. Яе развіццё амаль спынілася. На скрыжаванні «высокага» і «сярэдняга» стыляў развівалася грамадскафілас. лірыка, у якой закраналіся гал. праблемы чалавечага быцця. «Сярэдняе» (і часткова «нізавое») барока прадстаўлена любоўнай лірыкай, што стваралася ў непасрэднай сувязі з музыкай. У «нізавой» любоўнай лірыцы, звязанай з праявамі своеасаблівага «эратызму», уласцівага лры класіцызму на Захадзе, у жартоўным плане абыгрываліся інтымныя адносіны палоў («Аб раі салодкія ўспаміны», «Апісанне персяў жаночых» Ф.У.Радзівіл). Пераходны характар паміж сатыр. лірыкай позняга барока і бурлескнасатыр. паэзіяй
    Асветніцтва мелі «звярыныя гратэскі» Д.Рудніцкага. У алегарычным апісанні нягод птушак, насякомых, дробных жывёл угадвалася жыццё дробнамаёнткавай шляхты, што цярпела ад драпежнікаўмагнатаў, якіх аўтар асуджаў. Гіст. проза прадстаўлена нешматлікімі хронікамі і набліжанымі да іх дыярыушамі (Я.А.Храпавіцкага, С.Незабытоўскага і інш.). Найб. значны гіст. твор — Магілёўская хроніка Т.Сурты і Ю.Трубніцкага, якая нагадвае летапіс, што з канца 17 ст. пераходзіць у дзённік горада і складаецца з асобных апавяданняў. Мемуарыстыка прадстаўлена дыярыушаміЯ.Цадроўскага,Т.Г.Абуховіча, К.Завішы і інш. творамі.
    Літаратура эпохі Асветніцтва (2я пал. 18 ст.). Пашырэнне асветніцкіх традыцый уласна Б.л. пачалося з 1740х гг. Адрыў бел. пісьменства ад старабел. кніжнай мовы і зварот да песеннагутарковых пластоў адбываўся найперш у «нізкіх» драматургічных жанрах — польскабел. інтэрмедыях, у двухмоўнай «Камедыі» К.Марашэўскага і «Доктары па прымусу» М.Цяцерскага. Склаліся 3 кірункі развіцця драматургічнага мастацтва: школьны, прыдворны (і аматарскі), народны. У школьным тэатры працягвалася эвалюцыя інтэрмедыі, якая трансфармавалася ў самаст. ад сюжэта школьнай драмы жанр. Змест твораў атрымаў рэзкае сац. і нац,вызваленчае гучанне («Змітрок і Свірыд», «Селянін у касцёле», інтэрмедыі да драмы «Уваскрэсенне мёртвых» Г.Каніскага і інш.). Своеасаблівай з’явай стала батлейка — пераробка школьнай драмы для пастаноўкі ў лялечным тэатры. Паэзія прадстаўлена віншавальнай, бурлескнасатыр. і патрыятычнай лірыкай («Песня беларускіх жаўнераў 1794 г.»). Працягвалася развіццё новалац. паэзіі (М.Карыцкі). На працягу 18 ст. атрымалі шырокае пашырэнне часткова перакладныя і часткова арыгінальныя гумарыст.
    560
    БЕЛАРУСКАЯ
    зборнікі анекдотаў і пабывальшчын («Торба смеху» К.Жэры і інш.). Арыгінальная сатыра мела востры антыклерыкальныіантыфеадальны характар, парадзіраваліся высокія жанры красамоўства, рытарычнай паэзіі і прозы, афіц. дзярж. дакументы. Развіццё маст. пачатку ў мемуарнай лры прывяло да ўзнікнення прыгодніцкага рамана («Авантуры майго жыцця» С.Р.ПільштыновайРусецкай). У 18 ст. ўласна маст. творчасць канчаткова вылучылася з агульнай масы пісьменства, склалася сістэма сучасных літ. родаў і пачалася жанравая дыферэнцыяцыя, павысілася цікавасць да нар. жыцця, паглыбіліся ўяўленні пра каштоўнасць і непаўторнасць чалавечай асобы, у лры выспявалі пачаткі, якім належала будучыня.
    Старадаўняя Б.л. — важны пласт нац. культуры. Яетворчыя здабыткі настолькі багатыя, а ўзровень развіцця настолькі высокі, што гэта дало ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны і выконваць місію пасрэдніка паміж еўрап. Захадам і Усходам. Да яе неаднаразова звярталіся пісьменнікі 19—20 ст.
    Літаратура 19 стагоддзя. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) амальусе этнаграф. бел. землі апынуліся ў складзе Рас. імперыі. Аднак паранейшаму ў Беларусі функцыю літ. мовы выконвала польская, якая заставалася і мовай выкладання ў навуч. установах да 1834. Амаль цалкам непісьменнае сялянства заставалася пад уплывам фалькл. традыцый, а шляхта засвойвала польскамоўную культуру. У 1й трэці 19 ст. жыццё Беларусі працягвала развівацца ў рэчышчы Асветніцтва, спецыфічнай рысай якога была ўвага да сац. праблем. 1810—20я гг. вызначыліся жанравым мысленнем эстэтыкі класіцызму, што абумоўлівала папулярнасць драматургіі і паэзіі. У класіцысцкай камедыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» Я.Ходзькі (1812) адлюстраваны падзеі рускафранц.
    вайны і ідэя дзярж. адраджэння Рэчы Паспалітай. Асаблівасці класіцызму — прытрымліванне пэўных правіл, падзел жанраў на «высокія» і «нізкія». Бел. мова ў той час не была літаратурна апрацавана, таму яе разглядалі як прастамоўе і дапускалі пераважна ў «нізкія» жанры (камедыя, пародыя, дыдактычнапобытавыя і сатырыкагумарыст. творы). Тым не менш тагачасныя пісьменнікі імкнуліся засвоіць і ўкараніць «сялянскую» мову ў культуру. Наватарскім адкрыццём і смелым паэт. эксперыментам былі бел. вершы Я.Баршчэўскага «Дзеванька» (1809), «Рабункі мужыкоў» (каля 1812), вершаваная сцэнка Я.Чачота «Яжовыя імяніны», яго гумарыст. вершы «На прыездАдама Міцкевіча», «Да пакіньце горла драць!» (абодва 1819), паэма В.Равінскага «Энеіда навыварат», якая стала першым буйным эстэтычным поспехам нац. лры. Нягледзячы на парадыйнасатыр. скіраванасць супраць класіцызму, яна засталася творам класіцысцкім па эстэтыцы. У рэчышчы Асветніцтва праяўляў сябе ў Беларусі і сентыменталізм (творчасць Ф.Карпінскага і Я.Аношкі).
    У 1й трэці 19 ст. выключную ролю ў культ. жыцці Беларусі і Літвы адыграў Віленскі унт (1803— 32). Упершыню тут пачала даследавацйа гісторыя ВКЛ. У гэтым кірунку працавалі выкладчыкі І.Анацэвіч, І.Лялевель, Т.Чацкі, Ю.Ярашэвіч, М.Баброўскі, першы бел. скарыназнаўца, і І.Даніловіч, даследчык Статутаў ВКЛ і помнікаў бел. летапісання. У 1817—23 ва унце існавала нелегальнае студэнцкае тва філаматаў. Яго члены Т.Зан, А.Міцкевіч, А.Петрашкевіч, Я.Чачот і інш. валодалі бел. мовай і для польскамоўнай творчасці збіралі сюжэты і вобразы з бел. фалькл. крыніц. У віленскім студэнцкім асяродку быў здзейснены рашучы крок да засваення рамантычнай эстэтыкі ў лры. 3 1805 пры унце выдаваўся штомесячны час. «Dzierinik Wi
    leriski» («Віленскі дзённік»), на старонках якога змяшчаліся публікацыі, прысвечаныя бел. фальклору. У гэты перыяд узнікла легальнае тва шубраўцаў, якое выпускала штотыднёвую газ. «Wiadomosci Brukowe» («Вулічныя ведамасці»). Пасля паражэння паўстання 1830—31 Віленскі унт быў закрыты. Навучанне ва ўсіх школах было пераведзена на рус. мову, у 1839 скасавана уніяцкая царква, у 1840 канчаткова спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588. Сувязь Б.л. з нац,вызваленчым рухам заставалася адной з дамінуючых рыс прыгожага пісьменства на працягу ўсяго 19 ст. Варыянт верша Я.Баршчэўскага «Рабункі мужыкоў» трапіў у ахопленае сялянскімі хваляваннямі мястэчка Крошын каля Баранавіч, дзе вясной 1828 дэкламаваўся і перапісваўся мясц. падлеткам П.Багрымам. Аўтарству апошняга сёння прыпісваюць свабодалюбівы верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», тэкст якога ўпершыню быў апублікаваны ў Лондане ў мемуарах І.Яцкоўскага «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (1854). 3 розных пазіцый паўстанне 1830— 31 трактавалася ў ананімным бел. вершы «Віншаванне бондара Савасцея» і вершаванай гутарцы «Там блізка Пінска...» Ф.Савіча.
    У 1835 у Вільні выйшаў бел.моўны каталіцкі катэхізіс «Krotkie zebranie nauki chrzesciariskiej...» («Кароткі звод хрысціянскай навукі...»). У 1840 А.Рыпінскі ў Парыжы выдаў фалькл.этнаграф. даследаванне «Беларусь», у якім упершыню прапанавана жанравая класіфікацыя твораў бел. фальклору. У 1840—50я гг., з аднаго боку, назіралася цікавасць да фальклору, што знаходзіла адлюстраванне ў творчасці А.ГротСпасоўскага, Т.ЛадыЗаблоцкага і інш., з другога — у лры з’явіўся спачатку адрасатселянін, а затым і геройселянін. Адрасатселянін выразна выявіўся ў творчасці Я.Чачота, якому належаць 29 вершаўпесенак маралізатарскага
    561
    БЕЛАРУСКАЯ
    і дыдактычнага характару. Паэт вывучаў бел. фальклор, збіраў нар. песні, якія на працягу 1837— 46 выдаў у Вільні ў 6 збках пад назвай «Сялянскія песні» (увайшло каля 1 тыс. песень у перакладзе на польск. мову і ў арыгінале). У 2 апошніх зборніках побач з фалькл. тэкстамі Я.Чачот змясціў уласныя бел. вершы. Ён таксама з’яўляецца аўтарам напісанага на польск. мове цыкла «Спевы пра даўніх ліцвінаў» (1842—44), які ўяўляе сабой паэт. пераказ падзей з гісторыі ВКЛ. Як сентыменталіст паэт выступаў за маральнае ўдасканальванне чалавека, адстойваў інтарэсы сялян. Геройселянін знайшоў сваё ўвасабленне ў творчай спадчыне Я.Баршчэўскага, у першую чаргу ў яго бел. вершах і польск. баладах. У празаічным зб. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—46) аўтар у сістэме рэаліст. і алегарычных вобразаў увасобіў нац. ідэю, адлюстраваў самабытнасць бел. ментальнасці, засведчыў яе непаўторнасць. Напісаны папольску зборнік Я.Баршчэўскага з’яўляецца значным маст. дасягненнем Б.л.
    У 1843 у пецярбургскім час. «Маяк» надрукаваны арт. І.Цытовіча «Слова два пра мову і пісьменнасць Белай Русі», у якім упершыню прагучаў заклік пісаць на роднай мове
    Да арт. Беларуская літаратура.
    Тытульны ліст паэмы «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча. Парыж. 1834.
    для «бедных беларусцаў» і як узор змешчаны ананімны верш «Чалом, чалом, ацец, татулька!». Аднак рэальных бел. аўтараў у той перыяд яшчэ не было, бо сярод матэрыялаў з Беларусі пераважалі не маст. творы, а фалькларыстычныя і этнаграф. публікацыі. Толькі ў 1845 тут упершыню апублікаваны фрагмент паэмы «Энеіда навыварат» — самы вялікі маст. тэкст на бел. мове, надрукаваны ў 1й пал. 19 ст.