• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да 1840х гг. адносіцца спроба напісання першага нарыса гісторыі лры Беларусі. Р.Падбярэзскі ў арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (1844) даў характарыстыку літ. жыцця ва Усх. Беларусі. Цікавая з’ява ў тагачаснай лры — бел. паэма «Мачыха» Адэлі з Устроні (1850).
    Цэнтр. месца ў літ. працэсе 1850—60х гг. належала драматургу, паэту, перакладчыку В.ДунінуМарцінкевічу. Яго першы надрукаваны твор — лібрэта оперы «Ідылія» (паст. 1852). У трактоўцы аўтара, які імкнуўся гаварыць ад імя селяніна, патрыятызм — гэта любоў да падданых і культ патрыярхальнасці. Росквіт таленту пісьменніка прыпадаў на 2ю пал. 1850х гг., калі ў сувязі з абвастрэннем сац. пытання змяніліся эстэтычныя погляды на функцыі лры, матывацыю літ. творчасці. Гэты перыяд адзначаны выхадам 4 польскабел. яго збкаў:
    «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны» (абодва 1855), «Цікавішся? — Прачытай!» (1856) і «Дудар беларускі, або Усяго патроху» (1857). Акрамя польск. твораў у кожным з іх змешчаны і бел. — адпаведна «Гапон», «Вечарніцы», «Купала» і «Шчароўскія дажынкі», гал. герой якіх — селянін. Літ.эстэтычныя погляды В.ДунінаМарцінкевіча грунтаваліся ў значнай ступені на прынцыпе т.зв. «этнаграфічнай дакладнасці», ці «жывой этнаграфіі»: на пэўным этапе пісьменнік бачыў у гэтым нац. спецыфіку роднай лры. Сац. матывы ў яго творах прыглушаны, назіралася выразнае імкненне ідэалізаваць нар. жыццё. У 1857 ім напісана бел. балада «Травіца братсястрыца» і вершаваная аповесць «Быліцы. Расказы Навума» (апубл. ў 1945—46). Падрыхтаваны В.ДунінымМарцінкевічам да друку пераклад на бел. мову паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» быў забаронены цэнзурай у 1859. У 1861 выдадзена апошняя яго кніга — польскамоўная паэма «Люцынка, альбо Шведы на Літве». Пасля паўстання 1863—64 і да канца 19 ст. бел. тэксты пісьменніка не друкаваліся. Найб. значныя ў маст. адносінах камедыі «Пінская шляхта», «Залёты», паэма «3над Іслачы, або Лекі на сон» былі апублікаваны толькі ў 20 ст. Бел. творы В.ДунінаМарцінкевіча — сведчанне таго, што ў лры ішоў працэс родавай і жанравастылявой дыферэнцыяцыі. У яго паэзіі адбіліся сляды падзейнага пераказу, гутаркі, анекдота, балады, «падарожжа», а таксама рысы, характэрныя для драматургічных твораў. Пісьменнік хутка эвалюцыяніраваў ад сентыментальных калізій і «чыстага» этнаграфізму («Гапон», «Вечарніцы», «Купала», «Шчароўскія дажынкі») да раскрыцця нац. праблематыкі («Халімон на каранацыі»).
    У 1850—60я гг. актыўна працавалі А.Рыпінскі, А.ВярыгаДарэўскі, В.Каратынскі, У.Сыраком
    562
    БЕЛАРУСКАЯ
    ля, Я.Вуль, Ю.Ляскоўскі і інш. 3 іх бел.моўнай спадчыны да нас дайшлі толькі асобныя творы. Некаторыя з іх былі надрукаваны пры жыцці аўтараў: рамантычная балада «Нячысцік» А.Рыпінскага (Лондан, 1852—53), адрасаваны імператару Аляксандру II верш «Уставайма, братцы!..» В.Каратынскага (Вільня, 1858), урывак з камедыі А.ВярыгіДарэўскага «Грэх 4ы — гнеў» (Варшава, 1859). Небыўрэалізаваны намерУ.СыракомлііВ.Каратынскага выдаць сумесны зборнік бел. паэзіі, з багатай творчай спадчыны гэтых аўтараў захавалася толькі 5 вершаў, напісаных пабеларуску. Актыўнасць тагачаснага літ.грамадскага руху пацвярджаюць матэрыялы рукапіснага «Альбома» А.ВярыгіДарэўскага, у якім у 1858—62 жыхары Вільні, Мінска, Магілёва, Віцебска і іх ваколіц, вядомыя літаратары У.Сыракомля, А.Адынец, А.Кіркор, В.Каратынскі, В.ДунінМарцінкевіч і інш., а таксама прадстаўнікі інтэлігенцыі пісалі пра падзвіжніцтва А.ВярыгіДарэўскага, жадалі яму поспехаў на ніве бел. паэзіі, прычым 9 запісаў зроблена пабеларуску. Адбывалася жанравае ўзбагачэнне лры. Так, А.ВярыгаДарэўскі пісаў камедыі, падарожныя нататкі, паэмы, гутаркі, вершы, працаваў над арт. «У падмурак беларускіх твораў» па праблемах бел. правапісу, цалкам пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Конрад Валенрод». У.Сыракомля выступаў з рэцэнзіямі на бел. творы В.ДунінаМарцінкевіча, праблемам эстэтыкі і ідэйнасці маст. творчасці прысвяціў каментарыі да паэмы В.Каратынскага«Таміла»(1858). Цікавым маст. рэагаваннем на дыскусіі аб скасаванні прыгоннай залежнасці стаўбел.моўныдрам.абразокГ.Марцінкевіча «Адвячорак. Аказія ў карчме пад Фальковічамі» (1858), які ставіўся на віцебскай аматарскай сцэне ў 1861—62. Аўтар імкнуўся аслабіць уражанне ад сац. вострага
    ананімнага верша «Вясна, голад, перапала», у якім гаварылася пра вызваленне сялян і іх грамадскую роўнасць з панамі. У 1862 у Варшаве А.Аскерка выдаў бел. букваркатэхізіс «Элементаж для добрых дзетак каталікоў».
    Інтэнсіўнасць развіцця Б.л. ў 1850—60я гг. пацвярджалася вял. колькасцю ананімных твораў, пераважна гутарак, прасякнутых крытыкай існуючага грамадскага ладу і выразнай паліт. скіраванасцю: «Вось цяпер які люд стаў», «Гутарка Паўлюка», «Гутарка старога дзеда», «Гутарка двух суседаў», «Дзякуй богу і гасудару» і інш. Ананімнасць тагачасных твораў была заканамернай з’явай і мела свае прычыны: адсутнасць перыёдыкі, пашырэнне твораў на роднай мове ў рукапіснай і вуснай форме, непрафес. заняткі літ. творчасцю і інш. Ананімнасць забяспечвала свабоду ад прынятых патрабаванняў у мастацтве. Лра, адрасаваная пераважна сац. нізам, у прынцыпе не магла рэалізоўваць элітарныя эстэтычныя параметры, што стала прычынай для выпрацоўкі адметнага «нізавога» ці «прымітыўнага» стылю, проціпастаўленага «высокаму». Ён выкарыстоўваўся ў ананімных гутарках, якія былі спробамі стварэння маст. публіцыстыкі са свядомым ігнараваннем прыгожага, у паэт. эпасе В.ДунінаМарцінкевіча, паэме «Тарас на Парнасе» з яе арыентацыяй на адукаванага чытача. Прырода надзяліла аўтара паэмы вял. паэт. талентам. Пра гэта сведчаць яго версіфікатарскае майстэрства, здольнасць акрэсліць прынцыповую пазіцыю аўтараапавядальніка, які з саркастычнай усмешкай характарызуе рэакцыйных служкаў лры, каларытнасць яго побытаапісальных сцэнак на гары Парнас, сама ідэя пра ўменне мужыка прыстасавацца да самых неверагодных сітуацый, рэцэптыўная сувязь з антычнымі традыцыямі і сучасным літ. працэ
    ітв,
    PowicJi bialoruska, z prawdziwego zdarzcnia, w j?zyku bialoruskiego ludu napisana.
    Ordobion» 4 RycinamU
    MIU
    /Рімспіедо Dunin Martinkieaicza.
    »?63^й
    MINSK.
    NAKtADEM KSI^GARZY MINSK1CH, BRACI BEJIJNdW.
    1853.
    Да apm. Беларуская літаратура. Тытульны ліст кнігі В.ДунінаМарцінкевіча «Гапон». Мінск. 1855.
    сам, кампазіцыйная гарманічнасць і дасканалае спалучэнне актуальнага зместу (праблема народнасці, вобраз селяніна ў лры і бел. селяніна на гары музаў) з прыдатнай формай. Такім чынам, з паступовым удасканаленнем паэт. мовы лры гэтага перыяду больш уласціва жанравастыліст. бачанне, якое спрыяла хутчэйшаму вырашэнню надзённых эстэтычных задач і засваенню маст. ідэй часу.
    Заснавальнікам бел. рэв. публіцыстыкі быў К.Каліноўскі, які ў 1862—63 выдаў 7 нумароў бел.моўнай газ. «Мужыцкая праўда», a незадоўга перад смерцю перадаў з турмы свой публіцыст. запавет — «Лісты зпад шыбеніцы» (1864). У іх змешчаны і адзіны яго вядомы верш «Марыська чарнаброва, галубка мая». Мова гэтых твораў з’яўляецца вызначальным крытэрыем этнічнай самаідэнтыфікацыі аўтара. Яго «Лісты...» — прыклады цудоўнай рытмізаванай прозы ў форме эпісталярнай публіцыстыкі.
    Пашырэнне нелегальных друкаваных бел. твораў («Мужыцкай
    563
    БЕЛАРУСКАЯ
    muzyckaja prauda.
    Dziecinki!
    Minute uze toje, kali zdawalo sia usim, szto muiyckaja ruka zdaace iolko da eachi,—ciepier nastau taki etas, asto my sami mozem pisaci, i to pisaci takuju praudu sprawiedliwu jak Bob na niebi. 0.zahremic naaza prauda i jak matanka pierelecid pa awieci! Niechaj' paznajud azto my mozem nie tolko karmid swaim chlebom . no jeszoze i uczyc swaiei mudvekoi praudu
    mczoho dobraho jak i a pierazano nie busue.
    Ad maskala i panou nie ma czeho spadzicwac. sia; bo jooy nie wolnoiei a Wumu i zdzierstwa na szcho eboezud. No nie douho jony nas budud abdziraci,bo my paznali hdzie site i prauda i budziem wiedadjak rabid treba kab dastac ztemlu i awabo du. Wadmiem sia Dzieciuki za ruki i dziarzem tie razom! a kali pany schoezud trymac z nami. tab niechajre robiac pa iwiftej sprawiedliwodci: bo kali inaczej—tak czort ieb pabiery! Muzyk pakul zduzaje trymaci koau i sakieru, baranid awabo patrapic i u nikoho baki praaid nie budzie.
    Helu: Muzyckuju Praudu napisau i znou pisa. ui budzie Jadko haspadar z pad Wilni
    Kasztuje hroazy 5
    Да apm. Беларуская літаратура.
    Фрагменты артыкула К.Каліноўскага на старонках газеты «Мужыцкая праўда». 1862. №1.
    праўды», «Гутаркі старога дзеда», «Гутаркі двух суседаў») і агульная лібералізацыя жыцця ў краіне былі перадумовай выдання афіц. бел.моўнага часопіса і штотыднёвай газеты набел. і літоўскаймовах. Улады, такім чынам, шукалі процідзеянне нелегальнай лры, якая выдавалася пабеларуску. Аднак былі падрыхтаваны толькі збкі для нар. чытання «Апавяданні на беларускай гаворцы», якія выдалі невял. брашурай (32 стар.) у пач. 1863 і разаслалі ў школы як своеасаблівы падручнік ці хрэстаматыю. Зборнік змяшчаў 5 твораў пераважна антыуніяцкай скіраванасці, напісаных на розных бел. гаворках без уніфікацыі тэкстаў паводле моўных прынцыпаў.
    Пасля паражэння паўстання 1863—64 праводзілася палітыка русіфікацыі. Улады шырока выкарыстоўвалі канцэпцыю і паліт. практыку адмаўлення нац.гіст. самастойнасці бел. этнасу. Аднак у гэты перыяд актыўна збіраліся творы бел. фальклору, быў выдадзены слоўнік бел. мовы І.Насовіча
    (1870), дзейнічала Віленская археаграфічная камісія (1864—1915), якая публікавала стараж. дакументы. Асветніцкую дзейнасць вялі А.Кіркор і А.Ельскі. В.СавічЗаблоцкі ўдзельнічаўустварэннінародніцкай суполкі «Крывіцкі вязок» (1868), пісаў бел. вершы і дасылаў іх у 1873 у пецярбургскі час. «Вестннк Европы». Яго пяру належаць прасякнутая патрыятычным пафасам польскамоўная аповесць «Полацкая шляхта» (1884) і каларытныя бел.моўныя лісты да ўкр. дзеяча М.Драгаманава (1886). У асяроддзі інтэлігенцыі набывала пашырэнне ідэя неабходнасці адмаўлення ад рамантычных парыванняў, папулярнай была прапаганда здаровага сэнсу ва ўсім, адданасці пазітывісцкай тэорыі малых спраў. У пач.1880хгг.назіраласяактывізацыя дзейнасці бел. народніцкіх суполак, якія арганізавалі ў Пецярбургу выданне на рус. мове рада агітацыйных адозваў і матэрыялаў і надрукавалі 2 нумары час. «Гомон», на старонках якога дыскуціравалі аб перспектывах культ. і гіст. самастойнасці бел.